Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ
Спіс выкарыстаных крыніц
Дзекан, М. Кахнн? Шаман? Колдун? Как стать фалджеем (по хаманлу Александровяча) / М. Дзекан II Tiurktj istorija ir kultura Lietuvoje = Мсторяя н культура тюрков в Лнтве. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2014. -C. 213-225.
Сынкова, I. Знахарскія тэксты ў рукапісах татараў ВКЛ /1. Сынкова // Tatarzy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w historii, j^zyku i kulturze / pod red. Joanny Kulwickiej-Kamiriskiej i Czeslawa Lapicza / Uniw. Mikolaja Kopernika. Toruri, 2013. S. 275-289.
Сынкова, I. Хрысціянскія матывы ў знахарскіх замовах беларускіх мусульман / I. Сынкова// Dialog chrzescijansko muzulmanski. Klucz do wspolnej przyszlosci / pod red.
42 Літары на пачатку 40-й суры тут у якасці назвы.
43 Пад словамі «устаф» і «версет»у прыведзеных прыкладах маеццанаўвазе«аят». Пра каранічную тэрміналогію ў рукапісах А. Адамовіча гл. артыкул М. У. Тарэлкі «Рукапісы Аляксандра (Алі) Адамовіча імама Мядзельскай мячэці» ў гэтым зборніку.
44 surat hm ’ustaf sedmoj heti ’ajet ’od buku kalenne pic <...>. У слове kalenne відавочная памылка, замест чаканай літары (Ь) напісана j (k), быць можа пад уплывам папярэдняй літары □ (к).
45surat zuhruf zolotije 'ukresenije werset 49 jesli lisaj to zahawaric ’i zmiwac <...>.
46 jezeli clowek lub skacine wodT nemoze puscic to napisawsi ’й wadii ‘ulozic ’i tiiju wadu pec ’i due ’i pannom paliwac pa рйре ’і mic to panbug wizwolic <...>.
47 kedT kon moc zatrimaje <.. .>.
M. Lewickiej і Cz. Lapicza. Toruri : Wydaw. Naukowe Uniw. Mikolaja Kopernika, 2012. S. 249-257.
Aleksandrowicz, M. Legendy, znachorstwo, wrozby i gusla ludu muzulmanskiego w Polsce / M. Aleksandrowicz // Rocznik Tatarski. Zamosc, 1935. T. 2. S. 368-375.
Kryczynski, S. Tatarzy litewscy. Proba monografii historyczno-etnograficznej / S. Kryczynski II Rocznik Tatarski. Warszawa : Wyd. Rady Centralnej Zwi^zku Kulturalno-Oswiatowego Tatarow Rzeczypospolitej Polskiej, 1938. T. 3. XVI, 318 s., [19] k. tabi. : il. S. 281-308.
Szynkiewicz, J. Literatura religijna tatarow litewskich i jej pochodzenie / J. Szynkiewicz // Rocznik Tatarski. Zamosc, 1935. T. II. S. 138-145.
Tarelka, M. Lithuanian incantation in Arabic script from a Tatar manuscript / M. Tarelka, S. Temcinas // Acta Linguistica Lithuanica. 2014. LXXI. S. 11-22.
Tyszkiewicz, J. Ubostwo lekow naturalnych, stosowanych przez tatarow litewsko-polskich i przyczyny tego zjawiska / J. Tyszkiewicz // Historyja lekow naturalnych / pod red. B. Kuznickiej. Warszawa, 1989. S. 173-177.
М. У. Тарэлка
РУКАПІСЫ АЛЯКСАНДРА (АЛІ) АДАМОВІЧА ІМАМА МЯДЗЕЛЬСКАЙ МЯЧЭЦІ:
ПРАБЛЕМЫ КАТАЛАГІЗАЦЫІ I НАВУКОВАГА АПІСАННЯ
1.	Рукапісы Аляксандра Адамовіча імама мядзельскай мячэці: апісанне
1.1.	Уводзіны
Прычынай напісання гэтай працы стала нашае знаёмства з васьмю арабскаграфічнымі рукапісамі, цалкам або часткова напісанымі, відавочна, імамам мядзельскай мячэці Аляксандрам (Алі) Адамовічам (пам. 1945) і захаванымі яго сынам Якубам Адамовічам (пам. 2013). У іх адсутнічае калафон перапісчыка. Нашае меркаванне, што яны напісаны менавіта гэтым чалавекам, грунтуецца на тым, што ў Мядзельскі раённы музей1 у канцы 1990 пачатку 2000-х гг. Евай Гембіцкай, дачкой А. Адамовіча, быў перададзены рукапіс, напісаны падобным почыркам. Па яе словах, рукапіс быў напісаны яе бацькам2. Потым гэта пацвердзілася знаходкай дакументаў, напісаных і падпісаных А. Адамовічам3. Аднак у згаданых васьмі рукапісах назіраюцца адрозненні ў почырку і арфаграфіі паміж асобнымі дакументамі і тэкстамі, што патрабуе свайго тлумачэння. Асаблівасцям почырку і арфаграфіі даследаваных намі рукапісаў прысвечаны п. 1.3.
