Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі
Алесь Горбач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 65с.
Мінск 2007
Пісьмы, віншавальныя паштоўкі на адрас Міхася
58
Забэйды сапраўды былі цёплыя і шчырыя, поўныя за-хаплення і замілавання гэтым чалавекам і бязмежнай удзячнасці яму.
“Я жадаю Вам жыць яшчэ доўга-доўга, — пісаў Уладзімір Караткевіч з нагоды 80-годдзя спевака ў сваім лісце да яго, — Вы рабілі сваю добрую справу і рабіце яе яшчэ і яшчэ. А мы любілі, любім і будзем Вас любіць... Няхай Вы і надалей застанецеся для нас сімва-лам нашай вясны, нашым пеўчым драздом, голасам самой зямлі нашай”.
Маэстра дзякаваў усім за цёплыя словы і пажа-данні, аднак разумеў і адчуваў, што ягонае сонца ня-ўмольна коціцца да небасхілу. «Жыву, але адчуваю, што “мялю з апошняго”...» — пісаў ён да Зоські Верас яшчэ за чатыры гады да свае смерці.
Пры канцы снежня 1981 года ў дом № 12 на вуліцы Польскай, як заўсёды перад святамі, з розных куткоў свету, а найбольш — з роднай Беларусі, ішлі поўныя шчырасці, любові і павагі, з найлепшымі пажаданнямі і зычэннямі віншаванні з Калядамі ды Новым годам. Hi прачытаць, ні адказаць на іх артыст ўжо не мог. Апякунка Забэйдавай адзіноты Надзея Кастэцкая рас-сылала тым часам па ўсіх вядомых ёй адрасах жалоб-нае паведамленне: “Сумуем і плачам, і не можам паве-рыць, што няма ўжо сярод нас нашага дарагога Міхася, цудоўнай душы чалавека, вялікага песняра...”
Памёр Міхась Забэйда-Суміцкі 21 снежня 1981 года. Пахавалі яго сябры і музычная грамадскасць Прагі на Альшанскіх могілках. Пад час развітання з артыстам, як рэквіем, гучэла ў запісе на кружэлцы тая самая, вядомая тысячам слухачоў, калыханка:
Спі, сыночак міленькі, Галубочак шызанькі. Мой Міхаська будзе спаць, А я буду калыхаць...
А-а, а-а, лю-лі.
А-а, а-а, лю-лі...
Пад гукі матчынай песні ў сваім жа выкананні вялікі беларус Міхась Забэйда развітаўся з гэтым све-там, пакінуўшы нам, сваім нашчадкам, запавет: "Леп-шай маёй кнігай з’яўляюцца мае песні. Трэба зрабіць
59
так, каб іх чулі і тыя, дзеля каго яны наспяваны. Нія-кая кніга не скажа таго, што скажа песня, выкананая сапраддным мастаком. Песня — гэта душа народа, да якога і я належу. Трэба раскрываць гэтую душу, па-казваць яе якасці іншым народам. Тады нас будуць шанаваць і любіць. А мы будзем абагачаць і сябе, і сусветную культуру. Хай гэта будзе хоць па маёй смерці, але гэта мусіць быць!”*.
* Плавінскі М. Міхась Забэйда-СуміцкЛ ij маім жыцці // Мала-досць. 1993. № 4. С. 243.
МУСІЦЬ БЫЦЬ!
(замест заканчэння)
He баючыся перабольшыць, можна сказаць, што Міхась Забэйда-Суміцкі — выдатная і фенаменаль-ная постаць як у гісторыі беларускага нацыянальнага мастацтва, так і ўвогуле ў беларускай гісторыі.
Гэта чалавек, які толькі пятнаццаць дзіцячых гадоў пражыў на Радзіме, спяваў на сямнаццаці мовах све-ту, а не забыўся, не зрокся роднай мовы. І хоць нідзе і ніколі адмыслова не вывучаў яе, выдатна ёю валодаў.
Гэта чалавек, які праз усё сваё жыццё пранёс з са-бой калыханку маці, узнёсшы яе на вяршыню мастацт-ва, расчульваў ёю сэрцы тысяч людзей.
Гэта чалавек, які, дасягнуўшы вялікіх вышыняў у оперным мастацтве, пакінуў яго, ахвяруючы сваёй ар-тыстычнай кар’ерай. Пакінуў, каб служыць роднай песні, каб паказваць яе багацце і прыгажосць усяму свету і, разам з тым, сцвярджаць душэўнае багацце і моц свайго народу.
Выбар, які зрабіў Забэйда ў 30-х гадах, быў сапраў-ды вялікай ахвярай. Цяжка ўявіць сабе, як трэба любіць свой народ, сваю зямлю, каб дзеля служэння ім пакі-нуць тое, да чаго так упарта імкнуўся, тое, да чаго праз такія церні прабіваўся, тое, у чым дасягнуў вялікіх поспехаў, - оперу. Ён так і не раскрыў, не рэалізаваў сябе напоўніцу як оперны спявак. І прычына таго — не толькі жыццёвыя віхуры, што кідалі спевака па свеце. Ён свядома збочыў з запаветнага шляху, бо палічыў больш патрэбным прыкласці свой талент у іншым — у народнай песні, выдатна разумеючы, што пра оперу было і будзе каму паклапаціцца. Але хто паклапоціцца пра родную беларускую песню?! У оперы ён не адзін, а тут — калі не ён, дык хто ж?! He так часта Бог дае народу талент такога масштабу, такой велічыні, і За-бэйда-Суміцкі, разумеючы гэта, палічыў патрэбным
61
пакласці яго на алтар служэння сваёй Айчыне. У гэтым ён убачыў сваю місію. У гэтым якраз і палягае яго фе-номен, яго грамадзянскі вычын.
Ці належна ацэнены гэты вычын намі, нашчадкамі, тымі, дзеля каго Міхась Забэйда-Суміцкі так бярог най-вялікшае багацце — родную песню, ахвяруючы ўсім уласным? Хутчэй — не.
Імя спевака фактычна па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі ў забыцці. He ведае беларус гэтага імя. А адкуль яму ведаць?.. І галоўнае не тое, што не ўша-навана яно ў назове тэатраў, музычнай акадэміі, шко-лы ці вуліцы. Хоць, вядома, у іншай дзяржаве любы мастацкі калектыў палічыў бы за гонар насіць імя та-кога майстра. І не пра мемарыяльныя дошкі, граніт-ныя помнікі марыў пясняр (хоць, вядома, заслужыў)... Ягоны помнік — ягоная творчасць, ягоная песня. А яе і сёння не чуваць у Беларусі.
Можа, таму і атрымліваецца, што сённяшнія “зоркі” эстрады не тое што не хінуцца да роднай песні — род-най мовай не саромеюцца публічна грэбаваць.
Імя Міхася Забэйды-Суміцкага паціху вяртаецца на Радзіму, праўда, надта ж ужо паціху... Да стагод-дзя спевака ў ягонай роднай вёсцы, у Шэйпічах, быў адкрыты памятны знак — вялізны валун з сціплай ме-марыяльнай дошкай. Да гэтай жа даты “Белпошта” выпусціла адмысловы канверт, а Беларуская музыч-ная альтэрнатыва — кампакт-дыск з песнямі Забэйды (апошняе стала сапраўды падзеяй). Аднак мала, неда-равальна мала зроблена намі дзеля ўшанавання па-мяці артыста. Да сягоння застаецца не выкананым адзін з галоўных Забэйдавых запаветаў — маэстра хацеў, каб па смерці яго абавязкова перавезлі ў Беларусь, у род-ную зямлю.
Гаворачы пра Забэйду-Суміцкага, нельга не зга-даць і іншых рупліўцаў, што плённа працавалі на той жа ніве. Яны, можа, у чымсьці не дасягнулі такіх вы-шыняў, але гэтаксама прыносілі немалую славу зямлі, што іх нарадзіла. Імёны іх, праўда, яшчэ ў большым забыцці.
Ці вядомы каму сёння, акрамя вузкага кола спецы-ялістаў, сын лагойскага цесляра, саліст Марыінскага
62
імператарскага тэатра, дублёр Фёдара Шаляпіна бас Вячаслаў Селях-Качанскі? А між іншага, менавіта ім у 1927 годзе была пастаўленая на сцэне БДТ-1 (сёння -Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы)пер-шая ў XX стагоддзі беларуская опера “Русалка”. Ме-навіта пад час ягонага дырэктарства ў БДТ-1 драма-тычная пастаноўка п’есы Р. Кобеца “Гута” была прызнана лепшай на Усесаюзнай алімпіядзе тэатраў. За што ж у такім забыцці? Няўжо ж не змываецца пастаўленае машынай гвалту і тэрору сумных 30-х гадоў кляймо “нацдэма”?.. Ці за тое, што ў вайну быў на акупаванай тэрыторыі ды займаўся сваёй справай — тэатрам, а пасля эміграваў у ЗША?..
