Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ
(і)	зрэдку сумяшчаюцца пасля літары (s): всехь wsieh «усіх» (II 58а:9; V 19Ь:8, 20а:7, 15); носяіцйе nosiascije «тыя, што носяць» (II 48а:4; IV 14а:14). У прыведзеных прыкладах пасля літары (s), якая сама пазначае мяккі зычны [s’], напісана літара ц? (і) як паказчык мяккасці.
Індывідуальнай (арыгінальнай) рысай арфаграфіі рукапісаў А. Адамовіча з’яўляецца перадача мяккага знака ў канцы слова або склада пераважна ў цытатах з перакладу Г. Саблукова праз літару перад мяккім зычным (а не пасля яго!): знать znait «знаць» (II 64b:l 1); смеяться smejaitsa «смяяцца» (II 68b: 14), плакать plakait «плакаць» (II 68b, кустода), умереть ’flmereit «памерці» (IV 9а:9), предстательствовать predstatelstwowait «заступацца» (IV 25Ь:8), пропіекать protekait «працякаць» (V 15Ь:15), путь piiit «шлях» (VI ЗЬ:3), действовать dejstwowait «дзейнічаць» (VIII 4Ь:10), Господь hospoid «Гасподзь» (II 68b:6; V ІЬ:4; 4а:7; 7а:7, 14; 8а:5; 14а:6)37, будь bQid/bQit «будзь» (II 65а:13; V 1Ь:1; 4а:глоса; 7а:10; 24а:5), будьте buidtie «будзьце» (II 59b:4)j8. Прыклады такога ўжывання літары (і) сустрака-
36 Аднак літара (і) у дадзеным выпадку можа быць таксама інтэрпрэтавана як спроба перадаць цвёрды знак у канцы слова (гл. далей).
37 Параўнайце напісанне гэтага слова ва ўскосных склонах без літары (і) перад d, з чаго вынікае, што яна служыць менавіта для перадачы мяккага знака: hospadi (II 27b:3), hospodT (V 14b:ll), hospoda (V 13а:12; 16а:14; VIII 3b:l; 4а:11), hospodii (V 16а:14).
38Параўнайце таксама напісанне: будыпе nebiijttie/nebOjttie «будзьце» (VII 11а:13, 14).
юцца і па-за межамі цытат: poidml «падзьмі» (V 5а глоса). Для нагляднасці пакажам некаторыя выпадкі такога пазначэння мяккасці ў табліцы:
Господь hospoid «Валадар» II 68Ь:6
будь buid «будзь» II 65а:13
путь puit
«шлях» VI ЗЬ:3

С	✓ < у


<	3


t *
•	-А

Такое напісанне тлумачыцца тым, што калі літару (і) напісаць пасля мяккага зычнага ў канцы склада або слова, то яна ўжо будзе не паказчыкам мяккасці, а літарай для перадачы галоснага [і], напрыклад, puti* «шляху» замест puit «шлях».
Некалькі разоў у рукапісах II, V і VII літара і/ (і) з’яўляецца перад канцавым цвёрдым зычным:
воть woit
«вось» V За:6
к вамь kwaim «да вас» V 12b: 1
ангеламь ‘anhelaim «анёлам» V 14а:6

