• Газеты, часопісы і г.д.
  • Планета людзей  Антуан дэ Сент-Экзюперы

    Планета людзей

    Антуан дэ Сент-Экзюперы

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 1984
    88.45 МБ
    Ён разгортвае запіску радыста:
    «Дзе мы?»
    Фаб’ен сам дорага даў бы за тое, каб гэта ведаць. Ён адказвае: «Не ведаю. Ідзём па компасу праз навальніцу».
    Ён зноў нахіляецца. Яго непакоіць пук выхлапнога полымя, які завіс на маторы, як агнявы букет; полымя такое бледнае, што, калі б раптам раз’яснілася, яно адразу б растварылася ў месячным святле; але ў гэтай цемрадзі нябыту яно ўбірае ў сябе ўвесь відочны свет. Пілот глядзіць, як вецер туга звівае языкі полымя, падобныя на вогненныя паходні.
    Кожныя паўхвіліны Фаб’ен нахіляецца да прыбораў, каб праверыць гіраскоп і компас. Ён ужо не асмельваецца болей уключаць чырвоныя лямпачкі: яны надоўга асляпляюць яго, але ад прыбораў з фас-
    фарэсцыруючымі лічбамі ліецца бледнае зорнае ззянне. Тут, сярод стрэлак і лічбаў, пілот адчувае зманлівую бяспеку; такое пачуццё бывае ў чалавека ў каюце карабля, калі хвалі перакочваюцца цераз палубу. 3 гэткаю жахлівай няўмольнасцю на самалёт коціцца ноч і з ёю ўсё, што нясе яна ў сваім мораку: скалы, абломкі, узгоркі...
    «Дзе мы?» — зноў пытаецца радыст.
    Фаб’ен зноў нахіляецца ўлева і прадаўжае сваё змрочнае цікаванне. Ён ужо не ведае, колькі часу, колькі намаганняў спатрэбіцца, каб скінуць гэтыя змрочныя путы. Магчыма, ён увогуле ніколі не вызваліцца ад іх; ён паставіў сваё жыццё на карту — на гэты выпацканы і пакамечаны шматок паперы, які ён разгортвае і чытае соты раз у імкненні зачэрпнуць у ім надзею: «Трылью: неба захмарана на тры чвэрці, вецер заходні, слабы». Калі Трылью захмараны на тры чвэрці, то ў разрьівах хмар можна будзе разглядзець яго агні. Калі толькі...
    Гэтая кволая надзея прымушае Фаб’ена ляцець наперад, але сумненні не пакідаюць яго; ён сяк-так крэмзае запіску радысту: «Не ведаю, ці змагу прабіцца. Спытайцеся, ці па-ранейшаму пагодна за памі...»
    Адказ засмучальны:
    «Камадора перадае: вярнуцца сюды немагчыма. Бура».
    Фаб’ен пачынае здагадвацца: надзвычайная бура, якая бушавала над Андыйскімі Кардыльерамі, перамяніла фронт і рушыла да мора. Раней чым Фаб’ен зможа дабрацца да гарадоў, на іх абрынецца цыклон.
    «Даведайцеся пра надвор’е ў Сан-Антоніо».
    «Сан-Антоніо адказвае: узнімаецца заходні вецер; на захадзе — бура. Неба амаль поўнасцю зацягнена хмарамі. У Сан-Антоніо кепская чутнасць: шум. Я таксама чую кепска. Думаю, хутка буду змушаны зняць
    антэну — перашкаджаюць разрады. Вы не намсраны павярнуць? Якія вашы планы?»
    «Пакіньце мяне ў спакоі. Запытайцеся пра надвор’е ў Байя-Бланка».
    «Байя-Бланка адказвае: хвілін праз дваццаць з захаду на Байя-Бланку абрынецца моцная навальніца».
    «Запытайцеся, што ў Трылью».
    «Трылью адказвае: ураганны вецер трыццаць метраў у секунду, заходні; страшэнны лівень».
    «Перадайце ў Буэнас-Айрэс: абложаны з усіх бакоў; фронт буры разгортваецца на тысячу кіламетраў; поўная страта бачнасці. Што нам рабіць?»
    Для пілота гэтая ноч была бязмежная. Яна не вяла ні да порта (усе яны здаваліся недасягальнымі), ні да світання: праз гадзіну сорак хвілін скончыцца бензін. Рана ці позна, так нічога і не бачачы, яны рухнуць у прорву.
    Калі б можна было дачакацца дня...
    Світальная зара ўяўлялася Фаб’ену залатым пясчаным пляжам, да якога іх магло прыбіць пасля выпрабаванняў злавеснай ночы. Пад крылом самалёта ўзніклі б выратавальныя берагі раўнін. Мірная зямля несла б свае сонныя фермы, статкі, узгоркі. Усе тыя невядомыя прадметы, якія перакочваюцца зараз у мораку, імгненна набылі б бяскрыўдны выгляд. 0, калі б толькі было можна — як бы памкнуўся ён насустрач дню!..
