Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ
301 Тэкст, амаль ідэнтычны тэксту перакладу з Кітаба Луцкевіча, заканчваецца на с. 10b.
Як можна бачыць, існуюць дзве рэдакцыі варыянта А: больш кароткая пад назвай «Kitab sarayit al-islam» («Кніга ўмоў ісламу») і пашыраная пад загалоўкам «Джаўагіру-ль-іслам» («Сутнасці ісламу»), Адрозніваюцца яны адсутнасцю некаторых фрагментаў у кароткай версіі. Асабліва гэта бачна ў канцы тэксту: «Kitab sarayit al-islam» завяршаецца тлумачэннем паняццяў фарз і суннетп, а «Джаўагіру-ль-іслам» працягваецца разгорнутым пасажам пра катэгорыю іман. Яшчэ адно адрозненне перадача спецыфічнай ісламскай лексікі славянскімі адпаведнікамі ў «Kitab sarayit al-islam» (выключэнне рэдакцыя ў Кітабе 4 Б.Т.М.С.М. і Кітабе Сулеймана Рафаловіча) і актыўнае ўжыванне традыцыйнай арыентальнай тэрміналогіі ў спісах пад назвай «Джаўагіру-ль-іслам». У астатнім структура тэксту, змест і перакладчыцкія рашэнні (нават перадача імён уласных) ва ўсіх спісах супадаюць. Гэта дазваляе казаць, што ўсе яны з’яўляюцца спісамі аднаго перакладу, зробленага з аднаго пратографа. Як суадносяцца кароткая і пашыраная версіі, сказаць пакуль цяжка. Магчыма, адказ на гэтае пытанне атрымаецца даць пасля даследавання самога турэцкага пратографа, калі такі будзе знойдзены’02.
Пераклад кароткай версіі варыянта А на беларускую мову змяшчаецца ў Кітабе Луцкевіча. He выключана, што ў беларускім перакладзе існуе і пашыраная рэдакцыя. Прынамсі, назва катэхізіса ў Кітабе Шагідэвіча 1837 г. з Нацыянальнага музея Літвы (haza kitab jewahir budur) дазваляе выказаць такое меркаванне. Болыл упэўнена казаць пра гэта можна будзе пасля знаёмства з поўным тэкстам літоўскага спісу, а таксама з неназванымі катэхізісамі ў Кітабе Яна Лебедзя і Кітабе Аішы Смольскай. Тым не менш існаванне беларускага перакладу варыянта А нават у адной рэдакцыі (а, магчыма, і ў дзвюх) непазбежна ставіць пытанне аб суадносінах перакладаў на беларускую і польскую мовы. Адказ на яго таксама патрабуе даследавання рукапісаў літоўскага музея. Папярэдне варта толькі адзначыць той факт, што вядомыя на сённяшні дзень спісы беларускіх перакладаў варыянта А датуюцца пачаткам XVIII другой паловай XIX ст., у той час як польскія 1847-1928/34 гг. 3 улікам такой храналогіі нельга выключыць, што польскія пераклады з’яўляюцца другаснымі ў дачыненні да беларускіх і, як сведчыць фенаменальнае падабенства тэкстаў, рабіліся альбо наўпрост з беларускіх, альбо пад іх вельмі моцным уплывам.
б)	варыянт В:
• Хамаіл Бекіра Іллясевіча (1885 г.; с. 341b-356а; прыватны кнігазбор, Мінскі раён). У адрозненне ад варыянта А, пры працы з якім недахоп інфармацыі не дазваляе рабіць катэгарычных высноў, у выпадку з Хамаілам Бекіра Іллясевіча даволі ўпэўнена можна казаць, што на польскую мову
302 He выключана, што такім пратографам мог быць адзін са згаданых вышэй спісаў «Джаўагіру-ль-іслам» з бібліятэк Лонданскага музея, Лейпцыга, Готы і Лейдэна альбо катэхізіс пад назвай «Kitab sarayit al-islam» («Кніга ўмоў ісламу») з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Аўстрыі.
катэхізіс у ім перакладаўся не з асманска-турэцкага арыгінала, а з больш ранняга перакладу на беларускую мову, самы стары з вядомых спісаў якога змяшчаецца ў Хамаіле 1809 г. (гл. вышэй). Нязначныя перапрацоўкі ў польскім тэксце толькі пацвярджаюць гэты тэзіс. Напрыклад:
1)	Хамаіл 1809 г. (206Ь:8—9): atkazi la ilaha ilia allah muhammad rasiil allah pec Imanowa halawa yest (Адкажы: «La ilaha ilia allah muhammadrasiil allah пець ёсць іманава галава»).
