Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
14 Табліцу знакаў транслітарацыі гл. у канцы артыкула.
2) пераклад на рускую мову Гордзія Саблукова (1803—1880)15 выкарыстаны ў сямі рукапісах (II—VIII); у рукапісе IV пераклад некаторых аятаў прыведзены паралельна з перакладам Ур’яша б. Ісмаіла. Прыклад перакладу Г. Саблукава: milost boha ’і blahoslawenije jeho warn zltielam doma seho potomii cto ‘on slawien «Міласць Бога i дабраславенне Яго вам, жыхарам дома гэтага! Таму што Ён слаўны» (II 57а). Параўнайце кірылічны арыгінал: ...Мйлость Бога й благословенйе Его вам, жйтелям дома сего! Потому что Он славен (аят 11:76);
3) пераклад на польскую мову асобных аятаў муфтыя мусульман міжваеннай Польшчы Якуба Шынкевіча (1884-1966) выяўлены ў рукапісах VI і VII. Параўнайце, hwal pana boga swego poidcas wstawania ’і nocon psigasnencu gwaizd «Хвалі Пана Bora свайго падчас уставання і ноччу, калі гаснуць зоркі» (VI 8Ь: 12-14) і лацінскаграфічны арыгінал: Chwal Pana swego podczas wstawania i nocq przy gasni^ciu gwiazd (аяты 52:48-49)16;
4) y рукапісах II, IV—VIII некаторыя аяты прыводзяцца ў перакладзе на так званую палыачызну крэсову^ або беларускую мову, зробленым з перакладу Г. Саблукова, а ў некаторых выпадках, відавочна, таксама з выкарыстаннем перакладу Ур’яша б. Ісмаіла і арабскага арыгінала.
Прыводзім прыклад перакладу Карана на пальшчызну крэсову з перакладу Г. Саблукова (аят 78:38): w ten jen fkturi duh bozl ’i ‘anhelT stanuc cinamT radamT beindo miiwTc tilko tim ktiirTm pozwolic milosciwl ’i ‘on! powe tilko praw3iwe «У той дзень, y які Дух Божы і анёлы стануць чынамі, радамі, яны будуць казаць толькі тым, якім дазволіць Міласцівы. I яны паведаюць толькі праўдзівае» (II 40а:8-15). Пераклад Г. Саблукова: В этот день, в который дух й ангелы станут чйна.мй, будут говорйть только me, которым позволйт Мйлостйвый, й онй скажут только верное. У перакладзе ёсць экзэгетычная ўстаўка: дух > duh bozl, гендыадыс (г. зн. перадача аднаго слова двума): чйнамй > cinami radamT. He абышлося без памылак: только me (наз. скл.) > tilko tim (дав. скл.), скажут (мн. л.) > powe (адз. л.). Зразумела, прысутнічаюць беларусізмы: ‘anheli staniic, pozwolic.
Гэты самы аят цытуецца ў рукапісе VII (арк. 13a) і тройчы ў MX (арк. 59a, 87a і 111b); усюды ён змяшчае тыя самыя экзэгетычныя ўстаўкі,
15 Першае выданне перакладу Г. Саблукова 1877 г. змяшчала толькі пераклад (без арабскага арыгінала, як у пазнейшых выданнях). Таму ўкладальнік гэтых рукапісаў, А. Адамовіч, карыстаўся адным з казанскіх выданняў Карана на арабскай мове. Гэтым тлумачыцца той факт, што, напрыклад, у перакладзе Г. Саблукова 47-я сура названа «Мухамад», а ў рукапісах А. Адамовіча [qital] «бітва» (IV 6а:4; MX 83b:9), як у казанскіх выданнях Карана.
16 Wersety z Koranu Б* °У). Nakladem Muftiatu na R. P. 1935 R 1354 H. -
[Sarajevo, 1935]. C. 65.
17 Пальшчызна крэсова (Polszczyzna kresowa) польская мова, насычаная іншамоўнымі (у дадзеным выпадку беларускімі) элементамі субстратнага характару, якая функцыянавала па-за межамі польскай этнічнай тэрыторыі, у тым ліку на беларускіх землях.
памылкі і беларусізмы. 3 гэтага вынікае, што пераклад аята 78:38 не рабіўся сітуатыўна, а ва ўсіх пяці выпадках перапісваўся з болып старога рукапісу. Пры гэтым мы не ведаем дакладна, хто рабіў пераклады з Г. Саблукова на польскую мову, сам А. Адамовіч ці нехта іншы. Такім чынам, на дадзеным этапе даследаванняў, пакуль не будуць знойдзены больш раннія спісы, выяўленыя намі фрагменты перакладу Карана на польскую мову з рускага перакладу Г. Саблукова мы ўмоўна можам называць перакладам А. Адамовіча. Хоць пры гэтым падаецца, што калі б А. Адамовіч сам перакладаў Г. Саблукова, то ў часе перапіскі ён бы выпраўляў прынамсі некаторыя відавочныя памылкі.
