• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    Культавыя манументальныя пабудовы. У розныя гістарычныя перыяды XI—XVII стст. у Полацку існавала ад 1—2 да 18 цэркваў адначасова. Пра найбольш старажытныя мы пісалі вышэй. Як ужо было сказана, у XV ст. у Полацку існавала не менш 7 цэркваў. Сярод іх Сафійскі сабор, царква СпасаПраабражэння Спаскага і Пятніцкая царква Бельчыцкага манастыроў размяшчаліся на тых жа месцах. Астатнія разглядзім больш падрабязна.
    Ц а р к в а Б a г а р о д з і ц ы «Н о в а й». У Жалаванай грамаце Вялікага князя Аляксандра Багародзіца ўпамінаецца ў кантэксце: «...подле церквн пречнстое Богоматерм в Полоцку, блнзко двора негумен(ь)нна» (Хорошкевнч, 1978. С. 147—148). Грамата датуецца 1497 г. «Нгуменьнна» ў
    84
    гэтым выпадку двор ігуменні — настаяцельніцы СпасаЕфрасіннеўскага манастыра. Што гэта так, няма сумнення. Дастаткова паглядзець, напрыклад, устаўную пацвярджальную грамату Жыгімонта I Полацкай зямлі 1511 г. (Хорошкевнч, 1980. С. 85—88). Багародзіцкі мужчынскі манастыр быў заснаваны згодна Жыцію Ефрасінні Полацкай самой Прападобнай. А. Сапуноў адносіў яго на месца сучасных Ксавер’еўскіх могілак (Сапунов, 1888. С. 37). Зразумела, што там была і царква Багародзіцы. Тут яе размяшчае і Г. Штыхаў (Штыхов, 1975. С. 32). У адносінах да Спаскага манастыра, тэрыторыя якога разумеецца як «двор негуменьн», гэта было сапраўды блізка.
    Дзенебудзь у другіх месцах (замку, горадзе) двор ігуменні полацкай у вядомых нам дакументах ні разу не прыгадваецца. Але трэба сказайь, што існуе пазыковая грамата 1511 г., дзе Багародзіца ўпамінаецца ў некалькі дзіўным кантэксце і прычым двойчы: «...запмсал тую землю co всем к монастыру на Бел(ь)чнцы Пречнстое Богоматерн м с(вя)тым мученмком Бормсу й Глебу» (Хорошкевнч, 1980. С. 76—77). Паколькі такая прывязка Барысаглебскага манастыра і царквы Багародзіцы адзіная, нам здаецца, няма падстаў размяшчаць дадзеную царкву ў Бельчыцы. Хоць нельга выключыць поўнасцю магчымасць існавання там царквы, прысвечанай Багародзіцы. Прысвячэнні ў адным горадзе адным і тым жа святым розных храмаў практыкавалася даволі шырока.
    Царква Міхаіла. Аб магчымасці размяшчэння гэтай царквы мы пісалі вышэй, калі разглядалі манументальныя пабудовы XII—XIII стст. Гэта царква без тапаграфічнай прывязкі ўпамінаецца ў Жалаванай грамаце 1496 г. (Хорошкевнч, 1978. С. 139), у «Полацкай Рэвізіі 1552 г.» (Лаппо, 1905. С. 46) — «прн дворе наместннка». Двор намесніка, як ужо адзначалася, размяшчаўся на Верхнім замку, непадалёку ад двара епіскапа. А гэта поўнасцю адпавядае размяшчэнню даследаваных М. Каргерам рэшткаў царквы. Відавочна, гэта царква была разбурана ў 1579 г., што не дзіўна, бо на мяжы разбурэння ў выніку гарматнага абстрэлу быў і Сафійскі сабор, які знаходзіўся побач. Магчыма, пасля 1579 г. царква была адноўлена.
    Царква Рыжская. У 1406 г. Вялікі князь літоўскі Вітаўт даў рыжанам Жалаваную грамату, па якой ім выдзяляўся зямельны надзел у Полацку для будаўніцтва царквы. Трэба думаць, што ў хуткім часе яна і была пабудавана. На жаль, больш ніякіх звестак пра гэту царкву няма. Можна толькі здагадвацца, што тапаграфічна яна был'а прывязана да гасціннага двара, які ў якасці крыніцы «доходов войтовскнх» упамінаецца ў «Рэвізіі 1552 г.» Адзінае, што можна з упэўненасцю сцвярджаць, гэта тое, што дадзены двор знаходзіўся на Вялікім пасадзе.
