Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
Некалькі пакаленняў уладальнікаў кітаба падрабязна занатоўвалі на яго старонках падзеі з жыцця роду Лебедзяў. Так, першы запіс быў наконт
1 Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог / склад. М. У. Тарэлка. Мінск : Беларус. навука, 2020. 203 с.
2 Тамсама. С. 23-24.
3 Dumin S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Wyd. III. Dodruk. Bialystok : [Wydaw. Buk] ; [Sokolka] : Zwiqzek Tatarow Rzeczypospolitej Polskiej, 2019. S. 67; Dziadulewicz S. Herbarz rodzin tatarskich w Polsce. Wilno, 1929. S. 242.
нараджэння сына імама Іосіфа у лютым 1789 г. Аднак, паводле гербоўніка Станіслава Думіна4, ён нарадзіўся 04.05.1790 г. Іосіф Лебедзь удзельнічаў у кампаніі супраць Напалеона, вайне супраць Турцыі, а ў 1831 г. у штурме Варшавы. Даслужыўся да рангу генерал-маёра. Меў узнагароды. Валодаў родавым маёнткам Дзяракі каля Даўбуцішак5. Паводле запісаў у кітабе, генерал памёр у пятніцу 16 ліпеня 1848 у Адэсе, дзе і пахаваны «над Чорным морам». Звестак наконт ягонай сям’і не захавалася.
Другі сын імама Ібрагім нарадзіўся, паводле кітабных запісаў, у жніўні 1794 г. У 1811 г. падпісваў за бацьку рэвізію маёнтка Дзяракі, а пазней і сам стаў уладальнікам6. Памёр, як адзначана ў кітабе, у лютым 1854 г. у Дзяраках і пахаваны на мізары ў Даўбуцішках. Меў жонку Айшу з Чымбаевічаў, дзяцей Сафію і Іосіфа7.
Дачка імама Мяр’ема, паводле кітаба, нарадзілася ў жніўні 1799 г., была жонкай ротмістра Шчуцкага, памерла 1 ліпеня 1870 г. у Дзяраках і пахавана на мізары ў Даўбуцішках8. Няма звестак пра нашчадкаў.
Сын імама Ян Лебедзь нарадзіўся ў жніўні 1804 г., а памёр 27 верасня 1813 г. у Даўбуцішках9.
Сын імама Амурат нарадзіўся на пачатку лютага 1807 г.'° Атрымаў у спадчыну кітаб пасля смерці бацькі. Ён валодаў родавым маёнткам Дзяракі з прыгоннымі сялянамі". У 1858 г. Амурат згадваўся ў архіўнай справе аб шляхецтве роду Асановічаў як сведка12, а ў 1860 г. у архіўнай справе аб куплі зямлі татарамі Мейшутовічамі ў фальварку Сялец13. Пахаваны на мізары ў Даўбуцішках, але на камені даты нараджэння і смерці, на жаль, не пазначаны. Яго жонкай была Серафіма Іванаўна Яблонская, пахавана ў Даўбуцішках на 69-м годзе жыцця.
Амурат меў сына Амурата, што нарадзіўся 28.04.1859 г.14 і на пачатку XX ст. валодаў у Дзяраках каля 80 дзесяцінамі зямлі15. Нашчадкі Амура-
4 Dumin S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. S. 67.
5 Lietuvos Vastybes Istorijos Archyvas (LVIA, Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы). Ф. 515. Воп. 15. Спр. 90.
6 LVIA. -Ф. 515. Воп. 15. Спр. 213.
7 Dumin S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. S. 67; Dziadulewicz S. Herbarz rodzin tatarskich w Polsce. S. 242.
8Тафсіры, кітабы i хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі. С. 24.
9Тамсама.
10Тамсама.
11 LVIA. Ф. 515. Воп. 15. Спр. 213.
12 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Ф. 319. Воп. 2. Спр. 73, 74.
13 LVIA. Ф. 394. Воп. 5. Спр. 591.
14 Dumin S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Ksi?stwa Litewskiego. S. 67.
15 Байрашаускайте T. Татарское землевладенне в Внленской губерннн во второй половнне XIX начале XX века // Нстормя н культура тюрков в Лнтве : сб. науч. ст. Внльнюс : Vilniaus universiteto leidykla, 2014. С. 57.
та Амуратавіча сцвярджаюць, што ён меў 2 дзяцей сына Люта і дачку Сафію. Лют ажаніўся з Аніфай Мустафаўнай Шабановіч у Іўі16, меў дзяцей Ібрагіма ў Маладзечне, Мустафу ў Маскве, Амурата ў Крулеўшчыне, Зарэму ў Іўі, Танзілю17. Дачка Амурата Сафія (1891-1952) выйшла за Алея Мустафавіча Радкевіча18 (1901-1971), мела дачку Зінаіду ў Маладзечне (памерла ў студзені 2023 г. і пахавана ў Даўбуцішках).
