• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    Забудова і планаванне Полацка ў IX—XI стст.
    У гэты перыяд да X ст. агульная гарадская тэрыторыя ўключала: старажытнае гарадзішча, пасад на тэрыторыі Ніжняга замка і селішча на правым беразе Палаты каля сучаснага Чырвонага моста. Агульная плошча каля 7,2 га. У X—XI стст. горад вырас і ўключаў у сябе тэрыторыю Верхняга замка (першапачаткова ў выглядзе пасадскай, а з XI ст. — замкавай), цэнтральную частку Вялікага пасада (плошча Волі), як мінімум палову тэрыторыі пазнейшага Запалоцкага пасада, участак правага берага Палаты ў раёне сучаснага сельгастэхнікума. Агульная плошча каля 37 га.
    Планіроўка Полацка IX—X стст. засталася практычна нязменнай і ўяўляла ўжо згаданую веернарадыяльную схему з цэнтрам на старажытным гарадзішчы. Горад у гэты час выглядаў даволі кампактна і быў выцягнуты ўздоўж рэчышча Палаты ў накірунку да Дзвіны. Гэта традыцыя да выцягвання ўздоўж ракі была закладзена з самага пачатку ў прыроднагеаграфічных умовах узнікнення горада. Замак і цэнтральная частка пасада знаходзіліся на высокай надпоймавай тэрасе і былі абкружаны практычна з усіх бакоў вадою.
    Нязначныя па плошчы археалагічныя даследаванні не дазваляюць падрабязна і ўпэўнена гаварыць пра ўсю планіроўку і забудову горада IX— XI стст. Асобныя невялікія шурфы на гарадзішчы не здольны былі нават часткова асвяціць гэта пытанне. Некалькі больш пэўная карціна з’явілася ў выніку даследаванняў аўтара на тэрыторыі пасада IX—X стст. у 1986 і 1989—1990 гг. Агульная плошча двух раскопаў склала 460 кв. м. У абодвух раскопах выяўлены рэшткі каркаснаслупавых канструкцый печыкаменкі і глінабітныя печы на драўляным апечку. У раскопе III 1986 г. выяўлена і даследавана поўнасцю ці часткова 6 мацерыковых ямаў (мал. 30), у раскопе 1989—1990 гг. — 17 (мал. 41). На нашу думку, яны належалі як мінімум тром самастойным комплексам, кожны з якіх да 100 кв. м і болей. Такім чынам, ужо ў IX—X стст. на пасадзе праслежваецца сядзібнадваровая забудова, у якую ўваходзяць жылыя і вытворчагаспадарчыя забудовы. Асаблівай заканамернасці ў прасторавагеаметрычным размяшчэнні дадзеных комплексаў прасачыць пакуль не давялося. Гарадскія вулійы ў тым выглядзе, як яны вядомы ў Полацку ў XII—XIII стст.,
    61
    адсутнічаюць. Але нам здаецца даволі абгрунтаваным лічыць, што па пасаду з поўдня на поўнач праходзіла адна асноўная вуліца, якая вяла да замка. Уздоўж яе і размяшчаліся «дворы» і пабудовы гараджан. Такая схема поўнасцю адпавядае агульнай планіграфічнай структуры Полацка IX—X стст. Гэту заканамернасць пацвярджае і больш позняя характэрная для горада планіроўка.
    У XI ст. адбываюцца значныя змены ў агульнай планіровачнай структуры горада. Полацк разрастаецца больш чым у пяць разоў. Цэнтр пераносіцца на Верхні замак, узнікае такая велічная архітэктурная дамінанта, як Сафійскі сабор.
    Разам з тым адносна гэтага часу у нас няма ніякіх важкіх падстаў гаварыць аб карэнных зменах усёй забудовы і планіроўкі горада. Новая структура, арыентаваная на новы гарадскі цэнтр, толькі складваецца. Больш правамерна гаварыць аб своеасаблівым накладанні дзвюх веернарадыяльных схем з рознымі цэнтрамі, сярод якіх адзін — стары і ўсталяваны, другі — малады, у стадыі развіцця. Таму нават пры даследаванні археалагічных напластаванняў гэтага перыяду наўрад ці можна прасачыць якуюнебудзь дакладную сістэму ў размяшчэнні жылых пабудоў ці вуліц. Гэта пацвердзілі буйнамаштабныя раскопкі на Верхнім замку ў 60я гады. Раскоп III 1962 г. у XIV будаўнічым гарызонце (датуецца XI ст.) зафіксаваў толькі адну пабудову 14 4, якая захавалася ў выглядзе зляжалай пацярухі. Пабудова памерам 3,5x4 м з’яўлялася жыллём (Штыхов, 1975. С. 48). Гэта адзіная даследаваная жылая пабудова XI ст. на больш чым 1300 раскапаных кв. м Верхняга замка. Астатнія знаходкі X—XI стст. на Верхнім замку прадстаўлены адзінкавымі экземплярамі і нязначнымі ямамі ў мацерыку. Прычым цікава адзначыць, што пад парахнёй ніжняга вянка ўпамянутай пабудовы 14 А знойдзены абломак плінфы і ў самой пабудове знойдзена іх 3 штукі (Штыхов, 1975. С. 48). Гэта яўна сведчыць аб тым, што драўляная наземная забудова Верхняга замка была таго ж часу, што і ўзведзены ў Полацку першы культавы будынак — Сафійскі сабор.