    Царква Троіцы. Вядома з XIV ст. (гл. вышэй Троіцкі манастыр). Непасрэдна Троіцкая царква ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах некалькі разоў: 1501 — 1506 гг. — «церковь Святое Тронцы» (Хорошкевнч, 1978. С. 186), 1533 г. — «поп Полоцкое Святое Тронцы церквн» (Беларускі архіў, 1928. С. 235) і вышэйзгаданае паведамленне XIV ст. — «даль есьмн Святое Тронцы трн места ролейныя» (Хорошкевнч, 1977. С. 28).
    У каментарыях да Полацкіх грамат А. Харашкевіч лічыць, што царква Св. Троіцы — гэта прыдзел у саборнай царкве Сафіі (Хорошкевнч, 1982. С. 165). Нельга, вядома, не пагадзіцца з магчымасцю такой трактоўкі. У «Полацкай Рэвізіі 1552 г.» разам з Сафіяй упамінаецца «прмдел», да якога
    85
    належаць 7 двароў на пасадзе (Лаппо, 1905. С. 174). Аднак указання на тое, што гэта менавіта прыдзел Св. Троіцы, няма. Апрача таго, прыдзелаў у Сафійскім саборы было значна больш. Так, у прывілеі С. Баторыя архіепіскапу Феафану Богдану 21 мая 1580 г. ёсць запіс: «церковь... Святое Софем зь нншнмм прнделамн» (Сапунов, 1888. С. 68). Назвы гэтых прыдзелаў нам, на жаль, невядомыя. Відаць, адзін з іх быў Троіцкі, што не выключае магчымасці прыналежнасці яго да манастыра.
    Цэрквы па «Рэвізіі 1552 г.». Усяго разам з Сафійскім саборам прыгадваецца 10 самастойных цэркваў. У замку: Сафійскі сабор, Міколы дворная, Міколы на Палупяце, Дзімітрыя. В «месте»: Раства Хрыстова, Узнясення Хрыстова, Благавешчання, Пятніцы. У больш ранніх крыніцах з іх упамінаюцца, апрача Сафіі, цэрквы: Міколы на Палупяце («Полутете») — 1533 г. (Беларускі архіў, 1928. С. 255), Параскевы Пятніцы — 1507 г. (Хорошкевнч, 1977. С. 14). У пазнейшых крыніцах: царква Раства Хрыстова — 1654 г. «в остроге протнв города» (Сапунов, 1885. С. 278).
    Вызначыць больш дакладна месцараспалажэнне ўсіх гэтых цэркваў на сёння практычна немагчыма. Можна толькі адзначыць, што царква Міколы дворная належала ці комплексу княжацкай сядзібы (намесніка), ці, што хутчэй за ўсё, сядзібе полацкага епіскапа.
    Гэтак жа цяжка картаграфаваць на мясцовасці цэрквы Вялікага пасада XVI ст. Відаць, у сваёй большасці гэта былі невялікія драўляныя цэрквы. Ускосна пра гэта можа сведчыць колькасць двароў і залежных людзей, якія прыналежалі цэрквам. Напрыклад, царкве Раства Хрыстова — «наданье» полацкіх паноў Корсакаў — належала ўсяго чатыры чалавекі і агароднік. Мяркуючы па выразу: «к той церквн на Нмзу Двмны» — знаходзілася яна на правым беразе Дзвіны, на першай надпоймавай тэрасе (Лаппо, 1905. С. 175).
    Царкве Узнясення Хрыстова належала дзевяць чалавек, якія жылі на пасадзе (Лаппо, 1905. С. 176). А царкве Благавешчання — чацвёра мяшчан (Там жа. С. 176). Крыху большым уладальнікам была царква Параскевы Пятніцы — «наданье от давнмх часов мешан Полоцкнх». На землях гэтай царквы на пасадзе жыло 115 чалавек (Лаппо, 1905. С. 178). Магчыма, гэта царква была цаглянай.
    Храналагічна блізкая да пералічаных цэркваў царква Ягорыя Страстацерпца (1563 г.). Упамінаецца яна толькі ў адной крыніцы — летапісным зборы аб узяцці Полацка Іванам Грозным. 3 тэксту відаць, што царква стаяла за межамі горада, «на поле», на правым беразе Дзвіны, недзе насупраць Барысаглебскага манастыра. На плане Полацка 1793 г. на тым месцы знаходзіцца царква Пакрова Багародзіцы, саборная. Адзначана яна і на плане 1910 г. На больш дакладным і падрабязным плане 1786 г. побач з царквою Пакрова адзначана меншая, безыменная, царква. Вакол яе размешчаны могілкі. Думаем, што менавіта тут, хутчэй за ўсё каля адзначаных на планах могілак (у с. Прасмужкі), і была размешчана царква Ягорыя Страстацерпца. У летапісным аповядзе яна прыгадваецца тройчы ў розных варыяцыях: Ягорый Святы, Георгій Святы, Георгій Вялікі. У тым, што гэта адна і тая ж царква, няма сумнення, бо ад яе і да яе цар перапраўляўся цераз раку. Паміж гэтай царквою і Валовым возерам размяшчаліся палкі з «нарядом».
