• Газеты, часопісы і г.д.
  • Планета людзей  Антуан дэ Сент-Экзюперы

    Планета людзей

    Антуан дэ Сент-Экзюперы

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 1984
    88.45 МБ
    Але яе праўда была такая моцная, што беглыя погляды сакратароў зноў і зноў вярталіся да яе твару і чыталі на ім гэтую праўду. Гэтая жанчына была надзвычайнай прыгажосці. Яна напамінала людзям, што існуе ён, запаветны свет шчасця. Напамінала, наколькі велічны той свет, на які міжволі робіць замах кожны, хто прысвяціў сябе дзеянню. Адчуваючы на сабе столькі поглядаў, Сімона заплюшчыла вочы. Яна напамінала людзям, які велічны спакой, самі таго не ведаючы, могуць яны скасаваць.
    Рыўер прыняў яе.
    Яна прыйшла, каб нясмела абараняць свае кветкі, сваю прыгатаваную каву, сваё юнае цела. У гэтым кабінеце, яшчэ халаднейшым, чым астатнія пакоі, яе вусны зноў затрымцелі. Сімона зразумела, што не здолее вытлумачыць сваёй праўды ў гэтым чужым ёй свеце. Усё, што паўставала ў ёй: яе гарачае, як у дзікункі, каханне, яе шчыравернасць — усё гэта Mar-
    ло паказацца тут мізэрным, эгаістычным. Яна гатова была ўцячы.
    — Я перашкодзіла вам?..
    — Вы не перашкодзілі мне, мадам,— адказаў Рыўер.— Але, на жаль, мадам, нам з вамі застаецца толькі адно — чакаць.
    Яна ледзь прыкметна паціснула плячыма, і Рыўер зразумеў сэнс гэтага руху: «Навошта мне тады лямпа, і прыгатаваная вячэра, і кветкі — усё, што чакае мяне дома...» Адна маладая маці аднойчы прызналася Рыўеру: «Да мяне дагэтуль не даходзіць, што маё дзіця памерла... Пра гэта жорстка напамінаюць усялякія дробязі: раптам трапляецца на вочы што-небудзь з яго апраткі... Прачынаешся ноччу, і сэрца залівае такая пяшчота,— пяшчота, анікому не патрэбная, як маё малако...» Вось і гэтая жанчына пачне заўтра з такой цяжкасцю звыкацца са смерцю Фаб’ена, выяўляючы яе ў кожным сваім — цяпер марным — руху, у кожнай звыклай рэчы. Фаб’ен будзе спакваля пакідаць іх дом.
    Рыўер затойваў глыбокае шкадаванне.
    — Мадам...
    Маладая жанчына пакідала кабінет, выходзіла з амаль прыніжанай усмешкай •— не здагадваючыся пра сваю ўласную сілу.
    Рыўер цяжка апусціўся ў крэсла.
    «Але яна памагае мне выявіць тое, што я шукаў...» Рассеяна паляпваў ён па стосе тэлеграм з паведамленнямі пра надвор’е над паўночнымі аэрадромамі і думаў:
    «Мы патрабуем бяссмерця; але нам невыносна бачыць, як учынкі і рэчы раптоўна трацяць свой сэнс. Тады выяўляецца пустэча, якая атачае нас...»
    Яго погляд упаў на тэлеграму.
    «Вось такімі шляхамі і праточваецца да нас
    смерць: праз гэтыя данясенні, якія страцілі цяпер усялякі сэнс...»
    Ён паглядзеў на Рабіно. Гэты недалёкі і бескарысны цяпер дзяцюк таксама страціў усялякі сэнс. Рыўер кінуў яму амаль груба:
    — Вам што, я асабіста павінен знайсці занятак?
    Рыўер штурхнуў дзверы, якія вялі ў пакой сакратароў, і знікненне Фаб’ена стала яму відавочным, уразіла яго: ён убачыў тыя адметы, якіх не здолела заўважыць мадам Фаб’ен. На насценнай дыяграме, у графе абсталявання, якое падлягае спісанню, ужо значылася картачка РБ-903 — самалёт Фаб’ена.
    Службоўцы, якія рыхтавалі паперы для еўрапейскага паштовага, ведаючы, што вылет затрымліваецца, працавалі без асаблівага імпэту. Званілі з пасадачнай пляцоўкі — патрабавалі інструкцый для каманд, чыё дзяжурства зрабілася цяпер бязмэтнае. Усе жыццёвыя функцыі былі як замарожаныя. «Вось яна, смерць!»—падумаў Рыўер. Справа ягонага жыцця лягла ў дрэйф, быццам паруснік, спасцігнуты штылем у адкрытым моры.
    Ён пачуў голас Рабіно:
    — Месье дырэктар... Яны жанатыя ўсяго паўтара месяца...
    — Ідзіце працаваць.
    Рыўер усё яшчэ глядзеў на сакратароў і бачыў за імі падсобнікаў, механікаў, пілотаў — усіх, хто сваёй верай стваральнікаў памагаў яму ў ягонай працы. Ён падумаў пра невялікія пасяленні далёкага мінулага. Пачуўшы пра «Астравы», іх жыхары пабудавалі карабель. I загрузілі яго сваімі надзеямі. Каб усе ўбачылі, як іх надзеі ўзнімаюць ветразі ў моры. I людзі выраслі, вырваліся з уласнай турмы — карабель прынёс ім вызваленне. «Сама па сабе мэта, магчыма, нічога не апраўдвае, але дзейнасць вызваляе нас ад смерці. Дзя-
    куючы свайму караблю гэтыя людзі набылі бяссмерце».
    I калі Рыўер верне тэлеграмам іх сапраўдны сэнс, калі ён верне камандам іх занепакоеную нецярплівасць, а пілотам — поўную драматызму мэту — гэта будзе бітвай Рыўера са смерцю. Ягоная справа зноў напоўніцца жыццём, як напаўняюцца свежым ветрам ветразі караблёў у адкрытым моры.
    XX
    Камадора-Рывадавія больш нічога не чуе, але праз дваццаць хвілін Байя-Бланка, размешчаная ад Камадора за тысячу кіламетраў, ловіць пасланне:
    «Спускаемся. Уваходзім у хмары...»
    Потым — два словы з цьмянага тэксту даходзяць да радыёстанцыі Трылью:
    «...нічога не відно...»
    Такія ўжо яны, кароткія хвалі. Там іх зловіш, тут нічога не чутна. Потым знячэўку ўсё мяняецца без усялякай прычыны. I экіпаж, які ляціць невядома дзе, узнікае перад жывымі так, быццам ён існуе па-за прасторай і часам, і словы, якія праступаюць на белых лістках ля апаратаў радыёстанцыі, напісаны ўжо рукой прывідаў.
    Скончыўся бензін? Ці перад немінучай аварыяй пілот вырашыў зрабіць апошнюю стаўку: сесці на зямлю, не разбіўшыся аб яе?
    Голас Буэнас-Айрэса загадвае Трылью:
    «Запытайцеся ў яго пра гэта».
    Апаратная радыёстанцыі нагадвае лабараторыю: нікель, медзь, манометры, сець правадоў. Дзяжурныя радыстьт ў белых халатах маўкліва схіліліся над сталамі, і здаецца, што яны праводзяць нейкі дослед.
    Чуйнымі пальцамі дакранаюцца радысты да прыбораў: яны вядуць разведку магнітнага неба, быццам намацваюць чароўнай палачкай залатую жылу.
    — He адказвае?
    — He адказвае.
    Магчыма, ім удасца пачуць гук, які стаў бы прыкметай жыцця. Калі самалёт і яго бартавыя агні зноў паднімуцца да зор, магчыма, удасца пачуць, як спявае гэтая зорка... Цякуць секунды. Яны цякуць, як кроў. Ці яшчэ працягваецца палёт? Кожная секунда незваротна забірае з сабою нейкі драбок надзеі. I пачынае здавацца, што час, які зыходзіць,— знішчальная сіла. Час траціць дваццаць стагоддзяў на тое, каб пратачыць сабе шлях праз граніт і абярнуць храм у кучу друзу; цяпер гэтыя вякі руйнавання ўмясціліся ў секунды, і кожная секунда пагражае стаць апошняй для экіпажа.
    Кожная секунда нешта незваротна забірае з сабой. Забірае голас Фаб’ена, смех Фаб’ена, яго ўсмешку. Усё пашыраецца ўлада маўчання. Яно наліваецца цяжарам, навальваецца на экіпаж, як тоўшча акіяна.
    Нехта кажа:
    — Гадзіна сорак. Бензін увесь. He можа быць, каб яны яшчэ ляцелі.
    Запаноўвае цішыня.
    На вуснах нейкі горкі, непрыемны прысмак, як у канцы доўгай дарогі. Адбылося нешта невядомае, нешта такое, што выклікае цьмянае пачуццё агіды. Сярод усіх гэтых нікеляваных дэталей, сярод гэтых медных артэрый адчуваецца той жа смутак, які пануе над зруйнаванымі заводамі. Абсталяванне выглядае цяжкім, бескарысным, непатрэбным: нагрувашчанне мёртвага галля.
    Застаецца чакаць дпя.
    Праз некалькі гадзін Аргенціна ўсплыве з прадоння насустрач дню, і людзі застаюцца на сваіх месцах,
    як на пясчаным беразе, назіраючы, як паволі выступае з вады невад. I што ў ім — невядома...