    Можна сцвярджаць, што тэрыторыя Верхняга замка ва ўказаны час забудоўвалася і абжывалася даволі нераўнамерна і няшчыльна. Пацвярджэннем з’яўляюцца не толькі рэдкія рэшткі жылля XI ст., але і нераўнамернасць у размеркаванні магутнасці культурнага слоя на тэрыторыі Верхняга замка. Там, дзе была знойдзена пабудова 14 4, магутнасць слоя складала больш за 5 м. У той час як Сафійскі сабор — 2,5 м і поўная адсугнасць матэрыялаў X ст.
    Забудова і планаваннс Полацка ў XII—ХІП стст.
    Шматгадовыя раскопкі на тэрыторыі Полацка далі значны матэрыял, які дазваляе меркаваць аб агульным характары забудовы і планавання горада ў дадзены перыяд. Гэта перш за ўсё раскопкі 1959—1962 гг. на Верхнім замку і раскопкі аўтара 1987—1988 гг. на Вялікім пасадзе, 1983— 1984 гг. на Верхнім замку.
    Пры раскопках на Верхнім замку ў раскопах II, III і IV было ўскрыта да 9 будаўнічых гарызонтаў XII—XIII стст., якія ўяўлялі сабою рэшткі драўляных жылых вытворчых пабудоў, вулічныя насцілы.
    62
    Мы не будзем падрабязна спыняцца на характары і планіроўцы саміх пабудоў. Яны даводі падрабязна апісаны ў манаграфіі Г. Штыхава. Даследчык адзначыў, што ўсе гэтыя пабудовы ўваходзілі ў склад гаспадарчых комплексаў — двароў, абнесеных частаколам (Штыхов, 1975. С. 50). Самі двары былі выцягнуты ў глыб вуліцы, іх забудова праводзілася шчыльнымі радамі памяшканняў з вузкай прасторай паміж імі. Г. Штыхаў адзначыў, што ў XIII ст. існавала ўстойлівая планіроўка ўчастка.
    У XII—XIII стст. цэнтральная, заходняя, паўночназаходняя часткі Верхняга замка, як і ў XI ст., захоўваюць функцыі адміністратыўнадухоўнага, свецкага цэнтра горада. Няма ніякіх падстаў гаварыць аб наяўнасці менавіта на гэтай тэрыторыі рамесніцкай дзейнасці, якойнебудзь таварнай вытворчасці. Усе знаходкі, якія былі знойдзены ў так званым перамешаным слоі (характэрнымі сярод іх з’яўляюцца: шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, касцяныя грабяні, бронзавыя бранзалеты, нажы, крэсівы, плінфы, ключы, наканечнікі дзідаў і стрэл) даволі прыгодныя менавіта для такога характару пасялення на гэтай пляцоўцы. Апрача таго, варта звярнуць увагу на поўную адсутнасць культурных напластаванняў са слядамі гною, які ў гідралагічных умовах культурнага слоя полацкага Верхняга замка захоўваецца на глыбіні ад 1 м і больш. Менавіта гэты слой характэрны для пасадскай рамесніцкай, сядзібнадваровай забудовы Полацка XII—XIII стст.