Хамаіл Бекіра Іллясевіча (343Ь:4—6): odpowedz la ilaha ilia allah muham­mad rasiil allah pec Imanowa powaga yest (Адкажы: «La ilaha ilia allah muhammad rasiil allah пець іманава павага ёсць»).
Асманскі арыгійал:
(Катэхізіс Кадызадэ, публікацыя Алі Дурмуша303): Eger sorsalar, «Ітапіп ba$i nedir?» Et ki «Kelime-і tayyibedir». Yani demektir «La ilaha ilia Allah Muhammad rasiil Allah». (Калі спытаюць: «Іманава галава што ёсць?» Адкажы: «Добрыя словы ёсць». Гэта значыць: «La ilaha ilia Allah Muhammad rasul Allah»);
2)	Хамаіл 1809 r. (207a:4-5): kali spitaye Imanow stan hdze yest (Калі спытае: «Іманаў стан дзе ёсць?»).
Хамаіл Бекіра Іллясевіча (344a:2-3): yeslT zapitayon Imanowa powaga gdze yest (Калі спытаюць: «Іманава павага дзе ёсць?»).
Асманскі арыгінал:
(Катэхізіс Кадызадэ. публікацыя Алі Дурмуша304): Sorsalar, «Ітапш teni nedir?» (Спытаюць: «Іманава цела што ёсць?»).
Блізкасць беларускага перакладу да асманска-турэцкага арыгінала ў гэтых выпадках відавочная, у той час як у польскім тэксце перапісчык мяняе антрапаморфныя метафары «галава» і «стан», якія, верагодна, падаліся яму дзіўнымі ў дачыненні да веры, на больш абстрактнае слова «powaga», што не адпавядае кантэксту першакрыніцы і падаецца не новым перакладам, а вынікам рэдагавання беларускай версіі.
У фрагменце на с. 208а (радкі 1-4) Хамаіла 1809 г. прысутнічае фраза «kali spitaye ci Iman pri tabe ci-ti pri imanu atkazi Iman pri mne a ya iz Tmanem kali ya dobreweronciy Iman mne kalega» (Калі спытае: «Ці іман пры табе, ці ты пры іману?» Адкажы: «Іман пры мне, а я з іманам, калі я дабраверны, іман мне калега). Яна адпавядае наступнаму месцу ў катэхізісе Кадызадэ: «Eger sorsalar, “Iman seninle midir yahut sen imanla misin?” Et ki “tmanla ben ve iman benim sifatimdir”»305 (Калі спытаюць: «Іман з табою, ці ты з іманам?» Адкажы: «Я з іманам, і іман ёсць мая якасць/мой атрыбут»), Турэцкае слова «sifat» (якасць, уласцівасць, атрыбут) перакладаецца ў Хамаіле 1809 г. словам «калега» з невялікім тлумачальным дадаткам «калі
303 Durmu? A. Kadizade Mehmed Efendi’nin Cevahiru’l-lslam Adh Eseri. S. 69.
304 Ibid.
305 Ibid.-S. 68.
я дабраверны». У Хамаіле Бекіра Іллясевіча гэтае ж самае месца перадаецца наступным чынам (старонка 344b, радкі 11-13 старонка 345а, радкі 1-2): «yeslT zapitayon сТ Iman psi-tobe cl ti psi Tmane odpowec Iman psi-mne i ya psi Tmane yezelT ya sceze wipelnyal psikazanne boske to Iman mne ne odstenpnim towazisem bil yest i bencte» (Калі спытаюць: «Ці іман пры табе, ці ты пры імане?» Адкажы: «Іман пры мне, і я пры імане, калі я шчыра выконваў усе загады боскія, то іман мне неадступным таварышам быў, ёсць і будзе». У такой пашыранай рэдакцыі польскі тэкст падаецца хутчэй разгорнутай каментаванай версіяй беларускага, чым перакладам з лаканічнага асманска-турэцкага арыгінала.
За выняткам гэтых і яшчэ некалькіх дробных адрозненняў, польскі тэкст «Джаўагіру-ль-іслам» у Хамаіле Бекіра Іллясевіча цалкам ідэнтычны беларускаму (варыянт В) з больш ранніх спісаў.