Умоўна мы пазначылі гэтыя восем рукапісаў лацінскімі лічбамі: I, II, III, IV, V, VI, VII, VIII, размясціўшы іх паводле колькасці аркушаў: I (341 арк.), II (72 арк.), III (56 арк.), IV (51 арк.), V (28 арк.), VI (20 арк.), VII (14 арк.), VIII (6 арк.). Пры гэтым першы рукапіс (хамаіл4) напісаны прынамсі двума
1 Цяпер Мядзельскі музей народнай славы (далей па тэксце Мядзельскі музей).
2Гэтаму рукапісу былі прысвечаны два артыкулы: 1) Тарэлка М. У. Некаторыя асаблівасці графіка-арфаграфічнай сістэмы Мядзельскага хамаіла // Беларуская лінгвістыка. 2018. Вып. 81. С. 61-70; 2) Тарэлка М. У. Пераклады Карана ў рукапісе часоў II Рэчы Паспалітай з Мядзельскага музея // Tatarskie dziedzictwo kulturowe. R^kopismienne ksi^gi religijne. 50 lat kitabistyki. Toruri, 2019. S. 134-151. Яшчэ адзін рукапіс свайго бацькі Е. Гембіцкая перадала для бібліятэкі Мінскай саборнай мячэці, дзе ён зараз захоўваецца пад шыфрам 22 Б.Т.М.С.М.
3 Гэтыя дакументы можна назваць: 1) Лістом да сына, 2) Лістом да намесніка муфтыя Я. Рамановіча, 3) Тастаментам. Яны апублікаваны ў Дадапгку 1.
4 Ад арабскага назоўніка множнага ліку [hama’il(u)] «тое, што носяць з сабой, амулет». Зборнікі малітоўных і іншых тэкстаў.
капіістамі; старонкі 25а-173а напісаны рукой іншага капііста5. А. Адамовіч па невядомых нам прычынах працягнуў напісанне гэтага манускрыпта, пачынаючы ад старонкі 173b і далучыўшы арк. 1-24 да пачатку рукапісу (гл. п. 2.1). Другі рукапіс на самай справе з’яўляецца зборам пераважна не змацаваных паміж сабой аркушаў прыблізна аднолькавага памеру, якія з прычыны несупадзення кустоды з першым словам наступнай старонкі можна падзяліць на 20 фрагментаў рознага аб’ёму (ад аднаго да 17 аркушаў), якія маглі быць першапачаткова часткамі розных рукапісаў і нават (ва ўсякім разе фрагменты 1-2) напісанымі іншым капіістам. Сёмы рукапіс з’яўляецца ўкладышам у рукапісе I. Рукапіс (хамаіл), які захоўваецца ў Мядзельскім музеі народнай славы, мы пазначылі літарамі MX.
Адным з першых пытанняў, якія трэба вырашаць пры каталагізацыі любых рукапісаў, у тым ліку беларускататарскіх, гэта час і месца іх напісання. На гэтыя пытанні мы пастараемся адказаць у п. 1.4-1.5. Што датычыцца праблемы аўтарства, то пераважная большасць тэкстаў у рукапісах татараў былога ВКЛ ананімныя, і вызначыць імя аўтара таго ці іншага твора ўдаецца вельмі рэдка.
Яшчэ адно з пытанняў, якое ўзнікае пры каталагізацыі беларускататарскіх рукапісаў гэта вызначэнне іх прыналежнасці да той ці іншай катэгорыі рукапіс Карана, тафсір6, кітаб7, хамаіл8? Адказаць на гэтае пытанне часам вельмі няпроста, бо сустракаюцца і нестандартныя рукапісы, якія не належаць ні да адной з пералічаных катэгорый, напрыклад, слоўнік , таджвід або дапаможнік па тэрмшалогп таджвіда .
