• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі  Алесь Горбач

    Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі

    Алесь Горбач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 65с.
    Мінск 2007
    24.15 МБ
    З’явіцца на опернай сцэне яму дапамог збег аб-ставін. Падтрымка савецкім урадам рэвалюцыі ў Кітаі не магла не адбіцца на стаўленні кітайскіх уладаў да савецкай прысутнасці ў Маньчжурыі. 10 ліпеня 1929 года адбыўся напад на управу КВЖД у Харбіне і яе аддзелы па ўсёй лініі ад станцыі Маньчжурыя да Па-гранічнай. Кітайцы захапілі у Харбіне тэлеграф, за-чынілі і апламбавалі ўсе прадстаўніцтвы савецкіх ганд-лёвых і гаспадарчых арганізацый. Так распачаўся вядомы савецка-кітайскі ўзброены канфлікт 1929 года. 19 ліпеня савецкі ўрад абвясціў скасаванне савецка-кітайскіх дыпламатычных дачыненняў. 6 жніўня была створаная Далёкаўсходняя армія пад камандаваннем В. Блюхера і ўжо ў лістападзе на кітайскай тэрыторыі разгарнуліся баявыя дзеянні.
    Паводле ўспамінаў спевака, у знак салідарнасці з Савецкім Саюзам быў аб’яўлены неафіцыйны страйк, у якім удзельнічала і школа, дзе ён выкладаў. Кітай-скія ўлады пазбавілі настаўнікаў заробку. He маючы сродкаў да існавання, Міхась Забэйда звярнуўся да опернага калектыву, але вакансій не было. І раптам
    * Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 260, аркуш 24.
    21
    лёс павярнуўся да яго тварам: «Пачаць сезон меліся “Русалкаю” Даргамыжскага. Раптам бас Шумілін, які меў спяваць Млынара, парушыў кантракт і ад’ехаў у Шанхай. Пастаноўка “Русалкі” ставілася пад пагрозу зрыву. Калектыў шукаў выйсце. 3 Ленінграда мелі доб-рага барытона Вітэльса, які мог спяваць Анегіна (Чай-коўскага). Пачалі шукаць артыста на партыю Ленска-га. На пробу запрасілі мяне. Спадабаўся. Тут жа рашылі замест “Русалкі” ставіць “Яўгенія Анегіна”»*.
    На падрыхтоўку было два тыдні. Аднак дэбют на опернай сцэне атрымаўся не проста паспяховым — аша-ламляльным. Літаральна на наступны дзень харбінская прэса ўзносіла маладога артыста да нябёсаў, адзнача-ючы, што той перасягнуў усе спадзяванні. Забэйду без ваганняў запісалі ў трупу.
    Да 1932 года Міхась Забэйда спяваў ужо 15 роляў: Герцаг з “Рыгалета" і Альфрэд з “Травіяты” Вэрдзі, Фаўст з “Фаўста” Гуно, Альмавіва з “Сэвільскага цы-рульніка” Расіні, Князь з “Русалкі” Даргамыжскага, Цар Берандзей з “Снягурачкі” і Лыкаў з “Царскай нявесты” Рымскага-Корсакава, Уладзімірз “Чарадзей-кі” Чайкоўскага, Пінкертан з “Мадам Батэрфляй”, Ру-дольф з “Багемы” Пучыні ды іншыя. За сезон спявак выконваў болей за дзесяць адказных партый. Пазней харбінскі перыяд Забэйда будзе называць самым інтэн-сіўным і плённым у сваім жыцці. Адначасова, дарэчы, працаваў і ў школе, куды вярнуўся пасля страйку (у снежні 1929 года савецка-кітайскі канфлікт завяршыў-ся, Савецкі Саюз аднавіў свае правы на КВЖД).
