Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ
2.	«Я, Розалня з Снвнцкнх Васнлева Шнкунцевнчева вдова собственноручно тремя крестнкамн подпнсавшаяся подтверждаю нх право на владенне <.. .> делаю нзвестным монм вечно продажным документом, выданным н служаіцнм гг. Якову н Марьянне Якубовскнм <.. .> претензнн с моей стороны нет кроме Адмнннстрацнн князя Льва Радзнвнлла орднната н вотчннннка»20.
Гэтыя два дакументы акрамя асноўнага сведчання аб законным валоданні набытым пляцам зямлі змяшчаюць і такія звесткі: імя жонкі Якубоўскага (і, адпаведна, маці яго сыноў21), імя і прозвішча былога ўла-
16НГАБ. -Ф. 147. Воп. 3. Спр. 8105. Арк. 13.
І7Пералічваецца яшчэ 8 прозвішчаў, якія напісаны неразборліва.
18Правапіс намі прыведзены да сучаснага.
19 НГАБ. Ф. 147. Воп. 3. Спр. 8105. Арк. 78.
20Тамсама. Арк. ЮОа.
21 Імя маці можа стаць арыенцірам пры знаходжанні звестак аб гадах жыцця маці і сыноў, бо на камянях татары ўказвалі звычайна імя маці. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што імя «Марьянна» мы не ўбачым будзе прадстаўлена мусульманскае яго гучанне.
дальніка і яго ўдавы, назвы мікратапонімаў і гідронімаў. Так, у першым дакуменце сустракаем мікратапонім «огород салапецкнй»; у другім дакуменце ўказваюцца межы ворнай і сенакоснай зямлі ў трох надзелах «от граннцы земель дербнбаевых до речкн Снльной», «от граннцы речкн Снльной до граннцы землн деревнн Сенержнц», «от граннцы землн деревнн Горбунавшнзны до речкн Ланн». Магчыма, нехта з клецкіх татараў можа ўзгадаць гэтыя назвы. Што тычыцца двух апошніх, то і сёння існуе вёска Гарбуноўшчына22, як і добра вядомая рэчка Лань23.
Па меры далейшага знаёмства з матэрыяламі справы звяртаем увагу на дакументы, якія датуюцца годам пачатку справы і ўтрымліваюць ужо знаёмыя нам прозвішчы. У дакуменце «Выпнска нз Геометрнческого Планшета о чнсле Ордннатскнх земель состояіцнх в пользованнн Дворян с Татар н прочаго сословня Вольных людей, жнтельствуюіцнх в м. Клецк, для взысканпя следуемаго по новому нсчнсленню чннша за 1858/59 год»24 утрымліваюцца звесткі аб агульнай суме чыншу і выплаце чыншу асобнымі землеўласнікамі. 3 агульнай сумы 208 руб. 43 к. срэбрам найбольш заплацілі Якаў Якубоўскі 115 руб. 21'/2 к., а таксама Іосіф Байрашэўскі 31 руб. 23/2 к. Дзякуючы выпісцы пашыраем спіс імён клецкіх татараў-землеўласнікаў Аляксандр Александровіч, Іосіф Смольскі, Бекер Рафаловіч, Аўраам (Нбрагнм. Р. А.) Міськевіч, Халіль Мусіч. Насупраць прозвішчаў таксама падаюцца адпаведныя звесткі аб выплаце чыншу (сумы іх нашмат меншыя).
Болыны прамежак часу ахоплівае «Выпнска нз Геометрнческого Планшета о чнсле Ордннатскнх земель состояшнх в пользованнн Дворян с Татар н прочаго сословня Вольных людей, жнтельствуюіцнх в м. Клецк, для взыскання следуемаго по новому йсчнсленню чннша за 1858/59, 1859/60, 1860/61 годы»25. Для больш поўнага ўяўлення аб тым, як выглядалі дакументы па справаводстве ў другой палове XIX ст., прыводзім табліцу26 з другой выпіскі (папярэдняя выпіска таксама прадстаўлена падобным чынам).
Лічбы гэтай выпіскі паказваюць, што меў найбольш зямлі і плаціў найбольшы чынш Якаў Якубоўскі, менш за яго, але нашмат больш за іншых, Іосіф Байрашэўскі і Бекер Рафаловіч.
22 Гарбуноўшчына знаходзіцца ў Клецкім раёне Мінскай вобласці, недалёка ад аўтамабільнай дарогі Клецк Нясвіж, прыкладна на адлегласці 3 км ад Клецка; у 2010 г. у вёсцы пражывала 105 чалавек.
23 Каля яе вытокаў і зараз існуе вёска з аднайменнай назвай, адна з самых вялікіх у Нясвіжскім раёне.
24 НГАБ. Ф. 147. Воп. 3. Спр. 8105. Арк. 500а.
25 Тамсама. Арк. 509.
26Табліца прыводзіцца ў арыгінале, на рускай мове.
Выпнска нз Геометрнческого Планшета о чнсле Ордннатскнх земель, состояшнх в пользованнн Дворян с Татар <...>, жнтельствуюшнх в м. Клецк для взыскання следуемаго по новому нсчнсленню чкнша за 1858/59,1859/60,1860/61 годы
Названне лнц27
Качество земель
Следуемый чннш по новому НСЧНСленню (серебром)