Нестандартнымі з’яўляюцца і некаторыя рукапісы, напісаныя А. Адамовічам. Рукапісы I і III належаць да хамаілаў. Пэўную колькасць тэкстаў, характэрных для хамаілаў і кітабаў, таксама змяшчаюць рукапісы II—VI,
5 Рукапіс (хамаіл), напісаны той самай рукой, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пад шыфрам 11 Н//447(026). Перапісчык Халіль Юзэфовіч, які таксама напісаў тафсір, апісаны ў: Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі : каталог / склад. М. У. Тарэлка Мінск, 2020. С. 21-22. Яшчэ адзін рукапіс (лячэбная кніга), напісаны, відавочна, тым самым почыркам, захоўваецца ў бібліятэцы Мінскай саборнай мячэці пад шыфрам 14 Б.Т.М.С.М.
6 Ад араб.	[tafslr] «каментар». Пераклад Карана і/або каментар да яго.
7 Ад араб. [kitab] «кніга». Зборнік рэлігійна-палемічных, дыдактычных і іншых тэкстаў.
8 Гл. заўвагу 4.
9 Турэцка-беларускі размоўнік 1836 году з збораў Нацыянальнага музэю Літоўскай Рэспублікі ў Вільні = Turkish-Belarusian phrase-book of 1836 = Turkfe-belarus^a kilavuz yil = 1836 / прадмова, трансьлітарацыя, падрыхтоўка тэксту, публікацыя й камэнтары Г. Александровіч-Мішкінене, С. Шупа. Нью-Йорк, 1995. 62 с.
10 Араб. ^5^ [tagwid] «чытанне (Карана)». Гл.: Рукапісы татараў Беларусі канца XVII пачатку XX стагоддзя з дзяржаўных кнігазбораў краіны : каталог / склад.: М. У. Тарэлка, A. 1. Цітавец. Мінск : Беларус. навука, 2011. С. 28-29.
11 Тамсама. С. 29-30.
але пераважаюць у іх цытаты з Карана з перакладам на польскую або рускую мову, што збліжае іх з тафсірамі. Рукапісы VII-VIII складаюцца наогул выключна з каранічных цытат. Праблеме прыналежнасці рукапісаў I-VIII да той ці іншай катэгорыі прысвечаны п. 1.6. Праліць святло на час і месца ўзнікнення і фарміраванне такой нестандартнай катэгорыі рукапісаў можа даследаванне выкарыстаных у іх крыніц перакладаў Карана і інш. (гл. п. 1.2).
1.2.	Крыніцы, выкарыстаныя А. Адамовічам пры напісаннірукапісаў II-VIII
1.2.1.	Каран, польскія і рускія пераклады Карана;
пераклад Карана А. Адамовіча
Пры першым азнаямленні з рукапісамі II—VIII звяртае на сябе ўвагу наяўнасць у іх шматлікіх цытат з Карана на арабскай мове разам з іх перакладамі на польскую і/або рускую мовы, запісанымі арабскім алфавітам. У гэтых сямі рукапісах А. Адамовіча выкарыстаны наступныя пераклады Карана:
1)	пераклад на польскую мову XVII ст. імама г. Мінска Ур’яша ібн Ісмаіла выкарыстаны ў рукапісах II (фрагмент 15, арк. 43-55) і IV (арк. 1-14; паралельна з перакладам Г. Саблукова). Гэты пераклад захаваўся ў звыш чым дваццаці копіях, найстарэйшая з якіх (так званы Мінскі тафсір) датуецца 1686 г. і захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі12. Параўнайце, напрыклад, фрагмент перакладу з рукапісу II і са спісу тафсіра Ур’яша ібн Ісмаіла, перапісанага Халілем Юзэфовічам13:
Пачатак аята 3:25
muf ’і muhammad boze nas krulu krulewstwa ’і skarb dajes komu sam hces *** ’odberes krulewstwa ’i skarb ’od kogo hces... (II 44a)14
muf ’і muhammad boze nas krulu krulewstwu ’і skarb [dajes] komu hces ’odberas krulewstwa ’i skarb ’od kogo’ hces... (тафсір X. Юзэфовіча, арк. 38a)
Пераклад: «Скажы, o Мухамад: “Божа наш, кароль. Каралеўства і скарб даеш, каму (сам) хочаш, адбіраеш каралеўства і скарб, ад каго хочаш...”»
Бадай што адзінае істотнае адрозненне — гэта наяўнасць у рукапісе II займенніка sam («сам») пры яго адсутнасці ў тафсіры X. Юзэфовіча;
12 Бібліяграфію аб гэтым рукапісе гл., напр., у: Тарэлка М. У. Мінскі Тафсір 1686 г. Вынікі апошніх даследаванняў / М. Тарэлка // Poznanskie Studia Slawistyczne. Ser. J?zykoznawcza. 2017. Wol. 24 (44), numer 2. S. 163-175.
13 Пра рукапіс тафсіра, перапісанага Халілем Юзэфовічам, гл.: Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі : каталог. С. 21-22.