• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    На прайягу другой паловы XVI—XVII ст. да ўказанага пераліку дадаецца толькі Богаяўленскі манастыр — 1656 г. (Сб. док. 1570—1667, 1963. С. 378—379)
    Такім чынам, агульная колькасць манастыроў у Полацку ў XIV— XVII стст. склала 12.
    Паколькі многія манументальныя пабудовы былі звязаны з манастырамі, то ў першую чаргу паспрабуем устанавіць (па магчымасці) тапаграфічнае размяшчэнне полацкіх манастыроў. Зразумела, што вядомыя да XIV ст. манастыры — СпасаПраабражэнскі, Барысаглебскі і Іаана Прадцечы на Востраве — заставаліся на сваіх месцах.
    Троіцкі манастыр. 3 упамінання ў граматах манастыра і царквы Св. Троіцы месца іх размяшчэння не зусім яснае. Відаць, як лічыць А. Харашкевіч у каментарыях да «Полоцкмх грамот», царква Св. Троіцы (а відаць, і манастыр пры ёй. — С. Т.) была прыдзелам у саборнай царкве Св. Сафіі (Хорошкевнч, 1982. С. 165). Няма падставы сумнявацца, што менавіта гэты прыдзел згадваецца ў «Полацкай Рэвізіі 1552 г.» (Лаппо, 1905. С. 174). А. Сапуноў лічьшь, што Троіцкі манастыр знаходзіўся за Палатою (відаць, у Запалоцкім пасадзе. — С. Т.) і быў спалены ў вайну 1579 г. Гэтак жа лічыў і М. БезКарніловіч (БезКорннловмч, 1855. С. 105). Але А. Сапуноў нічым сваю думку не пацвярджае і не спасылаецца на крыніцы. У апісанні да чарцяжа 1701 г. царскага стольніка Максіма Цызарава чытае.м: «Полоцкнй посад по обе стороны рекн Двнны. В посаде по правой стороне благочестмвый Троецкмй монастырь» (Сапунов, 1885. С. 506). Апісанне стольнікам даецца па цячэнню Дзвіны. Значьшь, манастыр знаходзіўся на правым беразе ракі. Патэнцыяльна ён мог размяшчацца ў Запалоцці, на Верхнім замку, Ніжнім замку ці Вялікім пасадзе. Але на самім чарцяжы адзначана толькі адна царква ў Полацку — Сафійскі сабор. Што і не дзіўна, бо гэта быў самы відны будынак у горадзе з боку Дзвіны. Такім чынам, відаць, што пад Троіцкім манастыром Цызараў меў на ўвазе менавіта тое, што сам і адзначыў на чарцяжы — Сафійскі сабор і манастыр пры ім. Таму, нам здаецца, справядліва лічыць, што Троіцкі манастыр быў размешчаны менавіта каля Сафійскага сабора і «вырос» з прыдзела да гэтага сабора.
    Манастыр Міколы Лучанскі. Згодна «Полацкай Рэвізіі 1552 г.» ён знаходзіўся ў «месте Полоцком» (Лаппо, 1905. С. 178). Упамі
    81
    наецца ён у прывілеі Вялікага князя Аляксандра ў 1533 г. (Беларускі архіў, 1928. С. 158) і грамаце 1496 г. (Хорошкевнч, 1978. С. 139). А. Харашкевіч лічыць, што гэты манастыр знаходзіўся ў самім Полацку ці ў бліжэйшай яго акрузе (Хорошкевнч, 1982. С. 127). Упамінаецца манастыр у каралеўскай грамаце 1544 г. (Сапунов, 1888. С. 40). У Жалаванай грамаце караля Стэфана Баторыя 1582 г. прыгадваецца царква Міколы на Лучне, якая належала гэтаму манастыру (Сапунов, 1888. С. 73). На жаль, другіх звестак аб размяшчэнні дадзенага манастыра няма. Праўда, можна дапусціць, што ён знаходзіўся недзе ўбаку Вялікалукскай — Невельскай дарогі.
    Бернардзінскі манастыр. Бернардзіны прыбыліў Полацк у 1498 г. па прывілеі, дадзенай Вялікім князем Аляксандрам. На плане Полацка 1838 г. пад номерам 11 адзначана: «Церковь Моанна Богослова» (былы «Бернардннскн кляшторь»). «В качестве рнмского костела» адзначаны ён на плане 1778 г. «Кляштор Святого Бернардына» і царква Пятра фігуруюць у Жалаванай грамаце караля Аляксандра 1501 г. (Хорошкевмч, 1978. С. 186). Манастыр стаяў на левым беразе Дзвіны і на правым беразе Крыўцова ручая ў месцы яго ўпадзення ў Дзвіну. Гэта адзін з нямногіх полацкіх манастыроў, чые пабудовы XVII ст. часткова дайшлі да нашых дзён. У брацкім манастырскім корпусе зараз размешчана Полацкая псіхіятрычная бальніца.
    Манастыр Міхаіла на Гарадку. Упамінаецца ў Жалаванай грамаце Вялікага князя літоўскага Жыгімонта I архімандрыту манастыра Антонію — 1511 г. (Хорошкевйч, 1977. С. 80), у «Полацкай Рэвізіі 1552 г.» (Лаппо, 1905. С. 170), у каралеўскай грамаце «Лнтовскнм рядным панам» — 1544 г. (Сапунов, 1888. С. 40), у Жалаванай грамаце караля Стэфана Баторыя — 1582 г. (Там жа. С. 73).
    М. БезКарніловіч, упамінаючы манастыр, кажа, што месца яго размяшчэння невядомае (БезКорннловйч, 1855. С. 105). Магчыма, няўпэўненасць даследчыка тлумачыцца тым, што ў «Справах Полацкага гродзскага суда» пад 1533 г. прыгадваецца царква Св. Міхаіла (Беларускі архіў, 1928. С. 192—196). Але не абавязкова, каб дадзеная царква належала менавіта манастыру з такою ж назвай. Характэрным прыкладам для Полацка можа быць царква Спаса ў горадзе на Вялікім пасадзе, ніяк не звязаная са СпасаПраабражэнскім манастыром. Міхайлаўская царква была размешчана на ўсход ад Вялікага пасада за пасадскім ровам, паміж ровам і Прасмужцам (вёскай). Але да дадзенай транскрыпцыі назва не мае ўдакладнення, якое стала б уласным імем — «на Гарадцы». Таму, як ужо гаварылася вышэй, мы думаем, што Міхайлаўскі манастыр знаходзіўся на правым беразе Палаты каля Запалоцця, дзе на планах Полацка 1793, 1838 і 1910 гг. адзначаны Міхайлаўскія могілкі. Але агаворымся, што маем на ўвазе манастыр XVI ст., таму што Міхайлаўскіх цэркваў на працягу ўсёй гісторыі Полацка, як мяркуем, было тры.
    Манастыр Уваскрэсенскі Машоначны. 3 даўніх часоў Машной называлася заходняя частка Верхняга замка, мыс, які па знешняму выгляду нагадваў машну. Аналагічных тапонімаў у межах гістарычнай часткі Полацка больш няма. Таму не выклікае сумнення, што манастыр знаходзіўся менавіта тут. Ён упамінаецца ў «Полацкай Рэвізіі 1552 г» (Лаппо, 1905. С. 173), у каралеўскай грамаце «рядным панам» —
    82
    1544 г. (Сапунов, 1888. С. 40), у Жалаванай грамаце Стэфана Баторыя 1582 г. (Там жа. С. 73). Больш дакладная прывязка да мясцовасці пакуль немагчыма ў сувязі з нязначным даследаваннем дадзенай мясцовасці.
    Манастыр Казьмы і Даміяна. Упамінаеццаў «Полацкай Рэвізіі 1552 г.» (Лаппо, 1905. С. 175). Быў размешчаны «в месте», гэта значыць у горадзе, на пасадзе. На землях гэтага манастыра, згодна «Рэвізіі», сядзела 164 мешчаніна. А. Сапуноў растлумачьгў слова «в городе» як «за рекою Полотою», г. зн. у Запалоцкім пасадзе (Сапунов, 1888. С. 38). Але чаму ён прыйшоў да такога вываду, невядома. Відаць, зыходзячы з апісання полацкіх цэркваў 13 снежня 1588 г., дзе ўпамінаецца царква Казьмы і Даміяна: «вь месте Полоцком'Ь на посаде за Полотою» (Археографмческнй сборннк документов... 1867. С. 174). Другіх звестак пра КазьмаДаміянаўскі манастыр няма. Хутчэй за ўсё ён знаходзіўся ў Запалоцці, і калі быў драўляны, то вядома ж згарэў у час вялікага пажару ў 1579 г., пасля чаго зноў быў адбудаваны.
    Манастыр Пятра і Паўла. Упамінаецца як манастыр Св. Пятра ў «Рэвізіі 1552 г.» (Лаппо, 1905. С. 173). Адзначана, што манастыр быў размешчаны «вь замку». Але бясспрэчна, што манастыр існаваў раней гэтага часу. У Жалаванай грамаце Вялікага князя літоўскага і караля польскага Аляксандра бернардзінскаму касцёлу ўпамінаецца «церковь бож(ь)ее святого Петра» (Хорошкевмч, 1978. С. 186). Калі ўлічыць, што бернардзіны з’явіліся ў Полацку ў 1498 г. (Семенов, 1873. С. 165), то, відаць, і будаўніцтва манастыра трэба аднесці да канца XV — пачатку XVI ст.
    Месцараспалажэнне манастыра ў замку ўдакладняе Жалаваная грамата Стэфана Баторыя езуітам 1582 г.: «...дарнм в Полоцком верхнем замке нашем пляц (под названнем) Волкова в'Ьжа, где некогда стоял православный монастырь Св. Петра н Павла, в тех нменно граннцах, какне обозначаются его оградою» (Сапунов, 1888. С. 75). Такім чынам, з тэксту вынікае, што да 1582 г. манастыр ужо не існаваў, а месца яго абсалютна дакладна вызначаецца па планах горада XVIII ст. (1778 г.), дзе пад № 3 указана: «Ветхнй незунтскнй костел Св. Петра н Павла». Пабудаваўшы свой касцёл у паўночнаўсходняй частцы Верхняга замка, езуіты захавалі старую назву.
    Троіцкі манастыр. Упамінаеццаў Полацкіх граматах 1350— 1378, 1381 — 1387 гг. (Хорошкевмч, 1977. С. 45). Відаць, гэта адзін з самых старажытных манастыроў. М. БезКарніловіч мяркуе, што ён размяшчаўся за Палатою і быў спалены ў час асады Полацка ў 1579 г. (БезКорннловмч, 1855. С. 105). На першы погляд здавалася, гэта адпавядае сапраўднасці, бо ў пераліку храмаў і манастыроў, якія Жалаванай граматай С. Баторыя перадаваліся езуітам у 1582 г., Троіцкі манастыр не ўпамінаецца (Сапунов, 1888. С. 73). Пасля заваявання Полацка Баторыем у праваслаўных застаўся толькі адзін манастыр — Богаяўленскі. Але Троіцкі манастыр мог знікнуць раней, а ў канцы XVII — пач. XVIII ст. быць адбудаваным нанава.
    Богаяўленскі манастыр. Месцараспалажэнне гэтага манастыра добра вядома. На яго тэрыторыі да сённяшняга часу захаваўся Богаяўленскі сабор, пабудаваны ў XVIII ст. На тым жа месцы манастыр змяшчаўся і на планах Полацка XVIII—XX стст. Першапачаткова ж манастыр і Брацкая школа пры ім былі пабудаваны згодна прывілеі караля
    83
    Уладыслава IV ад 12 ліпеня 1633 г. (Сапунов, 1888. С. 256). У XVII ст. корпус Брацкай школы быў пабудаваны з цэглы, а ў XVIII ст. і сам Богаяўленскі сабор.
    Манастыр Юрыя (Георгія). Упамінаеццаўчас падзей 1563 г. (Полное собранне русскнх летопмсей, 1906. С. 354). 3 летапіснага тэксту вынікае, што манастыр стаяў на правым беразе Дзвіны. На думку А. Сапунова, ён быў размешчаны за горадам у полі, а заснавалі яго ЗяноўевічыКорсакі (Сапунов, 1888. С. 38). Відаць, недзе бліжэй да Валова азярка, каля якога ў 1563 г. быў размешчаны царскі лагер. Л. Аляксееў лічыць, што манастыр знаходзіўся на месцы сучасных Ксавер’еўскіх могілак (Алексеев, 1966. С. 212).
    Дадзеныя А. Сапунова грунтуюцца на звестках «Полацкай Рэвізіі 1552 г.», дзе паведамляецца: «Монастырь Светого Юря в полн за местом, наданье панов Зеновьевйчов Корсаков» (Лаппо, 1905. С. 175). Пад «местом» у дадзеным выпадку трэба разумець тэрыторыю Вялікага пасада. Як відаць з той жа «Рэвізіі», ЗяноўевічамКорсакам належалі вялікія землі. Так, напрыклад, у тым месцы, што нас цікавіць, Глеб Іванавіч ЗяноўевічКорсак меў «перед местом Полоцкнм... фольварок на ПРОСМУЖБЦЙ с пашнею дворною, до которой людей нет» (Лаппо, 1905. С. 90). Там жа меў фальварак Фёдар Іванавіч ЗяноўеўКорсак (Там жа. С. 95) і Богдан Іванавіч Корсак (Там жа. С. 100). Такім чынам, магчыма, што на іх сродкі і на іх землях у Прасмужках быў пабудаваны манастыр святога Юрыя.
    Падсумоўваючы вышэйсказанае, можна гаварыць, што ў Полацку ў XV— XVIII стст. існавала 12 манастыроў. Па размяшчэнні на мясцовасці іх можна падзяліць на тры катэгорыі: у замку, у горадзе і ў бліжэйшай гарадской акрузе. Найбольшая канцэнтрацыя манастыроў у Полацку назіралася на Верхнім замку: Троіцкі, Уваскрэсенскі, Машоначны, Пятра і Паўла. Асноўная ж колькасць манастыроў размяшчалася ў горадзе, вакол замка. Некаторыя манастыры былі вынесены далёка за межы самога горада: Спаскі, Барысаглебскі, Прадцечанскі, Юр’еўскі, Бернардзінскі. Іншыя — «в месте» ці практычна на знешняй мяжы горада: Міхаіла на Гарадку, Казьмы і Даміяна, Богаяўленскі. Манастыры ўтвараюць некалькі своеасаблівых паясоў вакол гістарычнага цэнтра горада. А гэта, безумоўна, прыкмета абарончай функцыі манастыроў. Гэта сістэма ў Полацку пачала складвацца з пабудовай СпасаПраабражэнскага і Барысаглебскага манастыроў у XII ст. Прычым трэба звярнуць увагу, што гэтыя манастыры пабудаваны па двух асноўных накірунках, дарогах да Полацка: Себеж — Невель — Пскоў — Ноўгарад і на левым беразе Дзвіны з боку Кіева і Смаленска.