Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ
К сожалеллю, на современном этапе свлдетельством суіцествованля здесь декогда значлмого татарско-мусульманского поселенля являются ллшь сохранлвшлеся млзары.
Сплсок лспользованных лсточнлков
Drozd, A. Meczety і cmentarze tatarow polsko-litewskich / A. Drozd, M. Dziekan, T. Majda. Warszawa : Respublika Multiethnika, 1999. 100 s.
Olechnowicz, K. Dolnoslqscy tatarzy (2) / K. Olechnowicz // Rocznik Tatarow Polskich. Seria 2. 2020. T. VIII (XXII). S. 99-157.
«FamilySearch» / «New York Passenger Arrival Lifts (Ellis Island), 1892-1924», database with images. Режнм доступа: https://www.familysearch.org. Дата доступа: 10.12.2023.
47 Olechnowicz К. Dolnosl^scy tatarzy (2) // Rocznik Tatarow Polskich. Seria 2. 2020. T. VIII (XXII). S. 99-157.
48 Drozd A., Dziekan M., Majda T. Meczety i cmentarze tatarow polsko-litewskich. S. 47.
Р. А. Александровіч-Туфкрэо
«ЯКОВ СТЕПАНОВ ЯКУБОВСКНЙ РУКУ ПРНЛОЖНЛ...»
Сярод месцаў пражывання татараў у Рэчы Паспалітай, а затым у складзе Расійскай імперыі акрамя вёсак і фальваркаў вылучаюцца таксама мястэчкі, сярод якіх мястэчка Клецк. Змест артыкула звязаны з імем «дворяннна нз татар Мннской губерннн Слуцкого уезда местечка Клецка». У пэўнай ступені дадзены матэрыял з’яўляецца працягам публікацыі «Імёны на татарскім рукапісе»1. У згаданай публікацыі мы спрабавалі ідэнтыфікаваць асобу ўладальніка хамаіла, што захоўваецца ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі пад шыфрам КП 31389 і датуецца сярэдзінай XIX ст.2 На падставе аналізу запісаў на старонках і ўкладках хамаіла, а таксама супастаўлення пэўных фактаў (з публікацый у татарскіх часопісах сярэдзіны XX ст., з надпісаў на надмагільных камянях), мы прыйшлі да высновы, што ўладальнікам хамаіла з’яўляўся жыхар мястэчка Клецк3 імам Асмолаўскай саборнай мячэці Якаў (Якуб) Сцяпанавіч Якубоўскі (Яков Степанов Якубовскнй), а таксама ягоныя сыны Ібрагім і Бікір (Бекір)4. Імам Якубоўскі выконваў свае
1 Александровіч-Туфкрэо, Р. А. Імёны на татарскім рукапісе // 3 рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ : тэксты і даследаванні : зб. навук. прац / Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і л-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства ; навук. рэд.: I. А. Сынкова, М. У. Тарэлка. Мінск : Беларус. навука, 2022. С. 92-96.
2 Да 2015 г. рукапіс захоўваўся пад шыфрам 43 1814, пад якім яго апісанне змешчана ў каталогу: Рукапісы татараў Беларусі канца XVII пачатку XX стагоддзя з дзяржаўных кнігазбораў краіны : каталог / склад.: М. У. Тарэлка, A. 1. Цітавец. Мінск : Беларус. навука, 2011,-С. 110-115.
3 Імамамі Асмолаўскай мячэці ў асноўным абіраліся асобы «в полном знаннн догматов магометанской веры н русской грамоты», і гэта былі дваране з татараў, большасць якіх пражывала ў Клецку (толькі 26-гадовы імам Якуб Ясінскі пераселіцца жыць у Асмолава паблізу мячэці), а да асмолаўскага прыходу адносіліся яшчэ і жыхары з недалёкай вёскі Іванава, а таксама мястэчак Клецк і Капыль, пакуль там не пабудавалі мячэці. Мячэць у Клецку была пабудавана ў 1881 г. Дазвол на будаўніцтва мячэці ў Капылі быў атрыманы ад Мінскага губернскага праўлення ў 1884 г. (НГАБ. Ф. 299. Bon. 1. Спр. 851. Арк. 133-134).
4 У кітабе маецца ўладальніцкі запіс арабскімі літарамі: зверху «Якуб Якубоўскі Ібрагім» (jaqub jaqubowski ibrahim), унізе «кітаб прынадляжыць да Бікіра Якубаўскаму гэты» (kitab prinadlazic da bikira jaqubawsqamu hatT). Гэтыя імёны шматкроць паўтараюцца з варыяцыямі арабскімі літарамі на аркушы 01 а: «Ібрагім Якубоўскі, Ібрагім Якубоўскі,
абавязкі на працягу дваццаці гадоў: 1860-1881 гг. ці 1861-1880 гг.5 Аб тым, што на пачатку 1881 г. Якуб Якубоўскі па прычыне старасці і кепскага здароўя6 вымушаны быў адмовіцца ад выканання абавязкаў кіраўніка абшчыны татараў-мусульман, сведчыць змест Акта выбрання новага імама Асмолаўскага джаміяту7.
