Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
36
параўнаўчым аналізе бачна, што найменш была заселена тэрыторыя Запалоцця, дзе існавала яшчэ вельмі нязначнае пасяленне. Чысты, выразны слой X ст. тут не выяўлены, і меркаваць пра наяўнасць паселішча можна толькі па асноўных знаходках.
Тэрыторыя Верхняга замка X — пачатку XI ст. таксама была слаба заселена. Аб гэтым сведчыць наяўнасць вельмі беднага і невялікага па магутнасці культурнага слоя (Штыхов, 1975. С. 54), у якім былі знойдзены пацеркілімонкі, аднабаковыя грабяні, характэрны кругавы і некалькі фрагментаў ляпнога посуду. У час раскопак на Верхнім замку ў 1959—1962 гг. у перадмацерыковых напластаваннях былі знойдзены рэшткі пабудовы (14 А), якая размяшчалася ўсяго ў 20 см вышэй мацерыка. У час расчысткі гэтай пабудовы былі знойдзены фрагменты плінфы, што апасродкавана сведчыць аб тым, што яна наўрад ці магла з’явіцца раней пабудовы Сафійскага сабора (Штыхов, 1975. С. 54).
Аналагічнай была і шчыльнасць засялення ў X ст. Вялікага пасада, дзе культурны слой раней канца X — пачатку XI ст. адсутнічае (Тарасов, 1987. С. 45).
Такім чынам, у канцы X — пачатку XI ст., нягледзячы на распачатую тэндэнцыю тэрытарыяльнага пашырэння Полацка і абрастання яго новымі пасадамі, цэнтрам паранейшаму заставалася Першапачатковае гарадзішча і паселішча, якое да яго дамыкала. Безумоўна, да сярэдзіны XI ст. за кошт павелічэння пасада, г. зн. уваходжання ў тэрыторыю пасада часткі Верхняга замка і часткі будучага Вялікага пасада, рос і сам горад.
Канцэнтрацыя насельніцтва ў межах умацаванага цэнтра не магла задаволіць нарастаючыя патрэбы горада, што з’явілася адной з прычын тэрытарыяльнага росту пасадаў. Улічваючы, што магутнасць напластаванняў X — пачатку XI ст. і комплекс рэчавага матэрыялу аднолькавыя на Верхнім замку, Вялікім пасадзе (уключаючы тэрыторыю пазнейшага Ніжняга замка) і аналагічныя комплексу рэчаў з Запалоцця, мяркуем, што да сярэдзіны XI ст. вышэйадзначаныя тэрыторыі ўжо з’яўляліся гарадскімі пасадамі ў поўным сэнсе гэтага слова.
У цэлым яны не згубілі свайго статуса і ў далейшым, за выключэннем паселішча на Верхнім замку. Сёння лічыцца бясспрэчным, што ў XI ст. функцыю дзядзінца ўзяў на сябе Верхні замак. Нам здаецца, што будзе больш дакладна лічыць распаўсюджанне гэтых функцый на Верхні замак не ў пачатку XI ст., а тым больш у канцы X ст. (Алексеев, 1966. С. 136), a не раней 50х гг. XI ст., калі тут быў узведзены Сафійскі сабор. Ён, відаць, з’явіўся не толькі духоўным сімвалам, але і цэнтрам, дзе канцэнтравалася ўся палітычная і адміністрацыйная ўлада Полацка. Толькі з яго пабудовай (стварэннем, так бы мовіць, матэрыяльнаархітэктурнага падмурка для прасторавага перамяшчэння гарадской і княжацкай улады) маглі быць зменены сацыяльнапалітычныя акцэнты, якія вызначаюць тую ці іншую частку горада. Зразумела, памылкова думаць, што перанос дзядзінца быў адзіным актам. Відаць, як мяркуе I. Дубаў (Дубов, 1986. С. 319), ён адбываўся на працягу амаль 25 гадоў. I ў Полацку, такім чынам, мог ажыццявіцца ў межах трэцяй чвэрці XI ст.
Аб заканамернасці падобнага пераносу сведчаць рост палітычнай актыўнасці Полацка з другой паловы XI ст. (Данмлевмч, 1896. С. 61), a
37
таксама паскораныя тэмпы эканамічнага развіцця, якія знайшлі адлюстраванне ў павелічэнні дынамікі нарастання культурных слаёў. Дынаміка росту гарадскога культурнага слоя другой паловы XI—XIII ст. прасочваецца не толькі ў глыбіню, але і ў шырыню.
Унутранай характарыстыкай павелічэння культурных напластаванняў можна лічыць тэмпы іх утварэння, якія адлюстраваліся ў магутнасці напластаванняў гэтага часу. Найбольш выразна гэта дынаміка прасочваецца на прыкладзе культурнага слоя Верхняга замка, які мае дакладнае дэндрахраналагічнае датаванне (Штыхов, 1975. С. 51—55). Напластаванні канца X—XI ст. складаюйь разам 0,4—0,6 м, XII ст. — 0,2—0,4 м, XIII ст. — 2,02,4 м, XIVXVII стст. 0,20,9 м.
3 прыведзеных дадзеных бачым, што сумарная магутнасць слоя X—XII стст. адпавядае напластаванням XIII ст. Напластаванні ж наступных чатырох стагоддзяў не перавышаюць 1 м. Параўноўваючы гэтыя дадзеныя з картаю распаўсюджання культурнага слоя (мал. 42), можна зрабіць вывад, што ў XI ст. тапаграфія горада значна пашырылася ў параўнанні з IX—X стст. У XII ст. гэты працэс працягваўся, але ўжо не так інтэнсіўна. Да XIII ст. тэрытарыяльнае пашырэнне горада практычна спынілася. Галоўную ролю набывае ўнутраны характар утварэння культурнага слоя, павелічэнне яго магутнасці ў межах засвоенай тэрыторыі.
У канцы XII — пачатку XIII ст. рэальны запас плошчаў для пашырэння горада яшчэ меўся як ў Запалоцці, на Вялікім пасадзе, так і на задзвінскіх пасадах. Але ва ўнутранай дынаміцы гарадскога развіцця на пэўным этапе сталі пераважаць цэнтрабежныя сілы ў параўнанні з цэнтрабежнымі ранейшага перыяду. Можна сказаць, што выкарыстанне гарадскіх плошчаў ад экстэнсіўнага перайшло да інтэнсіўнага. Гэта адразу адбілася на росце магутнасці культурных напластаванняў. Пачатак працэсу можна ўпэўнена звязваць з мяжою XII—XIII стст.
Плошча Полацка была вызначана Г. Штыхавым — прыблізна каля 80 га (Штыхов, 1975. С. 33). 3 улікам новых дадзеных па Вялікім пасадзе і Запалоццю (Тарасов, 1986; 1987, 1988, 1990) памер яе трэба лічыць каля 120 га.
У XII—XIII стст. уласна горад складаўся з умацаванага дзядзінца — Всрхняга замка, Вялікага і Запалоцкага пасадаў. У гэты час узнікаюць манастыры ў Бельчыцах і Сяльцы, магчыма, на Востраве, якія, праўда, яшчэ не адносяцца да гарадской тэрыторыі.
Падобная тапаграфічная структура горада заставалася практычна нязменнай да другой паловы XVI ст. Некаторыя змены былі ўнесены пасля ўзяцця горада войскам Івана Грознага ў 1563 г. (Гейденштейн, 1889. С. 54—55, 30; с. 363, 97; с. 427—428). Яны не здолелі змяніць агульную заканамернасць развіцця гарадской структуры. Як і раней, горад працягваў развівацца па веернарадыяльнай схеме ва ўсходнім напрамку з цэнтрам на Верхнім замку.
Да мяжы XVI—XVII стст. адносіцца пачатак новага этапу развіцця гарадской структуры. Менавіта з гэтага часу можна разглядаць у якасці паўнапраўнага гарадскога элемента пасяленні на левым беразе Дзвіны: Экімань, Крыўцоў пасад і Слабаду, якія раней выконвалі функцыі сельскагаспадарчых гарадскіх прадмесцяў (Полоцкая ревмзня, 1552. С. 23—
38
27). Традыцыйныя гарадскія пасады таксама пашырылі свае плошчы, але не ў аднолькавай ступені. Найбольш павялічыўся Вялікі пасад, у той час як Запалоцце засталося ў ранейшых межах.
У канцы XVI ст. з пабудовай на Вялікім пасадзе езуіцкага касцёла ў 1581 г. (Дневнмк последнего похода Стефана Батормя на Россню, 1882. С. 39—41, 96; с. 69) адбываецца новае пераразмеркаванне акцэнтаў архітэктурных і сацыяльных дамінантаў горада.
Такім чынам, тэрытарыяльнае пашырэнне горада IX—XVII стст. адбывалася ў некалькі добра акрэсленых этапаў:
I этап — IX — пачатак XI ст. Умацаваны дзядзінец знаходзіўся на левым беразе Палаты, да яго дамыкала паселішчапасад, якое ахоплівала значную тэрыторыю пазнейшага Ніжняга замка, а потым і частку Верхняга замка, невялікія плошчы правага берага Палаты ў непасрэднай блізкасці ад дзядзінца.
II этап — сярэдзіна XI—XIII ст. Дзядзінец горада пераносіцца на Верхні замак. Актыўна пачынаюць разрастацца пасады, узнікаюць гарадскія сельскія прадмесці (паселішчыспадарожнікі), у прыгарадах паўстаюць манастыры, складваецца касцяк веернарадыяльнай сістэмы на правым беразе Дзвіны.
III этап — XIV — сярэдзіна XVI ст. Тэрытарыяльны рост горада практычна спыніўся. У гэты час узнікаюць толькі невялікія пасяленні на левым беразе Дзвіны: Экімань, Слабада, Крыўцоў пасад.
IV этап — канец XVI—XVII ст. Адбываецца пераразмеркаванне гарадскога цэнтра. 3 Верхняга замка (які ў значнай ступені губляе свае функцыі, і ў першую чаргу фартыфікацыйную) ён пераносіцца на Вялікі пасад. Спыняецца тэрытарыяльны рост Запалоцця, у той час як Вялікі пасад расце яшчэ больш інтэнсіўна ва ўсходнім напрамку. Паселішчы левага берага Дзвіны цалкам уваходзяць у гарадскую структуру. У яе межах апынуліся і некаторыя манастыры: Бельчыцкі, Іаана Прадцечы на Востраве.
Раздзел III
АРХІТЭКТУРНАПЛАНІРОВАЧНАЯ СТРУКТУРА ПОЛАЦКА
1. Замкавыя ўмапаванні
Абарончыя збудаванні Верхняга замка
Вывучэнне абарончых збудаванняў Верхняга замка магчыма па трох крыніцах: археалагічных, картаграфічных і пісьмовых. Ніводная з гэтых крыніц не мае поўнай інфармацыі. Тым не менш, супастаўляючы іх, мы можам у агульных рысах аднавіць характар абарончых збудаванняў полацкага Верхняга замка і іх гістарычнае развіццё.
Археалагічнае вывучэнне абарончых канструкцый Верхняга замка, як адзначалася, праводзілася ў 1978 г. Ленінградскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам В. Булкіна і ў 1988 г. аўтарам. Даследаванні 1978 г. закраналі асыпкі вала ў 60 м на паўднёвы захад ад Сафійскага сабора. Была зафіксавана частка вала, якая захавалася, вышынёю каля I м (Булкнн, 1978. С. 10). Там жа ў 1978 г. у час пракладкі вентыляцыйных труб з боку завулка Савецкі была пашкоджана частка вала Верхняга замка. Праведзеныя даследаванні паказалі, што захаваная частка вала складае 1,7 м. Са знешняга боку вала былі зафіксаваны рэшткі драўляных канструкцый у выглядзе бярвенняў, пакладзеных ўздоўж і ўпоперак вала (Булкмн, 1978. С. 1011).
Аднак даць гюўную характарыстыку абарончых збудаванняў было немагчыма. У першую чаргу зза нязначнасці датаваных рэчавых матэрыялаў і адсутнасці выразных унутрывальных субструкцый.
У 1987 г. у выніку прарыву лінейнай каналізацыі ўтварыўся размыў фрагмента вала з боку Дзвіны ў 50 м на захад ад Сафійскага сабора. 3 мэтаю вывучэння ўнутрывальнай канструкцыі была зроблена зачыстка прамоіны, якая фактычна ператварылася ў прарэзку вала. Даўжыня прарэзкі склала 24 м, шырыня — ад 2 да 3 м, паколькі пачатковая прамоіна мела няправільную форму (мал. 38). Вышукі паказалі, што пад 1,5—1.8 м слоем баласту ў выглядзе бітай цэглы і смецця XVIII—XX стст. знаходзіцца драўляная субструкцыя. Канструктыўна яна ўяўляла своеасаблівыя прыступкавыя накаты крокам у 1 — 1,5 м. Пакладзеныя ўздоўж натуральнага схіла бярвенні прызначаліся для яго ўмацавання (мал. 39). У схіл пагорка вертыкальна закапваліся слупы дыяметрам 0,2—0,4 м і вышынёй 0,85—1,5 м, умацоўваліся каменем. Праз 1 — 1,5 м вышэй і ніжэй па схілу ставіўся наступны радок слупоў. На слупы клаліся кароткія папярочныя лагі дыяметрам 0,2—0,25 см і даўжынёй 1 — 1,2 м такім чынам, што адным канцом лага ляжала на тарцы слупа. На папярочныя клаліся падоўжныя лагі ў выглядзе неакораных бярвенняў рознага дыяметра (у