Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
Але развіццё Полацка па левабярэжжы Дзвіны ў той час не мела значнай перспектывы, бо адчуваўся значны ўплыў правабярэжжа на гістарычныя цэнтры. Магчыма, што ўскосна на гэта ўплывалі сухапутныя шляхі, якія звязвалі Полацк з такімі гарадамі, як Асвея, Пскоў, Віцебск, і праходзілі менавіта па правым беразе Дзвіны.
У XIV—XVI стст. у горадзе існавала шэраг цэркваў, касцёлаў, манастыроў. Да захопу горада Стэфанам Баторыем у Полацку налічвалася 11 мужчынскіх і 1 жаночы манастыр, 18 культавых будынкаў. Цікавыя звесткі аб з’яўленні ў горадзе па Жалаванай грамаце Вітаўта Рыжскай царквы (1406 г.); узвядзенне ратушы пасля надання гораду Магдэбургскага права (1498 г.); з’яўленне кальвінскага збора. He менш цікава існаванне такіх спецыфічных гарадскіх мясцін і пабудоў, як «важннца», «капнмца», «лазня посполнтая» і інш. На планесхеме «Узяцце Полацка войскамі Стэфана Баторыя» (1579 г.) на Верхнім замку бачна 5 культавых пабудоў, на Ніжнім — 1 ці 2. Якіхнебудзь сур’ёзных змен у сацыяльнапалітычнай структуры горада ў гэты час не адбывалася. Паранейшаму Верхні замак працягваў адыгрываць ролю цэнтра адміністрацыйнай і духоўнай улады. Ёсць падставы меркаваць, што з XIV ст. яго роля калі не ўзрасла, дык ва ўсякім разе ўмацавалася. Сведчаннем такога ўмацавання ў прамым і пераносным сэнсе можна лічыць узмацненне крапасной фартыфікацыі каля 1363 г., што паказалі раскопкі паўднёвага схілу Верхняга замка.
Апошні чацвёрты перыяд прыпадае на другую палову XVI—XVII ст. Менавіта ў другой палове XVI ст. моцна мяняецца гістарычны цэнтр горада. Пасля захопу Полацка рускім войскам у 1563 г. узводзіцца новы замак — Стралейкі (Ніжні). Дзеля гэтага ў фартыфікацыйных мэтах мяняецца геаграфія мыса старажытнага паселішча. Новым, выраўнаваным рэчышчам Палаты Першапачатковае гарадзішча аддзяляецца ад сінхроннага яму селішча. Выбраны грунт, мацерыковая гліна ідуць на ўзвядзенне магутных валаў і нівеліроўку пляцоўкі Ніжняга замка. Але трэба адзначыць, што пабудова Ніжняга замка не апраўдала сябе. Будаўніцтва мела пэўныя сацыяльнапалітычныя мэты: размясціць рускіх стральцоў і шляхам стварэння ваенізаванай стралецкай слабады аказваць непасрэдны ўплыў на жыхароў горада і ўсю гарадскую акругу (Сапунов, 1885. С. 58). Падзеі 1579 г., калі роля Ніжняга замка пры абароне Полацка была даволі сціплай, паказалі неперспектыўнасць для горада такога будаўніцтва.
У той жа час яшчэ больш умацоўваецца Верхні замак, Запалоцце, з’яўляюцца новыя ўмацаванні Вялікага пасада. У другі раз магутныя фартыфікацыйныя збудаванні ўзводзяцца пасля ўзяцця Полацка войскамі Рзчы Гіаспалітай і яе саюзнікамі ў 1579 г.
У гэты час у Полацку з’яўляюцца езуіты. Па прывілеі 1580 г. яны будуюць на Вялікім пасадзе калегіум і храм. Тут, у раёне сучаснай пл. Волі, утвараецца цэлы комплекс культавых і грамадзянскіх пабудоў. Цэнтр
95
гарадскога жыцця паступова перамяшчаецца на Вялікі пасад. Плошча горада к канцу XVII ст. складае каля 200 га.
У гэты час спыняецца рост Запалоцця, што звязана з тэндэнцыяй развіцця горада уверх па рэчышчу Дзвіны, але актыўна растуць задзвінскія пасады. Планы горада XVII—XVIII стст. паказваюць, што Полацк развіваецца, захоўваючы горадабудаўнічую структуру, але ў больш правільных прапорцыях. На падставе археалагічных матэрыялаў можна гаварыць аб захаванні ў гэты перыяд асноўрых заканамернасцяў гарадской мікратапаграфіі і, у прыватнасці, трасіровак вуліц.
