Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі
Алесь Горбач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 65с.
Мінск 2007
26
расейскага спевака Собінава, што дазваляе прарочыць Забэйду вялікую артыстычную будучыню”*.
Сапраўды, перад спеваком раскрываліся шырокія перспектывы. Смела можна было марыць пра выдат-ную артыстычную кар’еру, эўрапейскую і нават сусвет-ную славу. Аднак, навучаны жыццём, артыст часта любіў паўтараць: “Чалавек — раб абставін”. У гэтым часе з родных Шэйпічаў прыйшла вестка, што маці спевака, якая пасля бежанства вярнулася дадому, моцна хварэе і хоча бачынь сына - прайшло шаснаццаць гадоў пасля іх апошняй сустрэчы. Міхась Забэйда звярнуўся ў польскі кансулят** па дазвол наведаць Бацькаўшчы-ну, але атрымаў адмову. Маці таксама рупілася, абі-вала парогі розных інстанцый, каб ёй дазволілі паба-чыцца з сынам. Урэшце агульныя намаганні далі вынік, і ў 1935 годзе спявак прыехаў на Бацькаўшчыну.
* Беларускі дзяржаўны apxiij-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 128, аркуш 13.
** Шэйпічы, як і ўся Заходняя Беларусь, былі тады ў складзе Полыйчы.
ЗНОУ
НА РАДЗІМЕ
Матчына калыханка * Прыкрасці ў Познані * Папулярызацыя роднай песні праз радыё * Трыумф у Вільні * Гастролі па Заходняй Бела-русі * Гучыць у свеце голас спевака $ Пер-шыя кружэлкі з беларускімі песнямі * Закаха-ных разлучыла вайна
3 вяртаннем на Бацькаўшчыну пачаўся новы этап у жыцці і творчасці артыста. Хутчэй за ўсё якраз на гэтым этапе і адбыўся той паварот у лёсе За-бэйды, які перадвызначыў усё далёка наперад. Маем усе падставы сцвярджаць, што нават дасягнуўшы не-малых вышынь у мастацтве, аб’ехаўшы паўсвету, маэст-ра не зрокся той зямлі, што яго нарадзіла, не забыўся свае мовы. Аднак якраз цяпер Міхась Забэйда канчат-кова звязаў сваё жыццё і сваю творчасць менавіта з Радзімай, з роднай песняй, і гэтая повязь застанецца непарыўнай, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу.
Першы канцэрт Міхася Забэйды-Суміцкага, дадзе-ны ім па вяртанні на Бацькаўшчыну, адбыўся ў Ружа-нах. Там прысутнічала і маці спевака. Выканаўшы не-калькіх песняў, артыст звярнуўся да залы: “Калісьці гэтую калыханку спявала мне мая маці, якая сядзіць між вамі. Цяпер гэтую калыханку я прысвячаю ёй”. Калі маэстра адспяваў, усе захацелі бачыць спадары-ню Алесю і так доўга ёй пляскалі, што яна мусіла выйсці да сына на сцэну, плачучы ад шчасця. Тая калыханка прайшла з спеваком праз усё жыццё, праз усе ягоныя канцэртныя праграмы — “для Забэйды, спевака, што выконваў найвялікшыя творы сусветнай класікі, мат-чына калыханка заўсёды заставалася шэдэўрам, такім жа геніяльным тварэннем, як музыка Моцарта і Грыга, Чайкоўскага і Шапэна”*. He дзіва, што калі ў 1974
* Колеснйк В. Грозовое поле // Заря. 1971. !7 декабря.
28
годзе на Пражскім радыё ў вядомага чэшскага фальк-ларыста, кінааператара, народнага артыста ЧССР Карала Пліцкі папыталіся, што ў ягоным жыцці зрабі-ла на яго найбольшае ўражанне, той адказаў: “Бела-руская калыханка ў выкананні Міхася Забэйды”*.
Але развітацца з операй для артыста было немаг-чыма, і на сезон 1935/1936 года ён падпісаў кантракт з Познаньскім оперным тэатрам. Ізноў давялося перавуч-ваць усе партыі, гэтым разам па-польску. Тым не менш, спявак здолеў пашырыць свой рэпертуар і новымі опе-рамі, у якіх спяваў галоўныя тэнаравыя ролі. Аснову яго складалі такія творы, як “Галька” Манюшкі, “Ры-галета” Вэрдзі, “Сэвільскі цырульнік” Расіні, “Фаўст” Гуно, “Украдзеныя з сэралю” Моцарта, “Юлій Цэзар” Гэндэля, “Барыс Гадуноў” Мусаргскага ды іншыя.
Праца ў Познаньскай оперы пакінула ў памяці Забэйды не самыя лепшыя ўспаміны. На “крэсах всходніх” польскія санацыйныя ўлады праводзілі ша-лёную паланізацыю, беларусаў як нацыю не прызна-валі, не ў пашане, мякка кажучы, была і беларуская мова. Забэйда ж ніколі не хаваў таго, што ён беларус, не цураўся роднае мовы і песні. Давялося стрываць шмат здзекаў: яго, спевака з эўрапейскім імем, тыдня-мі не пускалі на сцэну, кпілі з ягонай беларускасці. Таму па сканчэнні кантракта ён пакінуў Познаньскую оперу і пераехаў у Варшаву, дзе пачаў выступаць з канцэртамі і спяваць на польскім радыё. У свае радыё-канцэрты Забэйда абавязкова ўключаў родную песню. Гэта было таксама няпроста, даводзілася “маскіраваць” беларускія песні пад “рэгіянальныя”, “палескія”, “лю-довыя” (абы толькі не гучэла “беларускія”). Гэта мала што давала ў плане канспірацыі, і спявак меў з таго шмат непрыемнасцяў. Аднак, як слушна заўважыў Уладзімір Калеснік, Забэйда “разумеў сілу народнай песні і выдатна сцвярджаў сваім бліскучым талентам, што беларусы як нацыя жывуць і нішто не прымусіць іх змоўкнуць”.
На радыёвыступы Забэйды адгукнулася Вільня -тагачасная “сталіца” Заходняй Беларусі, цэнтр наша-
* Беларускі дзяржаўны архід-музей літаратуры і мастацтва, фонд 25, вопіс 4, справа 210, аркуш 6.
29
га культурніцкага і нацыянальна-вызваленчага руху. У 1936 годзе Рыгор Шырма ў сваім артыкуле “Бела-руская песня ў Польскім радыё”, выдрукаваным у ча-сопісе “Летапіс ТБШ”, пісаў: “У гэтым самым канцэр-це дзве беларускія песні — “Зялёны дубочак” і “Чаму мне не пець” - прапяяў з Варшавы тэнар Забэйда-Суміцкі. Чыя гарманізацыя гэтых песень, радыё не ска-зала. Але выкананне мастацкае, але інтэрпрэтацыя гэ-тых песень здаровая, свежая, прыгожая! 3 першага слова чуваць было, што песні выліваюцца з беларускае душы. Наогул, пра артыста можна сказаць адно — гэта культурны тэнар эўрапейскага складу, зорка якога, відаць, толькі падымаецца на вакальным небасхіле”*.
Менавіта Рыгор Шырма, адзін з ідэйных натхняль-нікаў і кіраўнікоў нацыянальна-культурніцкага руху ў Заходняй Беларусі, запрасіў Забэйду наведаць з кан-цэртам Вільню. Канцэрт адбыўся ў снежні 1936 года. Гэта была сапраўдная падзея ў культурным жыцці Вільні. Спачатку, паводле ўспамінаў відавочцаў, спе-вака сустрэлі без вялікага энтузіязму, бо дагэтуль было ўжо нямала салістаў, што спявалі беларускія песні, але, як адзначаў Р. Шырма, “...не было ў іх роднай душы. Чужыя людзі, чужымі халоднымі рукамі спрабавалі паказаць яе (песню) светлай. І нічога не выходзіла. Краса, душэўнасць, далікатнасць мелодыі, як ліст ад марозу, падалі каля ног чужынца-спевака або спявачкі, не трапляючы да сэрца тых, хто яе слухаў”. Аднак ужо пасля першай песні зала скаланулася ад воплескаў. Далей — болей. Спеваку давялося бісаваць, спяваць па-за праграмай. Сцэну закідалі кветкамі, а па кан-цэрце натхнённая моладзь літаральна на руках, гушка-ючы, несла артыста з эстрады ды яшчэ доўга не выпус-кала з абдымкаў. Ад таго часу Міхась Забэйда стаў у Вільні жаданым госцем, ягоныя канцэрты збіралі паў-нюткія залы ўдзячнай публікі, найперш беларускую патрыятычна настроеную моладзь. “Нашы цяжкія пад-нявольныя гады студэнцтва пры ўладзе былой панскай Польшчы Вы азаралі ясным сонейкам надзеі ў лепшую будучыню, сваім высокамастацкім задушэўным спевам
* Шырма Р. Песня - душа народа: 3 літ. спадчыны. Мн.: Маст. літ, /993. С. 60-6/.
30
нашых народных песень”, — пісала праз трыццаць гадоў адна з тагачасных прыхільніц таленту спевака*.
Ад 1937 года Забэйда стаў ездзіць з канцэртамі па ўсёй Заходняй Беларусі: Ваўкавыск, Слонім, Косава-Палескае, Баранавічы, Беласток, Берасце і шмат іншых беларускіх гарадоў і мястэчак радаваў ён сваім тален-там. Пасля аднаго з такіх канцэртаў у Беластоку ў чэр-вені 1937 года паэт Сяргей Крывец пісаў:
- Федька, «Дубннушку»! — гукала калісьці руская “галёрка” знанаму Шаляпіну.
