Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі
Алесь Горбач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 65с.
Мінск 2007
* Беларускі дзяржаўны apxiij-музей літаратуры і мастацтва, фонд 25, вопіс 2, справа 61, аркуш 1.
52
спяваў добра. Міхалова, Мілейчыцы, Гайнаўка, Сакол-ка, Гарадок. Апошні прыняў Забэйду ў Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага. Вялікая зала, дзе замест утульнасці пасяліўся холад, як вядома, першы вораг голасу спевака. Было б у парадку, каб пясняр адказаў-ся выступаць у такіх умовах, але Міхась Забэйда, рас-ціраючы рукі над электрапліткай, спяваў гарадчанам свае песні. Слава песняру!.. Канцэрт у Беластоку слаў-на закончыў пабыўку дарагога госця ў нас. Сіла Забэй-давай песні панавала непадзельна. У днях наступных пасля канцэртаў знаёмыя дзяліліся ўспамінамі. Перад сном і рана па беластоцкіх кватэрах гаварылася аб Міхасю Забэйдзе”*.
Пад час гэтай паездкі Міхась Забэйда ў канцэрт-най зале Варшаўскай філармоніі з спецыялістамі “Польскіх награнь” пад акампанемент славутай лодзін-скай капэлы мандаліністаў пад кіраўніцтвам Эдуарда Цюкшы наспяваў на кружэлку адзінаццаць беларускіх народных песняў: “Ай, мама, мама, чаго я плачу” (А.Ту-ранкоў), “Ой, рана, рана куры запелі”, “Конь бяжыць, зямля дрыжыць”, “Шчука-рыба ў моры” (А. Грачанінаў), “Чырвоная калінанька”, “Малады дубочак” (С. Казура), “Ой, дожджык ідзе”, “Кукавала зязюлька” (К. Галкоў-скі), “Каліна” (А. Туранкоў), “Калыханка” (А. Пэк), “Хлопец пашаньку пахае” (М. Красеў).
У 1966 годзе маэстра збіраўся наведаць з канцэр-там Вільню. Там жыло шмат прыхільнікаў ягонага та-ленту, былых сяброў, людзей, якія выдатна ведалі ар-тыста яшчэ з 30-х гадоў: Зоська Верас, Янка Шутовіч, Пётра Сергіевіч, Лявон Луцкевіч ды іншыя. Іхны кло-пат аб арганізацыі прыезду і канцэрту Забэйды за-стаўся без выніку. “Атрымаў з Вільні пісьмо. 3 маімі выступленнямі выйшла, як і з паўторным падарожжам на Радзіму. Кажуць, “памог" Мінск...” — роспачна скар-дзіўся спявак у лісце да М. Плавінскага.
Пры канцы 60-х гадоў Забэйда-Суміцкі чарговым разам апынуўся ў эпіцэнтры гучных падзеяў. У кам-партыі Чэхаславаччыны распачаўся рух за рэформы, у грамадстве ўсё мацней і смялей гучэлі патрабаванні
* ЛеЦчык В. Песня не мае граніц // Ніва. 1965. 14 лістапада.
53
рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, якіх за nay-Tapa дзесяцігоддзя камуністычнага рэжыму ў краіне налічвалася блізу сямідзесяці тысяч чалавек. Кіраўні-цтва рабіла захады па дэмакратызацыі партыйных і дзяржаўных структур. У студзені 1965 года ЦК КПЧ ухваліў распрацаваны Інстытутам эканомікі АН Чэха-славакіі план эканамічных рэформаў, які прадугледж-ваў мадэрнізацыю вытворчага працэсу шляхам дэцэнт-ралізацыі, удзел рабочых у кіраванні прадпрыемствам ды іншыя прагрэсіўныя крокі. На пачатку 1968 года Антанін Новатны быў пазбаўлены пасады першага сак-ратара ЦК кампартыі, а затым і прэзідэнта краіны. Кіраўніцтва партыяй і дзяржавай перайшло ў рукі рэ-фарматараў: Аляксандр Дубчак стаў першым сакра-таром ЦК, Людвік Свобада - прэзідэнтам краіны, Олдржых Чэрнік — старшынёй ураду. Рух за дэмакра-тызацыю палітычнага і эканамічнага жыцця Чэхасла-ваччыны, вядомы з гісторыі як “Пражская вясна”, на-браў незвычайны размах — у краіне разгортвалася шырокая дыскусія аб рэфармаванні грамадства, узні-калі незалежныя ад кампартыі грамадскія аб’яднанні. Нягледзячы на запэўніванні новага кіраўніцтва краі-ны ў тым, што Чэхаславаччына па-ранейшаму застаец-ца вернай сацыялізму і Варшаўскаму дагавору 1955 года, Савецкі Саюз убачыў у “Пражскай вясне” небяс-пеку для ўсяго “сацыялістычнага лагеру”, успрыняў яе як трэшчыну ў хаўрусе таталітарных камуністычных рэжымаў. Пасля беспаспяховых патрабаванняў з боку СССР “навесці парадак у краіне”, хаўруснікі ўзяліся за навядзенне парадку самі і з ініцыятывы Савецкага Саюза 21 жніўня 1968 года ў Чэхаславаччыну ўвялі войскі дзяржаў-удзельніц Варшаўскага дагавору (СССР, Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы). Кіраўніцтва КПЧ вывезлі ў Маскву, дзе змусілі яго “нармалізаваць сітуа-цыю”. Пад ціскам СССР рэформы пачалі згортваць, рэфарматараў адхілілі ад улады, распачаўся пераслед актыўных удзельнікаў “Пражскай вясны”. У грамад-стве, што цалкам натуральна, узмацніліся антысавец-кія настроі.