    Ён падумаў: «Кола замкнулася». I што б ні адбылося — усё мусіць вырашыцца яшчэ да світання, у непрагляднай цемрадзі.
    Толькі гэтак. А было ж, першыя гадзіны світання былі яму як гаючыя лекі...
    Але цяпер няма чаго ўзірацца на ўсход, туды, дзе жыве сонца: паміж самалётам і сонцам пралеглі прадонныя глыбіні ночы; з іх — не выбрацца.
    XIII
    — Паштовы з Асунсьёна ідзе добра. Гадзіны ў дзве прыбудзе. Але чакаецца сур’ёзнае запазненне паштовага з Патагоніі; відаць, яму давядзецца нялёгка.
    — Так, месье Рыўер.
    — He выключана, што мы адправім еўрапейскі самалёт, не чакаючы прылёту патагонскага. Вы атрымаеце распараджэнне, як толькі прыбудзе асунсьёнскі. Будзьце напагатове.
    Цяпер Рыўер перачытваў тэлеграмы, прынятыя ад паўночных аэрапортаў. Яны рассцілалі перад еўрапейскім паштовым месячную дарожку: «Неба чыстае, свеціць поўня, ветру няма». Горы Бразіліі, выразна акрэсленыя на зіхоткім небе, акуналі ў срэбныя хвалі мора свае зарослыя чорным лесам вяршыні. На гэты лес, не фарбуючы яго, нястомнай залевай ліліся месячныя промні. I астравы — таксама чорныя, як абломкі пасля караблекрушэння на марской пространі. I гэтая нястомная поўня на ўсім шляху — зіхоткі прамяністы ліхтар.
    Калі Рыўер дазволіць адпраўленне, экіпаж еўрапейскага паштовага ўступіць у празрысты свет мяккага, праменнага ззяння. У свет, дзе нішто не пагражае парушыць раўнавагу паміж масамі цемры і святла. У свет, куды не пранікаюць нават ласкавыя дотыкі лёгкіх ветрыкаў, якія — варта ім толькі пасвяжэць — могуць за некалькі гадзін завалачы ўсё неба гнілымі хмарамі.
    I ўсё-такі, гледзячы на гэтае ззянне, Рыўер вагаўся, быццам шукальнік золата на мяжы забароненага ўчастка. Тое, што тварылася зараз на поўдні, гучала абвінавачвальным прыгаворам Рыўеру, адзінаму абаронцу начных палётаў. Катастрофа ў Патагоніі можа настолькі ўмацаваць пазіцыі праціўнікаў, што, магчыма, яго перакананасць акажацца бяссільнай перад імі. Але пе-
    ракананасць Рыўера засталася ранейшай; магчыма, гэтая драма — вынік нейкага праліку, але яна сведчыла толькі пра гэты прыватны пралік і ні пра што болей. «Магчыма, неабходна ўстанавіць назіральныя пункты і на захадзе... Трэба падумаць пра гэта. Як бы там ні было, у мяне ўсё тыя ж важкія прычыны стаяць на сваім; цяпер магчымасць няшчасных выпадкаў паменшыцца: адна з прычын ужо выяўлена». Няўдачы гартуюць мужных. На жаль, з людзьмі даводзіцца весці гульню, у якой амаль не бярэцца ў разлік сапраўдны сэнс рэчаў. Выйгрыш альбо пройгрыш залежыць ад нейкіх чыста знешніх акалічнасцей. I ўяўная відавочнасць пройгрышу звязвае цябе па руках і нагах.
    Рыўер пазваніў.
    — Ад Байі-Бланкі па-ранейшаму няма радыёграм? — Няма.
    — Выклічце яе па тэлефоне.
    Праз пяць хвілін ён дапытваўся:
    — Чаму ад вас няма вестак?
    — Мы не чуем самалёта.
    — Маўчыць?
    — Невядома. Скрозь навальніцы. Нават калі ён нешта перадае, мы не чуем.
    — А Трылью яго чуе?
    — Мы самі не чуем Трылью.
    — Пазваніце туды па тэлефоне.
    — Спрабавалі: лінія пашкоджана.
    — Якое ў вас надвор’е?
    — Пагрозлівае. Маланкі на захадзе і поўдні. Вельмі душна.
    — Які вецер?
    — Пакуль слабы, але гэта не болей чым на дзесяць хвілін. Маланкі імкліва набліжаюцца.
    Маўчанне.
    — Байя-Бланка! Вы мяне чуеце? Добра. Пазваніце мне праз дзесяць хвілін.
    I Рыўер пачаў гартаць тэлеграмы з паўднёвых аэрапортаў. Усе паведамлялі адно і тое ж: самалёт маўчыць. Некаторыя аэрадромы ўжо не адказвалі Буэнас-Айрэсу, і на карце расплывалася пляма знямелых раёнаў, дзе над невялічкімі гарадкамі ўжо расшалеўся цыклон, дзе ўсе дзверы ўжо шчыльна замкнёны і кожны дом на цёмных вуліцах, нібы карабель, адрэзаны ад свету і згублены ў ночы. Толькі світанне прынясе ім вызваленне.
