Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
77
Патрэцяе, гэта месца цікавае яшчэ і тым, што з усіх невялікіх ручаёў і рэчак, якія ўпадаюць у Дзвіну з боку Вялікага пасада, Чорны ручай быў самы буйны. Гэта пацвярджаецца не толькі геатапаграфіяй мясцовасці. Дастаткова прыгадаць, што менавіта тут у XVII ст. была пабудавана вежа, мост якой перакідваўся цераз Чорны ручай. У такой сувязі даволі ўпэўнена можна сцвярджаць, што на працягу амаль усяго года значная частка ручая, якая дамыкала да Дзвіны, была прыгодная для праходу суднаў з мелкай асадкай. Рэчышча гэтага ручая, як ні адно іншае, вельмі зручнае для падвозу грузаў па вадзе да Верхняга замка і Вялікага пасада. Таму, нам здаецца, зусім заканамерна размяшчэнне гандлёвавечавай плошчы менавіта тут. Калі ўсё гэта прыняць за ісціну, становіцца зразумелым і размяшчэнне «на рву» над Чорным ручаём царквы.
Што да назвы ручая, то сама па сабе яна даволі распаўсюджана. У дадзеным выпадку магла ўзяць пачатак ад гандлёвай плошчы «черного люда», які там збіраўся ці займаўся кабатажнымі работамі на ручаі.
Другія манументальныя пабудовы Полацка XII—XIII стст. былі размешчаны ў прыгарадных манастырах. Адзін з манастыроў — СпасаПраабражэнскі — знаходзіўся ў 2 км на поўнач ад Верхняга замка на правым беразе Палаты. Другі — Бельчыцкі — у 2 км на паўднёвы ўсход ад таго ж замка на беразе ракі Бельчанкі, левага прытока Дзвіны.
На сённяшні дзень добра вывучаны дзве пабудовы Спаскага манастыра: храм з магільнымі склепамі полацкіх епіскапаў і СпасаПраабражэнскі сабор, які захаваўся да нашых дзён. У Бельчыцкім манастыры даследаванні праводзіліся як да 1917 г., так і пазней. Былі вывучаны руіны Пятніцкай і Барысаглебскай цэркваў, рэшткі Вялікага сабора (Трусов, 1988. С. 20—22). Чацвёрты храм — трыконх гэтага манастыра, пра існаванне якога вядома з запіскі і схематычнага малюнка, па сённяшні дзень не лакалізаваны і археалагічна не вывучаны (Вороннн, 1962. С. 102—104).
Спынімся на агульнай характарыстыцы тапаграфічнага размяшчэння манастыроў і іх узаемасувязі з іншымі гарадскімі структурамі Полацка ХІІХІІІ стст.
Першае, што звяртае на сябе ўвагу, — падабенства ў характары размяшчэння, унутранай структуры і храналогіі абодвух манастыроў. Агульнапрызнана, што ўзвядзенне манастыроў адносіцца да XII ст. Абодва яны размешчаны на беразе мелкіх рэк, якія з’яўляюцца прытокамі Дзвіны і знаходзяцца практычна на аднолькавай адлегласці ад полацкага замка. Абодва манастыры маюць магільныя склепы. Таму некаторыя функцыі гэтых двух канкрэтных манастыроў, апрача рэлігійных, павінны супадаць.
3 другога боку, ёсць і значныя адрозненні па тых жа крытэрыях. Бельчыцкі манастыр знаходзіцца на высокім правым беразе Бельчанкі на адлегласці 400—500 м ад рэчышча Дзвіны. Спаскі — на адлегласці 2,2 км ад Дзвіны, схаваны ў лукавіне Палаты. Вакол Бельчыцкага манастыра археалагічнымі даследаваннямі аўтара было знойдзена сінхроннае манастырскае паселішча (Тарасов, 1987. С. 22—23). Каля Спаскага манастыра такое селішча адсутнічае. Старажытнае Сяльцо да будаўніцтва Спаскага манастыра выконвала ролю рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў. Гэта пацвярджаецца наяўнасцю тут у даманастырскі час магільных склепаў. Бельчыца, мяркуючы па летапісу, — загарадная рэзідэнцыя полацкіх
78
князёў. Полацкая царква з магільнымі склепамі, відаць, таксама належала полацкім князям.
3 усяго сказанага вышэй можна зрабіць вывад, што Бельчыцкі і Спаскі манастыры, выконваючы адзіную рэлігійную функцыю, мелі розныя сацыяльныя функцыі. Спаскі жаночы манастыр, як і мужчынскі, які знаходзіўся непадалёк ад яго, у XII ст. з’яўляўся аплотам полацкага епіскапства. У той час як Бельчыцкі — аплот княжацкай улады, аб чым сведчаць падзеі XII ст.
Але разам з тым адной з галоўных функцый манастыроў павінна была стаць ваенная абарона подступаў да горада і абвяшчэнне аб набліжэнні ворага. Мы дапускаем, што для выканання функцыі фарпостаў манастыры павінны былі мець візуальную сігнальную сувязь з Верхнім замкам. 3 гэтай мэтаю была праведзена вопытная праверка. Зразумела, што сігнальная сувязь магла існаваць толькі паміж узвышшамі ці пабудовамі на самых высокіх кропках гэтых узвышшаў. Такімі з’яўляюцца Сафійскі сабор, цэрквы манастыроў. Цэнтрам гэтай сувязі павінен быць, безумоўна, Сафійскі сабор. Ведаючы прыкладную вышыню сабора ў XI—XII стст. да падкупальнага барабана (што складала каля 50 м) і скарыстаўшы рэстаўрацыйныя рыштаванні, мы ў 1988 г. паднялі на гэту вышыню сабора тапаграфічны кіпрэйгель К2. Было праведзена візуальнае выяўленне манастыроў, прамераны вуглавыя велічыні паміж накірункамі на Спаскі і Бельчыцкі манастыры з прывязкаю да карты Полацка (М 1:2000), назіранне за характарам бачнасці манастыроў з вышыні старажытнага Сафійскага сабора. Эксперыментальныя дадзеныя пацвердзілі нашы меркаванні. 3 гэтай, зададзенай намі кропкі вышыні Сафійскага сабора вельмі добра фіксаваліся абодва манастыры. Апрача таго, вугал паміж напрамкамі на манастыры аказаўся блізкім да прамога (92°), і, што не менш цікава, працяг лініі Бельчыца — Сафійскі сабор трапляў у кропку, дзе некалі знаходзіліся Міхайлаўская царква і могілкі.
Міхайлаўскі манастыр на Гарадцы ўпершыню згадваецца ў Жалаванай грамаце Жыгімонта I 29 студзеня 1511 г. (Хорошкевнч, 1980. С. 73). Ці існаваў ён у XII—XIII стст., могуць адказаць толькі археалагічныя раскопкі, якія да нашага часу на тэрыторыі манастыра не праводзіліся. Аднак узнікненне манастыра на пачатку XVI ст. можа сведчыць аб тым, што ў гэты час канчаткова завяршылася фарміраванне сістэмы манастыроў вакол Полацка. Манастыры за межамі горада размяшчаліся па баках свету: Бельчыцкі — практычна на ўсходзе, Міхайлаўскі — на захадзе, Спаскі — на поўначы, Іаана Прадцечы — на поўдні. Усе яны былі ў межах візуальнай бачнасці з Верхняга замка ці Сафійскага сабора. Акрамя гэтага, манастыры размяшчаліся на асноўных дарогах, якія вялі да Полацка. Міхайлаўскі — на Асвейскай, Спаскі — на Невельскай, Бельчыцкі — на МінскаЛепельскай. Крыху іншае становішча ў манастыра Іаана Прадцечы на Востраве. Але і ён кантраляваў водны шлях па Дзвіне на самым важным участку для Полацка — насупраць гарадскога замка і часткі пасада з мяркуемай гандлёвай плошчай.
Такім чынам, мы бачым, што размяшчэнне манастыроў за межамі і ў бліжэйшай акрузе Полацка мела не толькі розныя сацыяльныя мэты, але і агульныя. Сярод іх — ваенная абарона падыходаў да горада. Апошняя
79
функцыя манастыроў шырока вядома на тэрыторыі Еўропы. Для прыклада дастаткова ўзяць манастырскі каменны пояс вакол Ноўгарада Вялікага, Пскова і іншых гарадоў. Полацк у дадзеным выпадку не з’яўляецца выключэннем. Мы не маем фактаў, якія сведчылі б, наколькі часта даводзілася вышэй пералічаным манастырам выконваць абарончыя функцыі. Але, мяркуючы па летапісных падзеях 1159 г., яны былі да гэтага гатовыя. У XVII ст. звесткі пра асаду полацкіх манастыроў, нягледзячы на скупасць крыніц, усё ж трапілі на старонкі летапісаў і хронік.
Манументальныя пабудовы XIV—XVII стст.
Манументальныя пабудовы гэтага храналагічнага перыяду даволі часта прыгадваюцца пісьмовымі крыніцамі. На жаль, яны пакуль не сталі прадметам навуковага археалагічнага даследавання. Часткова гэта тлумачыцца тым, што манументальных пабудоў XIV—XVII стст. да сённяшняга часу захавалася вельмі мала. Гэта перабудаваны Сафійскі сабор, будынак Брацкай школы, Езуіцкі калегіум — Кадэцкі корпус, некаторыя манастырскія корпусы.
Згодна апублікаваным А. Харашкевіч «Полацкім граматам», у XV ст. у Полацку існавалі цэрквы: Св. Сафіі (Хорошкевмч, 1977. С. 163), Багародзіцы (Хорошкевнч, 1978. С. 147—148), Св. Міхаіла (Там жа. С. 139), Рыжская (Хорошкевнч, 1977. С. 98), Св. Троіцы (Там жа. С. 28). Сюды ж трэба дадаць царкву СпасаГІраабражэння Ефрасіннеўскага манастыра, Пятніцкую царкву Бельчыцкага манастыра. Пра астатнія манументальныя пабудовы гаварыць упэўнена не прыходзіцца.
Крьіху больш падрабязны пералік цэркваў дае нам «Полацкая Рэвізія 1552 г.». У ёй згадваюцца цэрквы: Св. Міколы на Палупяце, Св. Дзімітрыя, Св. Міхаіла пры двары намесніка, Св. Сафіі, «Сретенмя Хрястова», Св. Міколы. Усе пералічаныя цэрквы былі адзінымі ў сваім родзе. В «месте» ці горадзе былі: Раства Хрыстова, Узнясення Хрыстова, Благавешчання, Св. Васілія, Св. Пятніцы. Увогуле ў горадзе і замку было 11 цэркваў.
Разам з тым нельга не ўлічваць, што некаторыя дакументы першай паловы XVI ст. прыгадваюць яшчэ некалькі цэркваў у Полацку: Св. Пятра ў 1501 г. (Хорошкевмч, 1978. С. 186), Св. Троіцы ў 1533 г. (Справы Полацкага гродзскага суда 1533—1539 гг., 1928. С. 235), Кальвінскі збор — у першай палове XVI ст. (Сапунов, 1888. С. 48).
У другой палове XVI ст. непасрэдна ў горадзе з’яўляюцца цэрквы: Спаса — 1588 г. (Археографмческнй сборннк документов, относяшмхся к нсторнн СевероЗападной Русн, 1867. С. 174), Казьмы і Даміяна — 1588 г. (Там жа. С. 174), касцёл у замку — 1581 г. (Дневннк последнего похода Стефана Баторня на Россню, 1882. С. 39—40) і Ягорыя Страстацерпца «протнв города... на поле» — 1563 г. (Сапунов, 1885. С. 50). Згодна з вядомымі пісьмовымі крыніцамі, амаль да XVIII ст. новыя цэрквы не будаваліся, а толькі «поправлялнсь» тыя, што былі. Пасля лоўгага храналагічнага перапынку ў 1774 г. упамянуты невядомыя раней царква і касцёл у Экімані (Полоцкая опнсь 1774 г. С. 2—3). Такім чынам, падсумоўваючы агульную колькасць цэркваў, якія былі ў Полацку ў XIV— XVII стст., маем іх 18 (табл. 6).
80
Манастыры. У сярэдзіне — канцы XIV ст. пісьмовыя крыніцы прыгадваюць манастыры: Іаана Прадцечы на Восіраве — 1350 г. (ці 1377—1380 гг.) (Хорошкевнч, 1977. С. 42), Троіцкі — 1350—1378, 1381 — 1387 гг. (Там жа. С. 45), Барысаглебскі Бельчыцкі — 1396 г. ці пачатак XV ст. (Там жа. С. 65—66). Бясспрэчна, што ў гэты час дзейнічаў і СпасаПраабражэнскі манастыр. У канцы XV ст. упамінаецца манастыр Міколы на Лучне — 1496 г. (Беларускі архіў, 1928. С. 158). А. Харашкевіч адзначае, што яго заснавальнікам з’яўляецца Сімяон Наўгародзец у 1260—1274 гг. (Хорошкевнч, 1982. С. 127)/
У першай палове XVI ст. па 1552 г. уключна да іх далучаюцца манастыры: Бернардзінскі — 1501 г. (Хорошкевнч, 1978. С. 186), Міхаіла на Гарадку — 1511 г. (Хорошкевнч, 1980. С. 72), Машоначны Святога Уваскрэсення — 1533 (Беларускі архіў, 1928. С. 226), Св. Пятра — 1522 г. (Лаппо, 1905. С. 174—175), Св. Юрыя «в поле за местом» — 1552 г. (Там жа. С. 175).