• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі  Алесь Горбач

    Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі

    Алесь Горбач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 65с.
    Мінск 2007
    24.15 МБ
    Увосень 1945 года Міхась Забэйда пазнаёміўся з Аленай Скарабагач-Багуцкай, жанчынай, што пакіну-ла ў ягоным жыцці даволі значны след. ГІрынамсі, калі ўжо кранаць асабістае жыццё спевака, то трэба ска-заць, што гэтую тэму ён не любіў абмяркоўваць, не га-варыў пра гэта нават з самымі блізкімі сябрамі. Калі хтосьці і наважваўся задаваць пытанні такога кштал-ту, то спявак адразу даваў зразумець, што не варта вярэдзіць раны і намякаў толькі на тое, што меў у сваім жыцці вялікае каханне, але жыццё разлучыла іх. Каго пры гэтым ён меў на ўвазе? Хто была тая жанчына, ад успамінаў пра якую да старасці шчымела сэрца? Пра 42
    гэта мог расказаць толькі сам Забэйда. Адну з іх, на-стаўніцу Стасю Ляўковіч, мы ўжо згадвалі. А колькі іх магло быць у артыста за часы блукання па свеце? Між тым, пра Багуцкую можна хаця б гаварыць як пра рэ-альную асобу, як пра жанчыну, якую сапраўды шмат што звязвала з Забэйдам.
    Алену Багуцкую пад час вайны разам з бацькамі вывезлі з Украіны на прымусовую працу ў Нямеччыну. У 1945 годзе сям’я Багуцкіх нейкім чынам апынулася ў Чэхіі і на нейкі час спынілася ў Празе, каб паправіць здароўе хворай на сухоты Алены. Знаёмства адбылося на музычнай вечарыне ў кватэры Барыса Лявіцкага, хіміка парфумернай фабрыкі, гэтаксама украінца. Міха-ся Забэйду папрасілі што-небудзь паспяваць. Маці Але-ны, Лізавета Багуцкая, пагадзілася яму акампанаваць, бо няблага грала на раялі. Так адбылося знаёмства Забэйды з сям’ёй Багуцкіх, так пачаўся раман спевака з Ляляй (менавіта гэтак ён яе называў). Цяжка мерка-ваць, наколькі вялікімі і шчырымі былі пачуцці гэтых людзей адно да аднаго. Вядома ж, яна ганарылася, што звярнула на сябе ўвагу такога паважанага чалавека. Яму ішоў пяты дзесятак, даўно ўжо хацелася нейкай стабільнасці, спакою, сямейнай утульнасці. І гэтую ўтульнасць Забэйда знайшоў у ціхай, дружнай і інтэлі-гентнай сям’і Багуцкіх. Знайшоў тое, чаго яму даўно ўжо так моцна неставала. Некалькі гадоў пражылі Міхась Забэйда-Суміцкі і Алена Багуцкая у цывіль-ным шлюбе, паводле некаторых звестак былі нават аб-вянчаныя. Аднак лёс развёў іх.
    Ляля была натурай ганарлівай, няўрымслівай, змал-ку прывыкла камандаваць у сям’і. Міхасю, які за доўгія гады халасцяцкага жыцця прывык да поўнай сама-стойнасці і незалежнасці, было цяжка падпарадкоўвац-ца жанчыне, тым больш удвая за яго маладзейшай. Ка-рацей кажучы, і на гэты раз не склалася...
    Паўплывалі, што праўда, і вонкавыя абставіны, як ні дзіўна — палітычныя. Паводле Ялцінскіх дамоўле-насцяў паміж дзяржавамі-пераможцамі ў Другой су-светнай вайне, савецкія грамадзяне, што апынуліся з розных прычын за мяжой, гэтак званыя рэпатрыянты, павінны былі вярнуцца ў СССР. Сям’я Багуцкіх не дужа
    43
    імкнулася туды, і ніхто іх, можна меркаваць, не зму-шаў бы. Аднак Алена ў 1948 годзе чарговым разам пры-мае за ўсю сям’ю адназначнае рашэнне — загад Савец-кага ўраду у яе разуменні абмеркаванню не падлягаў.
    Так лёс назаўсёды разлучыў Міхася Забэйду з Але-най Багуцкай. Але цёплыя дачыненні, як вынікае з іх ліставання, яны захоўвалі да апошняга. “Прывітанне, дарагая Ляля! — пісаў Забэйда. — Пытаешся, хто ў мяне гаспадарыць? Ды я сам. Гаспадарка ў мяне несклада-ная. Жыву ў працоўным пакоі. У печцы распаліць умею і пыл выцерці таксама... Чаму не жанюся?.. (Тут я ўздых-нуў...) Але, гэта сапраўды не так проста. Чалавек я не багемны і сям’ю люблю. Але спачатку трэба было вельмі шмат працаваць, каб пракарміць са.мога сябе і вучыц-ца... Трэба было дагнаць і апярэдзіць іншых... I вось, калі ўжо здавалася, што магу дазволіць сабе завесці сям’ю, пачалася праклятая вайна. Маю нявесту рас-стралялі фашысты... У Празе пазнаёміўся з табой, а ты з’ехала... А цяпер каму я патрэбны...”*.