Як ставіўся да ўсіх тых бурлівых падзей Забэйда-Суміцкі, невядома. Аднак нехта палічыў спевака за-
54
надта “прасавецкім”, і ўсё наспяванае ім за час жыц-ця ў Празе было знішчанае — мноства песняў розных народаў і кампазітараў, у тым ліку і савецкіх, “зала-ты” фонд Пражскага радыё, як пісаўсам Забэйда, “мая вялікая кніга”, - усё гэта “сапсавалася з тэхнічных прычын” (так пазней патлумачылі)*. Аднавіць удалося далёка не ўсё.
Што праўда, палітычныя віхуры, якія бушавалі ў Чэхаславаччыне і вакол яе, не перашкодзілі з’яўленню у тым самым 1968 годзе новай кружэлкі Міхася За-бэйды. Яна змяшчала сямнаццаць песняў беларускіх кампазітараў: “Сасонка” (М. Аладаў / Я. Купала), “Лета” (М. Аладаў / Я. Купала), “Накцюрн” (М. Ала-даў / П. Трус), “Ходзіць дзеўчына па воду” (П. Падка-выраў / А. Русак), “Ноч” (А. Спаскі / М. Багдановіч), “Ты прыйдзі” (М. Чуркін / Я. Купала), “Вечар” (А. Ту-ранкоў / А. Гурло), “Летам за парканам” (А. Туранкоў/ М. Танк), “Лета” (А. Туранкоў/Ф. Чарнушэвіч), “Слуц-кія ткачыхі”, “Маладыя гады” (А. Туранкоў/ М. Багда-новіч), “Ціха, так ціха” (М. Забэйда-Суміцкі / М. Танк), “Па-над лесам” (У. Алоўнікаў/ А. Русак), “Любы мой, прыйдзі”(Р. Пукст/М. Машара), “Ці грэх цябелюбіць” (К. Галкоўскі / 3. Бядуля), “Пад цёмным ляском” (А. Ба-гатыроў/ П. Глебка), “Маладая Беларусь” (К. Галкоў-скі / Я. Купала).
Забэйду вельмі хацелася, каб гэтыя песні гучэлі і на Бацькаўшчыне, але колькі пра гэта ні прасіў, каму толькі ні пісаў — усё безвынікова. «Шкада, што Мінск не скарыстаў з майго падарожжа ў 63 годзе на Радзіму і там не зрабілі грамзапісаў. Мусіць забыліся, што ча-лавек не вечна жыве... Дзіўная ствараецца сітуацыя: пісьменнікі прысылаюць мне кнігі з надпісамі “Нашай народнай гордасці Міхалу Забэйду-Суміцкаму”. Паэ-ты прысвячаюць свае вершы. Замежная крытыка залі-чае да найлепшых выканаўцаў народнае песні. А на Радзіме ні пабачыць, ні пачуць мяне ніхто не можа. Думаеце, што гэта бюракратызм? Мне здаецца — не-шта іншае... Mary тут зрабіць новую даўгаігральную
* Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 318, вопіс 1, справа 62, аркуш 52.
55
пласцінку беларускіх песняў, калі Беларусь замовіць хаця б 600 экзэмпляраў. Савецкі Саюз купляе ў Чэха-славакіі кожны год каля 200 000 пласцінак. Вот варта жа пастарацца, каб у гэту лічбу вайшло 600 пласцінак беларускіх. Здаецца, справа простая і не трудная... Думаю, што на восем мільёнаў беларусаў можна за-мовіць 600 пласцінак! Тады буду і на свет глядзець ве-сялей, бо ўжо пачынаю думаць, што ўся мая праца была дарэмнай...»* Аднак гэтая справа, “простая і не труд-ная”, так і не зрушылася з месца.
* Плавінскі М. Міхась Забэйда-Суміцкі g маім жыцці // Мала-досць. 1993. № 4. С. 232-236.
“ДАРЫЦЬ людзям РАДАСЦЬ”________
He зважаючы на перанесеныя інфаркты ^ Ба-гатае ліставанне з Бацькаўшчынай * “Магу яшчэ даваць людзям радасць сваімі песнямі” ^ Апошнія гады жыцця * “ Няма ўжо сярод нас вялікага песняра..." * Калыханка як рэквіем * Запавет нашчадкам
І ўсё ж, нягледзячы ні на што, маэстра ніколі не траціў аптымізму, веры, да апошніх сваіх дзён заставаўся перакананым жыццялюбам. Хоць узрост ужо пераваліў на восьмы дзесятак, не зважаючы на пера-несеныя інфаркты, працягваў выступаць з канцэртамі, з радасцю адгукаўся на кожную прапанову ці запра-шэнне, перадаваў сваё майстэрства маладым.
Вельмі ўражвае багаты эпісталярны архіў спевака — лісты сваякоў, сяброў, знаёмых і зусім незнаёмых яму людзей. Сярод пісьмаў вядомых дзеячоў беларускай культуры і літаратуры, такіх як Максім Танк, Рыгор Шырма, Уладзімір Караткевіч, Зоська Верас, Ніл Гілевіч, Сяргей Грахоўскі, Сяргей Панізнік, знойдзеш і лісты ад беларусаў-эмігрантаў з Лондана, ЗША, Кана-ды, лісты настаўніка Ваўкавыскай сярэдняй школы № 2 Аляксандра Лабунскага і вучня 10-га класа Гудзе-віцкай сярэдняй школы Алеся Сканца ды шмат іншых. Адарванаму ад Радзімы песняру гэтыя лісты грэлі сэр-ца, таму ён стараўся даць кожнаму адказ — акурат-ным, старанна выведзеным почыркам, што сведчыць пра павагу да кожнага адрасата. Увогуле, трэба адзначыць, што Міхась Забэйда-Суміцкі быў майстрам эпісталяр-нага жанру, можа так сталася па волі лёсу — гэта была яго адзіная сувязь з Бацькаўшчынай, з дарагімі яму людзьмі. 3 ягонага ліставання мы і можам даведацца, чым ён жыў свае апошнія гады, што яго турбавала, што цешыла. Найлепей даць слова яму самому.
57
«Беларусы — людзі не практычныя. Загарацца, на-пішуць прыгожы верш ці нарыс, і на гэтым звычайна канчаецца. Наш век патрабуе іншага. Трэба за спра-ваю хадзіць і хадзіць...» (з ліста да М. Плавінскага).
«Памалу родныя песні забываюцца, як забываецца і родная мова... На восем мільёнаў народа восем тысяч часопіса “Полымя”... Аб нацыянальнай культуры народа рашаюць эканамічныя і палітычныя ўмовы» (з ліста да М. Плавінскага).
«Напэўна, сярод нашага таленавітага народу зной-дзецца нехта, хто ў лепшых умовах будзе пашыраць нашу песню далей. Жадаю яму поспехаў. Я жыў “як гарох пры дарозе”. Хто ішоў, той і скубнуў...» (з ліста да М. Плавінскага).
«Столькі хацелася зрабіць ў жыцці, але не здолеў нават завесці сям’і. І што па мне астанецца? Пару плітак <пласцінак>, пакуль не разаб’юцца...» (з ліста да М. Плавінскага).
«Лекаў тут маем вельмі многа, і я шмат іх спалы-каў, але “даходзіць бензін”. Дактары кажуць, што маю зменшаную сардэчную рэзэрву... А калі сэрца працуе кепска, та “на беднага Макара ўсе шышкі валяцца”. Хаджу толькі памалу і то няпэўнымі крокамі... Але яшчэ магу дайсці ў сталоўку без кійка, магу купіць троху патрэбнае ежы, прыбраць у пакойчыку-працоўні і, га-лоўнае, магу яшчэ даваць людзям радасць сваімі пес-нямі...» (з ліста да М. Танка).
«У вольную хвіліну іду ў Рыгровы парк палюбавац-ца дзяцьмі, паглядзець у іх чыстыя, нявінныя вочы, адазвацца на іх шчырую ўсмешку, адвесці душу і ад усяго сэрца пажадаць ім поўнага шчасця, каб яны ніколі не ведалі праклятае вайны» (з ліста да М. Танка).
«Чытаю Максіма Танка “Хай будзе святло!” і Янку Брыля “Вітраж”, якія мне прыслалі свае апошнія кніж-кі з вельмі цёплымі сардэчнымі пажаданнямі. Сёння атрымаў новы зборнік паэзіі Ніла Гілевіча, якога так-сама вельмі люблю чытаць. Прыгожае пісьмо напісала з Радзімы Жэня Янішчыц. Адным словам, пакуль што мяне не забываюць і маё сэрца поўніцца ўдзячнасцю да іх» (з ліста да С. Грахоўскага).