Усадебная
Огородная
Пахотная
Сенокосная


Моргн
□
л> I
Моргн
Пренты
Моргн
Пренты
Моргн
Пренты
рублн
копейкн
Татарн28
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
242 Александр Александровнч

64
2
267



200
25
871/2
247 Адам Александровнч

67
1
71



94
12
23
248 Носнф Смольскнй

981/2

225




10
691/2
264 Бекер Рафаловнч
1
1951/2
1
63
13
38
1
101
85
86
283 Халнль Муснч

70








262 Яков Якубовскнй
1
105
11
170
41
80
8
296
345
6512
263 йоснф Байрашевскнй
1
1
2
11
13
299
1
102
93
701/2
289 Александр Гембнцкнй

110






3
42
442 Александр Пулторжнцкнй

230






7
14
Лтого татары

9361/2
20
167
68
117
13
79
597
52
Разам з тым адзін з апошніх падшытых у справе дакументаў сведчыць, што Якаў Якубоўскі быў адносна татараў не толькі буйным землеўласнікам, але і меў сярод іх давер. Прыводзім тэкст звароту на яго імя:
«Мнлостнвый Государь, Яков Степановнч!
Нмея в Слуцком Уездном Суде дело судебное с кн. Радзнвнлом о правах, служаіцнм татарам дворянам, прожнваюіцнм в местечке Клецк, на «29
право вечнон ужнвальностн земель н прочнх угоднн намн заннмаемых с определеннем годового чннша чрез несколько сот лет уплачнваемого, н не могуіцего ннкем увелнчнть.
Как мы самн заняться этнм не нмеем временн, то проснм Вас, Мнлостнвый Государь, прннять на себя труды ходатайства в нзьясненном деле30
Генваря 4 дня 1863 года»31.
Пад зваротам паставілі подпісы: «Рафаловнч, Александр Бекнров Александровнч, Адам Бекнров Александровнч, йоснф Александров Смольскнй,
27 Побач з прозвішчам татараў указваем нумар з агульнага спіса.
28 Форма напісання падаецца ў адпаведнасці з дакументам.
29 Выкарыстанне такой формы ад слова «ўжываць» паказвае, наколькі глыбока беларуская мова пранікла ў мову татараў, так што яны не задумваліся пра выбар раўнацэннага слова з рускай мовы.
30 Далей пералічваюцца неабходныя дзеянні: «пнсать прошення; слушать резолюцнн; прясутствовать как на Уездных, так н Губернскнх местах, так н в Правнтельствуюіцем Сенате, а также у всех должностных лнц».
31 НГАБ. Ф. 147. Воп. 3. Спр. 8105. Арк. 799а. Уверсе на лісце штамп чырвонымі чарніламі: «Цена 20 коп. 1862».
Степан йосвфов Байрашевсквй, Tadeusz syn Stefana Sakowicz, за неграмотного no лнчной его просьбе йвана Антонова Бельского распнсался Адам Бекпров Александровнч». Відавочна, што прозвішчы Саковіч і Бельскі належаць не татарам, што таксама выступае на карысць даверанай асобы. На гэтым і іншых дакументах перад подпісам сустракаем пазнаку «дваранін». Вылучаюцца формы некаторых подпісаў. Смольскі часцей распісваўся «Smolski». Нашу ўвагу не мог не прыцягнуць выкананы арабіцай подпіс «Бекпр Яковлев Рафаловнч собственноручно руку прнложнл»32, пад подпісам дробным пісьмом канцылярскі служачы пазначыў «Особенность ручной подпнсн Бекнра Рафаловнча>/3.
Вельмі пазнавальны подпіс Я. С. Якубоўскага. Хоць яго пісьмо не ўяўляе ўзор каліграфіі, але мае моцны націск, шырокі размах і нядробнае напісанне літар. Суадносіны яго подпісу пад дакументамі дадзенай справы і подпісу пад дакументамі з пячаткай Асмолаўскай саборнай мячэці з расшыфроўкай «вмам Яков Степанов Якубовскйй» паказваюць гэта адна і тая ж асоба.
