Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ
Witkam, J. J. Inventory of the Oriental manuscripts in Leiden University Library / J. J. Witkam. Leiden : Ter Lugt Press, 2007. Vol. 2. 310 p.
Ya$aroglu, M. K. Mizrakh llmihal [Электронны рэсурс] / M. K. Yajaroglu // Islam Ansiklopedisi. Рэжым доступу: https://islamansiklopedisi.org.tr/mizrakli-ilmihal. Дата доступу: 18.11.2023.
Yazar, S. Cezayir Milli Kutiiphanesi’ndeki Turkle Yazmalarin Katalogu [Электронны рэсурс] / S. Yazar H Hikmet Akademik Edebiyat Dergisi (Prof. Dr. Ali Nihad Tarlan Ozel Sayisi), 2018. S. 274-335. Рэжым доступу: https://dergipark.org.tr/tr/pub/hikmet/issue/41411/502810. Дата доступу: 18.10.2023.
Zajqczcowski, A. Tzw. chamail tatarski ze zbioru r^kopisow w Warszawie / A. Zajqczcowski H Sprawozdania z czynnosci i posiedzen Polskiej Akademii Umiej^tnosci. Krakow, 1951. T. LII, Nr. 4. S. 307-313.
Zilfi, M. C. The Kadizadelis: Discordant Revivalism in Seventeenth-Century Istanbul / M. C. Zilfi // J. of Near Eastern Studies. 1986. Vol. 45, No. 4. P. 251-269.
I.	A. Сынкова
ЗНАХАРСКІЯ ТЭКСТЫ
3 АРХІВА АЛЯКСАНДРА (АЛІ) АДАМОВІЧА Ў КАНТЭКСЦЕ ПІСЬМЕНСТВА ТАТАРАЎ ВКЛ
Рукапісная спадчына татараў былога Вялікага Княства Літоўскага змяшчае тэксты, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця татарскай грамады ў мінулым і ўласцівыя ёй розныя ўзроўні рэлігійнай культуры. Тут можна знайсці шмат матэрыялаў, звязаных з народнымі звычаямі і побытавымі традыцыямі, у тым ліку са знахарствам, якое ўключала разнастайныя спосабы ацалення чалавека. Апісаныя знахарскія практыкі можна падзяліць на «хатняе лячэнне» і дзейнасць тых, каго ў татарскім асяроддзі лічылі сапраўднымі знахарамі, фалдзеяў (Інакш фалджэяў, фалжэяўў Гэтая назва прыйшла, відавочна, з турэцкай мовы; яна паходзіць ад арабскага слова fal (знак, прадказанне) з турэцкім суфіксам -джі, які пазначае дзеяча (суб’екта дзеяння). Такім чынам, фалдзей гэта той, хто здзяйсняе прадказанні. Аднак прадказанні, якімі займаўся татарскі фалдзей, былі абмежаваны тэмай здароўя/нездароўя. Яго задачай было «адкрыць фал»: вызначыць крыніцу нездароўя, а менавіта вызначыць вінаватага ў гэтым злога духа (ферэях\ даведацца пра цячэнне хваробы і яе фінал (ацаленне або смерць). Фалдзей таксама выкарыстоўваў розныя спецыфічныя сродкі дапамогі хвораму, якія ўключалі магічна-рытуальныя дзеянні, малітвы, а часам здзяйсненне жывёльных ахвяраванняў2.
«Хатняе лячэнне» ў мінулым, трэба думаць, было вельмі распаўсюджаным у татарскіх сем’ях. Досыць часта ў хамаілах^ можна ўбачыць
1	Пра гэтую шкодную істоту гл. ніжэй у дадзеным артыкуле.
2	Больш падрабязна пра дзейнасць фалдзея гл.: Aleksandrowicz М. Legendy, znachorstwo, wrozby i gusla ludu muzulmanskiego w Polsce // Rocznik Tatarski. Zamosc, 1935. T. II. S. 368-375; Kryczynski S. Tatarzy litewscy. Proba monografii historyczno-etnograficznej // Rocznik Tatarski. Warszawa : Zwiqzek kulturalno-oswiatowy Tatarow Rzeczypospolitej Polskiej, 1938. T. 3. (Rozdz. XII: Magia i lecznictwo, s. 281-308); Дзекан M. Кахнн? Шаман? Колдун? Как стать фалджеем (по хаманлу Александровнча) // Tiurkt; istorija ir kultura Lietuvoje = Нсторня n культура тюрков в Лятве. Vilnius : Vilniaus universiteto leidykla, 2014. C. 213-225.