    Але, схіліўшыся над картай, Рыўер усё яшчэ не траціў надзеі выявіць дзе-небудзь лапінку чыстага неба; ён звярнуўся па тэлеграфе да паліцыі больш трох дзесяткаў правінцыяльных гарадоў з пытаннем пра надвор’е, і адказы пачалі паступаць ужо. Кожная радыёстанцыя на лініі ў дзве тысячы кіламетраў атрымала загад: як толькі будуць злоўлены пазыўныя самалёта, неадкладна, за трыццаць секунд, далажыць пра гэта ў Буэнас-Айрэс, які ў адказ паведаміць для перадачы Фаб’ену, дзе ён зможа знайсці прытулак.
    Пакоі зноў запаўняліся службоўцамі, якіх у гадзіне ночы выклікалі ў кантору. Нейкім таемным чынам даведаліся яны, што начныя палёты, магчыма, будуць прыпынены і што нават еўрапейскі паштовы цяпер будзе адпраўляцца толькі на золку. Яны ціха гаварылі пра Фаб’ена, пра цыклон,— але найбольш пра Рыўера. Яны ўгадвалі ягоную прысутнасць, адчувалі, што ён сядзіць тут, зусім побач, прыгнечаны ўраганам — гэтым варожым выпадам прыроды.
    Раптам галасы змоўклі: на парозе ўзнік Рыўер — у паліто, у капелюшы, як заўсёды, нацягнутым па самыя вочы,— вечны вандроўнік. Ён спакойна падышоў да загадчыка бюро:
    — Ужо дзесяць хвілін па першай, паперы еўрапейскага паштовага аформлены?
    — Я... я думаў...
    — Вам належыць не думаць, а выконваць.
    Ён павярнуўся і, заклаўшы рукі за спіну, павольна падышоў да расчыненага акна.
    Падбег службовец:
    — Месье дырэктар, атрымана зусім мала адказаў. Паведамляюць, што ва ўнутраных раёнах пашкоджаны тэлеграфныя лініі...
    — Добра.
    У поўнай нерухомасці Рыўер узіраўся ў ноч.
    Вось так, кожная новая вестка несла ў сабе пагрозы самалётам. Кожны горад, калі лініі сувязі яшчэ былі не зруйнаваны і ён меў магчымасць адказаць БуэнасАйрэсу, паведамляў пра няўмольнае набліжэнне цыклону, нібы пра неспадзяванае варожае нашэсце. «Бура ідзе з глыбіні мацерыка, з Кардыльераў. Яна рухаецца да мора і змятае ўсё на сваім шляху...»
    Зоркі здаваліся Рыўеру занадта бліскучымі, паветра — занадта волкім. Якая дзіўная ноч! Яна раптоўна пачынала падгніваць — падгніваць слаямі, як мякаць раскошнага з выгляду плода. Над Буэнас-Айрэсам яшчэ панавалі зоры, але гэта быў усяго толькі аазіс, прытым — недаўгавечны. Да таго ж гэты порт быў недасягальны для экіпажа. Грозная ноч, якая гніла пад подыхам ветру. Ноч, якую нялёгка перамагчы.
    Дзесьці ў яе нетрах блукаў самалёт, і на ягоным борце — бездапаможньія, устрывожаныя людзі.
    XIV
    Жонка Фаб’ена пазваніла па тэлефоне.
    У тыя ночы, калі Фаб’ен павінен быў вярнуцца, яна заўсёды вылічвала час палёту патагонскага паштовага: «Зараз ён вылятае з Трылью...» I зноў засынала. Трошкі пазней: «Цяпер ён ужо набліжаецца да СанАнтоніо, ён ужо бачыць агні...» Тады яна ўставала, рассоўвала шторы і азірала неба: «Гэтыя воблакі замінаюць яму...» Часам сярод хмар, як пастух, прагуль-
    ваўся месяц. I маладая жанчына вярталася ў пасцель, супакоеная месяцам і зоркамі: іх тысячы, яны, як жывыя істоты, акружаюць яе мужа. А гадзіне ночы яна звычайна адчувала, што ён ужо блізка: «Ён нарэўна ўжо недалёка... Ён ужо бачыць Буэнас-Айрэс...» Тады яна зноў уставала, гатавала яму вячэру, гарачую каву: «Там, угары, так холадна...» Кожны раз яна сустракала Фаб’ена так, нібыта ён спусціўся са снегавых вяршынь: «Ты не замёрз?» — «Ніколечкі!» — «Усё роўна, сагрэйся трошкі...» Да гадзіны з чвэрцю ў яе ўсё было гатова. Тады яна званіла.