Планета людзей
Антуан дэ Сент-Экзюперы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 1984
Ён расплюшчыў вочы.
— Каторая гадзіна?
— Поўнач.
— Якое надвор’е?
■— He ведаю...
Ён устаў. Пацягваючыся, павольна падышоў да акна.
— Сёння, бадай, я не змерзну. А які кірунак ветру?
— Адкуль жа мне ведаць...
Ён выхіліўся з акна.
— Паўднёвы. Цудоўна! Такі вецер пратрымаецца, бадай, аж да Бразіліі.
Ён заўважыў поўню і адчуў сябе зусім багацеем. Потым перавёў позірк уніз, на горад.
Горад не быў зараз для яго ні жаданы, ні светлы, ні цёплы. Ён ужо бачыў, як развяваецца на ветры марны пыл гарадскіх агнёў.
— Пра што ты думаеш?
Ён думаў, што каля Порта-Алегрэ магчымы туман.
— Але ў мяне свая тактыка. Я ведаю, як яго абысці.
Ён усё яшчэ глядзеў, нахіліўшыся, у акно і глыбока дыхаў, як аголены плывец перад нырком у мора.
— Ты нібыта нават і не сумуеш... Калі ты вернешся?
— Дзён праз восем — дзесяць.
Ён дакладна не ведаў. I з якой гэта прычыны яму сумаваць? Раўніны, горы, гарады... Ён адпраўляецца заваёўваць іх. Ён — вольная птушка... He праміне і гадзіны — ён будзе трымаць у руках увесь БуэнасАйрэс, а потым шпурне яго назад.
Ён усміхнуўся.
— Гэты горад... Хутка я ўжо буду далёка! Хораша вылятаць уночы! Павернеш на поўдзень, дасі газ, a праз дзесяць секунд увесь ужо краявід абернены, і ты ляціш на поўнач. I горад пад табой — як марское дно.
Яна падумала: «Шмат жа ад чаго павінен адмовіцца заваёўнік...»
— Ты не любіш свайго дома?
— Люблю...
Але жонка ведала, што ён ужо ў дарозе. Гэтыя шырокія плечы ўжо расхінаюць небасхіл.
Яна паказала на неба.
— Глядзі, якая пагода сёння... Твая дарога ўсеяна зоркамі.
Ён засмяяўся:
— I праўда.
Яна паклала руку яму на плячо і з хваляваннем адчула прахалоду яго скуры: і гэтаму целу пагражала небяспека?!.
— Я знаю, ты дужы. Але будзь асцярожны!..
— Само сабой, я заўсёды асцярожны...
I зноў засмяяўся.
Ён пачаў апранацца. Адпраўляючыся на сваё свята, ён нацягваў на сябе самыя грубыя покрывы, са-
мую тоўстую скуру,— ён апранаўся, як селянін. I чым цяжэйшы ён рабіўся, тым болей яна любавалася ім. Сама зашпіліла яму рэмень, памагла нацягнуць боты.
— Нешта гэтыя боты ціснуць.
— Вось другія.
— Пашукай мне вяровачку, прывязаць запасны ліхтарык.
Яна агледзела мужа. Апошні раз праверыла яго амуніцыю: усё падагнана як след.
— Які ты прыгожы!
Ен старанна прычэсваўся.
— Гэта для зорак?
— Гэта — каб не адчуваць сябе дзедам.
— Я раўную...
Ён зноў засмяяўся, абняў яе, прыціснуў да сваіх цяжкіх даспехаў. Потым узяў яе, як маленькую, на рукі і — усё з тым жа смехам — аднёс яе ў ложак:
— Спі!
Зачыніўшы за сабою дзверы, ён выйшаў на вуліцу і сярод ачужанага начной цемрай натоўпу зрабіў першы крок да сваёй перамогі.
Яна засталася адна. Зажурана глядзела яна на кветкі, на кнігі — на ўсё пяшчотнае, мяккае, што для яго было ўсяго толькі марское дно.
XI
Яго прымае Рыўер.
— У апошнім рэйсе вы выкінулі коніка. Пайшлі ў абход. А метэазводкі былі цудоўныя: вы спакойна маглі прайсці напрасткі. Злякаліся?
Захоплены знянацку, пілот маўчыць. Павольна пацірае далоні. Потым узнімае галаву, глядзіць Рыўеру проста ў вочы.
— Злякаўся.
У глыбіні душы Рыўеру шкада гэтага смелага хлопца, які раптам спалохаўся.
