Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі
Алесь Горбач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 65с.
Мінск 2007
Можна адзначыць і той факт, што сярод сяброў БКС было шмат землякоў спевака: тагачасны прэзідэнт Рады БНР Васіль Захарка, Ларыса і Янка Геніюшы, Пётра Бакач — ураджэнцы Зэльвеншчыны, недалёкай ад род-ных мясцін Забэйды. У гэтых людзях спявак знайшоў падтрымку на першым часе, яны дапамаглі суайчынні-ку абжыцца на новым месцы, арганізоўвалі першыя канцэрты. Пасля Варшавы яго здароўе было нікуды не вартае, таму лекарскія сувязі Янкі Геніюша былі вельмі дарэчы і дапамаглі за кароткі час стаць на ногі, увайсці ў творчую форму.
36
Напачатку Міхась Забэйда з поспехам выступаў у тэатры. 12 кастрычніка 1940 года ў Празе адбыўся яго-ны першы канцэрт. “У напоўненым Сметанавым зале, дзе было больш за тысячу слухачоў, першы раз прагу-чэла і беларуская песня...”, — з гонарам узгадваў паз-ней спявак. Чэшская музычная крытыка вельмі добра адгукалася на выступы Забэйды, адзначала, што ён “найбольшага поспеху, натуральна, дасягнуў беспадоб-на дасканалым выкананнем украінскіх і беларускіх народных песень, незвычайнаю, цудоўнаю красою якіх умее захапіць уважлівага слухача і становіцца сапраўд-ным будзіцелем, прапагандуючым вечныя вартасці на-роднай творчасці з вялікім поспехам”*.
Такія поспехі, аднак, не зусім цешылі акупацыйны рэжым — у хуткім часе з Берліну спевака пачалі абві-навачваць у тым, што ён займаецца славянскай прапа-гандай. Становішча яшчэ больш ускладнілася пасля таго, як Германія напала на Савецкі Саюз.
Тут якраз да месца згадаць пра ўдзел самога Міха-ся Забэйды-Суміцкага ў згаданым вышэй Беларускім камітэце самапомачы. Гэты ўдзел застаўся б, магчыма, і незаўважным, каб не адна рэч, што пазней адыграла няўдзячную ролю ў далейшым лёсе як самога Забэйды, так і ягоных тагачасных сяброў і паплечнікаў.
Як вядома, Пражская філія БКС 27 чэрвеня 1941 года з нагоды нападу Германіі на СССР паслала Адоль-фу Гітлеру прывітальную тэлеграму ад беларусаў, што жылі ў пратэктараце Чэхія і Маравія. У тэлеграме ўдзельнікі сходу выказалі “Канцлеру Нямецкай Імпэ-рыі і Яго непераможнай Нямецкай Арміі найлепшыя пажаданні ў дзеле знішчэння нямецкага і нашага Bopara — камуністычна-жыдоўскага рэжыму на Усходзе Эўропы, а гэтым самым поўнага асвабаджэння Бела-рускага і іншых народаў...”**. Забэйда быў удзельні-кам таго сходу, дзе абмяркоўвалася і прымалася тэлег-рама, аднак ва ўспамінах пра гэта не згадвае. Паводле “Споведзі” Ларысы Геніюш, удзельнікаў сходу проста ашукалі: сабралі няведама чаго, Янку Геніюша, не даў-
* Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, sonic I, справа 128, аркушы 18—19.
** Беларускі дзяржаўны архіў-музеіі літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс 1, справа 267, аркуш 1.
37
шы апамятацца, абралі старшынёй сходу. Прысутныя пратэставалі, што Камітэт Самапомачы — арганізацыя непалітычная, подпісаў сваіх пад пратаколам не ставілі. Але пасля гэтыя подпісы апынуліся там выведзенымі пад капірку*.
Ларысу Геніюш з мужам Янкам у сакавіку 1948 года арыштавалі і вывезлі ў СССР, дзе прысудзілі да 25 гадоў зняволення. Міхася Забэйду такі лёс мінаваў — 23 сакавіка 1950 года Міністэрства унутраных спраў Чэхаславакіі адмысловым лістом паведаміла спеваку пра скасаванне абвінавачванняў па ягоным удзеле ў Беларускім камітэце самапомачы. Што праўда, гэты шлейф цягнуўся за артыстам, паводле ягонага пры-знання, усё астатняе жыццё: “але ўсё жыццё адчуваю пятлю на шыі. Адгэтуль усе мае інфаркты і іншыя хва-робы”**.