Далейшыя росшукі, накіраваныя на пашырэнне і ўдакладненне звестак аб Якубе Якубоўскім, былі звязаны з матэрыяламі фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ). У фондзе нумар 147 сустракаецца пэўная колькасць спраў, якія ўмоўна назавем «татарскімі» (іх працэнт можна суаднесці з працэнтам татарскага насельніцтва сярод жыхароў пэўнай мясцовасці). «Татарскія» дакументы ўтрымліваюць важныя для нас звесткі: тапанімічныя назвы; імёны асоб, сувязі іх паміж сабой; лічбы з указаннем памераў зямельнай уласнасці (сядзібнай, пад агародамі, ворнай, сенакоснай) і квітанцыі аб выплаце зямельнага чыншу з указаннем сумы; асабістыя подпісы і ўказанне сацыяльнага становішча.
3 пазіцыі таго часу справа, хутчэй за ўсё, мела прыватнаўласніцкі характар, бо тычылася канкрэтных асоб. Пры гэтым падобнага роду дакументы дазваляюць не толькі персаналізаваць асобных людзей, але «ажывіць» рэаліі таго часу. Неабходна адзначыць, што адсутнасць імён на старонцы карыстальнікаў (наш запіс быў першым8), дазваляе выказаць меркаванне аб неапісаных раней дакументах.
Фонд 147, вопіс 3 прадстаўлены дакументамі Мінскай аб’яднанай палаты Крымінальнага і Грамадзянскага суда Міністэрства юстыцыі па Мінскай губерні (1873-1880 гг.). Нашу ўвагу прыцягнула «Дело по спору между дворянамн нз татар н кн. Л. Радзнвнллом о праве владенпя участкамн чнншевых земель в м. Клецк Слуцкого у.»9 Справа вялася на польскай мове і перакладалася на рускую мову. Пачатак яе пазначаны 1859 г. Трэба меркаваць, справа не была завершана. Праз 10 гадоў да вырашэння спрэчкі звярнуліся новыя «поверенные» нясвіжскай канцылярыі Радзівілаў, з ініцыятывы якіх на працягу ад 24 лютага 1869 да 13 мая 1881 г. пісаліся звароты, адбываліся судовыя пасяджэнні, збіраліся дакументы.
Ібрагім Якаўлеў Якубоўскі, сын Якуба Якубоўскага, Якуп Якубоўскі, Ібрагім Якубоўскі, Ібрагім Якаўлеў, дваранін бкр Якаўлеў Якубоўскі».
5 Jakob s. Stefana Jakubowski (1861-1880)//Zycie Tatarskie. 1937.-№2,-S. 5.
6Я. Якубоўскі памёр y 1885 г.
7 Дело no прошенню прнхожан Осмоловской мечетн Слуцкого у. об нзбраннн нмамом Амурата Моснфова Смольского н сборе пожертвованнй на ремонт этой мечетн. 10.09.1881-11.06.1886 // НГАБ. Ф. 299. Воп. 2 (т. 3/1). Спр. 8083. Арк. 41-42.
8 Праца з дакументамі вялася на працягу года (ад лета 2022 да лета 2023 г.).
9 НГАБ. Ф. 147. Воп. 3. Спр. 8105. На ўваходным аркушы запісана, што ў справе падшыта 787 аркушаў; відавочна некаторыя з іх адсутнічаюць, бо апошнім значыцца аркуш пад нумарам 799.
Асабліва вылучаўся жаданнем дагадзіць Льву Радзівілу «Главноуполномоченный его, помеіцнк Артюр Машевскйй». У выніку адміністрацыяй маёнткаў князёў Радзівілаў быў заяўлены пазямельны чынш, большы чым у дзесяць разоў за той, што быў зацверджаны «прйвйлегйямй бывшйх Королей Польскйх й самйх ордйнатов князей Радзйвйллов»10. Татары вымушаны былі абскардзіць гэтае рашэнне.