<>
4 * *


л


С. Г z <■ \ J

Гл., таксама: молйтвахь modlitwaih «малітвах» (V 8а:1), воть woit/woit «вось» (V За:6; 14b: 10 / V 13b:10; VII 6а:15); творець tworeic «стваральнік» (II 38Ь:11). Ва ўсіх пералічаных выпадках апошні зычны цвёрды. Таму, на наш погляд, ужыванне тут літары (і) можа быць патлумачана як спроба перадачы літары ерь (цвёрдага знака).
Напісанне літары і/ (і) перад апошнім зычным сустракаецца таксама ў цытатах з перакладу Карана на польскую мову Я. Шынкевіча; відавочна, па аналогіі. Параўнайце, kazdem kazdeim «кожным» (VII 9b:8); swem sweim «сваім» (VII 11а:8).
Спробай перадаць цвёрды знак можна патлумачыць і наступнае напісанне формаў дзеяслова 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашне-будучага часу: будеть budeit «будзе» (II 48b:ll, 60а:1); mozeit «можа» (II 59Ь:13); счшпаюпгь scitajuit «лічаць» (II 38Ь:5), прочйтають procitajuit «прачытаюць» (II 58а:13), будуть bflduit «будуць» (II 58Ь:1), спорять sporait «спрачаюцца» (IV 32а:6), счйтають scitajuit «лічаць» (VIII ЗЬ:9), скажуть skaziiit «скажуць» (II 59Ь:8, 12; VIII ЗЬ:11), понесуть ponesiiit «панясуць» (VIII ЗЬ:15).
Беларусізаваныя формы накшталт стануть staniic «стануць» (II 40а:9), будуть buduc «будуць» (VI 10b:12; VIII 5а:9), з пераходам [t] > [с’], сведчаць на карысць таго, што літара (і) у вышэйпералічаных прыкладах можа быць паказчыкам мяккасці [t’]. Параўн., аднак, верують werujut «веруюць» (IV 27Ь:7), понйкнупгь poniknuit «панікнуць» (V 6Ь: 10), дзе канцавы зычны паказаны праз літару (t), якая звычайна пазначае цвёрды зычны.
Спрэчным з’яўляецца не толькі тое, які гук перадае літара <-> (t) у канцы ўказаных формаў дзеяслова, цвёрды [t] або [t] > [с’], у залежнасці ад чаго літара (і) можа быць інтэрпрэтавана як спроба перадачы цвёрдага або мяккага знака. Варыятыўнасць магчыма і ў парадку перадачы знакаў арабскага пісьма знакамі транслітарацыі. Напрыклад, (і) у biideit «будзе» (II 60а:1) можа быць патлумачана як паказчык мяккасці [d] і, адпаведна.
пазначана ў транслітарацыі раней за [е], г. зн. biidiet*. He выключана і тое,
што cS (і) адначасова ўказвае на мяккасць [d] і [t] або адначасова служыць паказчыкам мяккасці для [d] і цвёрдым знакам для (t):
biidiet або biideit «будзе» (II 60а:1).
Пералічаныя выпадкі выкарыстання літары (і) для перадачы мяккага і цвёрдага знакаў могуць быць вынікам уплыву арфаграфіі выкананага Г. Саблуковым перакладу Карана. Аднак далёка не ўсе ўжыванні ў рукапісах II—VIII літары (і) можна патлумачыць такім чынам.
Звяртаюць на сябе ўвагу некаторыя паралелі паміж выкарыстаннем літары (і) для перадачы ь і ь у рукапісах А. Адамовіча і старабеларускім кірылічным пісьменствам, асабліва ў помніках другой паловы XVI пачатку XVII ст. Тут можна згадаць напісанне ў кірылічных помніках дадзенага перыяду ь пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны перад наступным зычным, і ў іншых становішчах, калі атрымліваецца збег зычных, вьзыватй, зьгйнутй, розьшырйтй, подьпйсь, вечьность, шапька і інш. Параўнайце таксама напісанне ў старабеларускім кірылічным пісьменстве літары ь там, дзе ніякай неабходнасці ў яе выкарыстанні не было: тогьды, • •	39
шапька і шш.
У рукапісах А. Адамовіча літара (і) з’яўляецца перад [d] у прыстаўцы под: подняпюму poidniati «узняты» (II 39Ь:4), поднймутся poidnimutsa «уздымуцца» (II 61а:10), подчшшль poidcinil «падпарадкаваў» (II 68а:9), подходйль poidhodTl «падыходзіў» (V 7а:4); подкрепйте poidkrepiti[e]40 «падмацуйце» (V 14а:7).
Такое напісанне адзначаецца і ў прыназоўніку, і ў прыстаўцы пред'. предь preid «перад» (V 6b:10; VI 3b:9; VIII 5а:1), представленйю preidstafleniju «уяўленню» (II 59b:6), предметомь preidmotom «прадметам» (VIII 5а:5), предстояіцйхь preidstojascih «тых, хто стаіць наперадзе» (V За:10; VII 6Ь:1)41.
39 Булыка A. М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мінск : Навука і тэхніка, 1970. С. 36-38.
40 У рукапісе poidkrepitiel.
