Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ




34	Мншкйнене Е, Намавнчюте С., Покровская Е. Каталог арабскоалфавнтных рукопнсей лнтовскнх татар. [Внльнюс] : Нзд-во Внльнюс. ун-та, 2005. С. 64.
Уланаўскі35, Койданаўскі, Рубяжэвіцкі, Юкаўскі36, Яўганішскі, Каралецкі, Азерскі, Валоскі мізары, якія не былі пазначаныя на мапах, у календарах • •	37
і літаратуры .
Спіс выкарыстаных крыніц
Байрашаускайте, Т. Татарское землевладенне в Внленской губерннн во второй половнне XIX начале XX века. Нсторня н культура тюрков в Лнтве : сборннк научных статей подготовлен на основе докладов участнмков международной конференцнн, посвяіценной 615-летней годовіцнне поселення татар н каранмов в Велнком Княжестве Лнтовском. Конференцня состоялась в Вяльнюсском уннверснтете 29-31 мая 2013 г. Внльнюс : Vilniaus universiteto leidykla, 2014. 399 с. С. 43-72.
Мншкннене, Г. Каталог арабскоалфавнтных рукопнсей лнтовскнх татар/ Г. Мншкннене, С. Намавнчюте, Е. Покровская. [Внльнюс] : Нзд-во Внльнюс. ун-та, 2005. 138 с.
Мнскевнч, С. Уднвнтельная загадка нсторнн / С. Мнскевіч // Байрам. 2019. № 45. С. 15-17.
Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог / склад. М. У. Тарэлка ; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і л-ры, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. Мінск : Беларус. навука, 2020. 203 с.
Dumin, S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego / Stanislaw Dumin ; [redakcja naukowa: prof, dr hab. Selim Chazbijewicz ; autor rysunkow: Dawid Gulordawa]. Wyd. III. Dodruk. Bialystok : [Wydaw. Buk]; [Sokolka]: Zwi^zek Tatarow Rzeczypospolitej Polskiej, 2019 185, [3] strony, [94] strony tablic : faksymilia, il..
Dziadulewicz, S. Herbarz rodzin tatarskich w Polsce I S. Dziadulewicz. Wilno : nakl. autora, 1929. XXX, 495, [3] s., 12 k. tabi, genealog. rozkl.
35 Відавочна, мізар каля месца Уланаўшчына. Адно з верагодных месцаў Уланаўшчына каля Некрашунцаў, другое Уланаўшчына каля Маладзечна, трэцяе Уланаўшчына каля Наваельні. Ува ўсіх трох месцах згадваліся мізары.
36 Магчыма, с. Юўкаўцы Шапятоўскага раёна Хмяльніцкай вобласці (Украіна), дзе захаваўся мізар.
37Мнскевнч С. Уднвнтельная загадка нсторнн // Байрам. 2019. № 45. С. 15-17.
В. I. Несцяровіч
ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ Ў ТВОРЫ «МІРАДЖ»: СЛЯДЫ ЎСХОДНЯЙ ІДЫЯМАТЫКІ
3 фразеалагізмаў, выкарыстаных у беларускім тэксце перакладнога рэлігійна-мастацкага твора «Мірадж»1, можна скласці невялічкі слоўнічак, іх амаль што 30 адзінак. Паводле паходжання яны, як і лексіка, у пераважнай большасці славянскія (беларускія), толькі некаторая іх частка адносіцца да запазычанняў з еўрапейскіх моў у беларускую.
Апрача традыцыйнай для беларускай мовы фразеалогіі, пераклад «Міраджа» захоўвае і сляды ўсходняй ідыяматыкі. Некалькі фразеалагічных адзінак (ФА) выяўляюць непасрэдную сувязь з цюркскім тэкстам. Гэта, напрыклад, адамскія дзеці ‘людзі, чалавечы род’, праўдзівая дарога ‘шлях рэлігіі, вера’, перакладзеныя амаль літаральна.
Увогуле фразеалагізмы цяжка паддаюцца перакладу. Ідэальным быў бы падбор эквівалентных фразеалагічных адзінак, суадносных па значэнні, стылявой характарыстыцы, унутранай форме. На сучасным этапе фразеалагічная тэорыя выпрацавала эфектыўныя спосабы падбору міжмоўных фразеалагічных эквівалентаў. Але тады, калі перакладаўся тэкст «Міраджа» на беларускую мову, перакладчыкі кіраваліся сваім набытым вопытам і перакладніцкімі спосабамі, выпрацаванымі на той час. Вось чаму ў некаторых фрагментах нечакана знаходзяцца зусім нелагічныя элементы тэксту, якія, здараецца, не адпавядаюць агульнаму значэнню выказвання і іх цяжка патлумачыць. Адзін з такіх эпізодаў сустрэўся і ў «Міраджы».
