• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    3 другой паловы XVI ст. Вялікі пасад і астрог «вкрузь его» згадваюцца ўсё часцей. Найбольш каштоўныя і поўныя звесткі пра іх маюць крыніцы, якія адлюстроўваюць падзеі 1563 г., — Каштарысныя кнігі Полацка 1654 г. (Внтебская старйна, 1885. С. 277—285) і Кнігі прыходнарасходныя Аляксея Міхайлавіча 1654—1655 гг. У гэтых крыніцах ёсць указанне на парадак размяшчэння на мясцовасні абарончых умацаванняў, іх памеры, адлегласць на мясцовасці і некаторыя канструктыўныя асаблівасці.
    Каштарысныя кнігі згадваюць 8 вежаў і 2 форткі ў межах пасада (Варвары, Міронаўская, Ложная, Ільінская, Скарбная, Невельская, Навугольная, Кабыльчына). У Кнігах прыходнарасходных таксама згадваюцца 8 вежаў, але крыху іначай. Ложная праязная вежа называецца «проезжймй воротамй», Скарбная мае назву Карліцкай, Кабыльчына прыгадваецца без назвы. Акрамя форткі і брамы да млына на Палаце згаданы дзве брамы з астрога да Дзвіны, якія адсутнічаюць у каштарысных кнігах.
    Прыгаданыя крыніцы каштоўныя таксама тым, што маюць прамеры ў сажнях гарадавых і астрожных умацаванняў. Трэба было перавесці гэтыя дадзеныя ў метрычную сістэму і лакалізаваць колішнія ўмацаванні на мясцовасці (мал. 71).
    Як адзначалася вышэй, у Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII стст. былі два сажні, якія выкарыстоўваліся ў будаўніцтве гарадоў: касы сажань (гарадавы) — 288 см і казённы (афіцыйны) — 216 см (Романова, 1975. С. 60). Назва «касы» на ўскраінах Маскоўскай дзяржавы, куды адносілі і захоплены Полацк, перайшла на вызначэнне казённага, афіцыйнага сажня (Романова, 1975. С. 61). Лагічна было б дапусціць, што менавіта сажань у 216 см выкарыстоўваўся для вымярэння абарончых збудаванняў Полацка ў 1654—1655 гг. Аднак гэта патрабавала вопытнай праверкі.
    3 гэтай мэтай былі выкарыстаны карты і планы гістарычнай часткі Полацка. У якасці базавага ўзяты план забудовы горада 60х гг. XX ст., на падставе якога спецыяльнымі навуковарэстаўрацыйнымі вытворчымі майстэрнямі пры Міністэрстве культуры Беларусі распрацоўвалася «Гісто
    54
    рыкаархітэктурнае і інжынернае абгрунтаванне рэгенерацыі гістарычнага нэнтра Полацка, ахоўных зон культурнага слоя» (Чернявская, 1985).
    Акрамя таго, былі выкарыстаны планы Полацка XVIII ст., на якіх бачны рэшткі абарончых равоў, што абкружалі тэрыторыю Вялікага пасада з усходу. Гэта план 1779 г. (РЦА ВМФ, ф. 3/л, воп. 37, спр. 1 1062, арк. 1), план № I 1786 г. (Там жа, спр. 11065, арк. 1), план № 2 1786 г. (Там жа, воп. 25, спр. 2454, арк. I), план 1793 г. (Там жа, ф. 1293, воп. 166, спр. 35, арк. 1), план Полацка другой паловы XVIII ст. (Там жа, ф. 3/л, воп. 37, спр. 11061, арк. 1). Пералічаныя вышэй планы былі зведзены ў адзін маштаб і супастаўлены. У якасці асновы адзінага маштабу была абрана канстанта геаграфічнага рэльефу горада, а менавіта адлюстраванне характэрных выгінаў рэчышча Палаты і размяшчэнне апошняга ў адносінах да рэчышча Дзвіны.
    3 пералічаных планаў найбольш дакладна супаў з сучасным план № 2 1786 г„ які фактычна паўтарае план другой паловы XVIII ст. Абодва план. падобны не толькі знешне, але і ў дэталях, што дазваляе ўпэўнена сцвярджаць аб адначасовым ці амаль адначасовым іх састаўленні. На гэтым плане дакладна зафіксаваны рэшткі абарончага рова, які злучаў рэчышчы Дзвіны і Палаты.
    У адрозненне ад планаў 1779 г. і XVIII ст. на дадзеных планах 1786 г. відаць, што роў захаваўся толькі з поўначы і поўдня ў досыць вялікіх фрагментах. Цэнтральная частка рова ў гэты час практычна ўжо не існавала і, мяркуючы па будынках, была засыпана. Тым не менш траса рова аднаўляецца цалкам.