    Крытыка і глядач добра ўспрымалі маладога спе-вака. Вось толькі некаторыя водгукі 1929—1930 гадоў з харбінскіх газет “Гун-бао”, “Новостн Востока”, “Ге-рольд Харбнна”, “Заря” ды іншых:
    “Лірычны мяккі тэнар Забэйды вельмі падыходзіць да лёгкай кантылены расейскіх опер. У ролі Лыкава ён з вялікай вытрымкай музычнага малюнка спяваў і добра абмаляваў слабога характарам расейскага юнака, эман-сіпаванага сваім знаходжаннем у “нямецкіх” краінах”.
    * Беларускі дзяржаўны apxig-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 128, аркуш 10.
    22
    “Партыю Фаўста спяваў Забэйда. Для артыста-пачаткоўца выкананне партыі трэба прызнаць добрым. Асабліва атрымаўся ў артыста трэці акт, дзе ён удум-ліва выканаў цяжкую каваціну і ўклаў шмат пачуцця ў дуэт з Маргарытай. Выкананне партыі кажа пра му-зычнасць артыста.”
    “Сінадала спяваў артыст т. Забэйда і спяваў за-надта добра.”
    “Забэйда — Сінадал, які прагрэсуе з кожным выс-тупам, ён уклаў шмат пачуцця ў сваю ролю і ў сваёй стылёвай арыі “Перакінуўшыся ў сокала” даў шэраг прыгожых прадуманых фразаў. Далікатны спявак, За-бэйда стараецца асэнсаваць кожную ролю ў найдраб-нейшых дэталях і па магчымасці пераўвасобіцца, вы-конваючы яе. Артыст выйшаў на шлях і з часам, мабыць, будзе цешыцца плёнам на гэтай зайздроснай ніве.”
    “Што да выканання, то варта адзначыць, што ма-ладыя оперныя сілы старанна вядуць свае партыі і ўсё больш асвойваюцца на сцэне. Прагрэс тут заўважны і ў Арлоўскага (Дэман), і ў Забэйды (Князь Сінадал). Абодва яны трымаюцца цяпер шмат вальней. Голас Забэйды гучэў добра і ў цэлым пакінуў вельмі добрае ўражанне.”
    “У вакальным плане ён (Забэйда — А.А.) даволі доб-ра справіўся з сваёй задачай: і знакамітае верхняе до ў трэцім акце, і шэраг іншых цяжкасцяў для яго цалкам пераадольныя. Спявак даволі музычна перадаў усю партыю ад першага да апошняга акта... У Забэйды без-умоўна добрыя вакальныя дадзеныя.”
    “За сезон Забэйда праспяваў дзевяць партый пер-шага становішча. Кожны захапляўся, слухаючы Забэй-ду — Ленскага ў “Яўгеніі Анегіным”, Герцага ў “Рыгале-та”, Індыйскага госця ў “Садко”, Арлекіна ў “Паяцах”, Фаўста, Князя Сінадала ў “Дэмане” і ў іншых партыях.”
    “Вельмі цёпла прагучэла партыя пяшчотнага, ле-туценнага Лыкава ў выкананні Забэйды, які выдаў шэраг прыгожых нотаў і чарговым разам паказаў сваю кантылену. Асабліва эфектна з вялікім пад’ёмам была выкананая артыстам песня трэцяга акта.”
    ‘Трафа спяваў Забэйда і правёў гэтую цяжкую партыю даволі добра, асабліва другі акт, дзе ён з’яўля-ецца да Разіны пад выглядам салдата.”
    23
    “Партыю Герцага спяваў малады артыст Забэйда, які ў вакальным плане зрабіў на слухачоў найлепшае ўражанне. He менш удалым быў і сцэнічны вобраз, ство-раны артыстам.”*...
    Безумоўна, такія водгукі надавалі сілы артысту-пачаткоўцу, умацоўвалі веру ў сябе, у свой талент. Ха-целася ўдасканальвацца ў спевах. Забэйда пачаў усё больш задумвацца пра Мілан, аб якім ўжо даўно марыў: “...каб паехаць у Італію, я збіраў грошы 10 год. Ніхто мне не дапамагаў. І абкрадалі мяне. І ў банку курс грошай падаў. І хварэў я. А ўсё-такі паехаў!”**.
