Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
53 Wersety z Koranu а* ^М). Nakladem Muftiatu na R. P. 1936 R. 1354 H.
54 Калі гэта, сапраўды, яго ўласны пераклад (гл. п. 1.2.1).
Праблематычным з’яўляецца фрагмент 17 рукапісу II (арк. 57-68). 3 аднаго боку, у ім аят называецца ’Qstaf (’flstaw) propowedi «устаў пропаведзі» (II 57b: 1, 58а:3 і г. д.); тэрмін werset адсутнічае, што ўказвае на перыяд да 1935 г. Але, з другога боку, у гэтым фрагменце шмат напісанняў літары (і) для перадачы цвёрдага і мяккага знакаў, як у рукапісах, напісаных пасля 1935 г., гэта значыць у рукапісах V-VIII.
7.5. Месца напісання рукапісаў I-VIII
Ведаючы, што стваральнікам даследаваных намі рукапісаў часткова (III), або цалкам (III-VIII) быў імам г. Мядзела, лагічна ўявіць, што яны былі напісаны ў Мядзелі. У нейкай ступені гэта пацвярджаецца арфаграфічнымі і моўнымі данымі.
Яшчэ А. Антановіч пісаў, што ў беларускіх тэкстах з рысамі полацкіх гаворак паўночна-заходняга дыялекту і сярэднебеларускіх гаворак для 55 пазначэння галоснага на пачатку слова часцен выкарыстоуваецца літаpa £ (‘), а ў тэкстах з рысамі паўднёва-заходняга дыялекту літара ' (’)56. Гэтая асаблівасць почырку (пазначэнне галоснага на пачатку слова літарай £) была ўласціва і А. Адамовічу. Такое напісанне сустракаецца ўжо ў рукапісе 1, відавочна, найстарэйшым з даследаваных у гэтай працы, напрыклад, ‘anol «анёл» (1 238b:l); ‘osim «восем» (I 260Ь:10). Хоць ёсць у ім і варыянты з літарай ’апоіі «анёлы» (I 239b:3); ’osim «восем» (I 323а:10).
У той жа час некаторыя выкарыстаныя А. Адамовічам крыніцы, такія як хамаіл, з якога быў перапісаны рукапіс III, спіс тафсіра Ур’яша б. Ісмаіла і іншыя маглі мець паўднёваабо заходнебеларускае паходжанне. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што арфаграфія цытат з перакладу Карана Г. Саблукова і Я. Шынкевіча ў рукапісах III, V-VIII адрозніваецца ад арфаграфіі астатніх тэкстаў гэтых рукапісаў.
Напрыклад, у цытатах гук [о] на пачатку слова пазначаецца з дапамогай літары £ (айн)-. отвергь ‘otwerh «адкінуў» (III 48а:6); ‘опі «яны» (V 1Ь:8); оттуда ‘ottiida «адтуль» (VI 9а:12), oraz ‘oraz «і» (VI 20а:7; VII 9Ь:2), ostateczny ‘ostatecni «апошні» (VII 2Ь:5); обратймь ‘obratim «абернем» (VIII За:8) і г. д., а ў астатнім тэксце літары 1 (аліф): ’obroni «абароніць» (III 12а:1); ’od «ад» (V 16Ь:10, 17а:15, 16, 28а:8); ’ока «вока» (VI 5Ь:12) і г. д.57
55 У арабскай мове, у адрозненне ад славянскіх, слова або склад не можа пачынацца з галоснага, і арабскае пісьмо не прыстасавана для перадачы непрыкрытых складоў. Таму ў славянскіх арабскаграфічных тэкстах, каб перадаць слова або склад, якія пачынаюцца з галоснага, прыходзіцца пісаць нечытэльную літару (звычайна гэта аліф або айн), якая не мае фанетычнага значэння, а толькі служыць графічнай падстаўкай для дыякрытычнага знака, які пазначае першы галосны слова або склада.
56 Антоновнч A. К. Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом, н нх графнкоорфографнческая снстема. С. 189.
57 Адзінае выяўленае выключэнне прыназоўнік ‘od (VI 7а:3).
Так, у рукапісе III галосны [о] на пачатку слова ў цытатах пазначаецца з дапамогай літары £ (айн) 16 разоў, а па-за межамі цытат 28 разоў з дапамогай літары । (аліф).
