Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
’albo
(II 16а:6)
это ’eto (II 36b:ll)
этот ’etot (VIII 4Ь:11)
это ’eto (VIII 5а:11)
р)
Аднак у даследаваных намі рукапісах А. Адамовіча, у якіх ёсць цытаты з перакладу Г. Саблукова (г. зн. у II—VIII), пачатковы галосны [е] таксама пазначаецца знакам гамза з фатхай^:
это 'eto (II 59b:8)
этой 'etej (III 48b:2)
этом 'etom (IV 9a:8)
это 'eto (VI 10b:9)
t s Z
c / /
A
> . У
45 Памылковы паўтор [о]?
46 Гэта прымусіла нас зрабіць пры транслітарацыі саступку ў бок транскрыпцыі, інтэрпрэтуючы камбінацыю аліф + фатха на пачатку слова або як [а], або як [е].
47 Гэта стала прычынай увядзення намі асобнага знака транслітарацыі для перадачы гамзы -
Глядзіце таксама: 'etot (IV 40b:8); это 'eto (II 59b:ll, 13; 60a:l; IV 20a:13, 29b:8); этой 'etej (III 48b:2); этй 'eti (IV 30b:3); этом 'etom (II 71b:2; V 7b:9); эту 'etQ (V 14b: 11); этй 'eti (V 13b:3; VI 2a:9); этйх 'etih (VI 2b:3); этого 'etoho/'eteho (IV 37a:6; VII 12b:10 / V 8b:3; VIII 4a:18).
У рукапісе V зафіксаваны тры выпадкі адначасовага выкарыстання літары аліф і знака гамза ў функцыі падстаўкі для фатхі і кясры.
этйх ’'etih «гэтых» V 20а:6
это ’'eto «гэта» V 20а:6
ймя ’'ітіа «імя» V 7Ь:1
\' і
5
Такая функцыя гамзы невядомая нам па іншых рукапісах; аднак і неабходнасць у пазначэнні гука [е] на пачатку слова магла ўзнікнуць толькі пры запісе арабскім пісьмом перакладу Карана на рускую мову або іншых рускамоўных тэкстаў. 3 другога боку, у дадзеных рукапісах на пачатку слова знакам гамза (з кясрай) таксама можа пазначацца гук [і]: й 'і «і» (II 59b:8, 60b:3), ux 'Th «іх» (II 37Ь:8), не ймел ne'imel «не меў» (IV 30b:9), s'imamaml «з імамамі» (V 20а:16), што мае адпаведнік у адным з рукапісаў XVII ст. у Казанскім кітабе, у якім А. Антановіч выявіў 15 выпадкаў пазначэння гука [і] на пачатку слова гамзай з кясрайА\ Адзін раз гук [u] на пачатку слова пазначаны знакам гамза з даммай: унйженйя / 'unizenija (IV 30b:14).
Такім чынам, калі пазначэнне на пачатку слова галоснага [е] гамзай і з’яўляецца ўласным вынаходніцтвам А. Адамовіча, трэба прызнаць, што яна ўзнікла не на пустым месцы. Параўнайце таксама пазначэнне знакам гамза з фапіхай галоснага [е] унутры слова ў непрыкрытым складзе: po'eti «паэты» (II 41Ь:5), добра вядомае ўжо А. Антановічу49.
1.3.3. Пазначэнне ў нескладовага
У рукапісах II-VIII ёсць спробы пазначаць гук [й] з дапамогай літары (f) або яе мадыфікаванага варыянта, які не спалучаецца з наступнай літарай, як гэта патрабуюць правілы арфаграфіі арабскаграфічных тэкстаў, і таму можа быць інтэрпрэтаваны як літара j (w) з кропкай над ёй або як асобная літара. Пра існаванне такой літары нам было вядома ўжо з дасле-
48 Антоновнч A. К. Белорусскме тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом, н нх графііко-орфографнческая снстема. С. 328.
49 А. Антановічу было вядома выкарыстанне гамзы ў якасці падстаўкі для фатхі ў пазіцыі пасля галосных у некаторых біблейскіх імёнах уласных у польскіх тэкстах. Гл.: Антоновнч A. К. Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом, н нх графнко-орфографмческая снстема. С. 332.
давання хамаіла Мядзельскага музея. Ужо тады намі было выказана меркаванне, што гэтая літара хоць і не атрымала шырокага распаўсюджання, але ўжывалася яшчэ ў XVII ст.50 Такім чынам, спроба пазначаць гук [й] асобнай графемай, відавочна, не з’яўляецца ўласцівай выключна А. Адамовічу, але сустракаецца настолькі рэдка, што мы вырашылі яе згадаць у дадзеным раздзеле.