У XVII—XVIII стст. практычна поўнасню мяняецца сацыяльны бок тапаграфічнай структуры горада. 3 фактычным перанясеннем адміністрацыйнага жыцця Полацка ў нэнтр старажытнага пасада, будаўніцтвам тут ратушы, комплексу езуіцкага калегіума з цэрквамі, манастыроў дамініканцаў, францысканцаў, з развіццём архітэктуры праваслаўнага Богаяўленскага манастыра з Брацкай школай пры ім і г. д. — Верхні замак губляе свае старыя функцыі цэнтра палітычнага і духоўнага жыцця горада. Гэта пераарыентацыя была абумоўлена новымі тэндэнцыямі ў развіцці гістарычнай гарадской тапаграфіі, якія вызначаліся імкненнем горада развівацца па радыяльнай схеме ў адрозненне ад былой веернарадыяльнай. Будаўніцтва рамесніцкіх майстэрняў, а ў далейшым мануфактур і фабрык было поўнасцю выціснута з адміністрацыйнага цэнтра горада. Такім чынам адбылося сацыяльнае пераразмеркаванне жыхароў горада.
Падсумоўваючы ўсё вышэйсказанае, трэба адзначьшь, што развіццё гісторыкатапаграфічнай структуры Полацка IX—XVII стст. было непарыўна звязана з палітычнай і эканамічнай гісторыяй горада. Этапы развіцця гарадской тапаграфіі так ці іначай адлюстроўваюць агульны працэс горадаўтварэння для большасці буйных феадальных гарадоў, якія адначасова з’яўляліся цэнтрамі зямелькнястваў. У гэтым плане Полацк не быў выключэннем. Але развіццё яго гісторыкатапаграфічнай структуры мела шэраг асаблівасцяў, якія дазваляюць пановаму паглядзець на ўвесь працэс узнікнення, станаўлення і развіцця феадальных гарадоў на тэрыторыі Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Археографнческнй сборнйк документов, относяшйхся к нсторйй СевероЗападной Русн. Т. !. Вйльно, 1867. 364 с.
2. Булкнн В. А. Отчет об археологнческйх йсследованмях Софййского собора й прнлегаюшнх к нему террйторнй в 1978 г. // АІГНАНБ, спр. 594.
3. Внтебская старнна / Сост. А. Сапунов. Т. 4. Внтебск, 1885. — 394 с.
4. Гейденштейн Р. Запйскя о Московской войне. СПб., 1889. — 336 с.
5. Герберштейн С. Запяскй о Московскнх делах. СГІб.. 1908. — 383 с.
6. Дейнйс 11 П. Нмжннй замок в Полоцке // Полоцкнй ясторпкокультурный заповедннк. Лнчный фонд М. П. Дейннса. Кн. 21422/8 // Полоцкая старнна. Ч. 4. С. 78—85.
7. Дневнйк последнего похода Стефана Баторяя на Россйю. Псков, 1882. — 839 с.
8. Жнтае блаженные ЕфросйНйй // Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн.. 1959. С. 6881.
9. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобл. Мн., 1985. — 496 с.
10. Каргер К. М. Отчст о раскопках Полоцкой археологнческой экспедйЦйй 1111 АН БССР в 1957 г. // АІГНАНБ, спр. 25.
11. Каргер М. К. Отчет об археологнческях раскопках, проведенных Архйтектурноархеологяческой экспедйййсй Ленмнградского государственного уняверсйтета в г. Полонке в 1961 г.//АІГНАНБ. спр. 119.
12. Kaprep М. К. Отч’ет об археологйческнх раскопках. проведенных Архнтектурноархеологйческой экспедйцней Ленйнградского государственного уннверснтета в г. Полоцке в 1962 г. // АІГНАНБ, спр. 166.
13. Kaprep М. К. Отчст об археологнческмх раскопках, проведенных Архйтектурноархеологяческой экспсдйцйей Ленянградского отделенмя Мнстатута археологйй AH СССР й Ленйнградского государственного унйверсйтета в г. Полоцке в 1964 г. // АІГНАНБ, спр. 251.
14. Kaprep М. К. Отчет о раскопках руйн древнего храма на Верхнем замке Патонка в 1967 г. // АІГНАНБ, спр. 308.
15. Мнтрофанов А. Г. Вопросы топографйй, застройкй й хронологйй Верхнего замка г. Полоцка // АІГНАНБ, спр. 111.
16. Мйтрофанов А. Г. Предварнтельный отчет о работе Полоцкой археологяческой экспсдйцйй 1957—1960 гг. // АІГНАНБ, спр. 63.
17. Мнтрофанов А. Г. Дневнмк Полоцкой археологнческой эксітсдйцйй 1958 г. // АІГНАНБ, спр. 100.
18. План г. Полоцка 1779 г. // РДАВМФ, ф. 3/л, воп. 37, спр. 11062, арк. 1.