    Да трэцяй чвэрці XVI ст. адносіцца ўпамінанне яшчэ некалькіх цэркваў. Так, у 1588 г. на пасадзе існавала царква Спаса — «у месте Полоцком на
    86
    посаде Велнком» (Археографнческнй сборннк документов... 1867. С. 174). У Западоцкім пасадзе — Казьмы і Даміяна — «вь месте Полоцком на посаде за Полотою» (Там жа). Калі вызначыць месцараспалажэнне першай царквы немагчыма, то другая, відаць, была звязана з аднайменным манастыром. На плане С. Пахалавіцкага 1579 г. у цэнтры Запалоцця выразна паказана адна царква. Прычым настолькі добра, што бачны нават яе архітэктурныя дэталі. Можна лічыць, што царква Казьмы і Даміана была адноўлена на месцы царквы, якая адзначана на плане, а больш дакладна — у паўднёвазаходняй частцы Запалоцця.
    У 1581 г. у Полацку з’яўляюцца каталіцкія езуіцкія касцёлы. Адзін з іх, невялікі драўляны, бачыў С. Баторый 16 ліпеня 1581 г., калі прыязджаў у замак на богаслужэнне да айцоўезуітаў. Гэтая маленькая царква праіснавала, відаць, нядоўга, таму што ўжо ў тым жа 1581 г. ішло будаўніцтва вялікага каталіцкага драўлянага храма «перед замком, там, где начннается город». У 1581 г. будаўніцтва было завершана (Дневнмк последнего похода Стефана Батормя на Россню. 1882. С. 39—40). У XVII ст. на гэтым месцы былі пабудаваны цагляны сабор Стэфана Святога (пазней вядомы як Мікалаеўскі, знесены ў 1964 г.) і езуіцкі калегіум.
    А. Сапуноў упамінае апрача вышэйпералічаных храмаў яшчэ і кальвінскі збор. Ён існаваў з першай паловы XVI ст. па 1660 г. Быў драўляны і згарэў. Магчыма, яго будаваў полацкі ваявода Мікалай Дарагастайскі (Сапунов, 1888. С. 48). На жаль, месца яго знаходжання выявіць не ўдалося.
    Такім чынам, на працягу XI—XVII стст. у Полацку складвалася пэўная сістэма культавых манументальных пабудоў. У XI—XIII стст. яны размяшчаліся і дакладна вызначаліся па трох тапаграфічных зонах:
    1.	Манументальныя культавыя замкавыя пабудовы. Да іх адносіліся Сафійскі сабор; так званыя «дворные» цэрквы епіскапа і князянамесніка; замкавыя манастырскія пабудовы.
    2.	Манументальныя культавыя пабудовы пасада. Сярод іх нам вядомы толькі дзве — царква «на рву», магчыма, Багародзіца «старая» 1007 г. (Алексеев, 1966. С. 139) і царква на стрэлцы Ніжняга замка.
    3.	Манастыры і цэрквы ў бліжэйшай полацкай акрузе. Іх таксама трэба разглядаць у структуры горада, паколькі радыус дадзенай акругі з цэнтрам на Верхнім замку не перавышае 1,5 км, характар распалажэння цэркваў і манастыроў гаворыць аб ярка выяўленай функцыі абароны подступаў да горада.
    У перыяд з XIV па XVII ст. былая зладжанасць у размяшчэнні манументальных збудаванняў, культавых пабудоў на першы погляд разбураецца. Але трэба ўлічваць, што некаторая частка новых цэркваў узводзіцца на меецы разбураных старых, і такім чынам працягваюцца горадабудаўнічыя традыцыі. Астатнія цэрквы размяшчаліся так ці іначай з улікам новага геаметрычнага цэнтра Полацка, якім становіцца цэнтральная частка Вялікага пасада (сучасная пл. Волі). Дзякуючы апошняму фактару і таму, што яны былі арганічна ўпісаныя ў горадабудаўнічую структуру пасада, многія цэрквы захаваліся аж да XX ст. Непапраўная страта полацкай гістарычнай архітэктуры была нанесена ў сярэдзіне 30х, 50х і пачатку 60х гг. нашага стагоддзя. I асабліва разбуральным быў бомбавы ўдар савецкай авіяцыі па гістарычным цэнтры горада 28 мая 1944 г.