    Пад час сумяшчэння планаў 1786 г. з сучаснай гарадской сеткаю атрымалася прывязка рова на мясцовасці. Акрамя таго, з вышэйпрыведзеных пісьмовых крыніц вядома, што ў лініі абарончых збудаванняў усходняй сцяны астрога ёсць дзве вуглавыя вежы, якія дзякуючы дакладнаму ўказанню на месцазнаходжанне могуць выканаць функцыю кантрольных. Гэта «наугольная Мнроновская н наугольная, что над Полотою рекою». Ведаючы адлегласць паміж гэтымі вежамі ў сажнях і фактычна на мясцовасці, не цяжка вызначыць сажань у метрычнай сістэме. На мясцовасці адлегласць ад былой Міронаўскай вежы (ад берага Дзвіны) да Навугольнай (мыс левага берага Палаты ў месцы яе рэзкага павароту на поўнач) — каля 630 м. Адлегласць паміж гэтымі вежамі па Каштарысных кнігах у суме роўная 295 сажням, па Кнігах прыходнарасходных — 305. Калі прыняць за аснову сажань у 216 см, атрымаем адпаведна: 637,2 і 658,8 м; калі прыняць сажань у 288 см — 849,6 і 878,4 м (табл. 5). Відаць, апошнія разлікі яўна не адпавядаюць сітуацыі на мясцовасці. Такім чынам, можна было б сцвярджаць, што сажань, які выкарыстоўваўся для прамераў абарончых збудаванняў Полацка ў 1654—1655 гг., складае 216 см. Але разам з тым разлікі, праведзеныя з дапамогаю ЭВМ, паказваюць, што ў той жа час мог выкарыстоўвацца і старабеларускі сажань — 194,7 см. Пры ўмове выкарыстання дадзенага сажня па сметных кнігах даўжыня праслаў сцен Вялікага пасада павінна быць роўнай 574,3 м, па Кнігах прыходнарасходных — 593,8 м. Зыходзячы з таго што прамеры на мясцовасці паміж Міронаўскай вежай і Навугольнай могуць вар’іравацца ад 600 да 630 м, то на 6 вежаў усходняга прасла сцяны прыпадае (пры ўмове агульнай даўжыні
    55
    да 630 м) адпаведна 56 ці 37 м, г. зн. 9,3—6,1 м на кожную вежу па шырыні. Такім чынам, памеры адной вежы маглі вар’іравацца ад 5 да 3 сажняў (9,7—5,8 м). У выпадку, калі прыняць за пачатковы сажань 216 см, на 6 вежаў не застанецца практычна ніводнага сантыметра на мясцовасці. Аб сажні ў 288 см тут не можа быць і гаворкі. Пры гэтым трэба ўлічваць, што вымярэнні на мясцовасці праводзіліся пры дапамозе вяроўкі, што давала і сваю пэўную недакладкасць (Постннков, 1985. С. 142).
    Пад час прывядзення планаў XVIII—XX стст. да адзінага маштабу і трасіроўкі ўсходняй лініі абарончых збудаванняў Вялікага пасада высветлілася, што гэта лінія супадае з трасаю Крапасной вуліцы на плане Полацка 1910 г. (мал. 11). Разлічанае размяшчэнне вежаў супадае са скрыжаваннем некаторых вуліц заходнеўсходняга накірунку з Крапасной вуліцаю. Так, Ложная вежа (брама) трапляе на скрыжаванне Крапасной і Ніжнепакроўскай вуліц (сучасная вул. Леніна), Ільінская вежа — на скрыжаванне з Віцебскай вуліцай (сучасная вул. К. Маркса), Скарбная вежа — на скрыжаванне з вул. Азараўскай (сучасная Камуністычная), Нявельская праязная — на скрыжаванне з Нявельскай вул. (сучасная вул. Войкава).
    He выклікае сумнення размяшчэнне вуглавых вежаў — Міронаўскай і Навугольнай. Міронаўская стаяла на самым беразе Дзвіны па трасе вул. Задзвінскай (сучасная вул. Свярдлова).
    Ёсць адна дэталь, якая дазваляе ўдакладніць месца стыкоўкі ўсходняга рова з рэчышчам Дзвіны і месцазнаходжанне Міронаўскай вежы. На плане Полацка 1786 г. выразна прасочваецца досыць шырокая затока, падобная на буйны ручай, які ўпадае ў Дзвіну (на плане 1778 г. яна паказана ў выглядзе ручая ці невялікай рачулкі), працягласцю каля 200 м. На сучасным плане Полацка, выкананым Навуковавытворчымі рэстаўрацыйнымі майстэрнямі, на гэтым месцы маецца 28 адзнак геалагічнага свідравання, дзе глыбіня залягання геалагічных пластоў ад узроўню дзённай паверхні вагаецца ад 2,3 да 10,5 м. Пры гэтым сярэдні ўзровень знаходжання мацерыка прымыкаючай тэрыторыі складае ад 1,2 да 2,5 м. На адлегласці 10—20 м на ўсход ад вул. Свярдлова (паміж вул. Маркса і вул. Леніна) прасочваецца шэраг свідравін, дзе глыбіня мацерыка фіксуецца па нарастаючай у накірунку поўнач — поўдзень (ад 6.6 да 10,5 м).