Што да самога імама Якуба Лебедзя, то паводле метрыкі Лоўчыцкай мячэці19 ён нарадзіўся ў Наваградку 10.02.1749 г. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай быў імамам у мячэці ў вёсцы Багонікі, якія апынуліся на тэрыторыі Прусіі, потым з 1801 г. жыў у Даўбуцішках. Меў зямлю (частка ўласная, а частка як вакуф мячэці) у Дзяраках і Даўбуцішках20. Памёр 10 ліпеня 1829 г. і пахаваны на мізары ў Даўбуцішках21. Жонкай імама была Фаціма Сафарэвіч, якая памерла 11 чэрвеня 1814 г. і таксама пахавана ў Даўбуцішках22.
Такім чынам, звесткі з уладальніцкіх запісаў у кітабе дазволілі выявіць і спраўдзіць імёны і важныя даты з жыцця сям’і Лебедзяў на Ашмяншчыне.
У каталогу «Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі» згадваецца таксама кітаб першай паловы XIX ст., што належаў сям’і муэдзіна з аколіцы Галянова Яна Магаметавіча Асановіча23. Ён перайшоў у спадчыну да ягонай дачкі Сафіі Крыніцкай з Некрашунцаў. 3 гэтага рукапісу можна даведацца пра поўнае імя бацькі муэдзіна Магамета Мустафавіча Асановіча, які памёр 21 красавіка 1922 г. Ён меў 10 дзесяцін у Галянова ў 1891 г.24 Муэдзін Ян памёр 17 сакавіка 1968 г. і пахаваны на мізары ў аколіцы Сандыкоўшчына. Першая жонка муэдзіна Ева Амуратаўна Мухля памерла 7 студзеня 1923 г.25 і пахавана ў Сандыкоўшчыне.
Муэдзін Ян Асановіч служыў падчас Першай сусветнай вайны ў 253-м пяхотным Перакопскім палку, быў паранены, эвакуяваны ў Казань. Меў другую жонку Фаціму Ібрагімаўну Паўтаржыцкую, пахаваную ў Некрашунцах26. Нашчадкі муэдзіна жывуць у Полынчы, Літве, Беларусі, Германіі, Вялікабрытаніі27.
16Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродне. Ф. 1824.
17Тамсама.
18 Пасля смерці жонкі пераехаў у Глыбокае, пахаваны ў Амбросавічах.
l9Dumin S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. S. 67.
20LVIA. Ф. 515. Bon. 15. Cnp. 213.
21 Тафсіры, кітабы i хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі. С. 24.
22 Тамсама.
23 Тамсама. С. 39.
24 Байрашаускайте Т. Татарское землевладенне в Внленской губерннн во второй половнне XIX начале XX века. С. 66.
25 Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі. С. 41.
26 Звесткі паводле дачкі Сафіі.
27 Тамсама.
Таксама паводле запісаў з кітаба 1889 г.28 стала вядома інфармацыя пра перапісчыкаў, братоў Хасеня Магаметавіча і Ібрагіма Магаметавіча Іллясевічаў з в. Жардэлі Пастаўскага раёна. Яны згадваюцца ў спісе дакументаў роду Іллясевічаў, паводле архіўнай справы з фондаў НГАБ29. Хасень на пачатку XX ст. займаў пасаду імама ў Відзах, падчас Першай сусветнай вайны эвакуяваўся ў Крым, памёр у Ялце30. Хамаіл перайшоў у спадчыну да сына Хасеня Магамета (1891-1970), які жыў у Якавішках. Цікава, што зямлю ў Жардэлях набыў яшчэ дзед імама Хасень Сулейманавіч Іллясевіч31.
Шмат якія татарскія сем’і захоўваюць старыя рукапісныя кнігі, у якіх часта можна знайсці запісы сямейнай хронікі пра нараджэнні, шлюбы і пахаванні. Сярод тых, з якімі аўтару гэтых радкоў пашчасціла пазнаёміцца, варта адзначыць генеалагічную каштоўнасць Хамаіла Ясінскіх, Кітаба Александровіча, Хамаіла Адама Міскевіча, Кур’ана Мустафы Міскевіча, Кітаба Радкевіча.