    “Добры дзень, дарагі мой Міхась Іванавіч! - ад-казвала Алена, — Усё ж я вельмі шкадую, што мы не зарэгістравалі наш шлюб у 1945—1946 гадах, калі гэта дазвалялася ўладамі. Можа нам сапраўды суджана было дажываць век разам, гадаваць дзіцё там ці тут, на радзіме...”**.
    Лёс Алены Багуцкай склаўся драматычна. Па вяр-танні на Бацькаўшчыну сям’я асела ў Вінніцы. Алена так і не змагла завяршыць перапыненую вайной вышэй-шую адукацыю. Працавала ў абласным аддзеле народ-най асветы сакратаром, статыстыкам, інспектарам па кадрах. У 1966 годзе надумала ўступіць у камуністыч-ную партыю, аднак мінулае адыграла тут фатальную ролю: “усплылі” і прымусовая праца ў Нямеччыне, якая прыраўноўвалася тады ледзь не да “нзмены Роднне”, і сувязь з “неблагонадежным” Забэйдам. Скончылася тым, што проста з Вінніцкага абкаму партыі Алену Багуцкую завезлі ў псіханеўралагічную больніцу, дзе
    * Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс 1, справа 132, аркуш 4.
    ** Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастаутва, фонд 293, вопіс I, справа 150, аркуш 39.
    44
    паставілі дыягназ — дэпрэсія. Няшчасная жанчына ста-ла пацыентам тады яшчэ нікому не вядомага маладога псіхатэрапеўта Анатоля Кашпіроўскага. Хвароба пра-грэсавала і суправаджала яе ўсё астатняе жыццё, ста-ла прычынай трагічнага фіналу ў 1992 годзе.
    Увосень 1947 года Міхасю Забэйду ад стрыечнай сястры Надзеі Казляк з Шэйпічаў прыйшоў ліст з паве-дамленнем, што 17 кастрычніка 1947 года не стала яго-най маці. У той дзень ён меў спяваць на пражскім радыё беларускія песні. “Можаце сабе ўявіць, як мне было цяжка, як балела душа, — прызнаваўся пазней артыст у сваім лісце да Марыі Шутовіч, - Хацеў адказацца, ды падумаў, што маці напэўна сказала б, каб не ад-маўляўся. І я спяваў, прысвячаючы песні яе светлай памяці. Потым мне сказалі, што яшчэ ніколі сваім спе-вам я не кранаў так за сэрца, як гэтым разам...”*.
    У 1948 годзе Міхась Забэйда-Суміцкі атрымаў чэ-хаславацкае грамадзянства, бо дагэтуль лічыўся грама-дзянінам Польшчы. У сваім прашэнні ў польскае кон-сульства артыст пісаў: “...прашу Вашага распараджэння аб выдачы мне неабходнага пасведчання ў тым, што ў сувязі з новымі межамі Польшчы, я, як беларус, не ёсць больш польскім грамадзянінам... Я халасты і адзінокі: з бліжэйшых сваякоў нікога не засталося ў жывых, так што ўсё сваё жыццё прысвячаю мастацтву...”.
    Як чалавек сапраўды халасты і адзінокі, а галоў-нае — зычлівы, Забэйда аддаў частку сваёй кватэры аднаму чэшскаму інжэнеру. Прайшло няшмат часу, як той разам з сваёй сям’ёй заняў кватэру ледзь не цал-кам, а свайго дабрадзея пацясніў у невялікі пакойчык, які і служыў артысту да апошніх дзён і працоўняй, і жытлом, а калі — і кухняй.
    Жыццё паціху наладжвалася, спявак стаў перыя-дычна выступаць на радыё і ў канцэртах, выконваў народныя беларускія песні, песні чэшскіх, славацкіх, расейскіх, украінскіх кампазітараў. У тым часе на Пражскім радыё працаваў кампазітар Альберт Пэк, які вёў аддзел народнай музыкі. Пэка дужа зацікавілі паказаныя Забэйдам беларускія песні, і па просьбе
    * Беларускі дзяржаўны apxig-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 140, аркуш 8.
    45
    спевака ён зрабіў апрацоўку некаторых з іх: “Зялёны дубочак”, “Ды ўжо сонейка”, “Ой, валы мае”, “Замуж пайсці”, “Ой, ляцелі гусі ды з-пад Беларусі”, “Ой, у лесе”, “Калыханка”, “Ой, пайду я лугам, лугам”. За-бэйда выканаў іх разам з сімфанічным аркестрам, якім дырыжыраваў Пэк. Гэтыя песні часта гучэлі на Пражскім радыё.