Вывучэнне яшчэ сямі рукапісаў, напісаных тым самым капіістам, што і хамаіл Мядзельскага музея, гэта значыць А. Адамовічам, не дало прынцыпова новага матэрыялу, але пацвердзіла ранейшыя высновы і дазволіла зрабіць некаторыя ўдакладненні. Пры транслітарацыі арабскім пісьмом фрагментаў перакладу Карана на рускую мову, зробленага Г. Саблуковым, і на польскую, зробленага Я. Шынкевічам, і некаторых пазакаранічных тэкстаў на месцы кірылічнай літары в і/або польскай w у пазіцыі пасля галоснага перад зычным (у тым ліку санорным і звонкім) часта пішацца не j (w), a (f) або асобная літара j, якую мы будзем перадаваць у транслітарацыі знакам й.
Прыклады з перакладу Г. Саблукова:
здоровье zdarouja «здароўе» (II 62b: 12)
бывшйх biusih «былых» (IV 4а:3)
лйвнямй ІійпіатТ «ліўнямі» (VI 15а:8)
давно dafno «даўно» (VIII 2Ь:9)
1-м Цл
> -
■2* a ’
Гл. таксама: ожйвляем ‘oziulajem «ажыўляем» (II 66а:1); равнялйсь rafnialis «раўняліся» (II 71b:l); Авраам ’айга’ат «Аўраам» (IV 14Ь:10); равнйне гойпіпе «раўніне» (V 4а:6); явных jafinlh «яўных» (V 7Ь:9); заставлены zastaflenT «прымушаны» (VI За:11); славнаго slafnaho «слаўнага» (VI ЗЬ:7); заставлял zastaflal «прымушаў» (VIII 4Ь:19).
Прыклады выкарыстання гэтай літары ёсць таксама ў перакладзе Я. Шынкевіча і іншых польскіх тэкстах:
niewdzigczny neujencnl «няўдзячны» (VII 10а: 10)
prawd^ prafden «праўду» (VII 10b:9)
poiitOrne «паўторна» (III lb:6)
• -
*
л Л <
•
Пры гэтым мы не зафіксавалі ў даследаваных намі рукапісах прыклаДаў [1] > [й] за выключэннем dowha «доўга» (V 21а:14). Падобная сітуацыя
?0Тарэлка М. У. Некаторыя асаблівасці графіка-арфаграфічнай сістэмы Мядзельскага хамаіла // Беларуская лінгвістыка. 2018. Вып. 81. С. 62-63.
назіраецца і ў старабеларускім пісьменстве, дзе пераход [v] > [u] стаў амаль што арфаграфічнай нормай, у той час як замена [1] > [й] адлюстроўваецца вельмі рэдка51.
У некаторых беларускататарскіх рукапісах даволі часта можна ўбачыць выпадкі, калі тая ці іншая літара не спалучаецца з наступнай насуперак правілам арфаграфіі, што сведчыць, відавочна, пра заняпад беларускататарскага арабскаграфічнага пісьменства?2. Аднак у рукапісах А. Адамовіча такія выпадкі маюць адзінкавы характар. Больш за тое, усюды, дзе літара (f) сапраўды пазначае гук [f], яна спалучаецца з наступнай літарай, напрыклад:
fibri «фібры» (II 6а:3)
‘ofarowac «ахвяраваць» (V 6а:11)
‘ufami «верым» (V 15а:10)
с । z /
Такім чынам, літару j (й), відавочна, трэба лічыць трэцяй літарай, пасля літар ч (3) і (с), уведзенай у арабскі алфавіт татарамі былога Вялікага Княства Літоўскага для перадачы славянскіх (беларускіх) тэкстаў, якая, аднак, не атрымала ўсеагульнага распаўсюджання.
Акрамя арыгінальных асаблівасцей арфаграфіі, якія таксама могуць служыць доказам, хоць і ўскосным, таго, што капіістам даследаваных намі рукапісаў з’яўляецца жыхар г. Мядзела А. Адамовіч, арфаграфія рукапісаў змяшчае некаторыя рэгіянальныя асаблівасці (гл. п. 1.5).
