Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 205с.
Мінск 2024
70.56 МБ
taspih тасбіх', літаральна ўсхваленне; вымаўленне формулы [subhan ’allah] «Хвала Аллагу» (араб. [tasbih] «тое самае»)
tawb(ejna) назва малітвы (ад араб. [tawba] «пакаянне») ’ummet народ (с. тур. ummet ад араб. [’umma(tun)] «тое самае») wirid, werid чытанне малітвы або Карана ў пэўна час (с. тур. virt ад араб. Jjj [wird] «тое самае»)
ziker зікр, шматразовы паўтор рэлігійнай формулы з усхваленнем Bo­ra (с. тур. zikir ад араб. [zikr] «згадванне»)
zirec могілкі (ад араб. «Ай [zijara(tun)] «наведванне, паломніцтва»); гл. mizar, mizar
Дадатак 1
ДАКУМЕНТЫ АЛЯКСАНДРА (АЛІ) АДАМОВІЧА
Сярод рукапісаў, захаваных Якубам Адамовічам, былі тры дакументы, напісаныя яго бацькам Аляксандрам Адамовічам: два лісты, адзін з якіх ён адрасаваў непасрэдна свайму сыну Якубу, а другі намесніку муфтыя Другой Рэчы Паспалітай Якубу Рамановічу, і тастамент. У спасылках мы будзем пазначаць гэтыя дакументы лічбамі IX, X, XI.
Рукапісная арабскаграфічная спадчына татараў былога ВКЛ складаецца пераважна з рукапісаў (кодэксаў або скруткаў) рэлігійнага зместу спісаў Карана, тафсіраў, кітабаў, хамаілаў, далавараў і г. д. Лісты трапляюцца нячаста, і ні адзін з іх пакуль не публікаваўся205. Між тым яны таксама, як і іншыя помнікі беларускататарскага пісьменства, уяўляюць немалы інтарэс для гісторыкаў беларускай і польскай моў, будучы ўзорам мовы канкрэтнага чалавека, у дадзеным выпадку жыхара г. Мядзела канца XIX першай паловы XX ст., рэлігіязнаўцаў і культуролагаў, бо яны адлюстроўваюць рэлігійныя ўяўленні татараў свайго часу. Акрамя таго, даследаванне мовы А. Адамовіча можа дапамагчы пры атрыбуцыі іншых рукапісаў, у якіх адсутнічае калафон.
Мова гэтых дакументаў мае змешаны, беларуска-польскі, характар. Відавочна, А. Адамовіч стараўся пісаць па-польску, але гэта ў яго не заўсёды атрымлівалася, з прычыны чаго, па-першае, у тэкст праніклі шматлікія беларусізмы, а па-другое, узніклі даволі дзіўныя словы і выразы, напрыклад,
205 Напрыклад, адзін ліст быў знойдзены намі ў мячэці г. Навагрудка. Гл.: Рукапісы татараў Беларусі XVIII пачатку XXI стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны : каталог. С. 120.
nowarojojoncemu (IX la:3), якое, судзячы па кантэксце, павінна азначаць «нованароджанаму», або ’od ‘Qro3onego dnia (IX lb:l) y значэнні «ад дня нараджэння».
Таксама аказіяналізмам, відавочна, з’яўляецца канчатак дзеясловаў 2-га спражэння цяперашняга часу 1-й асобы адзіночнага ліку -on пры канчатаку ў польскай літаратурнай мове. У лістах Я. Адамовіча адзін раз ужыты канчатак -a [а] і пяць разоў згаданы канчатак -on [on]: prosa «прашу» (A lb:3), але zTcon/zicon «зычу» (A 1а:4; В 5); proson «прашу» (A lb: 10; В 9, 34). Калі канчатак -а добра вядомы даследчыкам палыйчызны крэсовай206, то варыянт -on пакуль, наколькі нам вядома, нідзе не быў зафіксаваны. Малаверагодна, што гэтыя формы адлюстроўваюць рэальнае вымаўленне, бо дэназалізацыя канчатка -? ў польскай мове адбылася яшчэ ў XVII ст.207 Трэба думаць, што такія формы ўзніклі пад уплывам польскіх друкаваных тэкстаў, у якіх насавы галосны працягваў пазначацца, слабога ведання польскай мовы і, адпаведна, блытаніны [?] і [р]208.
3 другога боку, у апублікаваных намі дакументах яшчэ можна сустрэць рэшткі ісламскай беларускамоўнай тэрміналогіі. У лісце да сына ў пераважна польскім кантэксце захаваўся беларуска-ісламскі тэрмін, невядомы па іншых крыніцах: плечныя анёлы (IX 1а:9), які азначае адну з катэгорый анёлаў анёлаў-пісцоў, што знаходзяцца за плячыма чалавека і запісваюць усе яго ўчынкі і словы.
