• Газеты, часопісы і г.д.
  • Планета людзей  Антуан дэ Сент-Экзюперы

    Планета людзей

    Антуан дэ Сент-Экзюперы

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 1984
    88.45 МБ
    Рыўер штурхнуў дзверы ў аддзел эксплуатацыі. У пакоі гарэла толькі адна лямпачка, якая стварала
    ў кутку светлую закраінку. Стукат пішучай машынкі надаваў цішыні нейкі асаблівы сэнс, але' не парушаў яе. Час ад часу ў пакоі трапятаў тэлефонны званок; дзяжурны сакратар уставаў са свайго месца і праставаў насустрач гэтаму поклічу, настойліваму і сумнаму. Ён знімаў трубку, і цьмяная трывога сунімалася; у зацененым кутку пачыналася ціхая размова. Потым чалавек спакойна вяртаўся да стала; выраз санлівай адзіноты, які застыў на яго твары, затойваў неразгаданую таямніцу. Якую пагрозу нясе ў сабе вокліч — адтуль, звонку, з начы, калі два паштовыя самалёты ў палёце? Рыўер падумаў пра тэлеграму, якая раптоўна абрушваецца на сям’ю за вячэрнім сталом, калі на працягу некалькіх бясконца доўгіх секунд твар бацькі, прачытаўшага тэлеграму, яшчэ не выдае сваёй страшнай тайны. Толькі прабягае па твары лёгкая хваля — такая спакойная, не падобная на крык аб ратунку... I кожны раз у прыглушаным тэлефонным званку Рыўеру чулася глухое рэха гэтага крыку. Самота замаруджвала рухі мужчыньі, рабіла яго падобным на плыўца, які бэрсаўся ў хвалях, і калі ён вяртаўся з цёмнага кутка да сваёй лямпы, здавалася, што плывец вынырнуў з глыбіні, і кожны раз Рыўеру мроіўся даўкі цяжар таямніцы.
    — Сядзіце. Я падыду.
    Рыўер зняў трубку і пачуў пошум начнога свету. — Рыўер слухае.
    Слабы шолах, потым голас:
    — Злучаю вас з радыёстанцыяй.
    Зноў шум, шчоўканне кантактаў; потым іншы голас:
    — Гаворыць радыёстанцыя. Перадаём тэлеграмы. Рыўер запісаў іх, ківаючы галавой:
    — Так... Так...
    Нічога істотнага. Звычайныя службовьія зводкі. Рыо-дэ-Жанейра прасіў даведку, Мантзвідэо паведам-
    ляў пра надвор’е, а Мендоса пра тэхнічнае абсталяванне. Звычайныя хатнія гукі.
    — А самалёты?
    — Навальніца. Самалётаў не чуем.
    — Ясна.
    Рыўер падумаў, што вось тут такая светлая, зорная ноч, а радысты ўжо ўлавілі ў ёй дыханне далёкіх навальніц.
    — Да пабачэння.
    Рыўер падняўся. Да яго падышоў сакратар:
    — Паперы на подпіс, месье дырэктар.
    — Давайце...
    Рыўер раптам адчуў прыліў прыязнасці да гэтага чалавека, на якога таксама ўзвальваўся цяжар гэтай ночы. «Мы разам вядзём бітву,— думаў Рыўер.— Але ён так і не даведаецца ніколі, як моцна нітуе нас гэтая начная рупнасць».
    IX
    Калі Рыўер са стосам паперы ў руцэ ўвайшоў у свой кабінет, ён адчуў той востры боль у правым баку, які вось ужо некалькі тыдняў даймаў яго.
    «Так і не праходзіць...»
    На секунду прыхіліўся да сцяны:
    «Якая недарэчнасць!»
    Дабраўся да крэсла.
    I зноў — у каторы раз — ён, стары леў, адчуў на сабе путы, і глыбокі смутак агарнуў яго.
    «Столькі працы — і прыйсці да такога завяршэння! Мне пяцьдзесят; пяцьдзесят гадоў я напаўняў сваё жыццё ўшчэрць, ствараў самога сябе, змагаўся, перайначваў ход падзей,— і вось што займае мяне цяпер, вось што поўніць мяне, вось што выцясняе ўсю рэшту свету...
    Якая недарэчнасць!»
    Ён выцер пот, перачакаў, пакуль боль адпусціць, і пачаў працаваць.
    Няспешна гартаў паперы.
    «У час разборкі матора 301 у Буэнас-Айрэсе заўважана... Накласці на вінаватага строгае спагнанне».
    Ён падпісаў.
    «На пасадачнай пляцоўцы Фларыянопаліса насуперак інструкцыям...»
    Ён падпісаў.
    «У дысцыплінарным парадку замяніць начальніка аэрадрома Рышара, які...»
    Ён падпісаў.
    Боль у баку прытупіўся, але назусім не знікаў, ён жыў у Рыўеру як нешта новае, надаючы жыццю новы сэнс і прымушаючы Рыўера думаць пра сябе самога — думаць з горыччу.
    «Справядлівы я ці несправядлівы? He ведаю. Я караю — і колькасць аварый змяншаецца. Адказнасць за аварыі ляжыць не на чалавеку, а на нейкай безаблічнай сіле, і апанаваць ёю можна толькі тады, калі трымаеш у руках людзей. Калі б я быў заўсёды справядлівы, кожны начны палёт ператвараўся б у гульню са смерцю».
    Рыўера нечакана ахапіла стома: нялёгка давалася яму гэтая няўмольнасць, настойванне на сваім. Ён падумаў: «А як добра было б пашкадаваць людзей...» Заглыблены ў свае думкі, ён усё гартаў паперы.
    «...што да Рабле, з гэтага дня ён болей не лічыцца ў складзе нашага персанала».
    Рыўер прыгадаў старога Рабле, учарашнюю размову:
    — Навука. Гэта будзе добрая навука іншым.
    — Але, месье... Падумайце, месье!.. Гэта ж першы раз! Адненькі разок за ўсё жыццё!
    — Будзе навука.
    — Але, месье!.. Гляньце, месье!
    Абтрэпаны пулярэс, а ў ім — стары газетны аркушык: малады Рабле сфатаграфаваны каля самалёта.
    Рыўер бачыць, як трымціць у старых руках гэтае наіўнае сведчанне былой славы...
    — Гэта было ў дзевяцьсот дзесятым, месье... Гэта ж я сабраў першы ў Аргенціне самалёт! Я ж у авіяцыі — з дзевяцьсот дзесятага... Ужо дваццаць гадоў, месье! I як вы толькі можаце гаварыць... А маладыя! Месье, яны ж будуць смяяцца з мяне ў цэху!.. Ах, як яны будуць смяяцца!..
    — Гэта не мяняе справы.
    — А мае дзеці, месье! У мяне ж дзеці!..
    — Я вам ужо сказаў: вы атрымаеце месца падсобніка.
    — Але мая годнасць, месье, мая годнасць! Падумайце, месье, дваццаць гадоў у авіяцыі, стары рабочы, і раптам...
    — Месца падсобніка.
    — Я адмаўляюся, месье, адмаўляюся!
    Старыя рукі дрыжаць, і Рыўер адводзіць вочы ад гэтых пабітых маршчынкамі, загрубелых, такіх дзівосных рук.
    — Месца падсобніка.
    — He, месье, не... Я хачу вам сказаць...
    — Можаце ісці.
    «Я прагнаў з такой жорсткасцю не яго,— думае Рыўер.— Я прагнаў зло, у якім ён, магчыма, і невінаваты, але прыладай якога ён стаў.
    Бо акалічнасцямі трэба кіраваць — тады і яны падпарадкоўваюцца, тады ты ствараеш. Дый людзей ствараеш. Альбо збаўляешся ад іх, калі яны — прылады зла ».
    «Я хачу вам сказаць...»
    Што хацеў сказаць яму гэты бедны стары? Што яго пад старасць пазбаўляюць адзінай радасці? Што яму дарагі сам стук інструментаў па металу самалёта, што
    ягонае жыццё пазбаўляецца вялікай паэзіі? I потым... што трэба ж неяк жыць?
    «Я вельмі стаміўся»,— думаў Рыўер. У ім падымаўся нейкі ласкавы жар. Ён паляпаў далонню па паперы, падумаў: «Я так любіў аблічча гэтага старога таварыша...» I зноў убачыў рукі старога. Зноў прыгадалася, як яны слаба ўздрыгнулі, быццам спрабуючы стуліцца. Дастаткова было сказаць: «Ну, годзе. Годзе. Заставайцеся — і па старых руках прабегла б хваля радасці»,— уяўляў Рыўер. I гэтая радасць, пра якую сказаў бы не твар, сказалі б старыя рабочыя рукі,— гэтая радасць была б Рыўеру самай дзівоснай радасцю ў свеце. «Парваць паперу?» Сям’я старога і яго вяртанне ўвечары дадому — і сціплая гордасць:
    — Ну што, цябе ўсё-такі пакідаюць?
    — To дзіва! To дзіва! Гэта ж я сабраў першы ў Аргенціне самалёт!
    I моладзь у цэху не будзе больш пасміхацца, і да старога зноў будуць адносіцца з пашанай...
    «Парваць?»
    Зазваніў тэлефон, Рыўер зняў трубку.
    Працяглае маўчанне, потым водгаласы, гулкая глыбіня, якую надаюць людскім галасам прастора і вецер. Нарэшце з трубкі пачулася:
    — Гаворыць аэрадром. Хто ля апарата?
    — Рыўер.
    — Месье дырэктар, шэсцьсот пяцідзесяты гатовы да адпраўлення.
    — Добра.
    — Нарэшце ўсё ў парадку. Але ў самы апошні момант давялося рамантаваць праводку: выявілася, што пашкоджаны кантакты.
    — Добра. Хто манціраваў ланцуг?
    — Удакладнім. Калі дазволіце, прымем строгія меры: няспраўнае асвятленне на борце — рэч вельмі небяспечная!
    — Бясспрэчна.
    Рыўер думаў: «Калі не вырываць зло з коранем, не вырываць яго шторазу, як толькі сустракаеш, тады ў палёце пагасне святло. Ведаць прылады зла і не змагацца са злом — злачынства. He, Рабле будзе звольнены».
    Сакратар нічога не бачыў, ён па-ранейшаму стукаў на машынцы.
    — Што вы друкуеце?
    — Двухтыднёвую справаздачу.
    — Чаму яна дагэтуль не гатова?
    — Я...
    — Давядзецца праверыць.
    «Дзіва, дый годзе, як бяруць верх выпадковыя абставіны, як абуджаецца агромністая цёмная сіла, тая самая, што ўзбударажвае бязмежныя пушчанскія нетры, што расце, шырыцца, апантана ракоча ўсюды, дзе толькі пачынаецца вялікая справа».
    Рыўеру ўявілася, як пад націскам тонкіх ліянаў рушацца гіганцкія храмы.
    «Вялікая справа...»
    Рыўер спрабаваў пераканаць самога сябе: «Гэтыя. людзі... Я люблю іх. I я ваюю не з імі, а з тым злом, якое дзейнічае праз іх...»
    Ягонае сэрца білася коратка, часта і вельмі балюча.
    «Я не ведаю, ці добра тое, што я раблю. He ведаю дакладнай цаны ні чалавечага жыцця, ні справядлівасці, ні гора. He ведаю толкам, чаго варта радасць чалавека. He ведаю, чаго варта рука, якая дрыжыць. I якая цана шкадавання ці ласкі...»
    Ён мроіў наяве:
    «Жыццё так перапоўнена супярэчнасцямі... Кожны выкручваецца як можа... Але заваяваць права на вечнасць, але тварыць — у абмен на сваю тленную плоць...»
    Пасля кароткага роздуму Рыўер пазваніў.
    — Перадайце пілоту еўрапейскага паштовага: хай прыйдзе да мяне перад вылетам.
    I падумаў:
    «Нельга дапусціць, каб гэты паштовы вяртаўся з паўдарогі. Калі я не ўстармашу як след маіх людзей, яны ніколі не пазбудуцца страху перад ноччу...»
    X
    Жонка пілота, разбуджаная тэлефонным званком, паглядзела на мужа, падумала:
    — Хай яшчэ трошкі паспіць...
    Яна любавалася яго дужымі аголенымі грудзьмі: ён быў як дасканала выштукаваны прыгажун карабель.
    Ён спаў у сваёй мірнай пасцелі, як у гавані, і каб нішто не трывожыла яго сну, яна распраўляла пальцамі складкі, быццам адганяла цені, быццам разгладжвала лёгкую хвалістасць і супакойвала пасцель: гэтак дотык бажаства супакойвае мора.
    Яна ўстала, расчыніла акно, і ёй у твар дыхнуў вецер. 3 акна быў відзён увесь Буэнас-Айрэс. У суседнім доме танцавалі — вецер даносіў абрыўкі мелодый,— быў час забаў і адпачынку. Горад прыхаваў людзей у сваіх ста тысячах крэпасцей; усё ваколле дыхала спакоем і пэўнасцю: але жанчыне здавалася, што вось-вось пачуецца кліч: «Да зброі!» —і на гэты кліч адгукнецца толькі адзін чалавек — яе муж, усхопіцца на ногі. Ён яшчэ спаў, але гэта быў чуйны сон ваенных рэзерваў, якія неўзабаве будуць кінуты ў бой. Гэты дрымотны горад не ахоўваў яго; мізэрнымі здадуцца лётчыку гарадскія агні, калі ён, малады бог, узляціць над іх пылам. Жонка паглядзела на вялікія мужавы далоні, якім праз гадзіну будзе даручаны лёс еўрапейскага паштовага, адказнасць за нешта значнае,
    велічнае, сходнае 3 лёсам цэлага Горада. I ў яе сэрца закралася трывога. Гэтаму чалавеку — адзінаму сярод мільёнаў — была наканавана незвычайная ахвяравальнасць. Ёй зрабілася тужліва. Ён пойдзе і ўнікне яе пяшчоты. Яна лашчыла, песціла, аберагала яго не для сябе, а для сённяшняй ночы, якая вось-вось адбярэ яго ў яе. Для барацьбы, для трывог, для перамог, пра якія яна так нічога і не паведае. Ёй удалося на нейкі час прыручыць гэтыя ласкавыя рукі, але яна зусім цьмяна ўяўляла сабе іх сапраўднае прызначэнне. Яна ведала ўсмешку гэтага чалавека, знала далікатную чуласць закаханага; але яна не ведала, як па-боску ўгневаны бывае ён у сутычцы з бурай. Яна спавівала яго пяшчотнымі путамі кахання, музыкі, кветак; але ў момант адлёту ён нязменна скідаў гэтыя путы і, відаць, зусім не шкадаваў пра гэта.