    Такім чынам, найбольшая глыбіня знаходжання мацерыка прыпадае на месца, блізкае да рэчышча Дзвіны. Няма сумнення, што ў дадзеным выпадку зафіксавана вусце некалі існаваўшага ручая альбо ракі, чыё рэчышча (ці яго частка) было выкарыстана пры пабудове ўсходняй лініі абароны Вялікага пасада.
    Крыху складаней лакалізацыя Кабыльчынай вежы «над Полотою протнв Поместмцкого посада». Гэта вежа абмяжоўвала паўночнае прасла сцяны Вялікага пасада. Разбежка ў памерах пасадскай сцяны паміж Навугольнай і Кабыльчынай вежамі па Каштарысных кнігах і Прыходнарасходных складае 67 сажняў. Тым не менш лакалізацыя вежаў магчыма з улікам старажытнага рэльефу мясцовасці і логікі фартыфікацыйнага будаўніцтва.
    Кабыльчына вежа знаходзілася ў лініі абарончых у.мацаванняў, якія абмяжоўвалі тэрыторыю Вялікага пасада (уключаючы Ніжні замак) з поўначы. Сучасныя нівеліровачныя адзнакі ўзроўню дзённай паверхні
    56
    Ніжняга замка і мысаў левага берага Палаты, якія абмяжоўваюць Вялікі пасад, супадаюць — 134—135 м (магутнасць культурнага слоя ў гэтых месцах, як правіла, не перавышае 1,0 м). У XVIII ст. розніца ў адзнаках высот таксама была нязначнаю. Але паміж Ніжнім замкам і Вялікім пасадам па яго паўночнай мяжы ёсць значны разрыў, які назіраецца ў перападзе высот да 15—16 м. На картах і планах горада тут адзначаны глыбокі роў (зараз частка вул. Фрунзе ад пл. Волі да Чырвонага моста). Па гэтай нізіне на картах XVIII—XX стст. праходзіла вул. Рыжская (1910 г.). 3 прыгаданых вышэй дакументаў 1654—1655 гг. бачна, што за Кабыльчынай вежаю ідзе фортка альбо «калмтка за старым валом» — у выпадку апісання абарончых збудаванняў з захаду на ўсход. Відавочна, што па аналогіі з іншымі «калмткамн», «форткамм» і праязнымі варотамі дадзеная знаходзілася альбо на трасе вуліцыдарогі, альбо вяла да ракі. У нашым выпадку яна магла выконваць гэтыя функцыі адначасова, паколькі з паўночнага боку Вялікага пасада больш прыдатнага спуску не было. Няма падстаў лакалізоўваць гэту фортку ў іншым месцы, акрамя як па трасе сучаснай вул. Фрунзе паміж краем Вала Івана Грознага і сучасным паўночназаходнім мысам Вялікага пасада. Адлегласць паміж форткаю і Кабыльчынай вежаю 18—28 сажняў (38,9—43,2 м). На мясцовасці гэта адпавядае адлегласці ад трасы вуліцы да мыса над Палатою з боку Вялікага пасада. Тое ж месца падказвае і логіка фартыфікацыйнага будаўніцтва, дзе вежа павінна займаць самае зручнае месца, узвышацца над пэўнай мясцовасцю і мець магчымасць фланкіруючага абстрэлу.
    Яшчэ адна вежа Вялікага пасада — Варварынская — таксама фактычна з’яўлялася «наугольной». Яна знаходзілася ў падножжа Верхняга замка, відаць, непасрэдна каля месца ўпадзення Чорнага ручая ў Дзвіну. На складзеным В. Вікенцьевым плане Полацка XVI—XVII стст. (мал. 13) (Внкентьев, 1910. С. 40) яна знаходзіцца на левым беразе ручая вышэй вусця. На тым жа плане побач дзве форткі: «фортка» і «башняфортка». Аднак у пісьмовых крыніцах гаворыцца толькі пра адну фортку — браму з Верхняга замка. Фортка (№ 4 па плану В. Вікенцьева) знаходзіцца паміж вежаў Гуська і Усценская Верхняга замка. Таму яна не можа знаходзіцца ніжэй пляцоўкі Верхняга замка, як гэта паказана ў В. Вікенцьева. Пра фортку каля Варварынскай вежы няма наогул ніякіх звестак. Сама ж вежа называецца і «проезжей», і «водяной», і «воротамм» (Сапунов, 1885. С. 276, 284, 297). Асабліва цікава вызначэнне «водная», якое сведчыць аб тым, што вежа знаходзілася паблізу вусця Чорнага ручая і як мінімум з двух бакоў была абкружана вадою Вежа мела, відаць, вадзяны перакідны мост цераз Чорны ручай. Адпавядае, як мяркуюць, месцазнаходжанню Варварынскай вежы і дарога да яе «от ворот с прмезду с посаду», якая злучала пасад з Верхнім і Ніжнім замкамі (каля 140 сажняў) (Сапунов, 1885. С. 276).