19. План г. Полоцка 1786 г. // Там жа, спр. 11065, арк. 1.
20. План г. Полоцка 1786 г. // Там жа, воп. 25, спр. 2454, арк. 1.
21. План г. Полоцка 1793 г. //Там жа, ф. 1293, воп. 166, спр. 35, арк. 1.
22. План г. Полоцка XVIII в. // Там жа, ф. 3/л, воп. 37, спр. 11061, арк. 1.
23. План г. Полоцка 1918 г. // Фонды Полоцкого йсторйкокультурного заповедннка, д. 1231/17.
24. Поболь Л. Д. Отчет об всследованйй археологйческнх памятннков в городе Полоцке в 1959 г. //АІГНАНБ, епр. 112.
25. Повесть временных лет: в 2 ч. / Под ред. В. П. АндрнановойПеретц. М.; Л.. 1950. Ч. 1: Текст й перевод / Подг. тскста Д. С. Ляхачева. — 405 с.; Ч. 2: Прнложенйя / Статьн й комментарйй Д. С. Лнхачева. — 554 с.
26. Повестм Древней Русм XI—XI11 веков. Л., 1983. — 574 с.
4 3ак. 1390
97
27. Полоцкая опнсь 1774 г. // Ар.хіў ПГКЗ.
28. Полоцкне грамоты ХШ — начала XVI в. / Сост. А. Л. Хорошкевнч. М., 1977. Вып. 1. — 228 с.; 1978. Вып. 2.218 с.; 1980. Вып. 3.213 с.; 1982. Вып. 4.218 с.
29. Полоцкая Ревмзня 1552 г. / К нзд. подг. Н. М. Лаппо. М., 1905. — 236 с.
30. Полное собранне русскнх летопнсей. СПб.. 1906. Т. 13: Вторая половнна. 1. Дополненне к Нмконовской летопмсн. 2. Так называемая царственная кннга. — 532 с.
31. Полное собранне русскмх летопнсей. М., 1962. Т. 2: Мпатьевская летопнсь. — 938 с.
32. Путеводктель по городу Полоцку. Полоцк, 1910. — 24 с.
33. Раппопорт П. А. Отчет о работе Архнтектурноархеологнческой экспедмцмм 1977 г. // АІГНАНБ, спр. 574.
34. Русскобелорусскме связм: Сб. док. 1570—1667 гг. Мн., 1963. — 534 с.
35. Сагановіч Г. М. Справаздача аб правядзенні археалагічных даследаванняў у Полацку ў жніўні 1986 г. // Мін. культуры РБ. Спец. навуковарэстаўрац. вытворч. аб’яднанне «Белрэстаўрайыя». Аб’ект 290—86. Інв. № 8. Мн., 1986.
36. Семенов В. П. Географнческостатастнческнй словарь Росснйской ймперйй. СПб., 1873. Т. 4. С. 164166.
37. Справы Полацкага гродзскага суда 1533—1539 гг. // Беларускі архіў. Т. 2. Мінск, 1928. — 344 с.
38. Тарасенко В. Р.. Штыхов Г. В. Отчет о раскопках Полоцкой археологйческой экспедйцйй йнстнтуга йсторйй АН БССР в 1961 г. //АІГНАНБ. спр. 114.
39. Тарасснко В. Р. Краткмй прсдварнтельный отчет о раскопках Полоцкого отряда Археолопіческой экспсдйцйй, пройзведенных в 1962 г. на полоцком Верхнем замке // АІГНАНБ, спр. 123.
40. Тарасов С. В. Отчет о раскопках в Полоцке в 1986 г. // АІГНАНБ, спр. 953.
41. Тарасов С. В. Отчет о раскопках в Полоцке н Полоцкой округе в 1987 г. // АІГНАНБ, спр. 1014.
42. Тарасов С. В. Отчет о раскопках в Полоцке в 1988 г. // АІГНАНБ, спр. 1084.
43. Тарасов С. В. Отчет о раскопках в Полоцке в 1989 г. // АІГНАНБ, спр. 1165.
44. Тарасаў С. В. Справаздача аб археалагічных доследах у Полацку і полайкай акрузе ў 1990 г. // АІГНАНБ, спр. 1205.
45. Чсрнявская Л. Л. РІстормкоархнтектурнос й йнженерное обоснованве регснерацйй йсторйческого центра Полоцка. Охранные зоны культурного слоя // Реставрацйонные пройзвод. мастерскме прн Мнн. культуры РБ. Мн., 1985.
46. Штыхов Г. В. Отчет о раскопках на полойком городйше й на мысах вдоль Полоты в 1962 г. //АІГНАНБ, спр. 129.