Прыводзім яшчэ адзін прыклад перакладу Карана на палыачызну крэсову з меркаваным выкарыстаннем перакладаў як Г. Саблукова, так і Ур’яша б. Ісмаіла (аят 42:24/25/): ten bug kturi prijmOje kajeti ’od Ю3І swojih ’i pokrlje zlije sprawl ’od was bug we co wT robece «Гэты Бог, які прымае пакаянні ад людзей сваіх і пакрые злыя справы ад вас. Бог ведае, што вы робіце» (II 57а:11-14). Параўн., Г. Саблуков: Он пршшмает покаянйе рабов свойх, заглаждает злые дела йх: Он знает й то, что вы делаете. Ур’яш б. Ісмаіл: ’йп jest pan bug ktOrij prijmOje kajeti ’Od slOg swujix ’i ’OdpOsca ’i zreka se ’Od grexOw wasix ’i dubr[e] wiedOm to cO wi cinice «Ён Пан Бог, які прымае пакаянні ад слуг сваіх і адпускае і выракаецца ад грахоў вашых. I Ён добра ведае тое, што вы робіце» (Мінскі тафсір 1686 г., арк. 403b).
Як відаць, супадзенні ёсць і з перакладам Ур’яша б. Ісмаіла, і з перакладам Г. Саблукова. У Ур’яша б. Ісмаіла запазычаны выраз bOg ktOrij prijmOje kajeti «Бог, які прымае пакаянні», а ў Г. Саблукова, відавочна, zlije sprawl (злые дела), што, дарэчы, з’яўляецца больш літаральным перакладам арабскага «злыя справы (учынкі)», чым «грахі» ў Ур’яша ібн Ісмаіла.
Складваецца ўражанне, што перакладчык (А. Адамовіч?) ведаў у пэўнай ступені арабскую мову. Напрыклад, у перакладзе аята 23:29 прысутнічае ўзяты з арыгінала арабізм zalim18, пры тым, што ні ў Ур’яша ібн Ісмаіла, ні ў Г. Саблукова яго няма: nOh prarok wipowe3el hwala bogO kturi ’Onistozil Ю3І zalimow kriwdnikow «Нух прарок сказаў: “Хвала Богу, які знішчыў людзей-залімаў, крыўднікаў”» (VIII 2Ь:10-12).
Параўнайце, пераклады Ур’яша ібн Ісмаіла: xwala ’OddajemI рапй bOgO ktflrij ’Owulnil ’Od 103ej newernix «Хвалу аддаем Пану Богу, які вызваліў ад людзей няверных» (Мінскі тафсір 1686 г., арк. 282b) і Г. Саблукова: ...скажй: слава Богу, йзбавывшему нас от злочестйвых.
Таксама звяртае на сябе ўвагу выкарыстанне ў перакладзе гэтага аята як русізма ’Onistozil «знішчыў», так і беларусізма kriwdnikow, які шырока ўжываецца ў польскім перакладзе XVII ст. Ур’яша ібн Ісмаіла, што ўказвае на суіснаванне ў дадзеным перакладзе як новых (расійскіх) уплываў, так
18 Араб. [zalim] «несправядлівы, жорсткі».
і захаванне старажытнай беларускай ісламскай тэрміналогіі, якая склалася яшчэ да перакладу Карана на польскую мову ў канцы XVII ст.19
Мова перакладу некаторых аятаў, зробленага з перакладу Г. Саблукова, з’яўляецца чыста беларускай. Параўнайце пераклад Г. Саблукова: Я Господь твой; снймй обувь с себя, потому что ты на святой долйне Това (аят 20:12) і пераклад у рукапісе VIII: boh skazal mojsej skidaj ‘obiiw ti jos na swaitoj daline tflwaj (арк. 12a:8-10). Такім чынам, выяўлены намі ў рукапісах А. Адамовіча фрагментарны пераклад Карана з рускага перакладу Г. Саблукова з выкарыстаннем арабскага арыгінала і польскага перакладу Ур’яша б. Ісмаіла можа быць ахарактарызаваны як польска-беларускі або беларуска-польскі.
