• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі  Алесь Горбач

    Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі

    Алесь Горбач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 65с.
    Мінск 2007
    24.15 МБ
    Тым не менш, для Міхася Забэйды дарагім і блізкім сэрцу кутком заўсёды былі Шэйпічы. Несцяровічаў ён не памятаў зусім: “Ці была ты калі ў Несцяровічах? Пішуць, што я там нарадзіўся...” — пісаў спявак ужо на схіле жыцця у лісце да сваёй стрыечнай сястры Надзеі Казляк**. Падароск увогуле амаль не згадваў. Тыя пятнаццаць гадоў маленства і дзяцінства прайшлі менавіта ў Шэйпічах***. Адсюль ён пайшоў у вялікі свет, сюды, ужо вядомым спеваком, наведваўся. Тут дажыла век і была пахаваная яго маці. Чытаючы ўспа-міны-нататкі Забэйды, яго перапіску з сябрамі, знаё-мымі, сваякамі, раз-пораз сустракаем назоў гэтае вёскі: “Часамі бачу ў сне наваколле Шэйпіч, рэчку Зяльвян-ку, дзе хлопцам купаўся, лавіў рыбу, тапіўся. Зімою коўзаўся, як трашчаў лёд...”****.
    * Беларусяі дзяржадны apxtg-музей літаратуры і мастацт-ва, фонд 293, вопіс I, справа 256, аркуш 2.
    ** Беларускі дзяржадны архід-музей літаратуры і мастацт-ва, фонд 293, вопіс I, справа 143, аркуш 90.
    *** Варта згадаць, што з гэтай вёскай зеязана яшчэ адно вы-датнае імя: паэт Галляш Леўчык (Лядковіч) нарадзідся, як вя-Оома, у Слоніме, але незадодга перад тым яго бацькі пераехалі ў горад над Шчарай якраз з тых Шэйпічад (Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоднік. У 6 т. Мн.: БелЭн, 1994. Т. 4. С. 33).
    **** Плавінскі М. Міхась Забэйда-Суміцкі д маім жыцці // Ма-ладосць. 1993. № 4. С. 242.
    10
    Некалькі слоў трэба сказаць пра людзей, каму спя-вак быў абавязаны не толькі сваім з’яўленнем на свет. Бацька, Іван Забэйда, быў родам з вёскі Несцяровічы Ваўкавыскага павету (сёння — Свіслацкі раён), сваёй зямлі не меў, а таму дзе толькі і кім толькі не праца-ваў: парабкам, рабочым на будоўлі, млынаром у Пада-роску. Таму сям’я і пераязджала пэўны час з вёскі ў вёску, таму і існуе тая блытаніна з месцам нараджэн-ня артыста. Іван Забэйда, як успаміналі пазней адна-вяскоўцы, вельмі добра спяваў. Ажаніўся ён супраць волі бацькоў, бо моцна кахаў сваю абраную. У іх было сямёра дзяцей, але да сталага веку дажыў толькі самы малодшы — Міхась. Дый сам галава сям’і памёр ад сухотаў, калі Міхаську было ўсяго паўтара года.
    Маці спевака, Аляксандра з роду Суміцкіх, нара-дзілася ў Шэйпічах. Напэўна яна, як ніхто іншы, і вы-значыла вялікую творчую будучыню свайму сыну. “У маці маёй быў вельмі прыгожы голас — густы, аксаміт-ны, мяккі; ад маці я пераняў любоў да песні, ды і не толькі любоў — песня стала маёй мовай”, — пісаў паз-ней Забэйда. Ён вельмі любіў сваю маці і менавіта ў яе гонар, ужо будучы вядомым спеваком, да прозвішча, што дасталося ад бацькі, далучыў яшчэ і дзявочае про-звішча маці — Суміцкі. А ўжо на схіле жыцця ў лісце да аднаго свайго адрасата пакінуў усім нам наказ-просьбу: “Хай тыя, хто думае, што я нешта зрабіў для нашае песні, пры нагодзе адведаюць магілку маці. (Да мае будзе цяжэй дайсці)”.
    Заўдавеўшы, маці з Міхасём і старэйшым сынам Валодзем пераехала на сталае жыхарства ў родныя Шэйпічы. Валодзю на некаторы час аддала да сястры, а Міхася пакінула пры сабе. Жылі яны ў хаце каля панскага маёнтка на беразе рэчкі Зяльвянкі. Побач праходзіў шырокі, тады яшчэ пясчаны гасцінец з Ру-жанаў на Ваўкавыск, сям-там пакрыты травою, з выбі-тымі каляінамі, абсаджаны старымі дрэвамі абапал. А ўсцяж гасцінца ішлі тэлеграфныя слупы з нацягну-тым дротам. Гэтыя слупы надта вабілі малога Міхася, бо, прыклаўшы да іх вуха, ён мог падоўгу слухаць пры-гожыя гукі. І гэта па тым часе была ягоная першая музыка.