У рукапісе IV адрозніваюцца арфаграфія цытат з тафсіра Ур’яша б. Ісмаіла, у якіх для пазначэння пачатковага [о] выкарыстана літара аліф, і арфаграфія цытат з перакладу Г. Саблукова, у якіх дадзеную функцыю, як і ў астатніх рукапісах, выконвае літара айн. 3 гэтага вынікае, што цытаты з перакладу Ур’яша б. Ісмаіла, верагодна, ужо былі ў выкарыстаных А. Адамовічам арабскаграфічных крыніцах, і ён перапісваў іх, не змяняючы арфаграфіі.
Існуюць і іншыя адрозненні. Напрыклад, пазначэнне мяккага і цвёрдага знакаў ёсць у цытатах з Карана, але адсутнічае ў замовах, якія А. Адамовіч, відавочна, перапісваў з рукапісаў, напісаных іншымі капіістамі, захоўваючы іх арфаграфію, а пераклады Карана транслітараваў арабскім пісьмом у адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі, гэта значыць пазначаючы галосны на пачатку слова з дапамогай літары £ (айн).
Таксама рэгіянальнымі (паўночнабеларускімі) з’яўляюцца, на наш погляд, наступныя арфаграфічныя рысы даследаваных у гэтай працы рукапісаў:
напісанне асноўнага элемента літар о*, у форме трох нязлучаных паміж сабой напісаных наўскос рысак, напрыклад,
jesenc «дзесяць» I 184а:5
meseca «месяца» 1 337b
swentego «святога»
III 10Ь:4
\ 1 > у
sedTm «сем» IV 10Ь:1
proseci «просячы» V 23b:15
psilozic «прыкласці» VI 7а:10
* A г
перадача гукаў [І’] і [1] спалучэннем J* (’І), відавочна, пад уплывам напісання арабскага артыкля J' [’аі], напрыклад,
рй’ Ikami «палкамі» II 45Ь:4
to’lko «толькі»
II 64а:12
we’lke «вялікія» III 29Ь:3
’ispo’lnil «выканаў» IV 36Ь:8
С А.АА і
3^"^^1 ўА?
Л -Г 'з
? < z
Асабліва часта такое напісанне сустракаецца ў рукапісах V-VIIL Перад мяккім [Г]: только to’lko «толькі» (V 6Ь:3, 7; 7b:15; VIII 4а:8, 5а:16); болыйе bo’lse «болей» (V 8b:3); we’lbon «славяць» (V 9а:10); we’lki «вялі-
кі» (II 72а:13; V ЗЬ:16, 9а:4, 17а:6); пальцевь pa’lcaf «пальцаў» (V 14а:10); nebo’lsaja «невялікая» (VI 8b:l); coko’lwek «што-небудзь» (VII 4Ь:14); jakiegokolwiek jakego ko’lwek «якога-небудзь» (VII 9Ь:15); перад цвёрдым [1]: вполне wpo’lne «цалкам» (V 14b:7); postawi’lbl «паставіў бы» (VI ЗЬ:2); молнйей mo’lnijii «маланкай» (VIII 4Ь:3)58.
Што да моўных асаблівасцей рэгіянальнага характару, то ў рукапісах IVII намі выяўлены наступныя рысы дыялектнага характару:
1) у 3-й асобе адзіночнага ліку дзеяслова I спражэння ўжыты характэрны для паўночна-заходняга дыялекту беларускай мовы канчатак -с. hocic «хоча» (II 18а:8)59;
2) у 3-й асобе множнага ліку дзеяслова II спражэння ўжыты канчатак -уць: pahonuc «пагоняць» (V 21а:13), што характэрна для Магілёўшчыны, поўдня Віцебскай і поўначы Мінскай абласцей60;
3) у дзеепрыслоўях ад дзеясловаў II спражэння ўжываецца канчатак -ючы, -учы, што характэрна для Магілёўшчыны, поўдня Віцебскай і поўначы Мінскай абласцей: kQruci «курачы» (II 10b:9, 11а:б)61;
4) у вінавальным склоне адзіночнага ліку прыметніка жаночага роду ўжыты канчатак -аю, распаўсюджаны ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі: ’й nowajii «у новую» (I 275а:7); welikaju «вялікую» (IV 38b:4); w lewaju «у левую» (V 20b:2); pad belaju «пад белаю» (V 21b:7); ’islamskaju «ісламскую» (V 25а:2)62.