    Так, у 1932 годзе Міхась Забэйда атрымаў візу, звольніўся з школы, пакінуў оперную трупу і паехаў у Мілан — оперную сталіцу Эўропы, маючы на руках рэ-камендацыю сваёй настаўніцы Юліі Плотніцкай:
    “Міхаіл Іванавіч Забэйда займаўся ў мяне два гады і выявіў вялікія музычныя здольнасці. — пісала Юлія Канстанцінаўна. — Голас у яго вялікі і аб’ёмны, звонкі і яркі. Выдатны слых і музычная памяць... У яго вялі-кія здольнасці да мастацкай трактоўкі выканання, доб-рая дыкцыя і хуткае засвойванне самых складаных нюансаў... Пры настойлівай працы і планамерных за-нятках у добрага і вопытнага прафесара, пры ўсіх яго пералічаных дадзеных ён можа зрабіць бліскучую кар'-еру опернага спевака.”***
    “Артыст Забэйда ад’язджае ў Італію”, “Забэйда шле развітальны прывет харбінцам” — такімі загалоўкамі стракацелі амаль усе мясцовыя газеты. “У Італіі жыве мой добры таварыш Касцевіч, гэтаксама харбінец. Ён цяпер навучаецца ў Міланскай кансерваторыі і кліча мяне да сябе, — паведамляў артыст у сваім развіталь-ным інтэрв’ю газеце «Новостн Востока». — Мяне цягне да мастацтва, і там, у далёкай Італіі, я аддам усю сваю энергію і працу, каб набыць вопыт і дасягнуць таго, чаго не стае.”
    * Беларускі дзяржаўны apxig-музей літаратуры і мастацт-ва, фонд 293, вопіс 1, справа 343, аркушы 1—3, 10, 12, 14. /5, 17—19.
    ** Плавінскі М. Міхась Забэйда-Суміцкі і) маім жыцці // Мала-досць. 1993. № 4. С. 237.
    *** Беларускі дзяржа^ны архііфмузей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 349, аркуш 1.
    24
    Дзеля нерэгулярнага руху цягнікоў Забэйда ад’яз-джае з Харбіну спешна, амаль на тыдзень раней за-планаванага, таму нават не паспявае развітацца з усімі сваімі сябрамі ды знаёмымі.
    Шлях да сонечнай Італіі быў фантастычна цікавым: Харбін — Дайрэн — Шанхай — Ганконг — Сінгапур — Бамбей - Каломба — Порт-Саід - Венецыя. Больш чым месяц караблём дабіраўся спявак да свае запаветнае мары. Гэтае падарожжа засталося ў ягонай памяці на ўсё жыццё. У некаторых портах спыняліся надоўга, і, каб пасажыры не сумавалі, для іх арганізоўвалі экс-курсіі па казачных гарадах экзатычнага Усходу. На самым караблі часта ладзілі канцэрты, у якіх абавяз-кова браў удзел і Міхась Забэйда. Акрамя маральнага задавальнення, гэта прынесла яшчэ і добры грашовы прыбытак: за ўсё падарожжа ён не толькі пакрыў свае выдаткі на дарогу, але яшчэ і меў за што жыць пер-шым часам на новым месцы.
    У Мілане Забэйда сустрэўся з артысткай славутага тэатра “Ля Скаля” Анжэлікай Краўчанкай, якую ведаў яшчэ па Харбіне, а праз яе пазнаёміўся з выдатным майстрам спеваў Фэрнандам Карпі. У яго і стаў вучыц-ца. Маэстра дзівіўся з працавітасці і здольнасці свай-го новага вучня і часта ставіў яго ў прыклад іншым. Неўзабаве наш таленавіты зямляк ужо і сам у нечым дапамагаў сваім сябрам па вучобе: “На лекцыях спе-ваў прыходзілі вучні-іншаземцы да мяне, і я сапраўды дапамагаў ім, бо ад прыроды меў добрае вуха і адразу чуў, каму чаго не хапае і чым трэба дапамагчы”.
