Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
Прыкладна да такой колькасні насельніцтва Полацка мы прыходзім і ў выніку падліку па «Рэвізіі 1552 г.». Згодна з 3. Капыскім, па «Полацкай Рэвізіі» на пасадах 1777 старэйшын сям’і ці 8885 мяшчан (Капыскі, 1989. С. 32). Калі карыстацца методай польскіх гісторыкаў (Там жа), то трэба лічыць, што іх было 10662. Калі да гэтай колькасці дадаць колькасць «черного н простого люду» — 24000 (па 3. Капыскаму), то атрымаем 34662 чалавекі.
Такім чынам, выкарыстоўваючы розныя варыянты падліку, мы прыходзім да думкі, што ў XV—XVI стст. у Полацку пражывала каля 34662 чалавек.
Трэба звярнуць увагу на тое, што згодна прапанаваных намі разлікаў і храналогіі гісторыкатапаграфічнай структуры Полацка, пачынаючы з XI ст. насельніцтва горада падвойвалася кожнае стагоддзе. Бясспрэчна таксама тое, што з IX па сярэдзіну XVI ст. колькасць жыхароў пастаянна павялічвалася Гэты працэс парушыўся і стаў непрадказальны з таго моманту, як горад у час РускаЛівонскай вайны быў узяты войскам Івана Грознага. Узмацнялі гэта становішча неўраджаі і стыхійныя бедствы. Усё гэта прывяло да таго, што па дадзеных перапісу 1654 г. у горадзе пражывала ўсяго каля 5 тысяч чалавек (Карпачев, 1987. С. 59).
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Пытанне развіцця сацыяльнатапаграфічнай структуры феадальнага горада — адно з самых цікавых у археалагічнай гістарычнай навуцы, паколькі яно непасрэдна звязана з праблемай узнікнення першапачатковых гарадскіх паселішчаў і трансфармацыяй іх у развітыя феадальныя цэнтры.
У першай главе мы разглядзелі навуковыя працы папярэднікаў, якія ў той ці іншай ступені ўдзялялі ўвагу пытанням развіцця тапаграфічнай структуры Полацка: размяшчэнню старажытных гарадзішчаў і селішчаў, помнікаў архітэктуры і г. д. Аднак у апошнія гады з’явіліся матэрыялы, якія не толькі дапаўняюць і пацвярджаюць шэраг вылучаных раней меркаванняў, але і вымушаюць пановаму паглядзець на асобныя этапы развіцця сацыяльнатапаграфічнай структуры горада.
У гістарычнай тапаграфіі Полацка намі вылучаюцца 4 этапы: IX — пачатак XI ст., сярэдзіна XI—XIII ст., XIV — сярэдзіна XVI ст., другая палова XVI—XVII ст. Дадзеная храналогія грунтуецца на комплексным вывучэнні як характару культурнага слоя на ўсёй гістарычнай плошчы горада, так і на пісьмовых, картаграфічных і іншых крыніцах.
На першым этапе — IX — пачатак XI ст. — мы назіраем у Полацку сфарміраваную і досыць канкрэтна аформленую гарадскую структуру, якая складалася з дзвюх частак: замак — пасад. Праўда, да археалагічных даследаванняў 1986—1989 гг. бянтэжыла яўная і нехарактэрная для феадальных гарадоў дыспрапорцыя паміж гэтымі элементамі адзінай структуры на карысць замка. Але, як высветлілася, такой дыспрапорцыі ў сапраўднасці не існавала. Суадносіны плошчы ўмацаванага дзядзінца да навакольнага горада былі як мінімум 1:6. Другая праблема — прыродны раздзел дзядзінца і навакольнага горада руслам ракі — таксама была на карысць таго, што дадзеная структура была парушана ў выніку перапланіроўкі ў XVI ст. He выклікае сумнення, што гарадзішча і навакольны горад былі размешчаны на адным прыродным мысе, які амываўся водамі Палаты. Прыроднае размяшчэнне дадзенага мыса, яго геаграфія абумовілі далейшае развіццё горада. Фактычна з трох бакоў: усхода, поўначы і захаду — старажытны Полацк быў абкружаны вадою. Таму наканавана было развівацца яму па веернарадыяльнай схеме ў напрамку поўнач — поўдзень. Адкрытае Г. Штыхавым селішча на правым беразе ГІалаты (плошчаю 0,3 га) хоць і знаходзіцца крыху ўбаку, але ў цэлым не выходзіць з гэтай заканамернасці. Проста яно не атрымала далейшага развіцця, засталося ў першапачатковых межах да XI ст.