Пілот спрабуе апраўдвацца:
— Я больш нічога не бачыў. Канечне, магчыма, трошкі далей... радыё перадавала... Але бартавы агонь амаль знік, я нават не бачыў сваіх рук. Уключыў пярэднюю фару, каб, прынамсі, хоць крыло бачыць — тая ж непраглядная цемрадзь. Было такое ўражанне, што я на дне глыбокай ямы і з яе ўжо не выбрацца. А тут яшчэ матор забарахліў...
— Няпраўда.
— Няпраўда?
— Няпраўда. Мы яго потым агледзелі. Матор у выдатным стане. Але варта злякацца — і адразу ж здаецца, што матор барахліць.
— А як было не злякацца?! Навакол былі горы. Хацеў набраць вышыню — трапіў у завіхрэнне. Вы самі ведаеце, калі нічога не бачыш — а тут яшчэ і завіхрэнні... Замест таго каб падняцца, я страціў сто метраў. I ўжо не бачыў ні гіраскопа, ні прыбораў. I пачало здавацца, што матор не цягне, што ён перагрэўся, што ціск масла падае... I ўсё гэта — у цемры. Як хвароба. Але ж і ўзрадаваўся я, калі ўбачыў агні горада!
— Z _ас забагатае ўяўленне. Ідзіце.
I пілот выходзіць.
Рыўер глыбей усаджваецца ў крэсла, праводзіць рукой па сівьіх валасах.
«Гэта самы адважны з маіх людзей. Ён дзейнічаў у той вечар проста бездакорна, але я ратую яго ад страху...»
I зноў, як хвілінная слабасць, узнікла спакуса:
«А каб любілі, дастаткова толькі пашкадаваць людзей. Я ж нікога не шкадую альбо не паказваю свайго шкадавання. А як цудоўна было б акружыць сябе
дружбай, прыязнай цеплынёй. Доктару гэта даступна. Але я кірую ходам падзей. Я павінен выкоўваць людзей, каб і яны кіравалі ходам падзей. Як востра я адчуваю яго, гэты няпісаны закон цяпер, вечарам, у кабінеце, порад стосам рэйсавых папер. Варта толькі пусціць іх на самацёк, варта толькі хоць раз пусціць на самацёк цвёрда вывераныя падзеі, як адразу ж, як заклятыя, пачынаюцца аварыі. Як быццам толькі мая воля — адзіна яна — не дае самалёту разбіцца, не дае бурам затрымаць яго ў дарозе. Часам проста сам дзівуешся сваёй уладзе».
Ён раздумваў:
«I тут, бадай, няма нічога дзіўнага. Гэтак садоўнік з дня ў дзень вядзе змаганне на сваім агародзе... Зямля адвеку выношвае ў сабе першабытны лес, але цяжар звычайнай чалавечай рукі ўмінае яго назад у зямлю».
Ён думае пра пілота:
«Я ратую яго ад страху. Я нападаю не на яго, а на тое цьмянае, чэпкае, што паралізуе людзей пры сустрэчы з невядомым. Калі я паслухаю, пашкадую яго, калі ўсур’ёз прыму ягоныя страхі, ён пачне думаць, што і сапраўды адведаў нейкую таямнічую краіну, а менавіта ж таямніцы — і толькі яе — ён баіцца. Трэба, каб не засталося ніякай загадкавасці. Трэба, каб людзі апускаліся ў гэты змрочны калодзеж, потым выбіраліся з яго і казалі, што не сустрэлі там нічога загадкавага. Трэба, каб вось гэты чалавек дабраўся да самага сэрца ночы, да самага патаемнага прадоння яе, не маючы нават гэтай сваёй шахцёрскай лямпачкі, якая асвятляе адно рукі ды крыло,— і каб ён сваімі шырокімі плячыма адсунуў прэч невядомасць».
Але нават у гэтай барацьбе Рыўера і яго пілотаў нітавала маўклівае братэрства. Яны былі людзьмі аднаго гарту, імі валодала адна і тая ж прага перамаг-
чы. Але Рыўер помніў і іншыя бітвы, якія даводзілася яму весці за пакарэнне ночы.
У афіцыйных колах на змрочныя ўладанні ночы глядзелі з апаскай, як на нязведаныя лясныя нетры. Прымусіць экіпаж рынуцца з хуткасцю дзвесце кіламетраў у гадзіну насустрач бурам, туманам і ўсім тым пагрозам, якія затойвае ў сабе ноч, здавалася ім рызыкоўнай авантурай, дапушчальнай толькі ў ваеннай авіяцыі: вылятаеш з аэрадрома ў бязвоблачную ноч, праводзіш бамбёжку — і тою ж ноччу вяртаешся на той жа аэрадром. Але рэгулярным начным рэйсам наканаваны правал.