    11
    Зрэшты, выпадала чуць і сапраўдную музыку. У пан-скіх пакоях, дзе прыбірала маці, стаяў раяль. На лета з Ваўкавыска прыязджалі маладыя паненкі, і хлопчык часта крадком гадзінамі слухаў пад вокнамі, як яны гралі на гэтым, тады яшчэ зусім яму не знаёмым і дзіў-ным, інструменце. Здаралася, маці дазваляла Міхасю сцерці пыл з раялю, а ён не мог утрымацца, каб не дакрануцца да клавішаў, пачынаў падбіраць нейкія мелодыі, і... атрымлівалася. Маці, вядома ж, цешылася з такіх здольнасцяў сына, аднак, баючыся гаспадароў, забараняла малому ягоную першую ў жыцці музыч-ную практыку.
    І ўсё ж дар, закладзены Богам у душу хлапчаняці, не мог не праяўляцца, шукаў нейкага выйсця, хоць якой, так бы мовіць, рэалізацыі: яшчэ ў раннім дзяцінстве будучы маэстра асвоіў скрыпку, што засталася ад бацькі, гармонік, балалайку; спяваў у царкве і нават на вяселлях, але найперш — з маці. “Я бачыў, як яе часта крыўдзілі, — успамінаў пазней спявак, — а засту-піцца за нас з маці не было каму. Калі яна плакала, і я плакаў з ёю. Каб мяне суцешыць, яна пачынала спяваць, а я пераставаў плакаць і памагаў ёй падцяг-ваць. І так, у песні, мы вылівалі сваё гора”*. Увогуле ж, некаторы час Міхась жыў, як кажуць, самапасам — маці працавала з раніцы да вечара, а хлопчык цалкам быў аддадзены сабе. Аднак гадоў з васьмі-дзевяці пачаў і сам працаваць: паганяў коней на малатарні, дапама-гаў асыпаць бульбу, зграбаў сена.
    Маці хоць і была непісьменнай, але сынам стара-лася даць хоць якую адукацыю. Старэйшы, Уладзімір, ужо вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семіна-рыі. Трэба было думаць і пра малодшага. Сапраўднай школы ў Шэйпічах не было. Дзяцей, як звычайна, збіралі ў вялікую хату і там адукоўвалі. Такой навукай два гады займаўся і Міхась. Потым яго разам з стрыечным братам Іванам Урбановічам выправілі ў Зельзінскую аднакласную школу. Узімку хлопцы пры гэтай школе і жылі, спалі ў вопратні. У суботу прыходзілі дадому, набіралі на тыдзень еміны, а ў нядзелю ізноў ішлі шэсць
    *Беларускі дзяржаўны архід-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс 1, справа 128, аркуш 3.
    12
    вёрстаў да Зельзіна *. Праз год браты перайшлі ў цар-коўна-прыходскую школу ў Галоўчыцах, што была за сем вёрстаў ад дому.
    У 1914 годзе і гэтая установа была за плячыма. Падрыхтаваўшыся за лета, Міхась Забэйда разам з Іва-нам Урбановічам увосень паехалі ў Маладзечна пасту-паць у настаўніцкую семінарыю. Гэта быў іх першы самастойны выхад у шырокі свет, дзе ўсё было яшчэ непазнанае і страшнаватае. На станцыі ў Ваўкавыску хлопцы ўпершыню ўбачылі цягнік, і калі ён свіснуў, “душа ў мяне ёкнула ў пяткі”, — успамінаў пазней спя-вак. Яктрапна заўважыў Мікола Шчаглоў, пішучы пра Забэйду яшчэ ў 1944 годзе, гэтая першая сустрэча з цягніком і той спалох, што выклікаў ён у юнака, неслі ў сабе нешта сімвалічнае, бо ўжо праз год пачнуцца яго-ныя вандроўкі па свеце, якія стануць для Міхася За-бэйды лёсам**. Там, на ваўкавыскай чыгуначнай стан-цыі, цягнік сваім парывістым свістком нібы вяшчаў гэты неспакойны вандроўны лёс.
    Забэйда экзамены ў семінарыю вытрымаў удала, a вось Урбановіч “праваліўся”. Вучоба ў семінарыі была нялёгкая, але найбольш прыгнятала матэрыяльная ня-стача. Маці асабліва нічым дапамагчы не магла, таму даводзілася спадзявацца толькі на сябе. Напачатку дамогся прыватнай стыпендыі - сорак пяць рублёў. Але і на гэтыя грошы пражыць было нельга, таму даводзі-лася зарабляць прыватнымі ўрокамі, шчыльней падпя-развацца. Хлопец як мог стараўся вучыцца, не бачыў за вучобаю свету, і гэта дало плён — на экзаменах у канцы навучальнага года атрымаў права на поўную стыпендыю — сто восемдзесят рублёў на год.