Вернемся, аднак, у 1941 год. Неўзабаве пасля на-паду Германіі на Савецкі Саюз Міхася Забэйду-Су-міцкага выклікалі ў Берлін і прапанавалі ўзначаліць беларускія радыёперадачы на Берлінскім радыё. He атрымаўшы згоды, праз тры дні дазволілі вярнуцца ў Прагу. А там чакала іншая “прапанова”: у аддзеле нямецкай прапаганды заявілі, што далейшая праца ў тэатры магчымая толькі пры ўмове, што спявак “прая-віць сябе палітычна”. Міхась Забэйда не пайшоў на гэта, спаслаўшыся на слабое здароўе. Давялося адмовіц-ца і ад тэатра. “Фашысты стараліся натраўляць адзін народ на другі, каб выкарыстаць іх спрэчкі ў сваіх інта-рэсах. Я стараўся песняю людзей з’ядноўваць, стараў-ся закрануць найдалікатнейшыя, найскрыцейшыя, най-лепшыя струны чалавечага сэрца. Таму я спяваў і на роднай мове таго народа, перад якім выступаў” — пісаў пазнен артыст
Ад гэтага часу Забэйда-Суміцкі стаў ездзіць з кан-цэртамі па запрашэннях. Неаднойчы наведваў і Бела-русь, тройчы быў у Менску. Пад час аднаго такога гас-
* Геніюш Л. Споведзь. Мн.: Маст. літ., 1993. С. 43.
** Беларускі дзяржадны apxig-музей літаратуры і мастацт-ва, фонд 318, вопіс 1, справа 62, аркуш 52.
*** Беларускі дзяржаўны apxitj-музей літаратуры і мастац-тва, фонд 293, вопіс 1, справа 128, аркуш 20.
38
трольнага турнэ па Бацькаўшчыне ў Ваўкавыску спя-вак ізноў сустрэўся з маці. Прывёз яе туды Уладзімір Урбановіч. Міхасю давялося тлумачыць родным, чаму спявае ў той час, як ідзе такая бязлітасная, жорсткая барацьба. Ён быў перакананы, што песня рабіла сваё, што яна абуджала ў людзях найлепшыя пачуцці, “пра-буджала волю да барацьбы за вызваленне ад акупан-таў”. Зрэшты, не толькі песняй Забэйда ўдзельнічаў у той барацьбе. Паводле сведчанняў удзельніка парты-занскага руху Георгія Казляка, пад час наведвання з канцэртамі Ваўкавыска Забэйда няраз праз Уладзімі-ра Урбановіча перадаваў партызанам грошы на меды-каменты і іншыя патрэбы*.
Як ужо адзначалася, гады Другой сусветнай вай-ны — даволі супярэчлівы і складаны перыяд у жыцці Міхася Забэйды-Суміцкага. Абвінавачванні ў супра-цоўніцтве з германскімі ўладамі гучаць і па смерці артыста. Як можна было ездзіць па акупаванай тэры-торыі? Як можна было спяваць у той час, калі рэкамі лілася кроў? А ўдзел восенню 1942 года ў Дажынках, што ладзіліся акупацыйнымі ўладамі ў Менску?.. А фатаграфаванні разам з нямецкімі афіцэрамі ды роз-най іншай публікай?..
Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні, магчыма, захоўваюцца ў спецархівах. Зрэшты, калі б было там нешта, што дужа магло б скампраментаваць спевака, то можна не сумнявацца, што гэты кампрамат быў бы даўно скарыстаны.
Паводле ўспамінаў Забэйды, за вайну яму шмат давялося зведаць непрыемнасцяў ад гітлераўскага рэ-жыму: правакавалі, затрымлівалі, арыштоўвалі. Так, у прыватнасці, з прызнанняў артыста даведваемся, што ў 1944 годзе проста на шпітальным ложку на яго на-дзелі кайданы і павялі ў цемру: «Вось тады я “пазнаё-міўся” са “слаўным” Пэчкавым палацам - гняздом rec-Tana, з Панкрацкаю турмою і, нарэшце турмой ў Бенешове... Гэта была Кальварыя, якая пакінула след на ўсё жыццё...»**. Далей Забэйда піша ўжо аб пры-
* Казляк Георгі. Успаміны // Прыватны архіі) а^тара.