1.4. Час напісання рукапісаў I-VIII
Ва ўсіх даследаваных намі ў дадзенай працы рукапісах, акрамя рукапісу I, выкарыстаны фрагменты перакладу Карана на рускую мову, зробленага Г. Саблуковым і ўпершыню апублікаванага ў 1877 г. Рукапіс I гэта тыповы хамаіл, у якім адсутнічаюць як характэрныя для пазнейшых рукапісаў А. Адамовіча арфаграфічныя асаблівасці, так і пераклады Карана. Вельмі верагодна, што ён з’яўляецца найстарэйшым з даследаваных намі ў гэтай працы рукапісаў. Гэта пацвярджаецца і наяўнасцю на паперы штэмпеляў з легендай «КНЯЗЯ ПАСКЕВНЧА», што ўказвае прынамсі на дарэвалюцыйны перыяд, гэта значыць да 1917 г. (гл. Папера ў п. 2.1). Такі самы штэмпель ёсць і ў фрагменце 12 рукапісу II (гл. Папера ў п. 2.2), які паводле зместу таксама з’яўляецца тыповым хамаілам.
51 Булыка A. М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. С. 82-88, 98-103.
52 Параўн.: Тарэлка М. Беларускататарскія рукапісы пастаўскага паходжання са збору Якуба Адамовіча // 3 рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ: тэксты і даследаванні. С. 105.
Наступнымі, на нашу думку, у храналагічным парадку ідуць рукапісы III, IV і некаторыя фрагменты рукапісу II, напісаныя, верагодна, у перыяд ад 1917 да 1935 г. У іх адсутнічае пазначэнне аята тэрмінам werset, які, верагодна, атрымаў распаўсюджанне пасля выхаду ў свет у 1935 г. працы муфтыя Якуба Шынкевіча53. Гэтыя рукапісы паўсталі, верагодна, тады, калі ў А. Адамовіча яшчэ не ўсталявалася яго сістэма транслітарацыі кірылічнага тэксту.
Рукапіс III паводле зместу гэта хамаіл, але цытаты з Карана ў ім ужо суправаджаюцца выпіскамі з перакладу Г. Саблукова, што можна разглядаць як першы крок у кірунку зацікаўленасці А. Адамовічам перакладамі Карана. Аят у рукапісе III названы тэрмінам stTh (рус. cmux) і wirs (пол. wirsz, wiersz). Адсутнічае тэрмін werset, ужыты муфтыем Я. Шынкевічам у публікацыі 1935 г., але спецыфічныя для А. Адамовіча арфаграфічныя рысы, такія як пазначэнне [е] на пачатку слова гамзай і перадача цвёрдага знака, ужо сустракаюцца: этой 'etej (III 48b:2); даепгь dajeit (III 56a:9), хочеть hoceit (III 56a:10). Ёсць спроба перакладу аднаго аята з перакладу Г. Саблукова на польска-беларускую (або беларуска-польскую) мову (аят 41:11; арк. III 6Ь:2-7).
У рукапісе IV для перакладу слова аят выкарыстаны чатыры тэрміны: wirs (пол. wirsz, wiersz), stTh (рус. cmux), ’ustaf (pyc. ycmae) i statia (pyc. статья), a ў рукапісе II (фрагменты 11, 16, 19) два: ’ustaf (рус. ycmae) і/або stih (pyc. cmux). У гэтых рукапісах перадача цвёрдага і мяккага знакаў або адсутнічае (фрагменты 11, 16, 19 рукапісу II), або колькасць іх абмежаваная (IV). Акрамя таго, у фрагментах 11 і 19 рукапісу II няма перакладаў Г. Саблукова на польскую (або беларускую) мову, чым А. Адамовіч пачаў займацца, відавочна, на больш познім за напісанне гэтых рукапісаў этапе свайго жыцця54. Толькі па адным аяце з такім перакладам змяшчаюць рукапіс IV (арк. 42а; аят 36:62) і фрагмент 16 рукапісу II (арк. 56а; аят 33:17).
Найноўшымі з’яўляюцца рукапісы V—VIII і некаторыя фрагменты рукапісу II (фрагменты 15, 18), у якіх аят названы тэрмінам werset, запазычаным, верагодна, з працы Я. Шынкевіча 1935 г. У гэтых рукапісах мае месца частае пазначэнне цвёрдага і мяккага знакаў з дапамогай літары (і), а таксама прысутнічаюць шматлікія спробы перакладу Г. Саблукова на палыйчызну крэсову. Акрамя таго, варта звярнуць увагу на тое, што рукапісы V—VIII напісаны на паперы дрэннай якасці. Магчыма, што яны паўсталі ў час вайны (1939-1945 гг.), калі добрай паперы папросту не было. Відавочна па той самай прычыне ў рукапісаў II—VIII няма, а прынамсі ў VVIII і ніколі не было апраў.