3	Хамаілы катэгорыя рукапісных рэлігійных кніг з пераважна малітоўна-рытуальным зместам. Часам уладальнікі ўносілі яшчэ розныя дадатковыя тэксты, якія лічылі карыснымі для жыцця.
тэксты з парадамі ад розных хвароб, якімі пры неабходнасці маглі карыстацца звычайныя людзі (то-бок не прафесійныя знахары) для ацалення сваякоў. Для гэтага дастаткова было ведання арабскага алфавіта і ўмення чытаць арабскаграфічныя тэксты4. Тэксты «хатняга лячэння» можна падзяліць на: 1) парады народнай медыцыны з рэкамендацыямі лячэння прыроднымі рэчывамі і 2) тэксты гаючай магіі, заснаваныя на ўяўленнях пра звышнатуральную моц малітваў, замоў і рытуалаў. Пераважная большасць знахарскіх тэкстаў у татарскіх хамаілах пэўна з’яўляюцца запазычанымі з Усходу5. Зрэдку ў іх можна сустрэць таксама замовы, запазычаныя ад суседзяў славянскага і нават літоўскага атачэння.
Гэты артыкул стаў вынікам даследавання рукапісных матэрыялаў, якія толькі нядаўна трапілі ў поле зроку навукоўцаў. Раней яны належалі жыхару Пастаў на Віцебшчыне Я. Адамовічу і паходзяць з архіва яго бацькі, мядзельскага імама Аляксандра (Алі) Адамовіча6. Цікавыя для вызначанай тэмы тэксты знаходзяцца ў чатырох рукапісах збору II, III, V, VI7 часам побач з тэкстамі ахоўнай магіі. Гэтыя тэксты варта разглядаць у рэчышчы традыцыйнага пісьменства татараў ВКЛ і іх нашчадкаў, бо большая іх частка адпавядае звычайным тыпам знахарскіх тэкстаў, якія можна знайсці ў шматлікіх вядомых рукапісах, аднак некаторыя ўяўляюць сабой досыць унікальную з’яву.
Народная медыцына. Адзіны прыклад з катэгорыі парад народнай медыцыны можна знайсці ў рукапісе II:
«Калі сухі боль рукі, ногі, альбо гдзе болі, то конскай косці шпік. Каторэя рука альбо нога, то такую старану (каня): (для) правае — то правай (конскай) ногі (шпіг), альбо (для) левай то левай ногі. Еслі рукі то передніх ног шпегу. 1 таго мейсца (то-бок месца болю) вышэй альбо ніжэй і смаруй»* (рукапіс II, с. 5Ь).
Парады народнай медыцыны наогул вельмі рэдкая з’ява ў традыцыйным пісьменстве татараў ВКЛ і іх нашчадкаў, прынамсі ў вядомых на сён-
4 Большасць татараў не ведалі арабскай мовы, і зарыентавацца ў манускрыптах, знайсці патрэбны тэкст ім дапамагалі розныя каментары і ўказальнікі на беларускай або польскай мове, запісаныя арабскімі літарамі.
5 Яны маглі трапіць да татараў ВКЛ у складзе асманска-турэцкіх манускрыптаў. Пра цюркскі пратограф для літоўскататарскіх хамаілаў пісаў яшчэ Я. Шынкевіч (Szynkiewicz J. Literatura religijna tatarow litewskich i jej pochodzenie // Rocznik Tatarski. 1935. № 2. 141).
6 Апісанне рукапіснага збору A. Адамовіча гл. у артыкуле М. У. Тарэлкі «Рукапісы Аляксандра (Алі) Адамовіча імама Мядзельскай мячэці» ў гэтым зборніку.
7 Тамсама.
8 Тут і далей падаецца транслітарацыя гэтых фрагментаў, у арыгінале запісаных арабскімі літарамі: kali suhi bol ruki nohi ‘albo g3e boli to konskaj kosci spik katoreja ruka ’albo noga to takuju staranu prawaje to prawoj nohi ‘albo lewaj to lewaj nohi jesli ruki to perednih noh spegu ’i taho mejsca wisej ’albo nizej ’i smaruj.
ня татарскіх манускрыптах9. Такога кшталту тэксты, верагодна, выпадкова траплялі ў той ці іншы манускрыпт, і гэта было абумоўлена асобай уладальніка і абставінамі яго асабістага жыцця. Таму гэтыя парады адзінкавыя, няма аднолькавых, няма нават падобных, у адрозненне ад тэкстаў гаючай магіі, якія перапісваліся з хамаіла ў хамаіл цэлымі блокамі і падабенства якіх відавочнае. А між тым менавіта такія «перлінкі» больш інфарматыўныя для ўяўлення пра побытавую сферу ў татарскіх сем’ях у мінулыя часы.
