Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
9 Ханафіцкі мазгаб адна з чатырох багаслоўска-юрыдычных школ (мазгабаў) у сучасным суніцкім ісламе. Эпонім ісламскі багаслоў VIII ст. Абу Ханіфа Ну’ман (пам. 767), са спасылкай на тэксты якога яго паслядоўнікі распрацавалі адмысловую юрыдычную і багаслоўскую метадалогію.
10 Durmu$ A. Kadizade Mehmed Efendi’nin Cevahiru’l-islam Adh Eseri ve Bu Eserdeki Itikadi Goriijlerinin Tahlili // Usui Islam Ara?tirmalari. Istanbul : Istanbul Sabahattin Zaim Universitesi, 2022. — Nr. 37. S. 63.
11 Rieu Ch. Catalogue of the Turkish Manuscripts in the British Museum. London : Longmans, 1888. P. 7b-8a.
12 Fleischer H. L., Delitzsch F. Catalogus librorum manuscriptorum qui in Bibliotheca Senatoria civitatis Lipsiensis asservantur. Grimma, J. M. Gebhardt, 1838. P. 489 (Nr. CCXXVI/4).
13 Pertsch W. Die turkischen Handschriften der herzoglichen Bibliothek zu Gotha. Wien : Druck der Kais. Kon. Hofund Staatsdruckerei, 1864. S. 53 (Nr. 49/5).
14 Witkam J. J. Inventory of the Oriental manuscripts in Leiden University Library. Leiden : Ter Lugt Press, 2007. Vol. 2. P. 182 (Or. 1573).
15 Durmu? A. Kadizade Mehmed Efendi’nin Cevahiru’l-islam Adh Eseri. S. 71.
He ўскосным, a ўжо прамым сведчаннем папулярнасці і запатрабаванасці твора ў Асманскай імперыі з’яўляюцца яго шматлікія друкаваныя выданні XIX пачатку XX стагоддзя16. Вельмі часта «Джаўагіру-ль-іслам» публікаваўся ў якасці дадатку да ананімнага тэксту XVI ст. «Мызраклы ільміхаль»17, які змяшчаў падрабязнае апісанне асноўных рытуалаў і тлумачэнне ключавых багаслоўска-юрыдычных тэрмінаў сунітаў-ханафітаў. Сёння на сайтах турэцкіх антыквараў можна знайсці дзясяткі яго экзэмпляраў, выдадзеных паміж 1851 і 1927 гг. У 1862 г. «Джаўагіру-ль-іслам» (у якасці аднаго з дадаткаў да «Мізраклы ільміхаль») на асманска-турэцкай мове быў перадрукаваны нават у Казані (Расійская імперыя)18.
1.2. «Джаўагіру-ль-іслам» у рукапіснай традыцыі мусульман ВКЛ (ліпкаў)
Катэхізіс Мехмета Кадызадэ добра ведалі і татары-мусульмане былога Вялікага Княства Літоўскага. Васямнаццаць з татарскіх рукапісаў, апісаных у каталогах беларускімі і літоўскімі навукоўцамі, змяшчаюць пераклад «Джаўагіру-ль-іслам» на беларускую, польскую альбо беларуска-польскую мову19. Яшчэ тры пераклады (два беларускія і адзін польскі)
16 Факсімільныя перавыданні арабскім алфавітам і выданні лацінскім шрыфтам з’яўляюцца ў Турцыі і ў нашы дні.
17 «Ільміхаль» (тур.: ilmihal; ад араб.: ЗЬ. [ilm-u hal] літаральна «навука аб паводзінах») жанр рэлігійнай літаратуры, які з’явіўся ў Асманскай імперыі, верагодна, у XVXVI стст. Творы жанру «ільміхаль» змяшчалі кароткі выклад асноўных складнікаў і прынцыпаў суніцкага ісламу, а таксама апісанне галоўных рытуалаў і прызначаліся для шараговых вернікаў. Адзін з самых папулярных тэкстаў такога кшталту называўся «Мызраклы ільміхаль» (Mizrakli ilmihal), вядомы таксама як «Ключ да раю» (Miftahu’l-cenne) і напісаны, верагодна, у XVI ст. Слова «мызраклы» азначае «з дзідай». Сэнс назвы не зусім зразумелы. Адно з магчымых тлумачэнняў: прычынай магла стаць спецыфічная выява на вокладцы рукапісу з гэтым тэкстам. Гл.: Ya^aroglu М. К. Mizrakli Ilmihal // Islam Ansiklopedisi [Электронны рэсурс]. URL: https://islamansiklopedisi.org.tr/mizrakli-ilmihal (дата звароту: 18.11.2023). У 2000 г. у Варшаве выйшла кніга польскіх даследчыкаў Генрыка Янкоўскага і Чэслава Лапіча «Ключ да раю: кніга татараў літоўска-польскіх з XVIII ст.» Апублікаваны імі польскі пераклад тэксту аднаго з кітабаў змяшчае фрагменты і «Мызраклы ільміхаль», і «Джаўагіру-ль-іслам». I назва, і фрагменты сведчаць пра тое, што «Мызраклы ільміхаль» быў вядомы татарам ВКЛ. Гл.: Jankowski Н., Lapicz Cz. Klucz do raju Ksi^ga Tatarow litewsko-polskich z XVIII wieku. Warszawa : Dialog, 2000. 262 s.
