• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі  Алесь Горбач

    Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі

    Алесь Горбач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 65с.
    Мінск 2007
    24.15 МБ
    Вернемся, аднак, у трыццатыя гады. Пад час на-ведванняў Вільні Міхась блізка пасябраваў з Рыгорам Шырмам (абое, дарэчы, народзінцы Пружаншчыны, землякі). Але, пэўна ж, не зямляцтва адыграла галоў-
    * Беларускі дзяржаўны apxig-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа /66, аркуш I/.
    32
    ную ролю ў іх працяглым сяброўстве, а найперш - лю-боў да роднае песні. Тады ж у спевака завязалася цес-нае сяброўства і з Максімам Танкам. Забэйда пазней прызнаваўся, што менавіта гэтыя знаёмствы дапамаглі яму ўтрымацца на той дарозе, па якой ён ужо ішоў: ‘Тэтая дарога не абяцала вялікае кар’еры, але яшчэ больш збліжала мяне з роднаю песняю (песняю мае маткі), давала магчымасць пашырыць гэтую песню, несці яе ў свет, паказваць яе красу, даваць людзям радасць, узбагачаць гэтаю песняю і сусветную культуру”*.
    Па-рознаму потым склаліся лёсы гэтых людзей, іх жыццёвыя шляхі-дарогі, хоць у тыя гады рабілі яны адну справу, працавалі дзеля адной мэты. Танка і Шыр-му пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з Савецкай чакалі лаўры, званні, ганаровыя пасады (хоць Шырму, што праўда, усё ж давялося зведаць і халодныя муры Лубянкі, і высылку у Казахстан). Забэйду ж назаўсёды было наканавана жыць на чужыне, адарваным ад Баць-каўшчыны, насіць ярлык “антысаветчыка” і “здрадні-ка”, стаць персонай нон-грата на сваёй Радзіме. Амаль праз трыццаць гадоў пасля тых віленскіх сустрэч Ры-гор Шырма з скрухай пісаў свайму сябру: “Часта ду-маю пра наш агульны лёс. Так многа перажытага. Але свае здольнасці мы не змаглі цалкам і поўнасцю ад-даць свайму народу, не таму, што не хацелі, а таму, што такое бурнае і цяжкае было “надвор’е”**.
    Дзякуючы падтрымцы сваіх прыхільнікаў з ліку палякаў, да якіх артыст, у прыватнасці, адносіў і ды-рэктара Варшаўскага радыё Эдмунда Рудніцкага, у 1938 годзе Міхась Забэйда-Суміцкі ўпершыню наспя-ваў на грамафонныя кружэлкі дзесяць беларускіх на-родных песняў***: “Ляціць сарока”, “Конь бяжыць”, “Ой, рана куры запелі”, “Шчука-рыба ў моры” (А. Гра-
    * Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 128, аркуш 15.
    ** “ ...Зазірнуць глыбей у душу беларускага народа”: Лісты Ры-гора Раманавіча Шырмы // Мастацтва. 1992. № 12. С. 23.
    *** Раней беларускіх кружэлак не было. Ёсць толькі звесткі, што на кружэлках, якія выпускаліся ў 1930 годзе ў Маскве, сярод пес-няў розных народаў у запісах і вык.ананні Ірмы Яўнзем былі і тры беларускія (Нрма Яунзем / Автор-сост. Е. Грошева. М.: Фонд Нрйны Архйповой, 2001. С. 470. (Жемчужйны мйра музыкй)).
    33
    чанінаў), “Як памерла матулька”, “Рабіна”, “Лявоні-ха” (А. Туранкоў), “Зялёны дубочак”, “Чаму мне ня пець”, “А ў лесе, лесе” (М. Анцаў). Гэта была сапраўд-ная падзея, бо, як пісаў Шырма, гэтыя песні “разышлі-ся і вандруюць далёка за межамі бацькаўшчыны да нашых братоў-эмігрантаў у Францыю, Амэрыку, Ар-генціну, пояць іх там сваёй жыватворчай сілай, дарагім вадгалоскам далёкай роднай зямлі”*. Гэтыя кружэлкі карысталіся вялікай папулярнасцю і на радзіме, у Заход-няй Беларусі. Улады нават пачалі асцерагацца такой папулярнасці “мужыцкіх” песняў. Так, на Баранавіцкім радыё, напрыклад, іх забаранілі выпускаць у эфір.
    Тады ж Міхась Забэйда наспяваў на кружэлкі і дзве польскія песні — “Куявяк” і “Одэйдзь, Ясю, од окенка” у апрацоўцы Нававейскага. Цікавым падаец-ца наступны факт. Неўзабаве пасля таго ў Польшчу прыехала этнаграфічная экспедыцыя з Японіі. Выбіра-ючы нешта з польскага фальклёру, яна спыніла сваю ўвагу менавіта на тых песнях, і такім чынам запіс ча-роўнага голасу нашага земляка трапіў у далёкую ўсход-нюю краіну.
    Так Міхась Забэйда-Суміцкі, нягледзячы на ўсе перашкоды, стаў у Польшчы адным з самых вядомых канцэртных спевакоў. Шмат якія польскія кампазіта-ры лічылі за гонар, каб іхныя творы выконваў Забэйда. Дый не толькі ў Польшчы гучэлі голас і імя артыста. У яго рэпертуары былі оперы, араторыі, кантаты, песні і рамансы розных народаў і стыляў. Ягоныя канцэрты транслявалі радыёстанцыі Парыжа, Лондана, Берлі-на, Прага, Нью-Ёрка ды іншых буйных гарадоў свету. У 1939 годзе было запланавана вялікае гастрольнае турнэ артыста па Эўропе і Амэрыцы. Аднак перашко-дзіла, кажучы па-шырмаўску, “бурнае і цяжкае на-двор’е” — пачалася Другая сусветная вайна. Яна захапі-ла Забэйду ў польскай сталіцы — Варшаве. Спявак па-трапіў пад град нямецкіх абстрэлаў і бамбёжак. Тут, у разбомбленым горадзе, яго, хворага, знайшоў стрыеч-ны брат Язэп Урбановіч, родны брат таго Івана Урба-новіча, з якім Міхась пачынаў калісьці свае “жыццё-
    * Шырма Р. Песня — душа народа: 3 літ. спадчыны. Мн.: Маст. літ., 1993. С. 116.
    34
    Міхась з маці Аляксандрай.
    На адгорце здымка надпіс: “Я з маткай у 1912 годзе ў Ружанах. (Гэтыя боты, што на мне, зрабіў бацька Язэпа Урбановіча)”
    Міхась Забэйда пад час навучання ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. 1915 год
    Міхась Забэйда (у цэнтры) з сваімі вучнямі. Маншжурыя. 1920-я гады
    Пасведчанне асобы, выдадзенае 30 жніўня 1920 года. Станцыя Пагранічная КВЖД
    ПОЧЕТНЫЙ БНЛЕТ
    НА БЕНЕФНСНЫЙ СПЕНТАКПЬ 0009000 АРТНСТО В ОПЕРЫ о о о о о о о В. Н Ельцовой, М. Н Забейда, Г. С. Саяпнна
    ПРЕДСТАВЛЕНА БУДЕТ ПРЕМЬЕРА
    Опера в 4-х действмях. муэ. Рнмского-Корсанова.
    ряд Ў-......	МЕСТО 4*7
    Запрашальны білет на бенефісны спектакль “Царская нявеста” (М. Рымскі-Корсакаў). 30 сакавіка 1930 года. Харбін
    Міхась Забэйда ў ролі Фаўста ў аднайменнай оперы Ш. Гуно. Харбін. 1929-1932 гады
    Міхась Забэйда ў ролі Ленскага (П. Чайкоўскі - “Яўгеній Анегін”). Познань. 1935-1936 гады
    Славуты тэатр “Ля Скаля” (La Scala) у Мілане - адзін з найбуйнейшых цэнтраў сусветнай опернай купьтуры. 3 карціны XIX стагоддзя
    Фэрнанда Карпі, настаў-нік спеваў М. Забэйды ў Мілане, у ролі Альфрэда (Дж. Вэрдзі - “Травія-та”). На здымку надпіс: “Міламу, дарагому вучню сіньёру Міхалу Забэйду на добры ўспамін і з най-лепшымі пажаданнямі. Фэрнанда Карпі”. Прага.
    7 жніўня 1949 года
    Пасля канцэрта хору R Шырмы. Другі рад злева направа: дзяяч ТБШ А. Трэпка, выкладчык Віленскай духоўнай семінарыі, сенатар В. Баг-дановіч, кампазітар К. Галкоўскі, М. Забэйда-Суміцкі, R Шырма, А. Луцкевіч. Трэці рад злева направа: С. Паўловіч, М. Танк, С. Стан-кевіч, С. Гляюўскі, Я. Станкевіч. Вільня. 1938 год
    Міхась Забэйда з Стасяй Ляўковіч (стаіць справа), яе сястрой Гэляй (стаіць злева), братам Вацакам (сядзіць першы злева) і вясковай молад-дзю пад час прыезду ў Шэйпічы. 1938-1939 гады
    М. Забэйда-Суміцкі (у цэнтры) з хора.м
    ’ Шырмы. Вільня, 12 снежня 1938 года
    Ларыса Геніюш з сынам Юркам. Прага. 1940-я гады. Здымак з асабістага архіва М. Забэйды
    Алена Багуцкая, блізкая сяброўка М. Забэйды-Суміцкага. Здымак 1940-хгадоў
    Narodni divadlo v Praze
    v budove Narodniho divadla
    V йіегў 18. dervna 1940 o 19. hod., konec po 22. hod. 131. hra (22. uterni) v predpl.
    Michal Zabejda-Sumiclqf j. h.
    Petr lljic Cajkovskij:
    Eugen Onegin
    Opera o 3 ddjstvich (7 obrazech). S textem podle bJsni PuJkinovy, prekladem M. Cervinkov^-Riegrove.
    ftldi Milan Zuna. Vyprava M. Dobuiinsky. Choreografie Josef Jeniik.
    Eugen Опёдіп	Zdenek Otava ■ Major	... Ladislav Chmel
    Larina, statk^fka.................Marla Kr^sova Zdfecky...............................Karel	KalaS
    Tatjana)	. . Ada Nordenova Triquet	. Karel HruSka
    Olga | *e^' dcery , . Stdpanka Stdpinovi * Guillot..................................Antonin	Novotny
    Filipivna, chuva . .	Marie Veseli Vyslanec . .	............Emil Bergman
    Lensky	Michal Zabejda-Sumicky j. h. e
    Kniie Gremin	Lubomlr Viiegonov »•"«•; Zd«Ak* Zabyiovt a caiy »bor baietn
    Po tletim a p6t6m obraze delSi prestAvka Mezi pfedstavenim pfistup do hlediitS prlsni zakdzdn
    Фрагмент афішы спектакля “Яўгеній Анегін” (П. Чайшўскі) з аўтографам М. Забэйды. Прага. 1940 год
    Міхась Забэйда-Суміцкі з Рыгорам Шырмам у Карлавых Варах (Чэха-славаччына). На адгорце здымка надпіс: “Слаўнаму земляку Міхалу Іванавічу Забэйду, мудраму ў мастацтве песнятворчасці, добраму і cap -дэчнаму чалавеку на добры ўспамін з уцзячнасцю за хвіліны радасці і асалоды слухаючы спевы. 14.VIII. 1961 г Прага. Р Шырма”
    Сустрэча Міхася Забэйды-Суміцкага ў Менску на чыгуначным вакза-ле. Справа з букетам цюльпанаў - Ніна Гілевіч. 1963 год
    Кружэлка “Беларускія песні” (Варшава, “Polskie Nagrania”), наспяваная М. Забэйдам пад час гастроляў у Польшчы ў 1965 годзе
    Кружэлка М. Забэйды “Беларускія песні і рамансы”, выпушчаная фірмай “Supraphon” (Прага) у 1968 годзе
    Міхась Забэйда-Суміцкі ў апошнія гады жыцця (канец 1970-х)
    Помнік на магіле Міхася Забэйды-Суміцкага на Альшанскіх могілках у Празе (Чэхія)
    выя універсітэты”*. Перад вайной ён часта наведваўся на кватэру да Забэйды ў Варшаве. Браты любілі бавіць час разам - паспяваць родныя песні, пагутарыць пра будучыню роднага краю, яго мову і культуру. Апошняе перадваеннае лета яны правялі разам у Шэйпічах. А вайна заспела іх у верасні 1939 года ў Варшаве. Урба-новіч з адным сваім таварышам адмыслова прабраўся праз абкружэнне, каб вывесці адтуль брата. Аднак Мі-хасю Забэйду было так блага, што ён не змог ісці.
    У “варшаўскім пекле” ён пражыў амаль год. Быў засыпаны ў разбураным доме, кантужаны на вуліцы, але неяк уратаваўся. У траўні 1940 года артыст атры-маў з Прагі запрашэнне ад Народнага тэатра, куды неўзабаве і пераехаў.
    * Язэп Урбановіч (1907—1944) - удзельнік нацыянальна-вызволь-нага руху ў Заходняй Беларусі. Па вяртанні з Варшавы на Баць-кадшчыну далучыўся да ўсталявання новай, савецкай, улады. узначаліў Ружанскі райвыканкам, у вайну быў адным з кіраўні-коў падземнага і партызанскага руху на Берасцейшчыне. Загінуў у ліпені 1944 года, літаральна за некалькі дзён да вызвалення.
    ВАЕННАЕ ЛІХАЛЕЦЦЕ
    Пераезд з Варшавы ў Прагу * У асяродку бе-ларускай эміграцыі * Як подпіс апынуўся там, дзе яго не ставілі? * Вымушаная адмова пра-цаваць у тэатры $ " Беларускі салавей’’ Міко-лы Куліковіча-Шчаглова * Новыя запісы бела-рускіх песняў
    Пераезд Міхася Забэйды ў чэшскую сталі-цу быў не выпадковым: у Празе, як вядома, з 1926 года знаходзіўся на эміграцыі урад Беларускае Народнае Рэспублікі, і спявак, можна меркаваць, знайшоў там блізкіх не толькі па крыві, але і па духу людзей. Хутчэй за ўсё якраз з іх дапамогі ён там і апынуўся. He апош-нюю ролю, напэўна, адыграў у гэтай справе Беларускі камітэт самапомачы (БКС), ўтвораны ў 1940 годзе пры Беларускім прадстаўніцтве ў Берліне. Ягоныя філіі паўсталі ў Варшаве, Празе, Вене, Лодзі, Мюнхене і іншых гарадох. Камітэт вёў работу сярод ваеннапалон-ных і вывезеных на прымусовыя працы беларусаў, шмат каму дапамагаў. І, што праўда, цесна супрацоўнічаў з германскай выведкай і службай бяспекі (СД). Напэў-на, Варшаўская ды Пражская філіі БКС і паспрыялі пераезду Забэйды ў чэшскую сталіцу.