Знахарскія тэксты (гаючая магія). Усе астатнія прыклады з рукапісаў А. Адамовіча, якія тут разглядаюцца, уяўляюць з сябе традыцыйны для пісьменства беларускіх татараў тып твораў. Знахарскія тэксты звычайнага («класічнага») выгляду амаль заўсёды будуюцца па адной схеме: 1) у якасці галоўнай часткі нейкі «гаючы» тэкст і 2) каментар да яго з інфармацыяй, ад якой хваробы ён дапамагае і як ім карыстацца. Гаючы тэкст часта называецца дуа (з араб. «малітва»), пры гэтым ён можа ўяўляць з сябе сапраўды нейкую малітву, а часам каранічны аят альбо псеўдатэкст10. Малітва бывае пераважна на арабскай мове, хоць зрэдку ў татарскіх рукапісах можна сустрэць таксама дуа на цюркскай мове. Часта ў якасці гаючага сродка выступае каранічны фрагмент адзін або некалькі аятаў. Зафіксаваны таксама выпадкі выкарыстання ў ролі гаючага тэксту запазычаных славянскіх11 або літоўскіх12 замоў. Сярод знахарскіх тэкстаў нярэдка сустракаецца рэкамендацыя скарыстацца тальсімам (талісманам), які часта ўяўляе сабой проста групу асобна напісаных арабскіх літар без усялякага сэнсу або схематычны малюнак; і вельмі часта такі гаючы сродак увогуле ніяк не называецца. Можна таксама адзначыць, што фразы на ўсходніх мовах, якія з’яўляюцца «ядром» знахарскага тэксту, вельмі часта напісаны з вялікай колькасцю памылак, што сведчыць пра няведанне гэтых моў шараговымі перапісчыкамі.
Што датычыцца знахарскіх тэкстаў з архіва А. Адамовіча, сярод іх таксама можна бачыць у якасці «гаючай» часткі нейкія сказы на арабскай мове, сярод якіх знойдзены некалькі аятаў. Аднак не ўсё гэтыя фрагменты
9Tyszkiewicz J. Ubostwo lekow naturalnych, stosowanych przez tatarow litewsko-polskich i przyczyny tego zjawiska II Historyja lekow naturalnych / pod red. B. Kuznickiej. Warszawa, 1989.-S. 173-177.
І0Пры гэтым цяжка вырашыць, ці з’яўляецца гэта вынікам шматлікіх перапісванняў з назапашваннем памылак, ці гэта ад пачатку быў такі бессэнсоўны тэкст (нібыта на «чароўнай мове»).
11 Сынкова 1. Хрысціянскія матывы ў знахарскіх замовах беларускіх мусульман // Dia­log chrzescijansko-muzulmanski. Klucz do wspolnej przyszlosci / pod red. M. Lewickiej i Cz. Lapicza. Toruii: Wydaw. Naukowe Uniw. Mikolaja Kopernika, 2012. S. 249-257.
12 Tarelka M., Temcinas S. Lithuanian incantation in Arabic script from a Tatar manuscript // Acta Linguistica Lithuanica. LXXI. S. 11-22.
можна ідэнтыфікаваць, і вельмі часта з прычыны значных пашкоджанняў, таму такія тэксты далей пазначаюцца проста як «тэкст на арабскай мове». А некаторыя з іх хутчэй за ўсё ўжо ад пачатку былі псеўдатэкстамі, напісанымі нібыта на «магічнай» мове.
У якасці знахарскіх тэкстаў у хамаілы зрэдку траплялі сапраўдныя замовы, запазычаныя ад славянскага атачэння. Часам з выразнымі хрысціянскімі ўплывамі, а часам яшчэ дахрысціянскага паходжання. Прыклад такой замовы можна прачытаць у рукапісе VI са збору А. Адамовіча:
«Зубы загаварыць. На небе месец зацмевшы, у дубе червяк занемевшы, у гробе мерцвец замерцвевшы, у моры камень закаменевшы. Так раба зубы бутпце занемевшы па сёй дзень, сюю гадзіну, во векі веков. Амінь»13 (17b).
У тым жа рукапісе двойчы сустракаецца і слова zagawor, што яшчэ выразней паказвае на паходжанне такіх тэкстаў.
Напісаны на беларускай або польскай мове каментар звычайна папярэднічае «гаючаму» тэксту. Менавіта гэтыя тлумачэнні ўяўляюць цікавасць для гісторыкаў культуры і даследчыкаў народных вераванняў, бо даюць канкрэтную інфармацыю пра формы і спосабы знахарскіх практык.