1.2.2. Пратограф рукапісаў II (15-га фрагмента), IV і хамаіла Мядзельскага музея
На с. 43b-48b рукапісу II (фрагмент 15) і на с. 6Ь-14Ь рукапісу IV цытуюцца адны і тыя самыя аяты: 3:25-26; 12:102; 39:73-75; 40:7-9 у аднолькавай паслядоўнасці або з двума перакладамі (на польскую мову паводле Ур’яша ібн Ісмаіла і рускую паводле Г. Саблукова), або толькі з адным з іх.
Некаторыя цытаты маюць асобныя назвы. Напрыклад, польскі пераклад аятаў 39:73-75 у двух рукапісах названы prepowesc tego ’ajetu «прыпавесць20 гэтага аята» (II 45b:4; IV 14а: 1). Рускі пераклад аятаў 40:7-9 у рукапісе II названы ‘ogawor ruski (II 48а:2)21, а ў хамаіле Мядзельскага музея, дзе гэтыя аяты 40:7-9 цытуюцца двойчы (арк. 47b і 59b), ‘agawor pa rusk! (MX 59b). Таксама словам ‘agawor названы пераклад Г. Саблукова аятаў 39:71-72 у рукапісе IV (арк. 9Ь:11).
Перад рускім перакладам аятаў 40:7-9 у рукапісах II і IV таксама напісана prepowiednik prosTtiel proscenja/prepowednik prositel proscenja «прапаведнік, прасіцель даравання» (II 48а:3; IV 14а:13), што, відавочна, трэба разумець як тэматычную заўвагу, бо ў цытаце, сапраўды, ёсць просьба анёлаў да Бога аб дараванні вернікам. Тая самая тэматычная заўвага перад гэтымі аятамі прысутнічае ў MX: prepowiednik prositiel prosil proscenja «прапаведнік, прасіцель прасіў даравання» (арк. 47b, 59b).
Тэкстуальныя супадзенні паміж рукапісамі II (фрагмент 15), IV і MX даказваюць існаванне ў мінулым адзінага пратографа для ўсіх трох рукапісаў. Але да якой катэгорыі ён належыў? Ці быў гэта тафсір? Бо тэкст Кара-
19 Тарэлка М. У. Мінскі Тафсір 1686 г. Вынікі апошніх даследаванняў. С. 171.
20 Параўн., прйповесть, прыповесть ‘павучальнае апавяданне іншасказальнага характару’ (Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Мінск : Беларус. навука, 2008. Т. 28. С. 404).
21 Дзе ‘ogawor, відавочна, мае значэнне ‘дадатковая заўвага’, таму што ён служыць дадаткам да польскага перакладу. Гл. оговорь у: Словарь русского языка XI-XV11 вв. М. : Наука, 1987. Вып. 12. С. 246.
на на арабскай мове з перакладам гэта і ёсць тафсір у кніжнай традыцыі татараў былога ВКЛ. Але прысутнасць тэматычных заўваг (надаванне назваў цытаваным фрагментам тафсіраў) указвае хутчэй на падбор выпісак з тафсіраў, чым на ўласна тафсір.
Пры супастаўленні версій II, IV і MX высветлілася, што версія IV не можа быць копіяй з II, бо ў рускім перакладзе аята 40:7 у рукапісе IV ёсць слова окрест ‘okrest «вакол» (IV 14Ь:1) у выразе стояіцйе окрест его stojascije ‘okrest jeho, а ў рукапісе II яно прапушчана (II 48а:6). Аднак і версія II не можа быць копіяй IV, бо, напр., займеннік нйкого, двойчы ўжыты Г. Саблуковым у перакладзе аятаў 59:22-23, у версіі II перададзены правільна nikoho «нікога» (II 38а:6, 14), а ў рукапісе IV заменены на nikakoha «ніякага» (IV 41а:9, 41Ь:3). Складаней зрабіць высновы адносна версій у Мядзельскім хамаіле з прычыны абмежаванасці матэрыялу. Аднак звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў MX у аяце 40:7, як і ў рукапісе II, у выразе стояіцйе окрест его прапушчана слова окрест «вакол». Такія тэкстуальныя супадзенні паміж рознымі рукапісамі, як і згаданыя вышэй назвы, нададзеныя некаторым цытатам (і/або тэматычныя заўвагі), указваюць на агульнае паходжанне ўсіх чатырох версій, гэта значыць існаванне пратографа.
На наяўнасць пратографа ўказвае і напісанне слова ‘ogawor (II 48а), ‘agawor (IV 9b) і г. д. Для А. Адамовіча характэрна перадача літары «г» у цытатах з перакладу Г. Саблукова арабскай літарай якая пазначае фрыкатыўны [h]. У гэтай жа лексеме «г» перадаецца праз літару якая перадае выбуховы [g]22.