Елі чалавечае мяса (йелй лўдзкайе маса)
Калі прарок наведваў пекла, то бачыў жанчын, якія цярпелі вялікія пакуты: ім пілавалі пілой рукі на часткі, а тыя часткі зрасталіся зноў, і саміх іх кармілі мясам. Уражаны відовішчам, прарок звярнуўся да архангела Джабраіла: йа мувйл гетййе на свеце што чйнйлй мўвйл лўдзей заочне га-
1 Пад назвай «Мірадж» разумеецца рэлігійна-мастацкі твор пра начное падарожжа прарока Мухамада ў Іерусалім і ўзнясенне на нябёсы. Тэкст уключаны ў Кітаб Абрагіма Хасяневіча (1832). Назва паходзіць ад араб. mi‘rag ‘узыходжанне’ (гл.: Баранов X. К. Арабско-русскнй словарь : ок. 42 000 слов. 6-е нзд., стер. М. : Рус. яз., 1985. С. 507).
варйлй ‘ебмавлалй геварйлй йенй лўдзкй гейбет рвучй рвучй йелй лўдзкайе маса (108а:6-7)2 «Я сказаў: Што яны на свеце рабілі? [Анёл] адказаў: людзей за вочы абгаворвалі, пляткарылі, паклёпнічалі».
Гэты фрагмент паказальны адлюстраваннем усходніх лексічных выяўленчых сродкаў. Тут, у прыватнасці, выкарыстаны лексіка-граматычны прыём паўтору (падваення) слова, які выкарыстоўваўся ў старажытнацюркскіх помніках і характэрны сучаснай турэцкай мове3 (рвучй рвучй). У фрагменце ён узмацняе значэнне дзеепрыслоўя, не ўносячы новага сэнсавага адцення. Слова гейбет (= гайбэт) пакінута ў зыходнай форме, а выслоўе йелй лўдзкайе маса было перакладзена літаральна, даслоўна.
Чаму ўсходняе слова гейбет у адным выпадку перакладзена, а ў другім не? Як успрымаць выраз йелй лўдзкайе маса ў сэнсавых і структурных адносінах і што ён абазначае?
1.	Слова гейбет сустракаецца ў цюркскім тэксце двойчы, а ў беларускім адзін раз. У адным выпадку перакладчык знаходзіць яму беларускі эквівалент слова за'очне ‘за вочы, у адсутнасць’ (108а:6). Тут яно сапраўды мае такое ж значэнне, як і лексема gaybubet ‘адсутнасць’ у турэцкай мове4.
У другім выпадку перакладчык запісвае слова гейбет (108а:7) у цюркскай рэдакцыі без перакладу. Верагодна, перакладчык меў на гэта пэўныя падставы. Пераносячы ў беларускую копію слова гейбет у зыходнай форме, ён тым самым падкрэслівае, што яно ў другім выказванні мае іншае значэнне ў адрозненне ад першага ўжывання (‘адсутнасць’, ‘завочна’). Вельмі падобна на тое. Вось у татарскай мове, якая належыць да ліку цюркскіх, слова гайбэт азначае ‘плёткі; паклёп’5 якраз тое, што дакладна падыходзіць у другі кантэкст: геварйлй йенй лўдзкй гейбет (108а:7), літаральна: пераказвалі яны людскія плёткі, гэта значыць пляткарылі.
Атрымліваецца, мы маем справу з двума аднолькава запісанымі, але на самай справе адрознымі па значэнні словамі: у першым выпадку гейбет азначае ‘адсутнасць’, а ў другім ‘плёткі; паклёп’. Тым часам гэтыя словы
2 Фрагменты з арабскаграфічнага твора запісваюцца ў транслітарацыі, распрацаванай A. К. Антановічам. Гл.: Антоновнч A. К. Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом, н нх графнко-орфографмческая снстема. Внльнюс, 1968. С. 192-194.
3 Аганнн Р. А. Повторы н однородные парные сочетання в современном турецком языке. М. : І4зд-во вост. лнт., 1959. С. 6 н след.