Звароты як з боку адміністрацыі маёнткаў Радзівілаў, так і дваран з татараў падаваліся ў Слуцкі павятовы суд. У выпадку неабходнасці прадстаўляліся дакументы больш ранняга часу. У матэрыялах справы з парадкавым нумарам 8105 самы першы ліст гэта «Прошенйе дворян Якубовского, Рафаловйча, Байрашевского, Александровйча й прочйх»". Дакумент падшыты ў справу, хоць пазначаны нашмат ранейшай, чым пачатак вядзення справы, датай 31 ліпеня 1838 г. Прашэнне пададзена ў адказ на запатрабаванне адміністрацыі маёнткаў князёў Радзівілаў аб павелічэнні памеру платы за карыстанне ардынацкімі землямі. Пасля пераліку прозвішчаў просьбітаў ідзе тэкст аб тым, што «по прйвйлеям Королей польскйх й самйх же ордйнатов <...> предкй родов нашвх Дворяне татары жйтельствуютйе в м. Клецк, прйнадлежашем ордйнацйй Князей Радзйвйлов», валодаюць землямі «уже от несколькйх сот лет». У наступным дакуменце ад 2 верасня 1838 г. адзначаецца, што згодна з інвентаром 1552 г. «Князямй Радзйвйламй было определено уплаты чйнша от уволокй пахотной землй 1 руб. 50 коп. серебром: по таковых условйях просйтелй до настояіцего временй пользовалйсь темй условлямй...»12.
«Квйтанцйя об уплате чйншевых» сведчыць аб тым, што войту месца Клецк ад татараў штогод выплачваўся чынш. У гэтай квітанцыі ўказваецца сума чыншу, якая ўносілася тымі, хто падпісаўся пад узгаданым прашэннем: «...от ймама Байрашевского13 4 руб. 47 коп.; Якова Якубовского 14 руб. 25 коп.; Бекйра Рафаловйча 5 руб. 46 коп.; йоснфа Смольского 1 руб. 59 коп.; Александра Александровйча 2 руб. 25 коп. А всего за пять дымов 28 руб. [1]2 коп.»14,15
Калі параўнаць памер чыншавых, то вылучаецца сума, якую ўносіў Якаў Якубоўскі. Гэта азначае, што сярод тых, хто меў дачыненне да су-
10 НГАБ. Ф. 147. Воп. 3. Спр. 8105. Арк. 344.
11 Тамсама. Арк. 1.
12 Тамсама. Арк. 15.
13 На пачатку вядзення справы пад дакументамі першым ставіў свой подпіс «І4мам йоснф Богданов Байрашевскнй». У далейшым Якаў Сцяпанаў Якубоўскі амаль заўсёды распісваўся першым, прычына чаго становіцца зразумелай з наступных дакументаў.
14 НГАБ. Ф. 147. Воп. 3. Спр. 8105. Арк. 9.
15 У іншых квітанцыях узгадваюцца таксама «РІбрагнм Александров Мнськевнч» і «Сюлейман Степанов Якубовскнй». Апошні, верагодней за ўсё, родны брат Якуба Сцяпанава Якубоўскага.
довай справы, ён валодаў большымі за ўсіх памерамі зямлі. Хоць зямля вельмі часта пераходзіла па спадчыне, але права валодання зямельнымі надзеламі з цягам часу падмацоўвалася выдадзенымі новымі ўладамі дакументамі. Якаў Сцяпанаў Якубоўскі меў пацвярджэнні, якія датуюцца 1700, 1763, 1780 і 1789 гг.16 У пацвярджэннях на права валодання зямлёй указваюцца межы зямельных уладанняў. Відавочна, што пад агародамі мелася найбольш зямлі. Дакладныя памеры татарскіх агародаў будуць прыведзены ніжэй, але аб іх памерах у Якубоўскага можна меркаваць нават проста з пераліку прозвішчаў суседзяў яго надзелы межавалі з агародамі гаспадароў Камінскіх, Браніцкіх, Шыманскіх, Карла Кейча, Базыля Шыкузя, Хвалеўскіх, Іосіфа Лісоўскага, Пятра Новіка, Юстыны Каханоў„ • ■	17
скан і інш.
Аб тым, што зямля не толькі пераходзіла па спадчыне, але і набывалася ў іншых гаспадароў, сведчаць два дакументы ад імя былой уладальніцы. У матэрыялах справы тэкст прадстаўлены на польскай мове, а таксама ў перакладзе на рускую мову. Змяшчаем гэтыя дакументы на рускай мове18:
1.	«Господам Якову н Марьянне с Якубовскнх Якубовскнм н нх наследннкам за 35 рублей было продано нз угоднй князей Радзнвнллов огород, Салапецкнй называемый. ГГ. Якубовскне Яков н Марьяна, нх наследнмкн лнбо кто таковым огородом владеть будет без ннкакой от нас претензнн, а на основаннн такового нашего вечно продажного документа. Огородом как своею собственностью управлять, распоряжаться н всякне выгоды попскнвать. Розалня з Снвнцкнх Васнлева Шлкунцевнчева. 1845 года, мая 3 дня» .