    Апроч Сафійскага сабора ў XII ст. узводзіцца цэлы шэраг манументальных пабудоў. У першую чаргу гэта царква, правобраз царквы МіхаілаАрхангела ў Смаленску, якая размяшчалася ў 50 м ад паўночнаўсходняга боку сабора, княжацкі церам на паўночным краі пляцоўкі замка. Лагічна дапусціць, што гэтымі будынкамі не абмяжоўвалася колькасць манументальных пабудоў на Верхнім замку. Пацвярджаецца гэта тым, што пры раскопках на паўднёваўсходнім баку ад Сафіі ў 21 м ад краю пляцоўкі Верхняга замка ў шурфе № 2 (1x5 м) А. Ляўданскім на глыбіні 2,3 м у ніжнім слоі былі знойдзены рэшткі старажытнай сцяны, якая была выкладзена з плінфы. Сцяна не даследавалася і была засыпана (Ммтрофанов, Архіў ІГ НАНБ, спр. 111. С. 5). He выключана, што гэта магла быць сцяна якоганебудзь храма. У пісьмовых крыніцах XIV—XV стст. мы ведаем пра шматлікія манастыры на Верхнім замку. Магчыма, што частка з іх існавала ўжо ў XII—XIII стст. У плане археалагічных пошукаў такіх аб’ектаў асабліва перспектыўнай нам уяўляецца паўночназаходняя частка Верхняга замка, так званая Машна (мал. 69).
    Зусім іншыя па характару карціны ўяўляюць сабой усходняя і паўночнаўсходняя часткі Верхняга замка. Як ужо адзначалася, тут існавала даволі шчыльная дваровасядзібная забудова, якая, без сумнення, належала рамеснаму насельніцтву Полацка. Ніколі больш на тэрыторыі Верхняга замка такіх забудоў і напластаванняў не сустракалася. Гэта гаворыць пра спецыфіку не толькі ўтварэння слоя і засялення дадзенай тэрыторыі, але і пра спецыфічную характарыстыку гэтага ўчастка. Бясспрэчна, тут жылі прадстаўнікі знаці, духавенства. Апрача таго, неабходна адзначыць, што такой магутнасці слой (больш за 5 м) назіраецца толькі на нязначным участку, дзе былі размешчаны раскопы 11 і III. На астатняй усходняй і паўночнаўсходняй тэрыторыі Верхняга замка магутнасць слоя не пера
    63
    вышала ў сярэднім 4—4,5 м. Цікава, што такой жа магутнасці слой назіраецца і за межамі Верхняга замка, у непасрэднай блізкасці ад яго, г. зн. на пляцоўцы, абмежаванай: з поўначы — Валам I. Грознага, з захаду — Кадэцкім корпусам, з поўдня — былой школай № 8, з усходу — валам Верхняга замка. Нашы назіранні за будаўніцтвам цеплатрасы, траншэя якой у 1988 г. пачыналася на скрыжаванні вул. Замкавай і Стралецкай і ішла ўздоўж Вала Івана Грознага, пацвердзілі аналагічнасць характару культурнага слоя ў гэтым месйы слою на ўказаным участку Верхняга замка. 3 той толькі розніцай, што на месйы траншэі слой быў значна сапсаваны фундаментамі складскіх памяшканняў былога Кадэцкага корпуса. У профілях траншэі назіраліся напластаванні з гною і друзу XII — XIII стст., фрагменты драўляных пабудоў. Сярод матэрыялаў прысутнічаў раннекругавы посуд X ст. і посуд, характэрны XI ст. Тэрыторыя, па якой праходзіла гэта траншэя, безумоўна, належала Полацкаму пасаду. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: а ці не была ўсходняя і паўночнаўсходняя частка Верхняга замка да XII—XIII стст. пасадскай тэрыторыяй?
    Ускосныя доказы на аснове аналагічнасці характару і распаўсюджанасці культурнага слоя здадуцца не такімі ўжо і зыбкімі, калі мы прывядзём матэрыялы, якія да гэтага часу не згадваліся па невядомых прычынах даследчыкамі Полацка. У 1957 г. у сувязі з будаўніцтвам анкалагічнага дыспансера Полацкай гарадской бальніцы быў ускрыты катлаван плошчаю каля 900 кв. м на глыбіні 3 м. Кіраўніком Полацкай археалагічнай экспедыцыі М. Каргерам у паўднёвазаходняй частцы катлавана быў разбіты раскоп 14x8 м. Першы слой, ускрыты раскопамі, быў датаваны даследчыкам як «не моложе XII—XIII вв.» (Каргер, 1957. С. 1—4). «После снятйя верхнего слоя шепы в южном углу раскопа обнаружйлйсь остаткм деревянного сооруженйя, состоявшего йз двух, а местамй йз трех рядов не только круглых бревен й несколькйх тесаных пластйн, лежашйх без врубкй одйн на другом, перпендйкулярно одйн другому. Конструкцня... явно прослежнвается в юговосточном направленйй. Над стеной котлована на этом месте возвышается остаток земного вала... Сйзая глйна... также лежйт местамй й между бревнамй опйсываемой конструкцйй. Предполагается: часть какойто внутрйвальной конструкцйй» (Каргер, 1957. С. 4—5).