    Калі ў Прагу сталі даходзіць песні савецкіх кампа-зітараў, спявак адбіраў усё, што падыходзіла яму па голасе. Многія з гэтых песняў прагучэлі ў Празе ўпер-шыню менавіта ў выкананні Забэйды. Так, у Клубе кампазітараў, а пасля па радыё прагучэлі пяць раман-саў Шастаковіча і “Дзесяць санетаў Шэкспіра” Дз. Ка-балеўскага. Дарэчы, у сваім архіве спявак захаваў аў-тограф Кабалеўскага на нотах: “Першаму выканаўцу гэтага цыкла за межамі Савецкага Саюза — таварышу Міхаілу Забэйду на добрую памяць аб сустрэчы ў Пра-зе. 16.V.1957. Д. Кабалеўскі”. У рэпертуары артыста з’явіліся творы Хачатурана, Шапорына, Чуркіна, Ала-дава, Пукста, Багатырова, Салаўёва-Сядога, Макра-вусава ды іншых савецкіх кампазітараў.
    У 1959 годзе спявак атрымаў ад Пражскага акру-говага народнага камітэта па справах школ і культуры дазвол на правядзенне прыватных урокаў вакалу. Вуч-ні — асаблівы гонар Міхася Забэйды. Сярод іх артыс-ты В. Фенцлова, К. Вонэшова, Л. Фаркова, А. Наліваеў, педагогі Г. Брож, Л. Маржыкава, Г. Цорт. Многія з іх потым дасягнулі немалых вяршынь у мастацтве, з удзяч-насцю ўспаміналі свайго настаўніка і, што самае галоў-нае, сталі ў Чэхаславаччыне папулярызатарамі бела-рускае песні, прадаўжальнікамі Забэйдавай справы.
    Былі і такія вучні, што наведвалі ўрокі Забэйды інкогніта — незадаволеныя сваімі настаўнікамі, хоць і не менш прызнанымі і вядомымі майстрамі спеваў. Каб не пакрыўдзіць іх ці не ўгнявіць, спевакі-пачаткоўцы таемна хадзілі да Забэйды і атрымоўвалі тое, чаго ім не ставала.
    Пасля таго як таталітарны савецкі рэжым даў пер-шыя трэшчыны і ў СССР пачалася гэтак званая хруш-чоўская адліга, паступова сталі наладжвацца кантак-ты з Радзімай, узнавілася перапіска з сябрамі, найперш Рыгорам Шырмам і Максімам Танкам, з’явілася і шмат
    46
    новых адрасатаў. Беларускія пісьменнікі, дзеячы куль-туры, бываючы ў Празе, мелі за шчасце і гонар паба-чыцца з славутым суайчыннікам, пагасцяваць у яго-ным невялікім пакойчыку па вуліцы Польскай, 12. Аспірантка біялагічнага факультэта БДУ Надзея Ба-турыцкая, якой пашчасціла пад час стажавання ў Кар-лавым універсітэце ў Празе пазнаёміцца з спеваком у 1965 годзе апісвала гэты пакойчык так: “...Маленькі, хоць і ўтульны, завалены нотамі, кнігамі, пісьмамі, часо-пісамі і фотаздымкамі з лепшымі людзьмі беларускай зямлі. Мініяцюрны раяль, вялікі радыёпрыёмнік, сер-вант і стол. Замест ложку канапа. Старая, як Прага, люстра, смешная лямпа. І ўсюды падарункі, узнагаро-ды. Тут і вянкі з лентамі, і карціны яго вучняў, і бюст спевака, зроблены жонкай яго вучня, і букет старых кветак, і толькі ўчора падараваная лілея. Стол зася-лялі беларусы...”*. І кожны наведнік гэтага пакойчыка быў зачараваны шчырасцю, дабрынёй, гасціннасню гаспадара - той сапраўды быў рады кожнаму земляку, кожнай вестачцы з Радзімы, прымаў усіх як добрых знаёмых і найлепшых сяброў.
    Пра спевака пачалі патроху ўспамінаць на Баць-каўшчыне. На беларускім радыё ў 1961 годзе выйшла нават некалькі перадач з песнямі ў выкананні Забэй-ды-Суміцкага і з уступным словам Рыгора Шырмы пра артыста. Была задума напісаць пра Забэйду кнігу, папрасілі артыста прыслаць успаміны. Шчыры і да-верлівы, спадар Міхась ахвотна адгукнуўся на просьбу з Радзімы. Разам з успамінамі, якія “мелі служыць толькі арыяднінай ніткай пры напісанні тае кніжкі’, даслаў шмат іншага матэрыялу: водгукі, праграмы, арыгіналы лістоў. Ніякай кніжкі ніхто так і не ўбачыў, а калі праз чатыры гады спявак папрасіў вярнуць вы-разку з аднаго часопіса, яму адказалі, што ўсё даўно вярнулі, “мусіць, Вы забыліся”.