— Начныя палёты — гэта для нас пытанне жыцця і смерці,— адказваў Рыўер.— Бо наступае ноч — і мы страчваем здабыты за дзень выйгрыш у часе, страчваем нашу перавагу перад чыгункай і параходам.
Рыўера раздражнялі ўсе гэтыя казані: фінансавы бок справы, бяспека, грамадская думка. «Грамадскай думкай трэба кіраваць!» — пярэчыў ён. Ён думаў: «Колькі часу марнуецца! I ўсё-такі... ёсць у жыцці Hernia такое, што абавязкова перамагае! Жывое павінна жыць, і для таго, каб жыць, яно змятае са свайго шляху ўсе перашкоды. Для таго, каб жыць, яно стварае свае ўласныя законы. Яно неадольнае». Рыўер не ведаў, калі і як грамадзянская авіяцыя авалодае начнымі палётамі, але ён ведаў, што гэта непазбежна і што рыхтавацца да гэтага трэба ўжо цяпер.
Яму прыгадваюцца зялёныя абрусы, за якімі ён сядзеў, успёршы кулаком падбародак, і з дзіўным пачуццём сваёй сілы слухаў бясконцыя пярэчанні. Гэтыя пярэчанні здаваліся яму марнымі, загадзя асуджанымі самім жыццём. I ён адчуваў, як расце, як наліваецца вагомасцю ягоная сіла. «Мае доказы неабвержныя; перамога за мною,— думаў Рыўер.— Да гэтага вядзе натуральны ход падзей».
Калі ад яго патрабавалі нейкіх гарантый, нейкіх мер, якія выключалі ўсякую рызыку, ён адказваў:
— Законы выводзяцца на аснове вопыту. Пазнанне законаў ніколі не папярэднічае вопыту.
За доўгі год змагання Рыўер дамогся свайго. «Дамогся дзякуючы перакананасці»,— казалі адны. «Дзякуючы ўпартасці, мядзведжай сіле, якая ўсё крышыць на сваім шляху»,— заяўлялі іншыя. «Проста таму, што я абраў патрэбны накірунак»,— думаў сам Рыўер.
Але колькі перасцярог давялося прымаць напачатку! Самалёты выляталі з аэрадрома толькі за гадзіну да світання і прызямляліся не пазней, як праз гадзіну пасля захаду сонца. I толькі як назапасіўся пэўны вопыт, Рыўер асмеліўся паслаць паштовыя самалёты ў нетры ночы. Амаль без паслядоўнікаў, амаль без аніякай маральнай падтрымкі ён вёў бітву цяпер у адзіноце.
Рыўер звоніць, каб даведацца, якія апошнія паведамленні з борта самалёт'а.
XII
А тым часам патагонскі паштовы падышоў да буры, і Фаб’ен адмовіўся ад думкі абысці яе бокам. Ён зразумеў, што навальніца ахапіла занадта вялікую плошчу: лінія бліскавіц ішла далёка ўглыб, азараючы бастыёны хмар. Ён паспрабуе прайсці пад імі, а калі гэта не ўдасца — паверне назад.
Ён паглядзеў на вышынямер: тысяча семдзесят метраў. Даў ручку ад сябе, каб пачаць зніжэнне. Матор адразу моцна закалаціўся, самалёт задрыжаў. Фаб’ен на вока выправіў вугал планіравання, потым праверыў па карце вышыню ўзгоркаў: пяцьсот метраў. Каб захаваць разрыў паміж сабой і ўзгоркамі, ён вырашыў ляцець на вышьіні сямісот.
Фаб’ен ахвяраваў вышынёй — гэтак ігрок ставіць на карту ўсё сваё багацце.
Самалёт трапіў у завіхрэнне, праваліўся ўніз і затрымцеў яшчэ мацней. Фаб’ен адчуў, што яму пагражае нябачны абвал. Яму ўявілася — машына паварочвае назад і вяртаецца ў свет ста тысяч зорак... Але Фаб’ен не мяняе курсу ні на адзін градус.
Фаб’ен узважвае шанцы: магчыма, навальніца мае толькі мясцовы характар... Хутчэй за ўсё так, бо Трылью — бліжэйшы аэрапорт — паведаміў, што там неба захмарана на тры чвэрці. Значыць, у гэтай чорнай, непрагляднай, як бетон, масе яму прыйдзецца пражыць усяго нейкіх дваццаць хвілін. I ўсё-ткі пілот занепакоены. Падаўшыся ўлева, насустрач пругкаму ветру, ён намагаецца выглядзець хоць цьмяныя пробліскі, якія звычайна прабіваюць нават самую глухую цемру. Але зараз няма нават пробліскаў — толькі ледзь-ледзь прыкметна мяняецца шчытнасць мораку. Магчыма, яго проста ашуквае стомлены зрок.