— Міхась, «Лявоніху»! — дамагаецца цяпер бела-руская ад свайго спевака Забэйды-Суміцкага.
3 канцэртамі, да слова, было не менш праблемаў, чым з выступамі на радыё: улады ўсяляк перашкаджалі такой дзейнасці, не заўсёды, напрыклад, давалі залу, кпілі, што Забэйда, спявак міланскае школы, ўключае ў свае праграмы “мужыцкія” песні, угаворвалі дзеля кар’еры адмовіцца ад іх, а калі ўгаворы не дапамагалі, замест кар’еры абяцалі нават Картузскую Бярозу, то бок турму. Блізкі сябра Забэйды святар Адам Стан-кевіч у сваіх дзённікавых запісах ад 26 лістапада 1938 года занатаваў: “Штораз — горш. Беларускі спявак М. Забэйда-Суміцкі жадаў наладзіць у Вільні канцэрт. Песьні мелі быць польскія, італьянскія, беларускія, літоўскія. Віленскае стараства не дало дазволу. Сказа-лі, “можна пяяць толькі па-польску і па-італьянску”. Словам, і коратка і ясна, і свабодна і культурна...”**. Аднак маэстра быў неадступны, бо бачыў: каб пачуць тую “мужыцкую” песню, людзі не проста ідуць на кан-цэрты, але і прыязджаюць за дзесяткі кіламетраў. І ягонае шчырае беларускае сэрца імкнулася праз да-дзены богам талент дарыць свету таямніцы народнае душы.
Няраз цешыў спявак сваім чароўным голасам і ад-навяскоўцаў-шайпякоў пад час сваіх прыездаў у вёску (а яны, па вяртанні з Італіі, сталі рэгулярнымі). Залай для канцэртаў была звычайная сялянская хата, у якую напіхвалася паўнютка моладзі, каб паслухаць свайго
* Беларускі дзяржаўны apxiff-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс /, справа 215, аркуш 33.
** Станкевіч А. Каляндарныя нататкі // Куфэрак Віленшчыны. 2004. № I (9). С. 155.
31
знакамітага земляка. Дзятву ў хату не пускалі, таму малыя тоўпіліся пад вокнамі, пралазілі хоць у сенцы ды праз прачыненыя дзверы з дзіцячай цікаўнасцю слухалі ўсё, што адбывалася ў хаце. На ўсё жыццё за-сталіся ў іхнай памяці тыя канцэрты і тыя песні: “Конь бяжыць, зямля дрыжыць”, “Любіліся-кахаліся”, “Чаму, сынку, Васілінку, дома не начуеш?”, “Лявоніха” ды ін-шыя. Значна пазней, амаль праз сорак гадоў з тых дзён, пляменніца спевака Маруся Казляк пісала ў Прагу свайму дзядзьку: “Помняць Вашыя гэтыя песні, як Вы ў Шэйпічах спявалі. Тады былі яшчэ дзеці, а цяпер ужо бацькі, але як паслухаюць гэту пласцінку, то гаво-раць: помню, як спяваў, як мы былі малыя, нават і цукеркі нам даваў”*. Няраз чулі і назіралі аднавяс-коўцы, як Забэйда, гучна спяваючы, гуляў па ўзлеску, ці ўздоўж рэчкі.
Была сярод іншых і яшчэ адна нагода для частых наведванняў Міхася Забэйды ў Шэйпічы - прыгожая і грацыёзная настаўніца Стася Ляўковіч. Жыла яна ра-зам з сястрой Гэляй і братам Вацакам, бацькі памерлі. Сям’я Ляўковічаў была адной з самых заможных і інтэ-лігентныху вёсцы. Забэйда-Суміцкі вельмі блізка сяб-раваў з Ляўковічамі, бавіў з імі вольны час, часта бываў у іхнай хаце, з вокнаў якой цёплымі летнімі вечарамі па вёсцы пад акампанемент раялю разліваліся песні ў два галасы. Парай былі яны надта прыгожай, і ўлетку 1939 года вёска чакала вяселля. Але потым выбухнула вайна, якая разлучыла закаханых новай мяжой: Забэй-ду яна заспела ў Варшаве, а Стася з сваімі блізкімі пасля верасня 1939 года апынулася “пад саветамі”. Вацак памёр, а сёстраў як класава варожых элементаў выслалі ў Казахстан. Толькі ў 50-х гадах, пасля смерці Сталіна, яны змаглі вярнуцца ў Шэйпічы, але неўзаба-ве выехалі ў Польшчу. Так лёс назаўсёды развёў Міха-ся Забэйду-Суміцкага і Стасю Ляўковіч.