    Адначасова, вядома ж, бесперапынна ўдасканаль-ваўся і сам. Асабліва стараўся пачуць выдатных тага-часных майстроў оперы, якія выступалі ў Мілане — ад іх шмат чаму вучыўся. Тут Міхась Забэйда ўпершыню пачуў на сцэне Фёдара Шаляпіна, пазнаёміўся з Леані-дам Собінавым, які завітаў у Мілан, каб пашукаць для Масквы добрага прафесара спеваў. “Як Вы нагадвае-це мне мае лепшыя гады!” — прамовіў расейскі спявак, праслухаўшы ў выкананні Забэйды арыю Ленскага. He дзіва, што яны хутка знайшлі агульную мову — вельмі шмат падобнага было ў лёсах гэтых адораных Богам людзей: унук былога прыгоннага селяніна, сын ярас-
    25
    лаўскага мешчаніна Собінаў, як і Забэйда, меў народ-ныя карані; як і Забэйда, спачатку атрымаў адукацыю юрыста, скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта; гэтаксама, як і наш зямляк, любіў народ-ную песню, у маладосці спяваў з украінскімі харамі, і нават дэбют на сцэне меў ва Украінскім тэатры. За-бэйда пазней згадваў Собінава як чалавека надзвычай прыемнага і зычлівага. “Удасканальвайцеся ды прыяз-джайце да нас у Маскву”, — прамовіў на развітанне Собінаў свайму маладому сябру. Ці меў Забэйда такія планы, ці штосьці іншае вабіла яго, меркаваць цяжка. Зрэшты, часцей на прыняцце тых ці іншых рашэнняў уплывалі больш абставіны, а не асабістае жаданне.
    Ад вялікай перагрузкі зноў пачалі падводзіць лёг-кія. Давялося нейкі час лячыцца ў Сан-Рэмо. Але не-ўзабаве, паправіўшы здароўе, Міхась Забэйда вярта-ецца ў Мілан і працягвае спяваць у операх “Травіята”, “Рыгалета”, “Фаўст”, “Севільскі цырульнік” ды іншых. Праўда, давялося ўсе ранейшыя свае ролі перавучваць нанова, па-італійску. Аднак гэта не стала на перашкодзе. Яго часта запрашаюць выступаць у канцэртах, а крыты-ка безупынна хваліць любімца міланскай публікі. Вось што пісаў, у прыватнасці, міланскі часопіс мастацтва «Giornal dell’Arte»: “У галіне канцэртнага і опернага жыцця трэба адзначыць тэнара Міхася Забэйду, які нядаўна выступіў з канцэртам у міланскай кансерва-торыі Вэрдзі. Забэйда і гэтым разам падцвердзіў свае галасавыя і інтэрпрэтацыйныя якасці. Складаная пра-грама была выканана спосабам пахвальным, а за серэ-наду з оперы «Jus Primae Noctis» кампазітара Каньё, якую Забэйда заспяваў горача, з экспрэсіяй, багатай гарманічнымі танамі і сфуматурамі, што паказвае дасканалую школу, - публіка энтузіястычна аплясква-ла мастака, дамагаючыся паўтору... На музычным фес-тывалі ў Варэзе Забэйда выступіў з вялікай прагра-май, спяваючы на мовах арыгіналаў творы расейскіх, французскіх, гішпанскіх ды іншых кампазітараў, вы-клікаючы агульнае захапленне. Італійскія газеты пры-раўноўваюць Забэйду да Ціта Скіпа за асалоду і ха-раство яго спеву. Іншыя зноў раўнуюць яго да вялікага