Асноўная мэта нашага даследавання выканана. Але існуе яшчэ важны факт, звязаны з фундатарствам. Ахвяраванні былі шырока распаўсюджаны сярод татараў, многія з якіх складалі тастаменты на карысць мячэцяў. За кошт прылеглых татарскіх маёнткаў ахвяравалася зямля пад будаўніцтва мячэці34. Пляц пад будаўніцтва мячэці ў Клецку ахвяраваў Якуб Якубоўскі ў 1880 г. Драўніну для будаўніцтва даравалі кйязі Радзівілы. Мячэць пабудавана ў 1881 г.
Спіс выкарыстаных крыніц
Александровіч-Туфкрэо, Р. А. Імёны на татарскім рукапісе / Р. А. Александровіч-Туфкрэо // 3 рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ : тэксты і даследаванні : зб. навук. прац / Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і л-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства ; навук. рэд.: I. А. Сынкова, М. У. Тарэлка. Мінск : Беларус. навука, 2022. 177 с.
Рукапісы татараў Беларусі канца XVII пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны : каталог / склад. М. У. Тарэлка, A. I. Цітавец ; НАН Беларусі, ЦНБ імя Я. Коласа. Мінск : Беларус. навука, 2011. -221 с.
Jakob s. Stefana Jakubowski (1861-1880) // Zycie Tatarskie. 1937. № 2. — S. 5.
32 НГАБ. Ф. 147. Bon. 3. Cnp. 8105. Арк. 774.
33 Нашы пачатковыя веды ў чытанні па-арабску дазваляюць вызначыць, што гэты подпіс складаецца з зычных літар без агаласовак (як прынята ў арабскай мове, хоць нашы татары звычайна выкарыстоўвалі ў сваім пісьме значкі для абазначэння галосных гукаў).
34Тыя, хто ахвяраваў зямлю, называліся «вакуфамі», атакога роду зямля -«вакуфнай».
С. А. Міскевіч
ГЕНЕАЛАГІЧНЫ КАНТЭКСТ
РУКАПІСНАЙ СПАДЧЫНЫ ТАТАРАЎ БЫЛОГА ВКЛ
Рукапісы татараў былога Вялікага Княства Літоўскага, такія як тафсіры, кітабы, хамаілы, акрамя свайго значэння ў рэлігійным жыцці мусульман, з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі для даследчыкаў з розных галінаў навук, у тым ліку гісторыкаў, філолагаў. Часам у іх нават можна знайсці звесткі генеалагічнага кшталту, якія з’яўляюцца цікавымі не толькі для навукоўцаў, але таксама дапамагаюць людзям, што шукаюць інфармацыю пра сваіх продкаў. У рукапісах перапісчыкі і ўладальнікі занатоўвалі сямейныя падзеі, імёны і даты, што дазваляе даведацца пра склад іх сем’яў, пра якія не захавалася іншых звестак. 3 іншага боку, генеалагічная і біяграфічная інфармацыя з розных крыніц, у тым ліку архіўныя звесткі, і радавод людзей, чые імёны былі зафіксаваны так ці інакш на старонках кніг ці часцей на ўнутраных баках пераплётных вечкаў, дапамагае скласці больш поўнае ўяўленне пра гэтых асоб, робячы такім чынам пэўны ўнёсак у кітабістыку.
Вельмі важнай падзеяй для генеалагічных даследаванняў стаў выхад з друку ў 2020 г. каталога татарскіх рукапісаў з прыватных кнігазбораў Беларусі, складзены М. Тарэлкам1. Дзякуючы дадатку з фотакопіямі рукапісаў, навукоўцы і ўсе зацікаўленыя атрымалі магчымасць пазнаёміцца з каштоўнымі матэрыяламі, што там апісаны.
Сярод кніжных помнікаў, якія туды трапілі, цікавым у аспекце генеалогіі аказаўся кітаб канца XVIII ст. сям’і Лебедзяў з Даўбуцішак2. Адным з ягоных уладальнікаў быў Якуб Іосіфавіч Лебедзь (1749-1829), імам мячэці ў Даўбуцішках3. Затым рукапіс перадаваўся ў спадчыну нашчадкам імама, у тым ліку сыну Амурату, унуку Амурату Амуратавічу. У XX ст. ім валодаў муэдзін мячэці ў Іўі Ях’я Халілевіч Багдановіч, а затым ягоны праўнук Якаў Шабановіч.