Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
Полацкая грамата 1350 г. (ці 1377—1381 гг.) прыгадвае царкву «оу Святого йоана Предтечн на Острове» (Хорошкевнч, 1977. С. 42). А. Сапуноў прыводзіць укладную грамату Івашкі Палупята Міхайлавіча: «Іоону Предтечн оу Островь сеножатку межу дорогамн Бабннцкой н Вороннцкою, вверх Савнна ручья» (1399 г.) (Сапунов, 1888. С. 12). Археалагічныя даследаванні, якія былі праведзены Л. Побалем у 1959 г. і аўтарам у 1987— 1988 гг., паказалі, што культурны слой размяркоўваецца па тэрыторыі Вострава вельмі нераўнамерна. Якіянебудзь сляды слоя практычна адсутнічаюць у заходняй частцы Вострава ці не перавышаюць у паўночназаходняй 0,4 м, у той час як ва ўсходняй частцы — да 2 м. У 1959 г. ва ўсходняй частцы Вострава было закладзена 5 шурфаў. Усе яны далі вельмі нязначны матэрыял: шматлікія познія пахаванні, некалькі каваных цвікоў, фрагменты плінфы, некалькі асколкаў керамічнага посуду, які можна датаваць XII—XIII стст. (Поболь, 1959. С. 10—11). Сабраны даследчыкам у тым жа годзе пад’ёмны матэрыял і, у прыватнасці, фрагменты плінфы дазволілі яму выказаць думку, што манастыр знаходзіўся менавіта ў гэтай частцы Вострава.
На магчымасць знаходжання манастыра ва ўсходняй частцы Вострава ўказвае не толькі магутнасць у гэтым месцы культурнага слоя, але і некаторыя геаграфічныя асаблівасці. Так, напрыклад, у час вясновай паводкі Дзвіны некаторыя часткі Вострава затапляліся. Асабліва моцная паводка назіралася вясною 1931 г. Тады амаль увесь Востраў быў затоплены, за выключэннем усходняй часткі, дзе зараз знаходзіцца гарадская станцыя
74
юннатаў (Дейннс, Лнчный фонд. С. 188). Таксама трэба дадаць, што ў час даследавання Вострава аўтарам у 1989 г. былі сабраны экземпляры посуду, які, бясспрэчна, датуецца XI ст. Гэта сведчыць аб тым, што тэрыторыя Вострава пачала засяляцца палачанамі ўжо ў XI ст. (Тарасов, 1988. С. 18).
У XII—XIII стст. у Полацку і яго наваколлі знаходзіліся тры манастыры: Спаскі, Бельчыцкі, Востраўскі, а на тэрыторыі самога горада не менш 4 цэркваў.
Размяшчэнне Сафійскага сабора, яго арыентацыя добра вядомы і тлумачацца проста. Для яго было абрана самае прэстыжнае і самае віднае месца з боку Дзвіны. Бясспрэчна, месца выбіралася з такім разлікам, каб сабор добра глядзеўся з боку ракі. Бо пры ўсіх іншых роўных умовах паўднёвы канец Верхняга замка ў старажытнасці быў нават крыху ніжэй за яго паўночназаходнюю частку, але вышэй за паўночнаўсходнюю. Перапад вышыняў складаў прыкладна 1,5—2,0 м. Але для Сафіі месца было выбрана менавіта над рэчышчам Дзвіны. што падкрэслівала веліч як сабора, так і ўсяго горада.
Непадалёку ад Сафійскага сабора ў 1966 г. пры будаўніцтве новага будынка морга Полацкай гарадской бальніцы быў знойдзены фундамент старажытнага храма XII ст. Храм даследаваўся ў 1967 r. М. Каргерам (Каргер, 1967. С. 2—5). Даследчык адзначыў наяўнасць характэрнага для XII ст. спосабу кладкі плінфы і камянёў на растворы вапны з цамянкай, знойдзены шматлікія фрагменты фрэсак, маёлікавых плітак і г. д. Даследаванні дазволілі поўнасцю канструяваць першапачатковы выгляд храма, які быў прататыпам вядомага храма МіхаілаАрхангела ў Смаленску. Гэтыя вывады М. Каргера ў далейшым пацвердзілі і іншыя даследаванні (Раппопорт, 1982. С. 94; Трусов, 1988. С. 15—16; Штыхов, 1983. С. 74).
На наш погляд, гэта царква мела не толькі падабенства ў канструкцыі з Міхайлаўскай у Смаленску, але і аналагічную назву.