    * Міхась Забэйда вучыўся менавіта g Зельзінскай школе, пра што і напісаў у сваіх успамінах {Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 128, аркушы 2, 3), а не ў Зэльвенскай, як памылкова сцвярджаецца ў некаторых артыкулах пра спевака. Вёска Зельзін ляжыць за не-калькі кіламетраў ад Шэйпічаў, мястэчка Зэльеа - значна да-лей, за 40 кіламетраў. Блытаніна атрымалася, відаць, ад пада-бенства ў гучанні назоваў гэтых населеных пунктаў і да сягоння многімі паўтараецца.
    ** Шчаглоў М. Беларускі салавей (Міхась Забэйда-Суміцкі) // Голас Радзімы. 1994. 10 лютага.
    13
    Доўга цешыцца, аднак, з такога поспеху не давяло-ся — з захаду насоўвалася вайна, якую пазней назвалі Першай сусветнай. Ад пачатку 1915 года, як вядома, асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фрон-це. У выніку нямецкага наступу расейскія войскі ў чэр-вені 1915 года пакінулі большую частку Галіцыі. 22 лі-пеня, пазбягаючы абкружэння ў Польшчы, здалі праціўніку Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні немцы пачалі наступ ў кірунку Коў-на—Вільня—Менск. Беларуская зямля чарговым разам станавілася арэнай бітваў шматтысячных армій. Па-чалася эвакуацыя насельніцтва. Запэўнівалі, што не-надоўга, але гэтае “ненадоўга” зацягнулася для Міха-ся Забэйды-Суміцкага на ўсё астатняе жыццё.
    БЛУКАННЕ ПА СВЕЦЕ
    Набліжэнне лініі фронту * Эвакуацыя * Ізноў у Маладзечанскай семінарыі — у Смаленску * 3 Сібіры - у Маньчжурыю * Расейскі горад у Кітаі * На Юрыдычным факультэце * Саліст харбінскай оперы * Ад’езд у Італію * Любімец міланскай публікі
    Адступленне расейскіх войскаў у 1915 го-дзе суправаджалася масавым бежанствам цывільнага насельніцтва, а часцей — прымусовай эвакуацыяй. Сялянскія фурманкі з невялікім запасам адзення, хар-чоў і фуражу гужам пацягнуліся на ўсход. Рабілася ўсё стыхійна, ніякага плану эвакуацыі насельніцтва царскі ўрад не меў (толькі ў ліпені 1915 года былі пры-значаныя Галоўныя ўпаўнаважаныя па ўладкаванні бежанцаў на франтах, а ў жніўні з’явіўся закон “Аб забеспячэнні правоў бежанцаў”). Шырокае распаў-сюджанне хвароб і нават эпідэмій у выніку голаду і холаду, нярэдкія абстрэлы стратэгічных дарог нямец-кай артылерыяй пакінулі ўздоўж бежанскага шляху тысячы магілаў.
    Паводле дадзеных народнага камісарыята ўнутра-ных справаў РСФСР, на 11 траўня 1918 года на ўсёй тэрыторыі неабсяжнай Расеі жыло 2 292 395 бежанцаў з Беларусі. Асабліва шмат нашых суродзічаў асела у Тамбоўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Кур-скай, Саратаўскай губернях, а таксама ў Петраградзе і Маскве. Даследнікі падлічылі, што ў 1918—1924 гадах на Бацькаўшчыну іх вярнулася не больш як трэцяя частка*.
    Даведка, выдадзеная маці спевака Ражанскім ва-ласным праўленнем 15 жніўня 1915 года, сведчыла, што сялянка Аляксандра Феліксава Забэйда “выехала с
    *Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн.: БелЭн, 1993. Т. 1. С. 339, 340.
    15
    семейством нз 3-х душ по военным обстоятельствам. Средств к жнзнн не нмеет”*.
    “Пасля трохмесячнага блукання ля фронту, — успа-мінаў Міхась Забэйда, — нас, бежанцаў, змардаваных бадзяннем, голадам і хваробай, пасадзілі ў Мінску ў “цяплушкі”, у якіх ледзь вытрывалі ад марозу, і па-везлі на ўсход. Вазілі доўга, пакуль не высадзілі ў Там-боўскай губерні каля сяла Ілавайскага”. Трэба было перачакаць ліха. Маці з братам Валодзем засталіся на месцы, а Міхась з кошыкам за плячыма ізноў пайшоў у свет шукаць шчасця.