41 Малаверагодна, што літара (і) у дадзеных прыкладах пазначае мяккасць [r], бо гук [г’] не ўласцівы ні польскай, ні беларускай мове, а рускія тэксты вымаўляліся з акцэнтам, пра што сведчыць напісанне фрыкатыўнага [h] замест выбуховага [g] у цытатах з перакладу Г. Саблукова.
Ёсць і выпадкі, дзе літара (і) пішацца перад [d] не ў прыстаўцы, а ўнутры кораня: отрадная ‘otraidnaja «радасная» (II 62Ь:4); водворйлй woidworili «паставілі» (VI 13а:3).
Невытлумачальным застаецца той факт, што ў адрозненне ад старабеларускага кірылічнага пісьменства, у рукапісах А. Адамовіча напісанне (і) (аналага ь або ь) назіраецца амаль выключна перад літарай (d). Нам вядомы толькі два выключэнні прекрасные preikrasnija «(вельмі) прыгожыя» (II 38Ь:12); преклоняюіцйхся preikloniajuscih sia «тых, хто пакланяецца» (V За:10; VII 6Ь:9).
Выкарыстанне А. Адамовічам адной арабскай графемы, гэта значыць літары (і), для перадачы дзвюх літар кірылічнага алфавіта (ь і ь), таксама мае адпаведнік у старабеларускім кірылічным пісьменстве. Аналагічную функцыю там выконваў надрадковы знак паерык, які пісаўся замест ь і ь42. Акрамя таго ў старабеларускім кірылічным пісьменстве мела месца ўзаемазамяняльнасць літар ь і ь, напрыклад, у слове прозьба^. Параўн.: prozba (V 17а:15), дзе напісана літара (z), якая пазначае цвёрды зычны [z].
Загадкавая літара (і) перад J (d) сустракаецца ў тым ліку ў польскіх тэкстах у прыназоўніках, прыстаўках і ўнутры кораня: poid «пад» (V 21а: 10; VII 3b:l 1), pseid «перад» (II 42Ь:1, 3; VII 9а:9), puidruznego «падарожнага» (II 47а:4), poidnoso «уздымаюць» (II 47а:7); poseid «пайшоў» (V 15а:13); podczas poidcas «падчас» (VI 8b:12); moidloncih «малітоўцаў» (VII 4а:9); moidlT «малітвы» (VII 4b:8); moidlitwa «малітва» (VII 8b:5); modlitwy moidlltwT/moidlitwT «малітвы» (VII 1а:10; 5а:5; 8b:4; 9b:9); moidlitwah «малітвах» (VII 8b:9); poidtsebah «патрэбах» (VII 8Ь:10).
У польскіх тэкстах звяртае на сябе ўвагу напісанне літары (і) пры перадачы насавога [f]: beinje «будзе» (II 39а:5; 39b: 1; V 9а:5; VIII 6а:3), beindo «будуць» (II 39Ь:2, 4), preintko «хутка» (II 39b:2), najpreinjej «найхутчэй» (II 39b:3), biendon «будуць» (VII 2Ь:8). Магчыма, што гэта адлюстроўвае асаблівасці вымаўлення ў так званай пальшчызне крэсовай, дзе мае месца £ > еп прынамсі ў пазіцыі перад мяккімі зычнымі44. Фармальна магчымы і іншы варыянт транслітарацыі (інтэрпрэтацыі), у якім спачатку транслітаруецца літара lS (і), а потым дыякрытычны знак фатха (е), напрыклад, biendon* замест beindon. Аднак палаталізацыя [b] у дадзенай словаформе падаецца малаверагоднай. He выключана і тое, што напісанне тут літары
(і) можа быць выклікана збегам зычных (гл. вышэй). Напрыклад,
beindon «будуць» (VII 2Ь:8).
42 Булыка A. М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. С. 164.
43 Тамсама. С. 35, 38.
44 Grek-Pabisowa I. Wspolczesne gwary polske na Litwie i Bialorusi. Fonetyka. Warsza­wa : Slawistyczny osrodek wydawniczy, 2002. S. 49.
У некаторых выпадках напісанне літары (і) можна патлумачыць яе выкарыстаннем як графічнай падстаўкі для дыякрытычнага знака фатха, што перадае гук [е]: tiensen «гэты дзень» (II 39а:10); wie wlasci «ва ўладзе» (II 40b:4); wlpielniali «выконвалі» (II 45b:7); morderstwa mordierstwo «забойства» (VI 20а:7); swern swiem «сваім» (VII 11а:8). Літара (і) у асманска-турэцкай мове таксама магла пазначаць галосны [е], напр., jij [ver] «дай» з той, аднак, розніцай, што асманскія тэксты звычайна пішуцца без знакаў для галосных (не агласоўваліся).
Ёсць і такія выпадкі выкарыстання літары (і), якія не паддаюцца ніякаму тлумачэнню, будучы, верагодна, памылкамі:
V 6а:11 pielgzimkio{o}4 n «пелігрымку»
V 8а:14 знает zniajeit «ведае»
V 14а:7 вамй waimi «вамі»
VII sobq soboin «сабой»
• * /. * ; І -

ч * •




.2—-■ >	•	,
1.3.2. Пазначэнне галоснага [е] на пачатку слова знакам гамза з фатхай
Цытуючы пераклад Карана на рускую мову, А. Адамовіч сутыкнуўся з праблемай пазначэння галоснага [е] на пачатку слова ў рускіх указальных займенніках этот, эта і г. д. Часам ён пазначае яго таксама як пачатковы [а], гэта значыць літарай аліф і знакам фатха46, параўн.: