Планета людзей
Антуан дэ Сент-Экзюперы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 1984
болей не злуе на яго. Дастаткова яму, пілоту, проста расхіліць рукі, і жыццё іх адразу ж рассыплецца жменькай тлену. Фаб'ен трымае ў руках два жывыя гулкія сэрцы — таварышава і сваё... I раптам ён палохаецца ўласных рук.
Паветраныя токі б’юць па самалёце, як таран; каб паслабіць скалананне штурвала, якое можа абарваць тросы кіравання, ён штомоцы трымаў рукамі штурвал. I ні на секунду не вьшускаў яго. А цяпер ён раптам перастае адчуваць свае зняможаныя рукі. Ён спрабуе паварушыць пальцамі, каб пераканацца, што яны яшчэ слухаюцца яго. Рукі заканчваюцца не пальцамі, а нечым чужым, нейкімі вялымі і нячулымі адросткамі. «Трэба штосілы ўяўляць, што я сціскаю пальцы...» Але ён не ведае, ці дасягне гэтая думка да яго рук. Скалананні штурвала Фаб'ен адчувае цяпер толькі праз боль у плячах: «Штурвал выслізгне ад мяне. Рукі расчэпяцца...» Але ён жахаецца гэтай думкі; яму здаецца, што на гэты раз рукі могуць паддацца таемнай сіле ўяўлення, што пальцы павольна расціскаюцца ў цемрыве — гатовыя здрадзіць.
Фаб’ен мог бы яшчэ змагацца, мог бы зноў і зноў выпрабаваць свой шанц: лёс — як знешняя сіла — не існуе. Але існуе нейкі ўнутраны лёс: наступае хвіліна, калі чалавек знячэўку адчувае сваю ўразлівасць, і тады памылкі зацягваюць яго, як галавакружэнне.
I раптам, менавіта ў адну з такіх хвілін, навальнічныя хмары неспадзявана разамкнуліся, і ў іх разрыве, прама над галавой, заззяла, быццам смяротная прынада на дне пасткі, жменька зорак.
Ён зразумеў, што гэта пастка: бачыш у шчылінку тры зоркі, ірванешся да іх, а потым ужо не можаш спусціцца,— і грызі цяпер свае зоркі...
Але пілот гэтак згаладаўся па святлу, што не ўстояў перад спакусай.
XVI
Ён падняўся. Цяпер дзякуючы зорным арыенцірам стала трошкі лягчэй спраўляцца з гайданкай. Прамяністы магніт зор прыцягвае да сябе. Пілот знясілеў у доўгай пагоні за святлом! Ён цяпер нізавошта не пойдзе ўпрочкі ад самай цьмянай іскрынкі. Агеньчык якой-небудзь карчмы здаўся б Фаб’ену зараз гэткім скарбам, што ён да скону кружыўся б вакол гэтага жаданага знака.
I вось ён узносіцца да светлых палёў.
Паднімаецца паволі, па спіралі, быццам узбіраючыся ўгору па шахце студні, якая адразу ж замыкаецца пад ім. I з цягам таго, як Фаб’ен паднімаецца, хмары страчваюць свой брудны колер, яны плывуць насустрач, як хвалі, і робяцца ўсё чысцейшыя, усё бялейшыя. I вось Фаб’ен вырываецца з воблачнасці.
Ён бясконца ўражаны, аслеплены неспадзяванымі патокамі святла. Ён змушаны на некалькі секунд заплюшчыць вочы. Ён ніколі не паверыў бы, што начныя аблокі могуць быць такія асляпляльна яркія. Поўня і бляск мноства сузор’яў ператварылі іх у прамяністыя хвалі.
Адным рыўком вынырнуўшы з хмар, самалёт у той жа міг апынуўся ў царстве неймавернага спакою. Сюды не даходзіла ніводная хвалечка. Нібы лодка, што прамінула мол, самалёт зайшоў у прытульныя воды. Ён быццам кідае якар у невядомым куточку мора, у лагоднай бухце зачараваных астравоў. Унізе, пад самалётам, шалее ўраган; там зусім іншы свет, тоўшча ў тры тысячы метраў, працятая шквальнымі вятрамі, вадзянымі смерчамі, маланкамі; але гэты свет урагану абарочвае да зор твар з крышталю і снегу.
Фаб’ену мроіцца, што ён дасягнуў прыстворку раю: усё заззяла — рукі, адзенне, крылы самалёта. Святло зыходзіць не ад зор, яно плешча знізу, яно навокал, яно крынічыць з гэтых белых гурбаў.
Хмары, якія пластаюцца пад самалётам, люструюць увесь снежны бляск, атрыманы імі ад поўні. Яны зіхацяць, праменяцца і справа і злева, высокія, як вежы. Экіпаж купаецца ў малочнай плыні святла. Абярнуўшыся, Фаб’ен бачыць, як усміхаецца бортрадыст.
— Гэта ўжо лепш! — крычыць радыст.
Але ягоны голас патанае ў шуме палёту, і адзінай сувяззю паміж імі застаюцца ўсмешкі. «Я сапраўды з глузду з’ехаў,— думае Фаб’ен,— я ўсміхаюся... А мы ж прапалі».
Але ўсё-такі тысячы цёмньіх рук выпусцілі іх. 3 Фаб’ена знялі вяроўкі, як з вязня, якому дазволена трошкі пагуляць у самоце сярод кветак.
«Занадта хораша»,— думае Фаб’ен. Ён блукае паміж зор, якія насыпаны густа, як залатыя манеты скарбу; ён блукае ў свеце, дзе, апрача яго, Фаб’ена, і яго таварыша, няма ніводнай жывой істоты. Бы той злодзей з даўняй казкі, яны замураваны ў скарбніцу, з якой ім ужо ніколі не выбрацца. Яны блукаюць сярод ледзяных россыпаў каштоўнага камення — бязмежна багатьія, але прыгавораныя.
XVII
Адзін з радыётэлеграфістаў патагонскага аэрадрома Камадора Рывадавія зрабіў раптам рэзкі рух рукой, і адразу ўсе тыя, хто, пакутуючы ад бяссілля, нёс гэтай ноччу вахту на радыёстанцыі, абступілі яго, схіліліся над яго сталом.
Яны схіліліся над ярка асветленым лістком чыстай паперы. Рука радыста яшчэ вагалася ў нерашучасці, яна яшчэ трымала ў палоне запаветныя літары, але пальцы ўжо трымцелі, аловак пакалыхваўся.
— Навальніца?
Ён кіўнуў. Трэск разрадаў перашкаджаў яму.
Вось радыст накрэсліў некалькі неразборлівых значкоў. Потым словы. I ўжо можна разабраць тэкст:
«Блакіраваны над ураганам, вышыня тры тысячы восемсот. Ідзём прама на захад, углыб мацерыка, бо нас аднесла да мора. Пад намі суцэльная воблачнасць. He ведаем, над морам мы яшчэ ці не. Паведаміце, як глыбока распаўсюдзілася бура».
Каб перадаць гэтую радыёграму ў Буэнас-Айрэс, давялося з-за навальніцы перадаваць яе па ланцужку, ад станцыі да станцыі. Пасланне прабіралася ў начы, як вартаўнічы агонь ад вышкі да вышкі.
Буэнас-Айрэс распарадзіўся адказаць:
— Бура над усім мацерыком. Колькі ў вас засталося бензіну?
— На паўгадзіны.
I гэтая фраза — ад дзяжурнага да дзяжурнага — дасягнула Буэнас-Айрэса.
Экіпаж быў прыгавораны: меней чым праз трыццаць хвілін ён нырне ў цыклон, які панясе яго да зямлі.
XVIII
А Рыўер у роздуме. Болей не застаецца ніякай надзеі: экіпаж загіне дзесьці ў начы.
Рыўеру прыгадваецца адно відовішча, якое страшэнна ўразіла яго ў дзяцінстве: з сажалкі спускалі ваду, каб знайсці цела тапельца... I экіпаж таксама не будзе знойдзены да той пары, пакуль не схлыне з зямлі гэты акіян цемрадзі, пакуль зноў не акрэсляцца ў дзённым святле пяскі, даліны, жытнёвыя нівы. Магчыма, простыя сяляне напаткаюць двух дзяцей, што будуць як быццам спаць, прыкрыўшы твар рукамі, у травах і золаце мірнага дня. Але яны мёртвыя — ноч ужо заспала іх.
Рыўер думае пра скарбы, пахаваныя ў глыбінях
3 Зак. 410«
65
ночы, як у казачных морах... Начныя яблыні прагна чакаюць зары, чакаюць усім сваім цветам, якому яшчэ не давялося раскрыцца. Ноч багатая, поўная водараў, сонных ягнятак, поўная кветак, яшчэ пазбаўленых фарбаў.
Плодныя нівы, волкія гаі, росныя лугі паволі ўстануць насустрач зары. Але сярод узгоркаў, цяпер зусім бяскрыўдных, сярод лугоў і ягнят, сярод усёй гэтай лагоды свету застануцца ляжаць, як у абдымках сну, двое дзяцей. I нейкі драбок відочнага свету лёгкім струменьчыкам перальецца ў іншы свет.