4Турецко-русскнй словарь : 48 000 слов / авт. A. Н. Баскаков [н др.]; ред.: Э. М.-Э. Мустафаев н Л. Н. Старостов ; AH СССР, Нн-т востоковедення. М. : Рус. яз., 1977. С. 315; Кнтаб Нвана Луцкевнча: памятннк народной культуры лнтовскнх татар = Ivano Luckeviciaus kitabas: Lietuvos totorip liaudies kulturos paminklas / [авт.-сост. Г. Мншкннене ; первнчная транслятерацня текста С. Намавнчюте] ; І4н-т лнтов. языка. Vilnius : Lietuvip kalbos institutas, 2009. C. 111.
5 Татарско-русскнй словарь : в 2 т. Казань : Магарнф, 2007. Т. 1 (А-Л). С. 301.
ў арабскай мове аднакаранёвыя6. Пры гэтым ясна, што ў другім выпадку гейбет гэта дэфармаванае арабскае слова gijbatun (= гыйбат) ‘знеслаўленне, паклёп’. У ісламе яно абазначае завочнае асуджэнне, плёткі ў адрас іншага чалавека, імкненне даведацца асабістыя таямніцы чалавека для паўсюднага абвяшчэння, пераказу. Ісламская рэлігія забараняе такія дзеі і разглядае іх аднымі з самых богапраціўных. Гыйбат вялікі грэх у ісламе7. Цяпер ясна, чаму ў другім выпадку слова гейбет не было перакладзена: яно тэрміналагічнае, і ім абазначаецца адмысловае паняцце ісламскай рэлігіі.
2.	Пасля паўтору слоў рвучй рвучй цюркскі тэкст yerlerdi adam atin (1086:7) перакладаецца як йелй лўдзкайе маса (= елі людское мяса)8. Гэта азначае, што перакладчык успрымаў яго як свабоднае словазлучэнне, у якім словы захоўваюць сваё лексічнае значэнне. Магчыма, яго збіла ўпамінанне пра тое, што грэшніц у пекле кармілі «тнм масам» (= тым мясам) (108а:5), і ён выканаў фармальны пераклад9. Але ж йелй лўдзкайе mu­ch выказванне, якое адносіцца да зямнога жыцця персанажаў.
Тым часам зварот йелй лўдзкайе маса ў кантэксце мае не прамы, а метафарычны сэнс ‘паклёпнічаць, зласловіць’ і, апрача гэтага, надае дадатковую адмоўную характарыстыку персанажам.
На існаванне ў мінулым у старатурэцкай мове гэтага выслоўя ўказвае і фразеалагізм insan eti yemek ‘зласловіць, завочна ганьбіць каго-н., нагаворваць на каго-н.’ (літар.: ‘есці чалавечае мяса’)10У сучаснай турэцкай мове ён мае ідэнтычнае значэнне і такую ж унутраную форму, што і старатурэцкая ФА yerlerdi adam atin. Няма нічога дзіўнага ў тым, што кампанентны склад сучаснага фразеалагізма можа адрознівацца ад старажытнага.
Той акалічнасці, што перакладчык «Міраджа» ўспрыняў фразеалагізм як свабоднае словазлучэнне, магчыма, ёсць сваё тлумачэнне. Заключаецца яно ў тым, што згаданая ФА не з’яўляецца ўласна цюркскай, а каранічнай.
6 Параўн.: gajbatun ‘адсутнасць’ і gijbatun ‘знеслаўленне, паклёп’ (гл.: Баранов X. К. Арабско-русскнй словарь : ок. 42 000 слов. С. 576).
7 Алн-заде A. А. йсламскнй энцнклопеднческнй словарь. М.: Ансар, 2007. С. 169.
8 Слова atin адпавядае сучаснаму турэцкаму слову et ‘мяса’, слова adam перакладзена ў тэксце словам людское, yerlerdi елі.
9 Цікава, што і ў шэрагу сучасных перакладаў Карана гэты фразеалагізм у 12-м аяце 49-й суры Аль-Худжурат («Пакоі») перадаецца як свабоднае словазлучэнне: «есть мясо умершего брата» (пераклад В. М. Порахавай); «есть мясо своего брата, когда он умер» (пераклад 1. Ю. Крачкоўскага); «есть мясо своего покойного брата» (пераклад Э. Р. Куліева). Паводле сэнсу арабскі фразеалагізм перададзены ў перакладзе М.-Н. А. Асманава: «Разве захочет кто-лнбо нз вас злословять о своем покойном брате?»
10 Турецко-русскнй словарь 1977. С. 458; Pokrovskaya 1. Турецкая фразеологня н паремнологня кораннческого пронсхождення как фрагмент языковой картнны мнра // KARADEN1Z (Black Sea Черное Mope). Yil 5. Sayi 17. C. 71. URL: https://dergipark.org. tr/tr/download/article-file/155294 (дата обрашення: 12.10.2023).