с) Варыянт С:
• Трэці пратограф выглядае як моцна скарочаная версія варыянта A (нават у параўнанні з кароткай рэдакцыяй). 3 яго на сённяшні дзень вядомы толькі адзін пераклад на польскую мову, які без назвы змяшчаецца ў трэцім алігаце (с. 189a—201b) Канвалюта 1820(1781?)—1870 гг., апісанага ў каталогу «Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі». Некалі рукапіс знаходзіўся ў прыватным уладанні ў Іўеўскім раёне, цяперашняе яго месцазнаходжанне невядома. Пераклад, відавочна, рабіўся непасрэдна з арыгінала і ў рукапісе прыводзіцца як падрадковы пасля асманска-турэцкага тэксту. З’яўляецца адзіным перакладам «Джаўагіру-ль-іслам» на польскую мову, які не мае вядомых на сённяшні дзень беларускамоўных папярэднікаў.
5.	2. Варыянт С (тэкст)
«Kitab gawahir al-islam»306
(«Кніга сутнасцей ісламу»)
Тэкст паводле канвалюта 1820(1781?)—1870 гг.
(У рукапісе прыводзіцца без назвы)
189а (транслітарацыя)
(Bismi-llahi-r-rahmani-r-rahimi
1)	al-hamdu li-llahirabbi-l-'alamina wa-s-salawatu wa-s-salamu 2) ala hay­ri halqihi muhammadin wa-alihi wa-sahabihi agmaina) 3) eger sorsalar milsluman misin cevab vir ki 4) kedl-se spita ci ti muslumanin yezdes odpowedz
306 Транслітарацыя i адаптаваная версія зроблены на падставе электроннага дадатку да: Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі / склад. М. У. Тарэлка. С. 27-30 (№ 3).
5)	(al-hamdu li-llahi) eger sorsalar (al-hamdu li-llahi) ne dimekdur 6) (al-ham­du li-llahi) kedl-se spita (al-hamdu li-llahi) co-se znaci 7) Allahu Te'dla Hazretini ohmek ve ^йкйг eylemek 8) boga yedinnego yako pana yeho milosc znac i hwale уетй cinic
189а^Хаапіавшіьіварьіянт1307
(Bismi-llahi-r-rahmani-r-rahimi
1)	al-hamdu li-llahi rabbi-l-'alamlna wa-s-salawatu wa-s-salamu 2) 'ala hayri halqihi muhammadin wa-alihi wa-sahabihi agma'ina)Mi 3) eger sorsalar miisliiman misin cevab vir ki 4) Калі спытаецца: «Ці ты мусульманін ёсць?» Адказвай: 5) (al-hamdu li-llahi) eger sorsalar (al-hamdu li-llahi) ne dimekdur 6) «Al-hamdu li-llahi»^. Калі спытаецца: «Al-hamdu li-llahi што значыцца?» 7) Allahu Te'ala Hazretini onmek ve §iikur eylemek 8) «Бога адзінага як пана, яго міласць, знаць і хвалу яму чыніць».
189b (транслітарацыя)
1)	eger sorsalar Allah Te'dla Hazretini bilir misin 2) kedl-se spitayo cl boga yedinnego yako pana milosciwego znas 3) cevab vir ki bilir im eger sorsalar nice 4) odpowedz znam kedl-se spita yak 5) bilirsen cevab vir ki ibtidasi intihasi 6) mas go znac odpowedz ze ani pocontkQ ani konca 7) yokdur hiq bir nesneye benzeman ve npdnsiz 8) nimas do zadney reci ne-podobniy i ne znacniy 9) ve sani kadim ve cehetden ve mekandan munezzehdilr 10) yediniy mendzi nebos i zemT wadomiy i mocniy
18911
1)	eger sorsalar Allah Te'ala Hazretini bilir misin 2) Калі спытаюцца: «Ці Бога адзінага як пана міласцівага знаеш?» 3) cevab vir ki bilirim eger sor­salar nice 4) Адказвай: «Знаю». Калі спытаецца: «Як 5) bilirsen cevab vir ki ibtidasi intihasi 6) маеш яго знаць?» Адказвай: «Што ані пачатку, ані канца 7) yokdur hiq bir nesneye benzeman ve niqansiz 8) не мае, ні да адной рэчы не падобны і не значны ’10, 9) ve sani kadim ve cehetden ve mekandan munezzehdilr 10) адзіны між нябёсаў i зямлі, вядомы і моцны».
190а (транслітарацыя)
1)	eger sorsalar kimih ziirriyyetindensin cevab vir ki 2) kedi-se spitayo ciyego yezdes zurriyetii odpowedz 3) Adem peygamber ziirriyyetindenem eger sorsalar 4) adama proroka zurriyetii yezdem kedT se spisa3" 5) kangi
307 У адаптаваным варыянце даецца пераклад толькі польскага тэксту. Асманскатурэцкі арыгінал перадаецца з захаваннем асаблівасцей арфаграфіі.