3 другога боку, ёсць і такія рысы, якія ўласцівы не паўночна-ўсходняму, а паўднёва-заходняму дыялекту беларускай мовы, што тлумачыцца, верагодна, шматразовым перапісваннем гэтых тэкстаў і паўднёваабо заходнебеларускім паходжаннем некаторых пратографаў. У рукапісах А. Адамовіча сустракаецца, напрыклад, так званае няпоўнае аканне, гэта значыць захаванне ў канцавым адкрытым ненаціскным складзе галоснага [о]: jedineho «адзінага» (I 2b:6); sajtanskaho «шайтанскага» (I 283b:9); cternastaho «чатырнаццатага» (I 336а:1); ramazanneho «рамазаннага» (I 336b:5); гапо
58Параўн.: Тарэлка М. Беларускататарскія рукапісы пастаўскага паходжання са збору Якуба Адамовіча // 3 рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ : тэксты і даследаванні. С. 99-106.
59 Аванесаў Р. I. Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мінск : Навука і тэхніка, 1964. С. 163-165; Дыялекталагічны атлас беларускай мовы / Р. 1. Аванесаў [і інш.]; Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства ; пад рэд. Р. 1. Аванесава. Мінск : АН БССР, 1963. Карты 148-149.
60 Аванесаў Р. I. Нарысы па беларускай дыялекталогіі. С. 268, 289; Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карта 157.
61 Аванесаў Р. 1. Нарысы па беларускай дыялекталогіі. С. 268, 289; Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карта 181.
62 Аванесаў Р. I. Нарысы па беларускай дыялекталогіі. С. 196; Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карта 124.
«рана» (II 18а:9); perseho «першага» (II 21b:7); sajtanskaho «шайтанскага» (III 28b:9); mozno «можна» (VI 4а:4); ’Qsakaho «усякага» (VI 17а:1)63.
У рукапісе II двойчы ўжыты злучнік stob «каб» (ІІ:17а, 28а), характэрны для ўсходу і поўдня Беларусі64.
1.6. Катэгарыяльная прыналежнасць рукапісаў I-VIII
Адказваючы на пытанне аб прыналежнасці рукапісаў I-VIII да адной з катэгорый помнікаў беларускататарскага пісьменства, можна даволі ўпэўнена сказаць, што рукапісы I і III з’яўляюцца хамаіламі. Пры гэтым першы рукапіс з’яўляецца так званым джамейнымЬі або малнінскімьь хамаілам, а трэці простым хамаілам, напісаным для шараговага верніка. Рукапіс III выглядае тэматычна абмежаваным усе тэксты ў ім маюць апатрапеічны характар; адсутнічаюць характэрныя для хамаілаў фрагменты Карана, апісанні рытуалаў, малітвы і г. д. Аднак тэксты апатрапеічнага характару таксама характэрны для хамаілаў. Акрамя таго ў рукапісе адсутнічаюць пачатак і канец, што магло быць прычынай цяперашняй тэматычный абмежаванасці дадзенага помніка. Часткамі хамаілаў паводле свайго зместу з’яўляюцца і некаторыя фрагменты рукапісу II (фрагменты 3-8, 10, 12)67.
Складаней адказаць на пытанне, да якой катэгорыі належаць рукапісы IV—VIII і некаторыя фрагменты рукапісу II (фрагменты 9, 13, 14, 16, 17-19). Пераважная болынасць тэкстаў у дадзеных рукапісах гэта цытаты з Карана на арабскай мове з перакладам на рускую або польскую мову. Цытаты з перакладу Г. Саблукова на рускую мову ёсць у рукапісах II-VIII; з перакладу на польскую Ур’яша б. Ісмаіла у рукапісах II (фрагмент 15) і IV і Я. Шынкевіча у рукапісах VI і VII.
Ёсць і рукапісы змешанага характару, якія маюць як тэксты, характэрныя для хамаілаў і/або кітабаў, так і цытаты з перакладаў Карана, напрыклад, фрагменты 11, 15 і 20 рукапісу II. Змешанымі з’яўляюцца таксама рукапісы Мядзельскага музея і бібліятэкі Мінскай саборнай мячэці.
Такія рукапісы, якія складаюцца пераважна з каранічных цытат з перакладам, умоўна можна назваць зборнікамі цытат з тафсіраў, з тым улікам, што мяжа паміж перакладам і тлумачэннем (каментарыем) у пісьменстве татараў былога ВКЛ часам бывае даволі няпэўная. Рукапісы VII і VIII змяшчаюць толькі цытаты з Карана з перакладам, а ў рукапісах V і VI акра-
63 Аванесаў Р. I. Нарысы па беларускай дыялекталогіі. С. 89; Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карта 14.
64 Аванесаў Р. I. Нарысы па беларускай дыялекталогіі. С. 318, 351.
65 Ад араб. [gami‘] «мячэць».