18 Melanges Asiatiques: Tires Du Bulletin de L’Academie Imperiale des Sciences de St.-Petersbourg. St.-Petersbourg : Commissionaires de 1’Academie imperiale des sciences, 1864. Vol. 5. P. 576.
19 Гл.: Мншклнене Г., Намавнчюте С., Покровская Е. Каталог арабскоалфавнтных рукопнсей лнтовскнх татар. Вмльнюс : йзд-во Внльнюс. ун-та, 2005. С. 39-43 (№ 34, 35), с. 46-49 (№ 38), с. 55-58 (№ 41), с. 88-90 (№ 53); Рукапісы татараў Беларусі канца XVII -пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны : каталог/ склад.: М. У. Тарэлка, A. I. Цітавец. Мінск : Беларус. навука, 2011. С. 58-62; Рукапісы татараў Беларусі
былі знойдзены ў не даследаванай пакуль калекцыі пісьмовых помнікаў Мінскай саборнай мячэці. Некаторыя рукапісы з катэхізіса і пачынаюцца. Пераклады пры гэтым рабіліся з пратографаў, у якіх тэкст Кадызадэ дапоўнены дэталёвымі тлумачэннямі базавых рытуалаў і багаслоўска-юрыдычных тэрмінаў. Творам (ці творамі), адкуль браўся матэрыял для дапрацовак, мог быць той ці іншы трактат даволі распаўсюджанага з пачатку XV ст. у асманскай рэлігійнай літаратуры жанру «ільміхаль». He выключана нават, што адной з такіх крыніц быў іншы опус Мехмета Эфендзі пад назвай «Рысале-і Кадызадэ» («Пасланне Кадызадэ») альбо згаданы вышэй «Мызраклы ільміхаль».
Пратографаў, з якіх рабіліся вядомыя на сёння беларускататарскія пераклады, тры. Аб’ядноўвае іх тое, што ядром кожнага з’яўляецца катэхізіс «Джаўагіру-ль-іслам», назва якога ў большасці выпадкаў вынесена ў загаловак усяго перакладу. Асноўныя адрозненні зводзяцца да наяўнасці ці адсутнасці тых ці іншых тлумачэнняў, іх аб’ёму і зместу, а таксама да структурных асаблівасцей тэксту.
Калі дакладна татары былога ВКЛ пазнаёміліся з асманска-турэцкімі варыянтамі катэхізіса Кадызадэ, сказаць цяжка. Пэўную ролю ў гэтым мог адыграць так званы «Бунт ліпкаў» 1672 г., калі эканамічныя фактары і пэўныя абмежаванні ў рэлігійнай сферы падштурхнулі некаторыя вайсковыя атрады татараў-мусульман Рэчы Паспалітай стаць на бок Асманскай імперыі. Шмат хто нават перасяліўся на тэрыторыю сучаснай Турцыі. Пасля перамір’я і амністыі 1676 г. былыя паўстанцы атрымалі дазвол вярнуцца і зноў паступіць на службу Рэчы Паспалітай, чым многія з іх скарысталіся21.
XVI11 пачатку XIX стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны / склад. М. У. Тарэлка. Мінск : Беларус. навука, 2015. С. 32-35 (№ 2), с. 77-81 (№ 6), с. 127130 (№ 5); Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі : каталог / склад. М. У. Тарэлка. Мінск : Беларус. навука, 2015. С. 27-30 (№ 3), с. 34-41 (№№ 6, 7), с. SO52 (№ 10), с. 56-59 (№ 13), с. 60-65 (№ 15), с. 66-72 (№ 1), с. 93-112 (№ 6, 7). Колькасць рукапісаў, якія змяшчаюць пераклады «Джаўагіру-ль-іслам», можа быць і большай: «Каталог арабскоалфавнтных рукопнсей лнтовскнх татар» (Вільня, 2005) згадвае яшчэ некалькі катэхізісаў, якія аўтар не змог упэўнена ідэнтыфікаваць па апісаннях і падчас падрыхтоўкі артыкула не меў магчымасці асабіста папрацаваць з гэтымі спісамі. Акрамя гэтага існуе шэраг недаследаваных і неапісаных калекцый, як, напрыклад, калекцыя Мінскай саборнай мячэці, якая час ад часу папаўняецца.