Рыўер ведае жонку Фаб’ена, турботлівую і ласкавую: ёй дазволілі толькі дакрануцца да кахання — гэтак ненадоўга даюць забаўку беднаму дзіцяці.
Рыўер думае пра руку Фаб’ена, якая пакуль — ёй засталіся лічаныя хвіліны — трымае штурвал, трымае свой лёс. Пра руку, якая ўмела песціць. Пра руку, якая датыкалася да грудзей і выклікала ў іх хваляванне, як рука бога. Пра руку, якая датыкаецца да твару, і твар пераменьваецца. Пра цудатворную руку.
Фаб’ен ляціць зараз над начной раскошай воблачных мораў, але пад гэтымі морамі — вечнасць. Ён заблудзіўся сярод сузор’яў. Ён адзіны жыхар зор. Ён пакуль яшчэ трымае свет у сваіх руках, закалыхвае яго ля сваіх грудзей. Фаб’ен сціскае штурвал, у якім заключан'ы для яго груз чалавечых багаццяў, і ў роспачы нясе ад зоркі да зоркі бескарысны скарб, які неўзабаве ён будзе змушаны выпусціць з рук...
Рыўер думае, што адна радыёстапцыя яшчэ слухае Фаб’ена. Толькі адна музычная хваля, поўная мінорных пераліваў, яшчэ звязвае Фаб’ена са светам. He скарга. He крык. He, самы чысты з гукаў, якія калінебудзь нараджаў адчай.
XIX
Рабіно парушыў самоту Рыўера:
— Месье дырэктар, я падумаў... Можа, варта ўсётакі паспрабаваць...
У Рабіно не мелася ніякіх прапаноў; ён проста хацеў засведчыць сваю добрую волю. Ён быў бы шчаслівы знайсці нейкае выйсце, і ён шукаў яго як разгадку рэбуса. Але звычайна выходзіла так, што Рыўер і слухаць не хацеў інспектарскіх меркаванняў. «Ці бачыце, Рабіно, у жыцці няма гатовых рашэнняў. Але ёсць дзейныя сілы. Іх трэба стварыць, тады з’явяцца і рашэнні». I Рабіно мусіў абмежавацца роллю творцы дзейнай сілы сярод саслоўя механікаў. Сілы, вартай жалю, якая аберагала ад іржаўчыны ўтулкі вінтоў.
А перад падзеямі цяперашняй ночы Рабіно апынуўся бяззбройны. Яго інспектарскае званне не давала яму, аказваецца, ніякай улады над бурамі і над прывідным экіпажам, які, сапраўды, змагаўся цяпер ужо зусім не дзеля прэміі за дакладнасць — экіпаж цяпер імкнуўся пазбегнуць таго адзінага спагнання, якое знімала ўсе спагнанні, накладзеныя інспектарам Рабіно,— пазбегнуць смерці.
I нікому не патрэбны Рабіно бязмэтна туляўся з пакоя ў пакоіі.
Жонка Фаб’ена папрасіла далажыць пра яе. У пакутлівай трывозе сядзела яна ў пакоі сакратароў і чакала, калі Рыўер прыме яе. Сакратары потайкам паглядвалі на яе. Гэта бянтэжыла яе, яна баязліва азіралася. Усё тут здавалася ёй варожым: і гэтыя людзі, якія, быццам пераступіўшы цераз труп, прадаўжалі займацца сваімі справамі, і гэтыя папкі, дзе ад чалавечага жыцця, ад чалавечых пакут застаўся толькі радок чэрствых лічбаў. Яна спрабавала адшукаць хоць што-небудзь, што сказала б ёй пра Фаб’ена. Дома ўсё
крычала пра яго адсутнасць: рассцеленая пасцель, прыгатаваная кава, букет кветак... Тут жа яна не знаходзіла ніводнай прыкметьі. Тут усё было чужое і спагадзе, і сяброўству, і ўспамінам. Яна пачула адну толькі фразу — пры ёй стараліся гаварыць ціха,— пачула, як вылаяўся службовец, які настойліва патрабаваў нейкі вшііс: «...вопіс дынама-машына, чорт пабяры, якія мы паслалі ў Сантас!» Сімона паглядзела на гэтага чалавека з бясконцым здзіўленнем. Потым перавяла позірк на сцяну, дзе вісела карта. Вусны яе ледзь прыкметна трымцелі.
Ёй было няёмка; яна здагадвалася, што ўвасабляе тут праўду, варожую гэтаму свету. Сімона ўжо амаль каялася, што прыйшла сюды, ёй хацелася схавацца дзе-небудзь, і з боязі апынуцца занадта навідавоку яна старалася не кашлянуць, не заплакаць. Яна ўсведамляла сваю чужароднасць, недарэчнасць, быццам была голая.