Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі
Алесь Горбач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 65с.
Мінск 2007
Дабраўся да Пензы. Даведаўшыся неяк, што ў го-радзе ёсць настаўніцкая семінарыя, звярнуўся туды і быў залічаны на вучобу як казённы стыпендыят. Не-ўзабаве высветлілася, што Маладзечанская настаўніц-кая семінарыя знаходзіцца ў эвакуацыі ў Смаленску, і юнака накіравалі туды. Пераадольваючы ўсе жыццё-выя нягоды, ён у 1918 годзе закончвае вучобу ў семіна-рыі і выязджае ў Сібір. Там, у сяле Бароўскім Барнауль-скага павету жыла ў эвакуацыі маці. Брата Уладзіміра жыццё закінула ў Ялту, дзе ён ва ўзросце дваццаці двух гадоў памёр ад сухотаў.
Забэйда адразу ж падаў прашэнне ў аддзел асве-ты, і яго прызначылі настаўнікам у сяло Усьць-Кал-манскае. Як прыроджаны творца, абмежавацца адной настаўніцкай працай ён не мог, таму ў хуткім часе ства-рыў і ўзначаліў “Калманскае культурна-асветніцкае таварыства”, якое арганізоўвала гутаркі з сялянамі на розныя тэмы, лекцыі, пры таварыстве працаваў хор і драматычны гурток. Міхась сам граў, сам спяваў, быў акторам і музыкам, лектарам і адміністратарам. Так мінуў яшчэ год.
Грамадзянская вайна, што бушавала тады на аб-шарах былой Расейскай імперыі, зноў зрушыла наша-га героя з месца, і ў 1920 годзе ён апынуўся ў Маньч-журыі. Напачатку настаўнічаў на станцыі Пагранічная Кітайскай усходняй чыгункі, затым пераехаў на стан-цыю Вайшахэ, праз паўтара года — на станцыю Мянь-духэ. Урэшце, у 1922 годзе лёс закінуў Забэйду ў Харбін.
* Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 378, аркуій I.
16
Што стала таму прычынай, сказаць цяжка. Як вядома, Харбін у 20-х гадах мінулага стагоддзя стаў адным з цэнтраў расейскай паслярэвалюцыйнай эміграцыі. Сюды пасля паразы ў грамадзянскай вайне сцягнуліся з усходняй часткі Расеі ацалелыя антыбальшавіцкія сілы, рэшткі армій Калчака, Сямёнава, Калмыкова. Каб зразумець, чым прывабліваў Харбін выхадцаў з Расеі, трэба хоць крыху зазірнуць у гісторыю гэтага кітай-скага горада.
У другой палове XIX стагоддзя ў выніку экспансіі эўрапейскіх дзяржаў і ЗША Кітай пачаў імкліва пе-ратварацца ў паўкалонію. Пры канцы стагоддзя пазі-цыі Расеі там значна ўзмацніліся. Скарыстаўшы гэта, яна, каб мець просты шлях ад Чыты да Уладзівастоку, у 1897-1903 гадах пабудавала праз кітайскую тэрыто-рыю чыгуначную магістраль, якая пралегла ад стан-цыі Маньчжурыя праз Харбін да станцыі Суйфыньхэ, і ад Харбіна да порта Далянь (Дальні). Паколькі магі-страль* паводле дамовы з Кітаем належала Расеі, ад-паведна ўся яе абслуга і адміністрацыя былі расейскімі, дзейнічалі расейскія законы. Паласа ўздоўж чыгункі стала “дзяржавай у дзяржаве”. Дзякуючы гэтаму пра-екту на месцы некалькіх дробных населеных пунктаў і ўзнік Харбін не толькі як буйны чыгуначны цэнтр, але і як асяродак усяго культурнага жыцця Маньчжурыі. Фактычна гэта быў расейскі горад. За параўнальна кароткі час там было пабудавана больш за дваццаць праваслаўных храмаў, узніклі палітэхнічны інстытут, універсітэт, медычная і камерцыйная навучальні, сім-фанічны аркестр, тэатр музычнай камедыі, драматыч-ны тэатр, оперная трупа, якая працавала ў памяшканні чыгуначнага клубу. Вуліцы гораду называліся па-ра-сейску, выходзіла мноства газет на расейскай мове.
Да таго ж Маньчжурыя (а дакладней, менавіта тэ-рыторыя ўздоўж чыгункі) перад бальшавіцкім перава-ротам 1917 года была краем даволі заможным. Усе, ад вышэйшага чыноўніка да стрэлачніка жылі ў асобных мурававаных дамах, зараблялі нашмат болей, чым у самой Расеі. Службовец КВЖД, напрыклад, пасля вы-
*Яе назвалі Кітайская усходняя чыгунка (Кйтайская восточ-ная железная дорога — КВЖД).
17
хаду на пенсію атрымліваў выплату, на якую мог на-быць сабе неблагую вілу. У Харбіне тады хадзіў анек-дот: на пытанне да хлапчука “Кім ты хочаш быць, калі вырасцеш?”, той адказваў: “Пенсіянерам КВЖД”. Заможнасць чыгуначнікаў дазваляла развівацца прад-прымальніцтву і рэгіёну ў цэлым. Кіраўнічым КВЖД быў генерал Д. Л. Хорват, таму Маньчжурыю ў той час называлі не іначай як “Шчаслівая Харватыя”.
Спроба бальшавікоў у лістападзе 1917 года ўзяць уладу ў Харбіне ў свае рукі скончылася паразай. Бо на просьбу генерала Хорвата ўмяшалася кітайская армія*. Пасля гэтых падзеяў Хорват перадаў КВЖД пад кіра-ванне Кітая. Але ў 1923 годзе Кітай афіцыйна прызнаў СССР, і неўзабаве ў Харбіне адчынілася савецкае кон-сульства. A 31 сакавіка 1924 года савецкі і кітайскі урады падпісалі дамову аб часовым супольным кіра-ванні КВЖД.
Пасля наплыву эмігрантаў-уцекачоў з Сібіры і Далёкага Усходу на пачатку 20-х гадоў Харбін яшчэ больш “парусеў”, менавіта на гэты час прыпадае росквіт яго як культурнага цэнтра расейскай эміграцыі. Аднак горад, як і ўся тэрыторыя Маньчжурыі, фармальна быў пад уладаю Кітая, што і давала магчымасць эмігран-там пачуваць сябе тут дастаткова вольна. Выпускніца Юрыдычнага факультэту** ў Харбіне 1929 года Натал-ля Рэзнікава пазней пісала: “Можна з пэўнасцю ска-заць, што на ўсім зямным шары не было іншага краю, дзе расейская эміграцыя магла адчуваць сябе ў такой ступені дома, як у Харбіне”***. Жыццё там да пэўнага часу было зусім вольным: нікога не цікавіла ні наяў-насць пашпарту, ні нейкія іншыя фармальнасці — пры-ехаў і жыві.
* Лй Мэн. Харбйн - продукт колонйалйзма // Проблемы Даль-него Востока. 1999. № I. С. 96—103.
** Харбінскі юрыдычны факультэт — адна з самых значных вы-шэйшых навучальных устаноі) расейскай эміграцыі. Быў заснава-ны I сакавіка 1920 года як Вышэйшыя эканамічна-юрыдычныя курсы (мелі напачатку 98 слухачод). 3 ліпеня /922 года курсы былі перайменаваныя ў Юрыдычны факультэт.
*** Резнйкова Н. В русском Харбйне // Новый журнал. 1988. 172-173. С. 385.
18
Цяжка сёння сказаць, якая доля закінула Міхася Забэйду ў далёкі Харбін. Сам спявак у сваіх успамінах не дэталізаваў падрабязнасці гэтага перыяду свайго жыцця. Цалкам верагодна, што з новай уладай наш герой не знайшоў паразумення. У такім разе “абвіна-вачванні” кшталту “сібірскія партызаны ў 1920 годзе за граніцу не ўцякалі, пакідаючы ў Расеі сваіх матак”*, магчыма, і маюць пад сабой глебу. Аднак не выключа-на, што для пераезду ў Маньчжурыю былі ў Забэйды і нейкія іншыя прычыны.
На той час малады настаўнік, відавочна, яшчэ не меў сур’ёзных планаў наконт спявацкай кар’еры. Таму, “каб нешта рабіць”, увосень 1925 года ён паступіў на камерцыйнае пададдзяленне эканамічнага аддзела Юрыдычнага факультэта. Калі Парыж быў тады гра-мадска-палітычным цэнтрам расейскай эміграцыі, то Прага і Харбін уяўлялі сабой навукова-адукацыйныя цэнтры. Іх пазней будуць называць сталіцамі расей-скай юрыдычнай адукацыі і міжнародна-прававой на-вукі расейскай эміграцыі**. Харбін у гэты лік трапіў дзякуючы менавіта Юрыдычнаму факультэту, які меў даволі салідны прафесарска-выкладчыцкі калектыў. Заняткі праходзілі ў другую змену, і вучобу Забэйда спалучаў з працай у гандлёвай школе.