Меркаванне грунтуецца на тым, што ў Полацку па матэрыялах XV— XVI стст. была вядома ўсяго адна Міхайлаўская царква (яе не трэба блытаць з Міхайлаўскім манастыром на Гарадцы) (Хорошкевнч, 1978. С. 139; Лаппо, 1905. С. 64). У «Полацкай Рэвізіі 1552 г.» адзначалася, што яна знаходзіцца «прп дворе наместннка, давнмх часов» (Лаппо, 1905. С. 64). А двор намесніка, як сведчаць многія дакументы, знаходзіўся на Верхнім замку. На жаль, раскопкамі 1967 г. не выяўлены час разбурэння царквы, не прыводзяцца ў справаздачы і профілі археалагічнага раскопу. Таму сказаць дакладна, да якога часу прастаяла царква, немагчыма. Але трэба адзначыць, што на чарцяжы «Узяцце Полацка войскамі Стэфана Баторыя» менавіта на гэтым месцы намаляваны будынак з крыжам — безумоўна, царква. Магчыма, гэта і ёсць Міхайлаўскі храм, які прастаяў з XII ст. па 1579 г., ці аднайменны, пабудаваны побач са старым. Ускосна гэта пацвяржаеЛ тое, што пасля 1552 г. царква Міхаіла «в Городе нлм в Замке» пісьмовымі крыніцамі больш не згадваецца. Знаходзіўся храм на адлегласці 50 м ад паўночназаходняй апсіды Сафійскага сабора (Трусов, 1988. С. 15), меў усходнюю арыентацыю, аналагічную старажытнай Сафіі.
3 другіх выяўленых археалагічных манументальных пабудоў вядомы церам княжацкага палаца. Упершыню быў даследаваны М. Каргерам (Каргер, 1977. С. 203). У 1976—1977 гг. палац быў раскапаны П. Pana
75
портам і А. Шолахавай (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 91—99). Прыбудова да палаца, амаль квадратная на плане, складалася з двух памяшканняў 4,7x4,2 і 2,5x2,4 м. Даследчыкі датавалі яе сярэдзінай — другой паловай XII ст. (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 92). Гэта адзіны вядомы помнік грамадзянскай архітэктуры XII ст. у Полацку. Ён знаходзіўся ў крайняй паўночнай частцы Верхняга замка ў непасрэднай блізкасці сучаснага абрыву да Палаты. Даследчыкі выказалі меркаванне, што полацкі палац мог быць на мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. Мініяцюра з’яўляецца ілюстрацыяй тэксту да падзей 1092 г., дзе ўпамянуты «хороммны» і паказаны высокі вузкі двухпавярховы будынак, які на першым паверсе мае дзверы, а на другім — адно вялікае акно (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 94). 3 перабудовамі палац праіснаваў да XVI ст. і, на думку аўтара, звязаны з дваром полацкіх намеснікаў (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 98).
Апрача вышэйназваных на тэрыторыі старажытнага Полацка (горада) было знойдзена і даследавана адно манументальнае культавае збудаванне XII ст. — так званы храм на стрэлцы Ніжняга замка. Яго рэшткі былі ўпершыню выяўлены ў 1962 г. Часткова царква была даследавана П. Рапапортам у 1976—1977 гг. Пры раскопках былі знойдзены фрагменты фрэсак, падлогавыя пліткі, фрагменты шыфернага саркафага. Даследчык выказаў меркаванне, што гэты чатырохслупавы аднаапсідны храм з’яўляецца княжацкім магільным склепам, які, магчыма, знешне нагадваў такі ж храм Спаскага манастыра (Раппопорт, 1980. С. 152).
Тады ж Рапапортам былі даследаваны рэшткі храма трэцяй чвэрці XII ст. «на рву» (сучасная вул. Стралецкая на тэрыторыі былой СШ № 8). Ад яго захаваліся толькі фундаментныя равы і часткова фундамент усходняй часткі. Храм меў адну апсіду, якая вельмі моцна выступала (Раппопорт, 1980. С. 156).
Такім чынам, у межах гістарычнай часткі горада Полацка (на замку і на пасадах) на сённяшні дзень вядома пяць манументальных пабудоў XI—XII стст. Пры картаграфаванні відаць, што тры з іх — Сафія, Міхайлаўская царква і палац — размешчаны на Верхнім замку (мал. 69). Характар пабудоў і іх размяшчэнне не выклікаюць сумнення ў тым, што яны былі непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю сацыяльных вярхоў Полацка: князя, епіскапа, намесніка.