Прыводзім тэксты ў двух формах: 1) у транслітарацыі славянскай (польска-беларускай) частцы тэксту з захаваннем арабскіх фрагментаў; 2) у перакладзе на сучасную беларускую мову і з транслітарацыяй арабскіх фрагментаў209.
Рукапіс IX. Ліст імама г. Мядзела Аляксандра (Алі) Адамовіча да сына
Ліст, адрасаваны сыну Якубу, складаецца з двух аркушаў памерам 170 х 105 мм, якія ўтвараюць адзін разварот. Уласна ліст займае тры першыя старонкі, у той час як на апошняй старонцы змешчана нататка пра дату нараджэння Якуба Адамовіча.
206 Сутэр П. Альфуркан Татарскі: каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага. Мінск : Тэхналогія, 2009. С. 327.
207 Stieber Z. Rozwoj fonologiczny j?zyka polskiego. Warszawa, 1952. S. 69.
208 У тастаменце двойчы ўжыты дзеяслоў dac sig ў форме 3-й асобы множнага ліку (у функцыі pluralis majestatis) з тым самым канчаткам -on: dasonse wijic/dajonse wijec «дадуцца бачыць, з’явяцца» (XI 2:8, 26). Але ў 3-й асобе множнага ліку існаванне такога канчатка не выклікае здзіўлення (гл.: Сутэр П. Альфуркан Татарскі: каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага. С. 332).
209 3 выпраўленнем арфаграфічных і іншых памылак у цытатах з Карана.
Папера мае вадзяны знак авальнай формы 60 х 110 мм. У цэнтры выява
лебедзя (?). Зверху літары «... MARK (?)».
Тэкст напісаны арабскім пісьмом без характэрных для пазнейшых рукапісаў А. Адамовіча арфаграфічных асаблівасцей. Акрамя таго ў польска-беларускі тэкст ліста ўключаны кароткія фрагменты на арабскай мове, у тым ліку цытаты з Карана.
Транслітарацыя
Пераклад
[с. la]
1.	nowa pismo ’od twego ‘ojca
2.	‘edemowlca ’aleksandn
3.	swemu jicku slnu nowa
4.	rojojoncemu zicon
5.	dobrego zdrowe
6.	4)1	’i pozd
7.	rowene tobe miloserse boze
8.	° o
9.	’i twojim plecnim
10.	dwum ’anolam neh cebe
11.	sruzo wek ween! latwego
12.	scensce ’i wselkaj
1.	Новы ліст ад твайго бацькі,
2.	Адамовіча Аляксандра.
3.	Свайму дзіцяці, сыну нова-
4.	народжанаму зычу
5.	добрага здароўя: salam
6.	‘alaykum wa rahmatu-llahi «і прыві-
7.	танне табе, міласэрдзе Божае»210.
8.	Kiraman katibinaуа[]1атйпа та
9.	taf‘alunain. I тваім двум плечным
10.	анёла.м няхай яны цябе
11.	сцерагуць век вечны. Лёгкага
12.	шчасця і ўсякага
[с. 1b]
1.	pomisnosci ’od ‘urojo
2.	nego dnia do sto lat zicce
3.	’a boga ’allaha prosa neh pa
1.	поспеху ад дня нара-
2.	джэння да ста гадоў жыцця.
3.	А Бога, Аллага, прашу, няхай Пан
210 Відавочна, узятыя намі ў двукоссе словы «і прывітанне табе, міласэрдзе Божае» з’яўляюцца аўтарскім перакладам папярэдняга арабскага выразу	«Мір
вам і літасць Аллага».
211 Словы	МА «Высакародныя пісцы; яны ведаюі]ь, што вы робі-
це» ўзяты з Карана (сура 82, аяты 11-12). «Высакародныя пісцы» гэта эпітэт двух анёлаў, якія, па ісламскіх уяўленнях, суправаджаюць кожнага чалавека, запісваючы ўсе яго ўчынкі. Менавіта яны названы ў наступным сказе «плечнымі (г. зн. тымі, якія знаходзяцца за плячыма чалавека) анёламі».
