Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ
Вось некалькі прыкладаў з рукапісаў А. Адамовіча. Па гэтых кароткіх прадмовах можна бачыць, што звычайна «лячылі» з дапамогай замоў і іншых тэкстаў.
I.	«Од сухога болю пець і дуць; і на масла дуць і мазаць. I од пухліны»4 (далей тэкст на арабскай мове з фрагментамі Карана 36:78; 17:82(84), рукапіс II, 5а).
II.	Некалькі тэкстаў ад ліхаманкі з рукапісу II, с. 6а15:
а)	«На шыі завесіць од фібры» (далей псеўдатэкст);
б)	«Од тра(с)ца ў вадзе мачыць, піць» (далей арабскі тэкст);
в)	«На хлебе напісавші, есць а(д) трасца» (далей напісана толькі Qj— «хасут» магчыма, магічнае слова);
г)	«На паперы натсавшы, курыць од трасца» (далей арабскі тэкст).
III.	«Баб\ To естувадзе піць од глістов (далей схематычны малюнак) і то од глістов йесці»1 (далей басмала і схематычны малюнак, рукапіс II, 18b).
IV.	«Од жывата баленне насіць і в вадзе піць»^ (далей арабскі тэкст, рукапіс II, 18b).
13 zubi zahawaric na nebe mesec zacmewsi ’й dube cerwiak zanemewsi ’й grobe mercwec zamercwewsi ’й mori kamen zakamenewsi tak reba zubi butce zanemewsi pa soj jen pa suju hajinu wo weki wekof ’amm.
14 ’od suhoha bold pec ’i due ’i na masla due ’i mazac ’i ’od puhlini <...>.
15 a) na siji zawesic ’od fibri <...>; 6) ’od tra[s]ca ‘й wa3e macic pic <...>; b) na hlebe napisawsi jesc ’atrasca <.. .>; r) na paperi napisawsi kuric ’od trasca <.. .>.
16 Арабскае слова bab (літаральна «дзверы») y кнігах азначае «раздзел».
17 bab to jest ’й wa3e pic ’od hlistow <...> ’i to ’od hlistow jesci <...>.
18 ’od ziwata balenne nasic ’i w wa3e pic <...>.
V.	«Баб. To am катеру напісавші, пад hoc курыць (далей схематычны малюнак) і тэн талсім од кетару пад нос курыць (далей схематычны малюнак) трэці талсім курыць пад нос»9 (далей схематычны малюнак) (рукапіс II, 19а).
VI.	«Баб. Кеды ў галаве шум велікі, то пець і дуць»2^ (далей арабскі тэкст, рукапіс II, 19b).
VII.	«Од гарончкі пець і дуць, і піць, і носіць, і курыць»21 (далей арабскі тэкст, рукапіс II, 28b).
VIII.	«Од зембов баленне тры разы пець і дуць на соль і пшыложыць до земба»22 (далей арабскі тэкст, рукапіс VI, 7а).
IX.	«Од паветру пры сабе насіць тен талсім»23 (далей арабскі тэкст, рукапіс III, 9Ь).
X.	«Од халеры насіць пры сабе»24 (далей арабскі тэкст, рукапіс III, 48b).
XI.	«Од паветры напісавшы да варот прылепіць»23 (далей арабскі тэкст, рукапіс V, 28а).
Часам метад «лячэння», апісаны ў каментары, сумяшчае лекаванне як натуральнымі сродкамі, так і «гаючымі тэкстамі». Вось некалькі прыкладаў з рукапісу А. Адамовіча:
I.	«Баб. У каго в роце папсуецца, тры разы пей і на мёд дуй, і в роце смароваць, і пець, і в рот дуць»2ь (далей арабскі тэкст, рукапіс II, 27b).
II.	«Еслі ў горле баліць, то два камені взяць. Адзін в огню напаліць, а другі напісаць і разам палажыць, і паліваць вадой, штоб пара шла до горла. Пісаць дуа на камені»21 (далей арабскі тэкст і аят 17:82(84), рукапіс II, 28а).
Такія гібрыдныя метады лячэння сустракаюцца і ў іншых татарскіх рукапісах.
У пісьменстве татараў ВКЛ досыць часта вылучаецца спецыфічная катэгорыя апатрапеічных тэкстаў, накіраваная супраць звышнатуральных істот, якія разглядаліся як крыніца нездароўя: шайтан і ферэй, да якіх часам далучаецца таямнічы злы вятр. Апроч таго сярод хвароб згадваюцца ферэйскае «заражэнне» і зрэдку джынейская хвароба, то-бок такая, што ўзнікла ў выніку ўздзеяння джына. Такія тэксты ідуць у манускрып-
19 bab to ’atkateru napisawsi pad nos kuric <...> ’i ten talsim ’od ketaru pad nos kuric <...> treci talsim kuric pad nos <...>.
2(1 bab kedi ’u halawe sum weliki to pec ’i due <...>.
21 ’od garoncki pec ’i due ’i pic ’i nosic ’i kuric <...>.