Адначасова тут, у Харбіне, беларускі выгнаннік стаў сур’ёзна працаваць над пастаноўкай голасу. Заняцца гэтым настойліва раілі прафесіяналы. У прыватнасці, артыст харбінскай оперы М. Аляксандраў у лютым 1926 года пісаў так спеваку-пачаткоўцу: “На падставе неад-наразовых выпрабаванняў над Вашымі галасавымі і музычнымі дадзенымі, гэтым лістом сцвярджаю, што Ваш выдатны галасавы матэрыял, а таксама добры слых і музычная памяць цалкам дастатковыя для таго, каб заняцца імі сур’ёзна, з спецыялістамі гэтай справы, для
* Корзун В. Об’ьек.тйвностй радй... Правда й только правда о Мйхасе Забейде-Сумйцком. // Полйтііческйй собеседнйк. 1990. № 6. С. 15.
** Стародубцев Г. По страннцам харбйнского журнала " Взвес-тйя Юрйдйческого факультета” (1925-1938) // Проблемы Даль-него Востока. 2001. № 6. С. 137—142.
19
падрыхтоўкі да сцэны”*. Забэйда пачаў браць урокі ў прафесара спеваў Юліі Плотніцкай, былой партнёркі па сцэне Фёдара Шаляпіна. Яна мела тады ўжо за во-семдзесят гадоў, аднак была яшчэ поўная энергіі і з задавальненнем узялася перадаваць сваё майстэрства маладому спеваку, якога вельмі любіла. Як пазней згад-ваў сам артыст, аднаго разу, пад час заняткаў яна пра-мовіла да яго: “Толькі Вам, мілы, я хачу перадаць усё тое, што ведаю і на што здольная, бо не хачу, каб гэта ўсё сышло са мной у магілу”. Да Плотніцкай Забэйда трапіў, маючы мінімальную падрыхтоўку: у настаўніц-кай семінарыі спевы былі пастаўлены добра, знаёмілі з тэорыяй музыкі, быў свой хор, нават вучылі дырыжы-раваць. Аднак менавіта з Ю. Плотніцкай малады спя-вак развучыў партыі Ленскага (“Яўгеній Анегін” Чай-коўскага), князя (“Русалка” Даргамыжскага) і Сінадала (“Дэман” Рубінштэйна), з якімі пазней і ўвайшоў у харбінскую оперу. Вучыўся не толькі спяваць — давя-лося ў піяністкі Тамашынскай браць урокі ігры на раялі, прайсці ў дырыжора Мэттэра курс гармоніі і тэорыі музыкі.
Дзякуючы сапраўды выдатным прыродным дадзе-ным, а таксама цярпенню і працавітасці, Забэйда хут-ка адольвае ўсе навукі і курсы, робіць немалыя поспехі ў спевах. Ужо ў 1926 годзе ён становіцца ў Харбіне вядомым канцэртным спеваком і, галоўнае, жаданым у розных аўдыторыях. Яго запрашаюць выступаць на му-зычных вечарынах, канцэртах, на яго пачынае звяртаць увагу харбінская прэса.
Здавалася б, усё ішло нядрэнна: у наяўнасці доб-рыя вакальныя дадзеныя, сцэнічная пастава, прафесій-ная падрыхтоўка; на канцэрты запрашаюць, у газетах хваляць і прарочаць вялікую будучыню. Аднак жа сам Забэйда, напэўна як і кожны сапраўдны творца, усё больш і больш незадаволены сабой. Вучоба, праца ў школе, канцэртныя выступленні — усё гэта моцна стам-ляла, і ён адчуваў, што не можа спяваць так, як хацеў бы. Урэшце, малады артыст настолькі ў сабе расчароў-
* Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс 1, справа 147, аркуш I.
20
ваецца, што намерваецца нават пакінуць спевы, адмо-віцца ад кар’еры спевака.
Аднак па нейкім часе патаемна, каб ніхто не ведаў, усё ж зноў бярэцца шліфаваць свой голас, працуе над опернымі партыямі. Празмерная нагрузка адбіваецца неўзабаве на здароўі. Дактары, даведаўшыся, што яго бацька і брат памерлі ад сухотаў, раяць неадкладна лячыцца. І ўсё ж, ашчаджаючы сябе, Міхась паспяхова закончыў універсітэт і згодна з пастановай экзамена-цыйнай камісіі ад 7 чэрвеня 1929 года атрымаў дып-лом другой ступені з правам на атрыманне дыплома першай ступені пасля прадстаўлення вызначанай пра-цы*. Фактычна гэта было запрашэнне ў аспірантуру. Але ж душа!.. Яе вабілі не эканамічныя ды юрыдычныя навукі, яна па-ранейшаму імкнулася да песняў. І Забэй-да “...накіраваўся ў оперу. Думалі, што звар’яцеў, — успамінаў спадар Міхась, - не хацелі верыць”.