Хамаіл Ясінскіх быў перапісаны ў XVIII ст. і зараз захоўваецца ў сям’і Ясінскіх з Нью-Ёрка. У рукапісе занатаваны метрыкі нараджэння дзяцей у Бекіра Іванавіча Карыцкага і Розы з Юзафовічаў. Гэта Іосіф (01.10.1797), Фаціма (28.12.1798), Магамет (04.10.1800), Ян (14.10.1802), Мустафа (11.04.1804), Танзіля (03.11.1805). Гэтыя ж асобы згадваюцца ў архіўнай справе роду Карыцкіх з Асмолава’2. Аднак на сёння цяжка вызначыць, якая сувязь існуе паміж сем’ямі Карыцкіх і Ясінскіх. Бацька цяперашняй уладальніцы хамаіла Аміні Алядын Адамавіч Ясінскі (1911-1962) быў родам з Багонікаў і прыехаў у ЗША з бацькамі ў 1923 г. Маці Фаціма Аляксандраўна Муха нарадзілася ўжо ў Амерыцы, куды бацькі прыехалі са Смілавічаў. Алядын уваходзіў у склад камітэта парафіі ў Нью-Ёрку. Што да згаданых у хамаіле Карыцкіх, то Бекір у 1782 г. стаў харунжым у палку Азулевіча, а ў 1795 г. атрымаў ад Радзівіла землі ў вёсках Асмолава і Іванава33.
Як ужо згадвалася вышэй, імамам у Відзах быў Хасень Іллясевіч. А перад ім імамам там служыў Алей Мустафавіч Радкевіч, які таксама перапісаў некалькі рукапісаў. Найперш гэта кітаб 1890 г., які разам з імамам Радкевічам трапіў у Крым. Яшчэ адзін кітаб апынуўся ў сям’і Шчуцкіх у Докшыцах. Першы рукапіс зараз захоўваецца ў Крыме, другі у Мінскай мячэці. Імам Радкевіч потым пабываў у Казані, а пасля Першай сусветнай
28Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі. С. 55.
29НГАБ. -Ф. 319. Воп. 2. Спр. 1271.
30 Дакладная дата смерці невядомая.
31 НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 1271.
32 Тамсама. Спр. 1531.
33Тамсама.
вайны вярнуўся ў Відзы і працягваў выконваць абавязкі імама. Меў жонку Зулю і дачку Айшу.
Кітаб Алея Якубавіча Александровіча, калегіяльнага сакратара, захоўваецца ў зборах Мінскай мячэці. Яшчэ адзін ягоны кітаб захоўваецца ў Літве’4. Александровіч быў уладальнікам фальварка Асмолава, што зараз у Нясвіжскім раёне. На жаль, цяжка вызначыць карані Александровіча, бо на той час было некалькі чалавек, што мелі такое прозвішча. Але з запісаў можна даведацца пра жонку Розу з Сулькевічаў і дачку Сафію, што была двойчы замужам за Алеем Яламоўскім і Алеем Карыцкім. Паводле Кітаба Александровіча можна даведацца пра жыхароў месца Асмолава каля Клецка.
Хамаіл Адама Сулейманавіча Міскевіча быў перапісаны ім у Іўі ў 1897 г. Ягоны сын Мустафа (1885-1953) перасяліўся ў 1911 г. у Амерыку, дзе выконваў абавязкі годжага і муэдзіна. Быў кандыдатам на пасаду імама, уваходзіў у склад пахавальнага камітэта. Дачка Аміня таксама была ў ЗША, дзе выйшла замуж за Бекіра Шчуцкага. Сям’я вярнулася ў Іўе.
Адным з вядомых перапісчыкаў Кур’анаў быў імам мячэці ў мяст. Узда Мустафа Аляксандравіч Міскевіч. У 1850-я гг. ён перапісаў тры асобнікі, з якіх адзін захоўваецца ў прыватных зборах ва Уздзе, а два у Мінскай мячэці. Нарадзіўся Мустафа ў мяст. Мір у 1819 г., пасля 1822 г. перасяліўся да дзядзькі ва Узду. У 1865 г. абраны за імама мячэці. Памёр у 1891 г. і пахаваны на мізары ў мяст. Узда. Сям’і не меў.
Прыватныя зборы татарскіх рукапісных кніг не ўсе добра вядомы даследчыкам, тут часам можна знайсці зусім нечаканыя рэчы. Так, у адным з хамаілаў з прыватнага збору сям’і Сафарэвічаў з Узды захаваўся вельмі каштоўны для татарскай некрапалістыкі спіс мізараў былога ВКЛ, сярод якіх некалькі мізараў, раней не вядомых навукоўцам (малюнак). Там згадваліся Восаўскі,
Спіс мізараў з хамаіла з мястэчка Узда