    Рыўер у сваім кабінеце адчувае тую горкую спустошанасць, якую спазнаеш толькі ў час вялікіх бедстваў, калі лёс вызваляе чалавека ад неабходнасці прымаць нейкае рашэнне. Ён падняў на ногі ўсю паліцыю. Болей ён нічога не можа зрабіць. Толькі чакаць.
    Але парадак павінен панаваць у доме нябожчыка. Рыўер робіць знак Рабіно:
    — Дайце тэлеграму паўночным аэрадромам: «Прадбачыцца сур'ёзнае спазненне патагонскага паштовага. Каб занадта не затрымліваць паштовы на Еўропу, патагонскую пошту адправім з наступным еўрапейскім».
    Злёгку горбячыся, Рыўер схіляецца над сталом. Потым з намаганнем прымушае сябе ўспомніць нешта важнае... Ага, вось што. I, каб не забыцца, аклікае:
    — Рабіно.
    — Слухаю, месье Рыўер.
    — Падрыхтуйце праект загада. Пілотам забараняецца перавышаць тысячу дзевяцьсот абаротаў: яны калечаць мне маторы.
    — Добра, месье Рыўер.
    Рыўер горбіцца яшчэ мацней. Найлепей бы цяпер пабыць аднаму.
    — Ідзіце, Рабіно. Ідзіце, дружа...
    Інспектара Рабіно жахае такая раўнадушнасць.
    XXI
    Рабіно задуменна туляўся па канторы. Жыццё кампаніі прыпынілася: начное адпраўленне паштовага, які звычайна адлятаў у другой гадзіне, відаць, адкладзена, і самалёт вылеціць толькі на золку. Службоўцы з пахмурнымі тварамі яшчэ дзяжурылі, але іхняе дзяжурства было бязмэтнае. 3 паўночных аэрапортаў ме-
    тэазводкі яшчэ паступалі са звычайнай рэгулярнасцю, але ўсе гэтыя словы пра «чыстае неба», пра «поўню» і «выключную бязветранасць» выклікалі цяпер толькі ўяўленне пра нейкае мёртвае царства. Месячная, камяністая пустыня.
    Бязмэтна гартаючы папку з паперамі, над якімі карпеў загадчык бюро, Рабіно раптам заўважыў, што той стаіць перад ім з дзёрзка-паважлівым выглядам — чакаючы, калі яму вернуць, нарэшце, ягоную папку. Здавалася, ён гаварыў: «Прабачце, вядома, але ж гэта ўсё-такі мае паперы...» Такія паводзіны збянтэжылі інспектара; але ён не знайшоўся што сказаць і раздражнёна працягнуў яму папку. Загадчык бюро вярнуўся на сваё месца з падкрэсленай годнасцю. «Трэба было паслаць яго да д’ябла»,— падумаў Рабіно. I ён паважна зрабіў некалькі крокаў па пакоі, думаючы пра драматычныя падзеі ночы. Гэтая драма выкліча нападкі на Рыўера і на ўсю яго палітыку. Рабіно пакутаваў удвая — і за Фаб’ена, і за Рыўера.
    Потым перад яго вачыма ўзнік воблік Рыўера, які самотна сядзеў у сваім кабінеце, Рыўера, які сказаў яму: «Мой дружа...» Ніколі яшчэ чалавек не меў такой патрэбы ў падтрымцы. Рабіно ад усяго сэрца пашкадаваў Рыўера. У думках ён перабіраў цьмяныя фразы, прызначаныя для спагады і суцяшэння. Яго ахапіла парыванне, якое здалося яму цудоўным. Рабіно ціха пастукаў у дзверы. Адказу не было. He адважваючыся парушыць цішыню гучнейшым стукам, ён расчыніў дзверы. Рыўер быў у кабінеце. Упершыню Рабіно ўваходзіў у гэты кабінет амаль непасрэдна, ледзьве не па-сяброўску; яму ўяўлялася, што ён сяржант, які пад кулямі ідзе за сваім параненым генералам, не пакідае яго ні на крок у час разгрому і, як брат, адпраўляецца разам з ім у выгнанне. Здавалася, Рабіно хацеў сказаць: «Што б ні здарылася, я заўжды з вамі».
    Рыўер маўчаў і, угнуўшы галаву, глядзеў на свае рукі. I Рабіно, стоячы перад ім, не смеў загаварыць. Леў, нават павержаны, бянтэжыў яго. Інспектар падшукваў высокія словы, якія найлепей здолелі б выказаць ягоную шчыравернасць, але кожны раз, узнімаючы вочы, ён бачыў перад сабой схіленую галаву, сівыя валасы, горка — о, як горка! — сціснутыя вусны. Нарэшце ён адважыўся: