• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    40
    сярэднім па 7—8 штук у радок). На жаль, з прычыны вузкасці прарэзкі высветліць даўжыню прадольных лаг не ўдалося, але мяркуем, што яна павінна быць не менш за 3—4 м. Слупы закапваліся на схіле пагорка непасрэдна ў мацерыковую гліну. пустоты забіваліся гэтай жа глінаю.
    У ніжняй частцы даследаванай прамоіны канструкцыя ўманаванняў мяняецца. Папярочныя лагі клаліся на камяні альбо непасрэдна на мацерыковую гліну. Зверху ўсё таксама перакрывалася глінаю.
    Пашыраючы прарэзку ў накірунку да пляцоўкі Верхняга замка, удалося зафіксаваць некалькі розных стратыграфічных узроўняў канструкцый абарончых умацаванняў вала і сцен замка. На мал. 39 яны адзначаны «А» і «В». Узровень «А» непасрэдна звязаны з вышэйапісанай субструкцыяй уздоўж схіла пагорка. Ён уяўляў сабою слой драўнянай парахні, якая размяшчалася не пад ухілам, як папярэднія, а гарызантальна. Хутчэй за ўсё, па аналогіі з гарызонтам «В», гэта былі гародні.
    Гарызонт «А» перакрываўся чырвонай глінай. Над глінай знаходзіўся гарызонт «В» — драўляныя канструкцыі. На ўчастку шырынёй 1,5 м былі зафіксаваны тры паралельныя бервяны дыяметрам 0,2 м, два камянівалуны і бервяно, якое размяшчалася пад вострым вуглом да астатніх трох. Захаванасць бярвення дрэнная. Размешчаная над ім праслойка парахні мае сляды пажару. Да дадзенай канструкцыі дамыкаў слой чырвонай гліны магутнасцю да 0,5 м. Са знешняга боку схілу ён меў форму невялікага вала.
    Гарызонт «В» перакрываецца знешнім слоем з рэшткамі бітай цэглы. плінфы, шэрай зямлі і парахні. Вышэй знаходзіўся слой чорнага колеру, названы гарызонтам «Г». Апошні да ўзроўню дзённай паверхні (2,25 м) быў закрыты слоем суцэльнага баласту ў выглядзе будаўнічага друзу.
    У прарэзцы на розных узроўнях былі знойдзены матэрыялы, па якіх можна меркаваць аб часе будаўніцтва фартыфікацыі Верхняга замка. У першую чаргу гэта адносіцца да фрагментаў ганчарнага посуду, які быў знойдзены ў гумусіраваным слоі паміж падоўжаных бярвенняў, якія ляжалі гарызантальна. Падобны посуд характэрны для Полацка XIV—XVI стст. Больш дакладную дату пабудовы дадзеных драўляных канструкцый вызначыў дэндрахраналагічны аналіз, які быў праведзены ў лабараторыі Інстытута археалогіі PAH Н. Чарных. Дата высечкі аднаго з падпорных слупоў — 1363 г.
    Такім чынам, можна больш упэўнена сказаць і аб праслойках, якія размяшчаліся вышэй дадзеных датаваных канструкцый. Сярод парахні ў гарызонце «А—А» знойдзены шэрагліняны посуд з дамешкамі жарствы, некалькі сценак чарналошчанага посуду, фрагменты плінфы. Ёсць усе падставы меркаваць, што гэты слой адпавядае канструкцыі XIV ст. У слоі «В» знойдзены венчык гаршка з добра адмучанай гліны карычневага колеру з паліваю на ўнутраным баку і фрагментамі арнаменту на лошчанай вонкавай паверхні. Тут жа былі знойдзены два фрагменты скляніцы, фрагмент паліванай падложнай пліткі (таўшчыня 4,2 см), вугал фрагмента кафлі з дывановым арнаментам. У гарызонце «Г» знойдзена сем венцаў гаршкоў і венца макотры. Вышэй слоя «Г» — пянь венцаў посуду. У цэлым керамічны матэрыял з дадзенай прарэзкі не выходзіць за межы XIV—XVII стст. Гэтым часам і трэба датаваць знойдзеныя абарончыя канструкцыі.
    2* Зак. 1390
    41
    Гістарычнае апісанне абарончых збудаванняў Верхняга замка да сярэдзіны XVI ст. адсутнічае. Згадкі ў летапісах схематычныя і няпоўныя. 3 картаграфічных матэрыялаў першымі вядомымі нам з’яўляюцца малюнкі Полацка 1579 г. Праўда, ёсць звесткі, што ў 1563 г. пад час захопу горада войскам Івана Грознага рускія карысталіся нейкім планам, дзе былі адлюстраваны ў тым ліку і абарончыя збудаванні Верхняга замка. Але гэты план так і не быў знойдзены (відаць, не захаваўся), і мы ведаем аб ім толькі з вопісу Царскага архіва, які быў складзены ў 1574—1584 гг. (Городскне поселення Росснйской нмпернм, 1960. С. 237).
    Першыя падрабязныя звесткі аб фартыфікацыі Верхняга замка ёсць у «Полацкай Рэвізіі 1552 г.» Апісанне Верхняга замка пачынаецца словамі: «Замок на rope высокой самородной между Двнной н Полотою рублен нз дерева соснового в 5 стен городнн кроме веж» (Лаппо, 1905. С. 1). У той час замак налічваў 9 вежаў: Усцейская, Другая, Асвейская, Чацвёртая, Міхайлаўская, Багародзіцкая, Сёмая, Восьмая, Сафійская.
    Разгледзім размяшчэнне вежаў у замку і іх асаблівасці.
    1.	Усцейская вежа. Месца яе лакалізацыі не выклікае сумнення. Яна знаходзілася на заходняй ускраіне Верхняга замка побач з вусцем Палаты. На гэта ўказвае і згадванне моста цераз Палату. На малюнку Полацка 1579 г. выразна бачны вежа і мост цераз Палату. Аднак яна намалявана не на паўднёвазаходнім краі замка, непасрэдна над вусцем ракі, а крыху на поўнач. Трэба меркаваць, што і Усцейская вежа 1552 г. знаходзілася на тым самым месцы. Акрамя таго, геаграфічнатапаграфічная сітуацыя не дазваляла, як і зараз, перакінуць мост непасрэдна над вусцем Палаты ў месцы яе сутокі з Дзвіной, а толькі на поўнач, дзе рэчышча і пойма значна вузейшыя.
    2.	В е ж а Д р у г а я. Аб ёй сказана, што рублена яна «з фундаменту в трн стены. Добра н покрыта» з дрэва.
    3.	Вежа Асвейская. «Добра й покрыта, на споде той вежн земная стрельнмца». Адпаведна пералічэння вежаў з поўдня на поўнач Асвейская трапляе на паўночназаходні край Верхняга замка. Акрамя таго, гэты куток замка мае дакладную накіраванасць на Асвею, што і замацавана ў назве вежы.
    4.	В е ж а Ч а ц в ё р т а я. Звестак аб канструкцыі і прызначэнні няма.
    5.	Вежа Міхайлаўская. «В трн стены, добра н покрыта. В той веже фортка к реце Полоте».
    6.	Вежа Багародзіцкая. «Добра н покрыта».
    7.	В е ж a С ё м а я. «В трн стены. Добра н покрыта».
    8.	В е ж a В о с ь м а я. «В которой ворота ку велмкому посаду. Потрабует фундаменту рублена м гора под нею на узвозе зь места вельмм утоптана...» Падрабязнае апісанне вежы сведчыць аб тым, што ёй надавалася асаблівае месца ў сістэме абароны горада. Яна выконвала функцыю брамы паміж замкам і пасадам. Таму не дзіўна, ілто гара пад ёю была моцна ўтаптана і як ніводная з вежаў патрабавала рамонту. Знаходзіцца вежа павінна была на ўсходнім баку замка, дзе на малюнку 1579 г. і паказана варотная вежа да пасада.
    9.	Вежа Сафійская. «Добра покрыта, рублена в трн стены».
    42
    У «Рэвізіі» адзначана таксама агульная колькасць гародняў на Верхнім замку (204) і асобна — колькасць гародняў паміж вежаў (табл. 7).
    Перад намі паўстала задача вызначыць на мясцовасці сучаснага Верхняга замка размяшчэнне вежаў 1552 г. Дзеля гэтага была распрацавана наступная методыка. Па буйнамаштабнаму дакладнаму сучаснаму плану Полацка (М 1:2000) быў старанна прамераны перыметр верхняй пляцоўкі замка. Ён аказаўся роўны прыблізна 1400 м. У плане Верхні замак падобны на трохкутнік. Выбраўшы ў якасці трох кутоў паўднёвазаходні, паўночназаходні і паўднёваўсходні канцы замка, быў пабудаваны геаметрычны трохкутнік, які ўпісваўся ў акружнасць (мал. 64). Потым асобна была пабудавана акружнасць і разбіта на 204 роўныя часткі, адпаведныя колькасці клецяў па «Рэвізіі 1552 г.» Пасля гэтага ў залежнасці ад колькасці клецяў, існаваўшых паміж асобнымі вежамі, акружнасць была падзелена на сектары. Правільнасць разбіўкі была праверана з дапамогай градуснага вызначэння вуглоў асобных сектараў. Праверка праводзілася з тым разлікам, што агульная колькасць гародняў роўная 100%, адпаведна і адлегласць паміж асобнымі вежамі таксама можна адлюстравайь у працэнтах.
    Такім чынам, была складзена дыяграма ўмоўнага размяшчэння замкавых вежаў у адпаведнасці з «Рэвізіяй 1552 г.» (мал. 55). Далей праводзілася сумяшчэнне дыяграмы з рэальным планам Верхняга замка. За цэнтр сумяшчэння быў прыняты цэнтр кругавой дыяграмы і цэнтр акружнасці, знойдзены ў час упісання ў яе трохкутніка Верхняга замка. Ведаючы прывязку вежаў па назвах да рэльефу (Усцейская), мікратапаніміцы (Сафійская), геаграфічных арыенцірах (Асвейская) і функцыянальных прыкметах (Міхайлаўская з форткаю да Палаты і Восьмая з брамай да Вялікага пасада), шляхам сумяшчэння плана і дыяграмы зроблена спроба дасягнуць найбольшага супадзення ўсіх прыкмет вежаў на мясцовасці.
    Найбольш аптымальнае і адпаведнае старажытнаму з’яўляецца наступнае размяшчэнне вежаў:
    Усцейская — прыкладна ў 40 м на поўнач ад паўднёвазаходняга краю Верхняга замка, побач з сучаснай лесвіцайспускам да моста цераз Палату. Другая вежа — прыблізна ў 30 м ад Усцейскай у накірунку на поўнач. Асвейская знаходзілася на паўночназаходнім краі замка ў раёне так званай Машны. Яна магла стаяць як на верхняй, так і на ніжняй пляцоўцы паўночназаходняга мыса замка. Больш верагоднае, нам здаецца, яе размяшчэнне на ніжняй пляцоўцы, бо ў 1579 г., як будзе відаць ніжэй, лінія фартыфікацыі праходзіла менавіта тут. Чацвёртая — цэнтральная вежа паўночнага прасла сцяны Верхняга замка. Відаць, для яе была абрана самая глыбокая кропка дугі, якую ўтварае тут замкавая гара ўздоўж рэчышча Палаты. Міхайлаўская вежа з форткаю на сумяшчэнні плана і дыяграмы трапляе ў сярэдзіну, якая ўтворана на паўночнаўсходнім краі вала паміж двух невялікіх узвышшаў. Такое размяшчэнне нам здаецца справядлівым, паколькі ў пазнейшыя часы тут знаходзілася фортка да ракі. Багародзіцкая вежа знаходзілася на ўскрайку паўночнаўсходняй часткі Верхняга замка. Месца гэта не выклікае пярэчанняў з пункту гледжання логікі фартыфікацыі. Сёмая і Восьмая стаялі побач, апошняя з іх — брамавая. На сучасным плане Восьмай вежы адпавядае вул. Замкавая —
    43
    сучасны праезд і старадаўні «ўзвоз» з боку Вялікага пасада. Сафійская вежа знаходзілася практычна насупраць Сафійскага сабора, на верхняй пляцоўцы паўднёвага схілу замкавай гары. Яна магла быць альбо на мысе, які размешчаны непасрэдна над «узвозам» з боку Дзвіны, альбо крыху на захад ад яго, што больш верагодна. Апошняе хутчэй за ўсё прывяло да частковага альбо поўнага знішчэння вежы ў выніку натуральнага разбурэння схілу побач з «узвозам».
    Нельга не заўважыць наступных асаблівасцей у размяшчэнні вежаў Верхняга замка ў 1552 г. Папершае, яны стаялі па канцах пляцоўкі замка. Падругое, шэсць вежаў бьілі размешчаны парамі, падзеленыя трымачатырма гароднямі: Усцейская — Другая, Міхайлаўская — Багародзіцкая, Сёмая — Восьмая. Сярод гэтых пар у адной вежы з дзвюх мелася брама, альбо фортка. Безумоўна, у дадзеным выпадку размяшчэнне вежаў парамі мела на мэце фартыфікацыйныя задачы: другая вежа павінна была фланкіруючым агнём прыкрываць вароты, альбо форткі, як найбольш слабыя месцы абароны ад пранікнення ворагаў.