22 ’od zembow balenne tri razi pec ’i due na sol ’i psilozic do zemba <...>.
23 ’od pawetru pri sabe nasic ten talsim <...>.
4 ’od helerl nasic pri sabe <.. .>.
25 ’od pawetrT napisawsi da warot pnlepic <...>.
26 bab ’Q kaho w roce papsiijecca tri razi pej ’i na mod duj ’i w roce smaro[wa]c ’i pec ’i w rot due <.. .>.
27 jesli ’u horle balic to dwa kameni wzac ’ajin w ’ognu napalic ’a druhl napisac ’i razam palazic ’i paliwac wadoj stob para sla do gorla pisac du'a’i na kameni <...>.
це звычайна запар адным блокам. Тры прыклады такога кшталту можна знайсці ў рукапісе II са збору А. Адамовіча:
I.	«Од ферея на чоле пісаць (далей арабскі тэкст), a mo no трех днях пісаць на чоле»2і (далей арабскі тэкст, с. 11а).
II.	«Ежелі ферэй мусульманін, гэтым курыць»^ (далей арабскі тэкст, с. Юа).
III.	«Ежелі гевурскі ферей, гэтым одпеваць і курыць»30 (далей арабскі тэкст, с. 10b).
Ферэй злы дух, звышнатуральная істота, якая шкодзіць людзям. «Ферэйскае заражэнне» хвароба, якая ўзнікае ў чалавека пасля кантакту з ім. Што з сябе ўяўляла дадзенае захворванне, у хамаільных тэкстах не тлумачыцца. Гэтае ўяўленне існавала толькі ў вуснай традыцыі, перадавалася ў паданнях, і трэба думаць, што пад гэтым разумелася псіхічнае захворванне (як аналаг «апантанасці бесам»), Такія погляды часткова зафіксаваны ў этнаграфічнай літаратуры міжваеннага часу, але з тлумачэнняў даследчыкаў не зусім зразумела, ці былі звесткі атрыманы непасрэдна ад татараў як яшчэ жывое паданне, ці аўтары спрабавалі рэканструяваць уяўленні на падставе варажбітных тэкстаў, так званых фалаў.
У прыведзеных прыкладах звяртае на сябе ўвагу іншае. У другім і трэцім згадваюцца дзве катэгорыі шкодных істот: ферэй-мусульманін і гевурскі ферэй (то-бок немусульманін). Тут можна назіраць выразнае атаясамліванне ферэя — міфалагічнай істоты не зусім зразумелага, загадкавага паходжання31 з джынам, персанажам араба-мусульманскай сістэмы светаўспрымання, які паходзіць яшчэ з арабскай даісламскай міфалогіі.
Побач з замовамі супраць ферэяў знаходзяцца тры тэксты ад «Валянцінавай хваробы» (эпілепсіі), што, відавочна, не выпадкова, бо ў народнай культуры праявы гэтай хваробы ўспрымаліся таксама як «апантанасць/ утрапёнасць».
I.	«Баб. Од [Ва]лентэго хороб одпеваць»32 (далей арабскі тэкст, с. 9а).
II.	«То пець і дуць од Валентовай тры разы»33 (далей арабскі тэкст, с. 9Ь).
III.	«То од Валентовай курыць рана»ЗА (далей арабскі тэкст, с. 9Ь).
Яшчэ адзін тэкст вельмі цікавы тым, што наўпрост звязвае знахарскія практыкі з варажбітнай літаратурай:
«Баб. Од дванасту планет, од ружных хороб курыць і піць»ЗІ (далей арабскі тэкст, рукапіс II, 18b).
"8 ’od fereja na cole pisac’a to po treh dnah pisac na cole <.. .>.
29jezeli ferej musulmanin hetim kuric <...>.
30jezeli gewurskl ferej hetim ’odpewac ’i kuric <...>.
31 Як лічыцца, само слова паходзіць ад іранскагаperi.
32bab ’od [wa]lentego horob ’odpewac <...>.
33 to pec ’i due ’od walentowaj tri razi <.. .>.
34 to ’od walentowaj kuric rana <.. .>.
35bab ’od dwanastu planet ’od ruznih horob kuric ’i pic <...>.
Выраз «од дванасту планет» трэба разумець як сінонім «розных хвароб», а дакладней «розных ферэйскіх хвароб». Бо ў адпаведным варажбітным тэксце (дванаццаціпланетны фал, другая назва-Сулейманавы фал) дванаццаць ферэяў, звязаных з пэўнымі сузор’ямі Задыяку (у тэксце яны называюцца «планетамі»), вызначаюць увесь дыяпазон магчымых хвароб, якія яны насылаюць на людзей.
Сярод знахарскіх тэкстаў з рукапісаў А. Адамовіча два прыцягваюць увагу спасылкамі на аўтарытэтныя першакрыніцы:
I.	«Баб. A то Іса прарок, его мілосць, та дуаі пев. Еднак Аллаг, выслухавшы, умарлых жывымі чыніл, хорых здровемі чыніл, слепых відзонцымі чыніл»36 (далей арабскі тэкст, рукапіс II, с. 11а).