А можа, ведаюць у Беларусі народзінца Наваград-чыны Пётру Конюха, які распачаў сваю творчую кар’е-ру ў 35-гадовым узросце і тым не менш здолеў узняцца да высокіх мастацкіх вышыняў? У пасляваенны перы-яд ягоны бас гучэў у самых славутых залах Рыма, Лон-дана, Брусэля, Мюнхена, Нью-Ёрка. І беларуская на-родная песня абавязкова прысутнічала ў кожным(!) канцэрце гэтага знакамітага спевака. Дый творы су-светнай класікі, выкананыя Пётрам Конюхам па-бела-руску, выклікалі шквал воплескаў у слухачоў Аўстраліі і Амэрыкі, Швейцарыі і Галандыі, Нарвегіі ды Новай Зеландыі. Конюх таксама мроіў вярнуцца на радзіму і аддавацьтолькі ёй усягосябе, але нават мара выступіць з канцэртам на Бацькаўшчыне засталася няздзейсненай.
Ці, можа, памятаюць пра баса-барытона Паўла Пракапеню, які ў 30-х гадах XX стагоддзя быў у Польшчы адным з самых вядомых і шанаваных опер-ных спевакоў. А між іншага, радзіма Пракапені — тая самая Ружаншчына, а менавіта вёска Заполле, што літа-ральна за некалькі кіламетраў ад Забэйдавых Шэйпі-чаў. У адрозненне ад Забэйды-Суміцкага, які прыехаў у санацыйную Польшчу ўжо знаным спеваком і ў многім дзякуючы гэтаму мог займаць цвёрдую беларускую пазіцыю, Пракапеня, які падлеткам працаваў у параб-ках на панскіх кухнях, выбіўся на оперную сцэну ме-навіта дзякуючы палякам, у тым ліку і Яну Кепуры. А таму, прыняўшы каталіцтва, і сплочваў ім пасля на-поўніцу сваёй адданай творчасцю. Што праўда, і тыя
63
заўсёды ўмелі належна ацэньваць: за выдатнае выка-нанне польскіх вайсковых ды іншых песняў спявак атры-маў ордэны з рук прэзідэнта Масціцкага, а таксама ад генералаў Сікорскага і Андэрса. Пракапеню яшчэ да вайны слухалі Варшава і Вена, Мілан і Рым. Памёр спявак у Нью-Ёрку, на Манхэтане, забыты Бацькаўш-чынай, а ягоны магутны бас застаўся ў памяці хіба толькі запольскіх старажылаў, якім калісьці даводзі-лася слухаць спевы свайго славутага земляка.
Імя Паўла Пракапені ў большай ступені належыць да шматлікага шэрагу тых знакамітых беларусаў, хто ўзбагачаў чужую культуру, чый талент дзеля розных абставін “не спатрэбіўся” Бацькаўшчыне. У гэтым кан-тэксце можна згадаць і спявачку (кантральта) Ганну Мейчык, якая нарадзілася ў Менску ў 1875 годзе. Па заканчэнні Пецярбургскай кансерваторыі яна працава-ла ў тэатрах Расеі, Украіны. У 1908 годзе яе запрасілі ў тэатр “Ля Скаля”, з 1913 года спявала ў “Мэтраполі-тэн-опэры” ў Нью-Ёрку, затым канцэртавала ў Эўро-пе. Ад 1922 года Ганна Мейчык жыла ў Злучаных Шта-тах Амэрыкі, кіравала вакальнай студыяй у Нью-Ёрку.
Мы шмат што мелі, можа нават болей за іншых. Многа страцілі, але нямала яшчэ й засталося. А шмат што трэба вярнуць. I гэта будзе вернута. Няхай не так хутка, як хацелася б, але будзе. Як сказаў бы Міхась Забэйда-Суміцкі, мусіць быць!
3 М Е С Т
УСТУП ................................................5
НА ПАРОЗЕ ЖЫЦЦЯ ......................................9
(Дзе нарадзіўся Міхась Забэйда? ■ Пра бацькоў нашага героя • Шэйпічы — дарагі сэрцу куток * Перійае далучэнне да музыкі • “Ад маці я пераняў любоў да песні" • Нялёгкая сіроцкая доля • У Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі • Вайна)
БЛУКАННЕ ПА СВЕЦЕ.................................. 15
(Набліжэнне лініі фронту • Эвакуацыя • Ізноў у Маладзечанскай семінарыі - у Смаленску • 3 Сібіры - у Маньчжурыю ■ Расейскі горад у Кітаі • На Юрыдычным факультэце • Саліст харбінскай оперы -Ад'езд у Італію • Любімец міланскай публікі)
ЗНОЎ НА РАДЗІМЕ .....................................28