Дзве другія пабудовы — «храм на рву» і на стрэлцы Ніжняга замка — стаяць крыху на водшыбе. У гэтай сувязі трэба звярнуць увагу на храналогію пабудоў. Храм на стрэлцы Ніжняга замка датуецца першай паловай XII ст., а «на рву» — трэцяй чвэрткай таго ж стагоддзя, такім чынам, паслядоўнасць пабудовы іх яўная. 60—80мі гг. XII ст. датаваны і храм Міхаіла на Верхнім замку, другой паловай XII ст. — церам. Мы бачым, што пабудовы другой паловы — канца XII ст. яўна аддаюць перавагу Верхняму замку — адміністрацыйнаму і палітычнаму цэнтру горада. Гэта можна растлумачыць толькі тым, што вышэйназваныя функцыі былі ўласцівы Верхняму замку не адразу, а набываліся ім паступова. Першапачатковая прычына гэтага працэсу нам вядома і пераканаўча даказваецца археалагічна. Гэта перанос полацкага дзядзінца з Гарадзішча на Верхні замак. Мяркуючы па дынаміцы культурных археалагічных напластаванняў
76
на Верхнім замку, працэс пераходу новых гаспадарчапалітычнаадміністрацыйных функцый да Верхняга замка расцягнуўся амаль на сто гадоў.
Па логіцы, каді якіянебудзь спецыфічна гарадскія функцыі набываліся новым цэнтрам, стары цэнтр павінен быў іх губляць. Прычым працэс страты, затухання храналагічна павінен быць роўным супрацьлегламу працэсу росту і развіцця. Ведаючы старажытны полацкі дзядзінец — Гарадзішча, мы прыходзім да вываду, што страта ім функцый гарадскога цэнтра не была з’яваю аднаразоваю, а расцягнутаю ў часе на доўгі перыяд. Відаць, на сотню гадоў. Менавіта ў такім кантэксце можна знайсці лагічнае тлумачэнне размяшчэнню на стрэлцы Ніжняга замка храма першай паловы XII ст. Апрача таго, знаходжанне яго ў крайняй кропцы Ніжняга замка, дзе ў XI—XII стст. размяшчалася частка полацкага Вялікага пасада, гаворыць аб цеснай узаемасувязі храма з пасадам XII—XIII стст. У хпхш стст. полацкі Вялікі пасад пашырыўся далёка на ўсход — у міжрэчча Дзвіны і Палаты. Тут пачалі фарміравацца новыя цэнтры прыцягнення. Стрэлка ж Ніжняга замка з’яўлялася паўночнай ускраінай, значна менш заселенай у параўнанні з цэнтральнай і ўсходняй часткай пасада.
Чаму храм быў пабудаваны менавіта тут? Гэта можна растлумачыць тым, што да сярэдзіны XVI ст. Гарадзішча і тэрыторыя Ніжняга замка складалі адно геаграфічнае цэлае. Папершае, храм на Ніжнім замку з’яўляўся месцам, дзе захоўваліся магільныя склепы. Па аналогіі з другімі такімі храмамі XII ст. у Спаскім і Бельчыцкім манастырах можна меркаваць, што храм на Ніжнім замку таксама належаў манастыру. Падругое, пры цэрквах, а тым больш пры магільных склепах, як правіла, існавалі могілкі. У XII ст. могілкі існавалі на тэрыторыі Першапачатковага гарадзішча, пра што гаварылася вышэй. Астатнія могілкі (курганныя магільнікі) былі за межамі горада XII—XIII стст. Відаць, і царква на стрэлцы Ніжняга замка, якая, на думку П. Рапапорта, з’яўлялася княжацкім магільным склепам, знаходзілася не проста каля месца пахавання, а недзе «с прнхода». А гэта магчыма зноўтакі ў выпадку, калі гарадзішча і пляцоўка больш позняга Ніжняга замка ў XII ст. складалі адно цэлае.
.Сітуацыя зусім процілеглая выяўляецца пры аналізу месцараспалажэння храма трэцяй чвэрці XII ст. «на рву». Папершае, трэба адзначыць, што на тэрыторыі Вялікага пасада ў яго паўднёваўсходняй частцы, паміж познім Ніжнім замкам і Дзвіной, прасочаны самы магутны культурны слой ад 4,0 да 6,0 м. Гэтыя дадзеныя атрыманы як у выніку геалагічнага бурэння, так і нашых назіранняў за будаўнічымі і рамонтнымі траншэямі вакол будынка былога Кадэцкага корпуса (Тарасов, 1988. С. 19—20). Прычым цікава, што такая магутнасць культурнага слоя сустракаецца ў Полацку толькі ў адным месцы — ва ўсходняй частцы Верхняга замка. У самых ніжніх гарызонтах гэтага слоя знойдзены матэрыялы X ст. Падругое, усходні вал Верхняга замка аддзелены ад тэрыторыі, якую разглядаем, не проста ровам. Гэта гістарычнае месца вядома як Чорны ручай ці Чорная рэчка. Менавіта рэчышча гэтага ручая пасля паглыблення і было выкарыстана ў якасці абарончага рова. Да нашых дзён, нягледзячы на значную перапланіроўку мясцовасці і частковую перасыпку рэчышча, ён працягвае цячы ў Дзвіну, беручы пачатак ці з Папова азярка на Верхнім замку, ці з былога балота на Ніжнім замку.