4.	nbug blagoslawT cebe
5.	wisej nebosa212 *** tez ’ujisla
6.	mskim sari‘aca213 tak ’й
7.	kazuje ze sprawedliwih
8.	lujej sumene wisej
9.	nebosa *** jedinego boga
10.	proson neh panbug Ьепзе
11.	nad tobo ‘opekunam
12.	’і гозопа matka
4.	Бог блаславіць цябе
5.	вышэй [за] нябёсы. Таксама ў іслам-
6.	скім шарыяце™ так указ-
7.	ваецца, што справядлівых
8.	людзей сумленне вышэй
9.	[за] нябёсы215. Адзінага Бога
10.	прашу няхай Пан Бог будзе
11.	над табой апекуном
12.	tawakkaltu1^. I родная маці
[c. 2a]
1. twoja milosciwl boze
1. твая: «Міласцівы Божа,
2. daj memu зіскй lepsa
2. дай майму дзіцяці лепшае
3. scence ’od twego ‘o
3. шчасце, чым у твайго баць-
4. jca iman psitobo **
4. кі. Іман™ пры табе».
5. mozno te pismo
5. Можна гэты ліст
6. ’uwazac do zros
6. захоўваць да дарос-
7. lih lat ***
7. лых гадоў.
8. tmt
8. Канец.
[с. 2b]
1.	dalismi ’іте ja‘qub
2.	’йгозіке tisonc
3.	3ewenc set dwa3e
4.	stim pirsim roku
5.	mesonca ’ah219 ‘awhusta
6.	po ’islamsku roku
1.	Мы далі імя Якуб.
2.	Ён нарадзіўся ў тысяча
3.	дзевяцьсот двац-
4.	цаць першым годзе,
5.	месяцы жніўні.
6.	Па-ісламску у годзе
212 Адсутнасць прыназоўніка, верагодна, пад уплывам рускай мовы параўн.: выше небес.
213 Памылкова замест sari‘ac[e],
214 Шарыят ад араб. [sari‘a(tun)] «закон».
215 Сэнс гэтага сказа не да канца зразумелы. Магчыма, што гэта цытата з нявызначанай крыніцы, названай Шарыят? Сказ пачынаецца з прыслоўя tez «таксама», што ўказвае на сувязь з папярэднім сказам, дзе гаворыцца пра блаславенне Божае. Такім чынам «сумленне справядлівых людзей» павінна неяк карэліраваць з «блаславеннем Божым», быць можа, з’яўляючыся яго прычынай або наступствам.
216 Форма дзеяслова «я даверыўся», якая некалькі разоў сустракаецца ў Каране (сура 9, аят 129 і г. д.).
217Памылкова замест psitob[e],
218 Араб. CW [’Iman] «вера».
219 Па кантэксце тут павінны быць дзень месяца, але мы бачым там дзве літары быць можа, няправільна пачатае і пакінутае незакрэсленым напісанне назвы месяца (гл. наступнае awhusta).
7. wowu mesonca zi-1-hagga
-	~	220
7. «воў», месяца зу-ль-хадж
8. dwa3estego cwartego
8. дваццаць чацвёртым
9. dnia ‘o gosine dwanastej
9. дні, а дванаццатай гадзіне;
10. ‘o g03ine zuhri ‘abo ‘atarat ‘abo
10. у гадзіну Зугра221, або Утарыд222, або
11. qamar зеп пезеіа dobri casi
11. Камар223, у нядзелю. Добрыя часы
12. wsistke
12. ўсе»224.
Тэкст пачынаецца са слоў Nawa pismo... «Новы ліст...», што ўказвае на верагоднасць існавання і іншых лістоў, прынамсі ранейшых. Нягледзячы на словы «ліст ад Адамовіча Аляксандра...», ён напісаны не толькі ад імя бацькі сыну. У канцы ліста (на с. 2а) аўтар піша ад імя сваёй жонкі, гэта значыць, маці свайго сына Якуба.
Змест ліста даволі ясны пажаданне здароўя, доўгіх гадоў жыцця і г. д. Складаней адказаць на пытанне пра мэту напісання гэтага ліста. Будучы напісаным арабскім пісьмом ды яшчэ і з цытатамі з Карана на сакральнай для мусульман арабскай мове, ці не мог ён выконваць ахоўную функцыю? На карысць таго, што гэты ліст выконваў ролю амулета (граматкР^, сведчыць і знешні выгляд дакумента. Відавочна, што ён складваўся ўдвая, бо на абодвух аркушах застаўся след ад згібання. Тэкст на апошняй старонцы (нататка пра дату нараджэння) моцна зацёрты, бо гэтая старонка была вонкавай, калі рукапіс у складзеным выглядзе захоўваўся, верагодна, у кішэні як граматка. У такім разе завяршальную фразу «Можна гэты ліст захоўваць да дарослых гадоў» трэба разглядаць як указанне на яго «тэрмін прыдатнасці», які не абмяжоўваецца гадамі дзяцінства, і як падкрэсліванне таго, што гэты ліст захоўвае сваю ахоўную сілу аж да перыяду сталасці.