II.	«Та дуаі носіць — [ад] дзевенць тысенцей хороб Пан Буг оброні. Сулейман прарок у персню носіл, Муса прарок у лясце носіл. Од седмідзесонт непрыяцул Пан Буг оброні»1 (далей арабскі тэкст, рукапіс II, с. 11b).
Асобна прыцягвае ўвагу выкарыстанне каранічных фрагментаў з лячэбнымі мэтамі. Так, пасля аятаў 19-26 з 81-й суры дадаецца «от перапалахов курыць і змываць, іможно піць із водой»ЗІ (рукапіс VI, с. 4а). У рукапісах V і VI таксама прыводзяцца аяты, побач з якімі напісаны характэрныя для каментароў у знахарскіх тэкстах «інструкцыі»: 1) пасля аятаў 38: 40-41 дадаецца «ў ваду намачывшы, піць і змываць»39 (рукапіс V, с. 16b); пасля аята 67:30 «тэн версет п[і]ць у водзе»^ (рукапіс VI, 16b); 3) пасля аята 50:9 прапануецца «хукнуць» (рукапіс VI, с. 16b).
Большасць тэкстаў, якія тут разгледжаны, можна лічыць звычайнымі для катэгорыі тэкстаў «хатняга лячэння». Аналагічныя ім ужо апісваліся раней у розных працах, у тым ліку і аўтарам гэтых радкоў41. Аднак некаторыя адметныя асаблівасці рукапісных матэрыялаў А. Адамовіча праявіліся і ў дачыненні да знахарскіх тэкстаў. Характэрнай рысай рукапіснага збору А. Адамовіча з’яўляецца частае выкарыстанне перакладаў пры цытаванні Карана або, прынамсі, дакладнае ўказанне, які менавіта аят цытуецца. У такой дбайнасці відавочна адлюстраваліся не толькі асаблівасці характару самога перапісчыка (імкненне да больш глыбокага разумення ўсяго напісанага), але і пэўны ўплыў з боку яго дзейнасці як імама. Ёсць
36 bab ’ato ‘isa prarok jego milosc ta du‘a’i pew jednak ’allah wisluhafsi ’umarlih zTwimi cinil horih zdrowemi cinil slepih wijoncimi cinil <...>.
37 ta du‘a’i nosic sewenc tisencej horob panbug ’obroni sulejman prarok ’u persnu nosil miisa prarok ’й lasce nosil ’od sedmisesont neprijacul panbug ’obroni<...>.
38 'od perepalahow kuric ’i zmiwac ’i mozno pic ’izwodoj.
39 ’й wadu namaciwsi pic ’i zmiwac.
40 ten werset p[i]c ’й woje.
41 Сынкова 1. Знахарскія тэксты ў рукапісах татараў ВКЛ // Tatarzy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w historii, j?zyku i kulturze / pod red. Joanny Kulwickiej-Kaminskiej i Czeslawa Lapicza / Uniw. Mikolaja Kopernika. Toruii, 2013. S. 275-289.
некалькі прыкладаў, калі пераклад даецца таксама для каранічных фрагментаў, ужытых у якасці гаючых або ахоўных тэкстаў.
I.	«Сурат ХМ42, устаф^ седмой. Гэты айет од боку [б]аленне піць»44 (далей ідзе фрагмент Карана на арабскай мове з перакладам на рускую Г. С. Саблукова, рукапіс II, с. 27а).
II.	«Сурат Зугруф, ‘Золотые украшеніе’, версет 49. Еслі лішай, то загаварыць і змываць»45 (аят 43:79) (рукапіс VI, с. 17b).
Надзвычай цікавай падаецца падборка аятаў у рукапісе VI; амаль усе яны змяшчаюць словы, звязаныя з вадой: «вада», «рака», «мора», «крыніца» і г. д. (с. la16b). Пры гэтым некалькі бясспрэчна знахарскіх тэкстаў з гэтага рукапісу выразна накіраваны на лячэнне, звязанае з затрымкай вады ў целе: а) «Ежелі чловек, люб скаціна воды неможе пусціць, то напісавшы, у ваду уложыць і тую ваду піць і дуць, і панном (?) паліваць па пупе і мыць, то Пан Буг вызволіць»46 (рукапіс VI, с. 5а); б) «Кеды конь моч затрымае»41 (рукапіс VI, с. 5а). Цалкам верагодна, што згаданая падборка аятаў гэта падрыхтоўчыя запісы для далейшага выкарыстання ў знахарскай практыцы. Такім чынам, дзякуючы гэтым матэрыялам можна крыху паглыбіцца ў творчую лабараторыю стваральніка рукапісаў, убачыць працэс перапрацоўкі і засваення інфармацыі з розных крыніц і падрыхтоўкі на гэтай падставе новага прадукту інтэлектуальнай дзейнасці ў адрозненне ад іншых рукапісаў, дзе звычайна можна назіраць толькі простае капіяванне ўжо існуючых тэкстаў.