92
На першым этапе развіцця Полацка вылучаецца прамежкавы падэтап. Ён быў абумоўлены нарастаючай дыспрапорцыяй у развіцці навакольнага горада і нязменна захаванай плошчаю яго ўмацаванага дзядзінца. Археалагічныя матэрыялы 1987—1988 гг. паказваюнь, што ў X ст. полацкі пасад, акрамя Верхняга замка і часткова Запалоцця, пашыраецца на тэрыторыю будучага Вялікага пасада. Калі ў Запалоцці наяўнасць матэрыялаў X ст. трэба звязваць хутчэй не з пасадам, а толькі з паселішчам, то на тэрыторыі Верхняга замка і асабліва будучага Вялікага пасада гэта было вынікам развіцця закладзеных у першапачатковай гарадской структуры змен. Менавіта яны абумовілі далейшую эвалюцыю структуры ў канцы X — першай палове XI ст.
Што да сацыяльнага статуса асобных тапаграфічных структур Полацка на дадзеным храналагічным этапе, яны, на нашу думку, калі і адрозніваюцца, то нязначна ад аналагічных раннегарадскіх структур на тэрыторыі Усходняй Еўропы, г. зн. дзядзінец з’яўляецца цэнтрам сканцэнтравання адміністрацыйнага і духоўнага жыцця горада. Асноўныя ж формы рамесніцкай вытворчасці ва ўмовах многаўкладнай гаспадаркі канцэнтраваліся, безумоўна, у навакольным горадзепасадзе. Прычым трэба звярнуць увагу на тое, што няма падстаў гаварыць аб сацыяльным статусе пераразмеркавання рамёстваў у межах старажытнага горада, г. зн. што былі рамёствы прывілеяваныя, накіраваныя ў асноўным на забеспячэнне патрэб свецкай і духоўнай знаці (ювелірнае, напрыклад), і рамёствы для шырокіх народных мас (ганчарнае, скураное і г. д.). Аб гэтым сведчаць рэшткі дзвюх ювелірных майстэрняў X ст., якія былі выяўлены ў час раскопак на старажытным селішчы ў 1989 г. за межамі ўмацаванага гарадзішча.
Другі перыяд храналагічна датуецца сярэдзінай XI—XIII ст. Галоўнай падзеяй гэтага часу з’явілася змена тапаграфічнай структуры Полацка ў сувязі з перанясеннем гарадзііпча на Верхні замак. Лічыцца, што перанос дзядзінца трэба адносіць на канец XI ст. (Штыхов, 1975. С. 33). Нам здаецца, больш справядліва звязваць перанос умацаванага цэнтра на Верхні замак з часу будаўніцтва тут Сафійскага сабора, г. зн. з 50х гг. XI ст. Гэта, дарэчы, адпавядае і агульнапалітычнай сітуацыі на Полацкай зямлі, калі гюлацкім князем становіцца Усяслаў Брачыславіч (1044 г.).
У XI—XIII стст. адбываецца найбольш бурны рост і развіццё Полацка. Акрамя будаўніцтва новага дзядзінца інтэнсіўна развіваюцца гарадскія пасады. 1 ў першую чаргу Вялікі пасад. Ён рос як бы ў двух узроўнях: па першай надпоймавай тэрасе Дзвіны (сучасн. вул. Леніна) — уверх па рацэ' ў даўжыню і па другой тэрасе — у шырыню, імкнучыся ахапіць прастору міжрэчча Дзвіны і Палаты.
Паўнацэнным пасадам становіцца Запалоцце, плошча якога ў гэты час складае каля 20 га. Тут з’яўляюцца першыя абарончыя збудаванні ў выглядзе падвоенага стаячага «тына» і рова, якія былі выяўлены раскопкамі 1986 г. У XI—XII стст. з’яўляюцца паселішчы на Востраве на Дзвіне. Характар засялення Вострава пакуль канчаткова не ясны. Магчыма, яно было звязана з будаўніцтвам тут манастыра Іаана Прадцечы.
У XII ст. узнікаюць паселішчы на левым беразе Дзвіны ў Экімані. Праўда, пакуль нельга снвярджаць, што гэта была ўласна гарадская тэрыторыя. Відаць, паселішчы левабярэжжа (Экімань, Крыўцоў пасад, Слабада)
93
у той час выконвалі функцыі сельскагаспадарчых прыгарадаўспадарожнікаў. Такія пасяленні былі знойдзены намі ў 0,6 км на паўднёвы захад ад Запалоцця (урочышча Копанкі), каля вёскі Чарнешчына, Каз’янкіФальварак і Гаравыя (Тарасов, 1987. С. 23—27).
