Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
С.В.Тарасаў
ПОЛАЦК
IXXVIIctct.
ГІСТОРЫЯ I ТАПАГРАФІЯ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
ІНСТЫТУТ ПСТОРЫІ
С.ВТарасаў
ПОЛАЦК
1XXVII стст.
ПСТОРЫЯ I ТАПАГРАФІЯ
МІНСК
«БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА..
1998
УДК 947.65
ББК 63.3(4Бем)
Т 19
Навуковы рэдактар: доктар гістарычных навук, прафесар Г. В. Штыхаў
Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук Л. У. Дучыц, Ю. М. Бохан
Тарасаў С. В.
T19 Полацк IX—XVII стст.: Гісторыя і тапаграфія. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 183 с., іл.
ISBN 9850800941.
Манаграфія прысвечана ўзнікненню, фарміраванню і развіццю гісторыкатапаграфічнай структуры найстаражытнейшага беларускага горада — Полацка. На падставс абагульнення матэрыялу шматгадовых гістарычных і археалагічных доследаў увазе чытача прапануецца на прыкладзе Полацка канцэпцыя і этапы фарміравання раннесярэдневяковага беларускага горада.
Прадстаўлсна багата планаў старажытнага Полацка, малюнкаў і схе.м.
Разлічана на навукоўцаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
УДК 947.65+72(476.521)(091)
ББК 63.3(4 Бен)+85.113(4Бен)
ISBN 9850800941
© С. В. Тарасаў, 1998
Маёй маці прысвячаю
УВОДЗІНЫ
Полацк — адзін са старажытных гарадоў на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Упершыню згадваецца ў летапісах пад 862 г. Ён быў заснаваны крывічамі на месцы, якое належала балцкай днепрадзвінскай культуры ў першай палове першага тысячагоддзя.
Геаграфічнае знаходжанне горада на беразе р. Палаты ў 0,5 км ад яе ўпадзення ў Дзвіну і дало назву гораду. У сярэднім цячэнні Дзвіны ў VIII— IX стст. рассялілася заходняя галіна крывічоў, якія атрымалі назву «палачане».
Да канца X ст. у Полацку правіла самастойная дынастыя князёў. Першы, хто згадваецца ў летапісе пад 980 г., быў полацкі князь Рагвалод: «прыйшоў з замор’я». Ён загінуў разам з жонкаю і сынам у час паходу на Полацк наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча. Дачка Рагвалода, Рагнеда, стала адной з жонак Уладзіміра. 3 980 г. Полацк уваходзіць у склад дзяржавы Уладзіміра — «імперыі Рурыкавічаў».
На пачатку XI ст. самастойная дынастыя полацкіх князёў дабіваецца незалежнага становішча горада і зямлі. Пры Усяславе Брачыславічу (1044— 1101) Полацк дасягнуў найвялікшага палітычнага росквіту і самастойнасці. Пасля смерці гэтага князя Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі і складалася з некалькіх княстваў. Паранейшаму на знешнепалітычнай арэне яна выступала як адзіная, але ўжо федэратыўная дзяржава.
У першай чвэрці XII ст. у Полацкай зямлі актывізуецца дзяржаўнае веча. Да сярэдзіны XII ст. яно набывае такі ўплыў, што нават генеалагічная галіна Усяславічаў не можа прэтэндаваць на абсалютную палітычную ўладу. Змена ў 1151 — 1158 гг. у Полацку князёў (Рагвалод — Расціслаў — Рагвалод) — прыклад барацьбы баярскіх груповак.
У пачатку XIII ст. Полацк уключаецца сумесна з лівамі, латгаламі і эстамі ў актыўную барацьбу супраць крыжакоў, якія ўварваліся ў Прыбалтыку. Супраціўленне было зацятым і не заўсёды паспяховым. Пошук новых паплечнікаў у барацьбе з крыжакамі прывёў да таго, што з 50 — 60х гадоў XIII ст. на Полацкім стале з’явіліся першыя літоўскія князі. 3 пачатку XIV ст. гэта князі з роду Гедымінавічаў. Полацк уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
Палітычны саюз з Літвою садзейнічаў усебаковаму ўмацаванню Полацка і быў узаемавыгадным. У XIV—XVI стст. Полацк быў адным з са.мых буйных гарадоў Вялікага княства Літоўскага. У «Хроніцы Польшчы» канцлера Яна Чарніхоўскага ён названы замкам (крэпасцю) Белай Русі.
3
Шматлікія гандлёвыя дагаворныя граматы Полацка з Рыгаю, Смаленскам сведчаць аб бурным развіцці вытворчых сіл і таварнаграшовых адносін у горадзе, росце яго знешнеэканамічных сувязяў. У 1490 г. Полацк атрымаў Магдэбургскае права. Быў створаны магістрат, да якога перайшлі адміністрацыйныя функцыі кіравання, а з 1504 г. горад стаў цэнтрам ваяводства.
РускаЛівонская вайна 1558—1583 гг. азнаменавала для горада пачатак яго паступовага заняпаду ў выніку пастаянных ваенных спусташэнняў. У 1563 г. Полацк захоплены войскамі Івана Грознага і знаходзіцца пад уладай рускага цара да 1579 г., калі быў адваяваны беларускапольскімі войскамі на чале са Стэфанам Баторыем. Але карэннага паляпшэння не адбылося. У часы РускаПольскай вайны 1654—1667 гг. горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі. У выніку гэтага не толькі рэзка скарацілася насельніцтва горада, але і яго эканамічны патэнцыял. Застаючыся фармальна цэнтрам буйнога рэгіёна, фактычна ён перастаў выконваць важную ролю ў эканамічным і палітычным жыцці. Сведчаннем таму можа служыць той факт, што ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гг. шведскія войскі нават не спрабавалі захапіць гэты некалі багаты і вядомы горад.
Мы свядома вельмі коратка спыніліся на палітычнай гісторыі Полацка і Полацкай зямлі. Гэтаму пытанню прысвечана шматлікая літаратура, якая можа стаць прадметам асобага вывучэння. Але разам з тым пытанне гісторыкатапаграфічнай структуры Полацка IX—XVII стст. цесна звязана з развіццём эканамічнай і палітычнай гісторыі горада. He абумоўленых выпадковасцей у тапаграфічнай гісторыі горада няма. Іншая справа, што на розных этапах свайго развіцця прыярытэт у фарміраванні мікра і макратапаграфічнай структуры мог належаць розным па характару і прыродзе фактам.
Першым з іх для ранейшага этапу, безумоўна, з’яўляецца геаграфічны. У далейшым роля яго паменшылася, але не ўлічваць фактар геаграфіі для фарміравання горада нават у XX ст. нельга. Геаграфічнае знаходжанне старажытнага Полацка IX—X стст. на працягу многіх гадоў не выклікала яўнага сумнення нават тады, калі ў выніку археалагічнага даследавання 60—70х гг. выявілася, што тэрыторыя акаляючага горада амаль у тры разы меншая за памер умацаванага дзядзінца. Такой супрацьлегласці ў памерах умацаванага і неўмацаванага гарадскога пасялення невядома ні ў адным горадзе Усходняй Еўропы. А менавіта суадносіны прапорцый і наяўнасць схемы «замак — пасад» з’яўляюцца галоўнай рысай ранняга феадальнага горада.
Нявырашанымі заставаліся пытанні росту тэрыторыі Полацка ў IX— XVII стст., дакладныя памеры гарадскіх пасадаў. Гэта было абумоўлена нязначнасцю доследаў на пасадах, асабліва Вялікім, дзе праводзіліся толькі назіранні за будаўнічымі работамі.
Поўнасцю недаследаванай з пункту гледжання археалогіі была фартыфікацыйная сістэма феадальнага Полацка. Усе дадзеныя, якія выкарыстоўваліся даследчыкамі для характарыстыкі абарончых збудаванняў, грунтаваліся толькі на паведамленнях пісьмовых крыніц. Апошнія, без сумнення, вельмі важныя, але не даюць поўнай карціны ўмацаванага горада, асабліва на ранніх этапах яго развіцця.
Больш падрабязна была даследавана полацкая архітэктура XI—XII стст. Аднак і тут пасля выяўлення помнікаў як у абрысах старажытнага горада,
4
так і за яго межамі не рабіліся спробы разглядзець узаемасувязь гэтых помнікаў у канкрэтна тапаграфічнай структуры горада, за выключэннем царквы XII ст. на Верхнім замку — прататыпа храма Архангела Міхаіла ў Смаленску. Размяшчэнне ж іншых помнікаў манументальнай архітэктуры XIV—XVII стст. нават па пісьмовых крыніцах сучаснымі даследаваннямі практычна не разглядалася. Асабліва актуальнай з’яўляецца гэта задача зараз, калі шматлікія архітэктурныя помнікі Полацка не захаваліся альбо захаваліся часткова, а ў той жа час распрацоўваюцца шырокамаштабныя праграмы па адраджэнню і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра горада.
Такім чынам, пытанні гістарычнай тапаграфіі найстаражытнейшага беларускага горада маюць на сёння не толькі навуковую цікавасць. Напрыканцы другога тысячагоддзя мы ўсё больш усведамляем каштоўнасць гістарычнай спадчыны, якая, на вялікі жаль, у кругабегу стагоддзяў мае больш шансаў на знікненне, чым на памнажэнне. Гэта разумелі многія даследчыкі, якія прысвячалі свае працы менавіта Полацку. Сярод іх: К. Гаварскі, М. БезКарніловіч, В. Сямёнаў, А. Сапуноў, П. Бацюшкаў, В. Вікенцьеў, Б. Брэжго, 3. Даўгяла, А. Ляўданскі, А. Дубінскі, I. Хозераў. У найноўшыя часы вывучэнню горада прысвячалі свае працы: М. Каргер, П. Рапапорт, А. Мітрафанаў, В. Тарасенка, Валянцін і Васілій Булкіны, Л. Побаль, Г. Штыхаў, Л. Аляксееў, А. Трусаў, Н. Здановіч, Г. Сагановіч і інш.
Праца кожнага адчыняла новыя старонкі ў летапісе выдатнага горада — сталіцы старажытнай Полацкай зямлі. Мы спадзяёмся, што вялікая гістарычная праца, якая раскрыла б феномен Полацка як этнічнага, культурнага, гандлёваэканамічнага цэнтра старажытнай Беларусі яшчэ наперадзе. Бо для разумення таго, якім чынам гэты горад нарадзіў Рагнеду, Усяслава Чарадзея, Ефрасінню, Скарыну, Сімяона Полацкага і іншых, недастаткова толькі археалагічнага ці толькі гістарычнага вывучэння. Як заўсёды, маштабныя абагульненні і глыбокія высновы могуць быць зроблены толькі на скрыжаванні розных навук. Думаецца, што не ў такой ужо і далёкай будучыні, аглядаючы полацкую даўніну з вышыні паўтары тысячы гадоў, гзта будзе зроблена.
Сёння ж мы прапануем увазе чытача манаграфію, якая з’явілася вынікам дваццацігадовага вывучэння аўтарам полацкай даўніны і дванаццаці гадоў уласных археалагічных доследаў у гэтым горадзе. Упершыню ў навуковы абарот уводзяцца многія матэрыялы, а таксама прапануецца арыгінальная псрыядызацыя асноўных этапаў гісторыкатапаграфічнага развіцця Полацка ад часоў яго ўзнікнення да канца XVII стагоддзя.
Мы спадзяёмся, што сённяшнія і будучыя пакаленні архітэктараў і горадабудаўнікоў, ад якіх залежыць развіццё нашых гарадоў і, у прыватнасці, Полацка, з увагаю паставяцца да агульнагістарычных, тапаграфічных, дэмаграфічных і іншых урбаністычных тэндэнцый, якія мы спрабавалі выявіць і паказаць на прыкладзе гэтага горада. Бо толькі ў суладдзі з мінулым, не абвяргаючы яго здабыткаў, а, наадварот, улічваючы іх, можна будавайь і развіваць нашы старажытныя, славутыя і прыгожыя гарады.
Аўтар выказвае падзяку кіраўнійтву Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, супрацоўнікам аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі, Полацкага гісторыкакультурнага запаведніка, якія дапамагалі ў працы над гэтай манаграфіяй, і асабіста Г. Штыхаву, Т. Скрыпчанка, М. Гурыну і мастаку Н. Малчанавай.
Раздзел I
АГЛЯД КРЫНІЦ I ДАСЛЕДАВАННЯЎ
1. Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Полацка
(у сувязі з праблемамі яго археалагічнага вывучэння)