20 Гл., напрыклад: Yazar S. Cezayir Milli Kiituphanesi’ndeki Turkle Yazmalann Katalogu. S. 290-294 (№ 15-19, 21-23). Твор пад назвай «Ільміхаль» згадваецца і ў літоўскім каталогу: Мншкннене Г, Намавнчюте С., Покровская Е. Каталог арабскоалфавнтных рукопнсей лнтовскнх татар. С. 79-80.
21 Больш падрабязна пра «Бунт ліпкаў» гл.: Kryczynski S. Bej Barski: szkic z dziejow Tatarow polskich w XVII wieku // Rocznik Tatarski: czasopismo naukowe, literackie i spoleczne, poswi^cone historii, kulturze i zyciu Tatarow w Polsce. Zamosc : Zwiazek kulturalno-oswiatowy Tatarow Rzeczypospolitej Polskiej, 1935. T. 2. S. 258-271.
1670-я гады якраз былі часам даволі вялікага ўплыву і папулярнасці «кадызадэлі», да іх тагачаснага правадыра Вані Мехмета Эфендзі прыслухоўваўся султан Мехмет IV, а творы заснавальніка руху актыўна распаўсюджваліся, таму няцяжка сабе ўявіць, што яны трапілі ў рукі і мігрантам-ліпкам, а потым з тымі, хто вярнуўся, апынуліся ў Рэчы Паспалітай.
Можна, аднак, уявіць сабе і больш просты шлях: татары ВКЛ, відавочна, ніколі не былі цалкам ізаляванымі ад «вялікага ісламскага свету», пра што сведчыць наяўнасць у іх рукапісах добра вядомых сярод мусульман тэкстаў22, а таму маглі атрымаць катэхізісы ў выніку перыядычных кантактаў з аднавернікамі.
Самы стары з вядомых спісаў перакладу змяшчаецца ў Кітабе Луцкевіча, складзеным не раней за першую палову XVIII ст.23, і мае назву «Kitab sarayit al-islam» («Кніга ўмоў ісламу»). Тэкст з такой самай назвай згадваецца ў каталогу арабскіх, персідскіх і турэцкіх рукапісаў Імператарска-каралеўскай палацавай бібліятэкі Вены (сучасная Нацыянальная бібліятэка Аўстрыі) і апісваецца як ананімны «катэхізіс у пытаннях і адказах аб правілах і прадпісаннях мухамаданскай рэлігіі»24. Катэхізіс уяўляе з сябе алігат у канвалюце, які сярод іншага змяшчае твор «Рысале-і Кадызадэ»25, таму нельга выключыць, што ў Нацыянальнай бібліятэцы Аўстрыі захоўваецца спіс асманска-турэцкага пратографа перакладу з Кітаба Луцкевіча. Адказ на гэтае пытанне патрабуе, аднак, уважлівага даследавання апісанага ў венскім каталогу канвалюта.
2. Тэхнічныя заўвагі і сістэма транслітарацыі
У залежнасці ад пратографа пераклады падзяляюцца на тры групы тэкстаў, якія ўмоўна пазначаюцца: «варыянт А», «варыянт В», «варыянт С». Тэкст перакладу з кожнай групы прыводзіцца ў транслітарацыі паводле самага старога з рукапісаў, які яго змяшчае. Пасля транслітарацыі, па старонках, даецца яе набліжаная да сучаснай беларускай мовы каментаваная адаптацыя. Арыенталізмы, архаізмы, дыялектызмы, рэдкія і малаўжывальныя словы ў большасці сваёй захоўваюцца і тлумачацца ў спасылках. Такі падыход вынікае з жадання аўтара спрасціць супастаўленне паміж арыгі-
22 Напрыклад, рэлігійная паэма «Мірадж-намэ» альбо эпічныя творы пра Алі ібн Абі Таліба.
23 Антоновнч A. К. Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом, н нх графнкоорфографнческая снстема. Внльнюс : Нзд-во Внльнюс. ун-та, 1968. С. 54.
24 Flugel G. Die Arabischen, Persischen und Tiirkischen Handschriften der KaiserlichKoniglichen Hofbibliothek zu Wien. Wien : Druck der Kais. Kon. Hofund Staatsdruckerei, 1867.-Bd. 3-S. 132.
5 Flugel G. Die Arabischen, Persischen und Tiirkischen Handschriften der KaiserlichKoniglichen Hofbibliothek zu Wien. S. 133.