У той жа час у Полацку і полацкай акрузе ўзнікае вядомая сістэма манастыроў, якія акрамя рэлігійных функцый выконвалі ролю рэзідэнцый полацкіх князёў і выступалі як фарпосты на падыходзе да горада. Спаскі і Бельчыцкі манастыры, якія знаходзіліся на адлегласці 2 і 2,2 км ад Верхняга замка, у той час былі аднесены даволі далёка за межы горада, але з’яўляліся неад’емнай часткай яго структуры. Выказанае ў свой час сцвярджэнне А. Сапунова аб тым, што гарадскія паселішчы цягнуліся ўверх па Палаце да Спаскага манастыра, не пацвярджаецца.
У XI—XII стст. горад развіваўся экстэнсіўна. У XIII ст. працэс росту горада ў шырыню запаволіўся, ці зусім спыніўся. Полацк пачаў набіраць сілу ў межах ужо ахопленай тэрыторыі, г. зн. інтэнсіўна. Гэта перш за ўсё знайшло выяўленне ў нарастанні культурнага слоя ў межах аднаго помніка. Так, напрыклад, на Верхнім замку слой XIII ст. у 5—6 разоў магутней за слой XII ст. 3 улікам новых матэрыялаў агульную тэрыторыю Полацка, якая склалася на другім этапе, трэба лічыць роўнай прыблізна 120 га. Рэзкіх змен у сацыяльнай структуры горада не адбылося. Дзядзінец (у дадзеным выпадку Верхні замак) паранейшаму выконваў ролю адміністрацыйнага і духоўнага цэнтра горада. 3 той толькі розніцай, што сканцэнтраванне ўлады зусім не абавязкова звязвалася з княжацкай уладай. Асабліва выразна гэта назіралася ў XII—XIII стст., калі ў перыяд сацыяльных узрушэнняў полацкія князі аддавалі перавагу загараднай рэзідэнцыі ў Бельчыцы. У той жа час на Верхнім замку ўзводзіцца княжацкі церам, які, як гаварылася вышэй, не без падстаў звязваецца з дваром полацкага намесніка. Значныя гарадскія плошчы (перш за ўсё на Верхнім замку) належалі епіскапам. Непасрэдных звестак аб гэтым у пісьмовых крыніцах XII—XIII стст. няма. Але затое ў граматах самага пачатку XIV ст. такія прыгадваюцца. Калі прыняць да ўвагі наяўнасць цэркваў і манастыроў на Верхнім замку, мы маем права рэтраспектыўна лічыць, што ўжо ў XII ст. духоўнікі былі буйнейшымі землеўладальнікамі ў Полацку нягледзячы на нязначнае развіццё хрысціянства на Полацкай зямлі і ў лясной паласе Усходняй Еўропы ў цэлым (Седов, 1988. С. 49). Для XVI—XVII стст. гэта дапушчэнне становіцца аксіёмай.
Да другога ж перыяду належыць яшчэ адно назіранне, якое можа ахарактарызаваць сацыяльны статус жыхароў горада адносна раёна іх пражывання. Падстава таму — розны характар жылой забудовы асобных раёнаў горада. Калі на тэрыторыі Верхняга замка (ці тэрыторыі, якая да яго далучалася) жылыя пабудовы размяшчаліся шчыльна і цесна, памеры сядзіб былі вельмі абмежаваныя (што не можа быць растлумачана выключна замкнутасцю тэрыторыі), дык плошча на Вялікім пасадзе, якую займала сядзіба майстраювеліра, не можа не здзіўляць сваімі памерамі. Гэта можна растлумачыць толькі тым, што сацыяльны статус жыхароў вялікіх і малых сядзіб быў зусім розны. Такім жа чынам розніўся статус жыхароў, а адпаведна і памеры сядзіб у Ноўгарадзе Вялікім (Колчнн, 1982. С. 72, 99, 112).
94
Трэці перыяд храналагічна адпавядае XIV — сярэдзіне XVI ст. Тэрыторыя Полацка ў гэты час у цэлым застаецца ў межах XII—XIII стст. Але адбываецца больш глыбокі працэс развіцця ўнутранай структуры горада. «Полацкая Рэвізія 1552 г.» упамінае задзвінскія пасады ўжо ў якасці паўнапраўных гарадскіх тэрыторый (Лаппо, 1905. С. 25—27). Відаць, за іх кошт адбываецца некаторы тэрытарыяльны рост горада.