** Беларускі дзяржаўны apxtg-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс 1, справа 128, аркуш 27.
39
ходзе Чырвонай арміі, аб Пражскім паўстанні, у якім браў удзел. Якім чынам і калі быў вызвалены з турмы — не згадвае, як не ўдакладняе даты самога зняволення. Між тым, вядома, што вясной 1944-га ў Вільні спявак пазіраваў мастаку Пётру Сергіевічу пры маляванні свайго партрэта*. Менавіта ў 1944 годзе Міхась Забэй-да, можа як ніколі раней за час вайны, быў надзелены ўвагай прэсы, нагодай чаму былі 15-я ўгодкі ягонай пяснярскай працы. У прыватнасці, з прэсы даведваем-ся пра юбілейны канцэрт, што адбыўся 21 траўня 1944 года ў Вільні, у зале Вялікага гарадскога тэатру на Пагулянцы; пра канцэрт у Ваўкавыску і два канцэрты ў Беластоку ў чэрвені-ліпені, адзін - “выключна для нямецкай публікі”, які “даў магчымасць немцам бліжэй пазнаць душу беларускага народу, яго нацыянальныя імкненні, яго народную нядолю”. Менавіта ў гэтым годзе выйшла ў “Беларускай газэце” ужо згаданая манагра-фія МіколыШчаглова “Беларускі салавей”. A 17 студзе-ня 1945 года ў артыкуле “Беларуская песня ў Бэтховэн-скай залі” беларуская газета “Раніца”, што выдавалася ў Берліне, паведамляла пра ўдалы канцэрт Міхася Забэйды-Суміцкага, што адбыўся 13 студзеня ў сталі-цы Трэцяга Райху**. Тады сама, у студзені 1945 года, на берлінскай радыёстанцыі Забэйда зрабіў запісы (спа-чатку на магнітафонныя стужкі, а з іх - на кружэлкі) некаторых твораў М. Шчаглова-Куліковіча і ягоных апрацовак беларускіх народных песняў пры фартэпі-янным акампанеменце кампазітара***. Як бачым, год быў вельмі плённым.
* Ліс А. Цяжкая дарога свабоды: Артыкулы, эцюды, партрэ-ты. Мн.: Маст. літ., 1994. С. 158—159.
** Беларускі дзяржаўны архі^-музей літаратуры і мастацт-ва, фонд 293, вопіс 1, справа 328, аркушы 6—7. Захаваліся, дарэчы, успаміны Мікалая Лосіла, якога g вайну вывезлі на прымусовую пРаНУ S Нямеччыну і які быд у Берліне на адным з такіх канцэр-maij. Прысутныя там не маглі стрымаць слёз. Уражанні ад па-чутага былі нагэтулькі моцныя і глыбокія, што змянілі жыццё гэтага чалавека: ён стад сведамым беларусам (Лосік Мікалай. Успаміны // Прыватны архід Міхася Чарняі/скага).
*** Калубовіч А. Крокі гісторыі: Дасьледаваньні, артыкулы, ус-паміны. Беласток: ГаМакс; Вільня: Наша Ніва; Менск: Маст. літ 1993. С. 163.
40
Аднак Пражскае паўстанне і канец вайны заспелі Забэйду-Суміцкага ў Празе. Што магло прымусіць яго застацца, калі была магчымасць падацца на Захад, сказаць цяжка. Напэўна, не адчуваў патрэбы ўцякаць.
Так ці інакш, старажытная Злата Прага назаўсёды прытуліла беларускага выгнанніка.
НА ЧУЖОН CTAPAHE
Праблемы з новымі ўладамі * Багуцкая ў яго-ным жыцці * Канцэрт, прысвечаны памяці ма-тулі * Плата за дабрыню * Запрашэнне на Радзіму ^ " Можа, мы не ў той цягнік уско-чылі?" * Гастролі па Беласточчыне * “ Сап-савалася з тэхнічных прычын”
3 успамінаў спевака мала што можна да-ведацца пра паваенны перыяд ягонага жыцця. Асноў-нымі крыніцамі тут з’яўляюцца ягоная эпісталярная спадчына, асабісты архіў ды ўспаміны сяброў, блізкіх людзей. Вядома, што ў першыя паваенныя гады былі пэўныя праблемы з новымі ўладамі. Цяжка было ка-мусьці патлумачыць, давесці, што, спяваючы, ты так-сама змагаўся з ворагам, “абуджаў волю да бараць-бы”. Галоўнай прычынай гэтых непрыемнасцяў былі, безумоўна, кантакты з урадам БНР ды ўдзел у Беларус-кім камітэце самапомачы. Вядома, што на спевака быў накладзены штраф у памеры пяцьдзесят тысяч кронаў, сума па тым часе даволі вялікая. Аднак, як ужо згадва-лася, пасля доўгіх допытаў, цяганіны, усе гэтыя абві-навачванні былі афіцыйна знятыя, штраф скасаваны.