• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    Усе гэтыя звесткі сведчаць аб тым, што прыватныя агароды і сады ўваходзілі ў тапаграфічную структуру Полацка і ў многіх выпадках з’яўляліся непадзельнай часткай рамесніцкай сядзібы. Раскопкі 1987—1988 гг. на полацкім Вялікім пасадзе паказалі, што ўжо ў XII ст. значную частку рамесніцкай сядзібы складаў агарод і падвор’е для жывёлы. У той жа час няма ніякіх падстаў гаварыць аб наяўнасці агародаў у дамангольскі перыяд на тэрыторыі Верхняга замка. Раскопкамі яны не зафіксаваны. Таму можна сцвярджаць, што сады і агароды існавалі на тэрыторыі рамесніцкіх двароў толькі пры ўмове размяшчэння іх на адным з гарадскіх пасадаў.
    Што да ніў і сенажацяў, то, відаць, ва ўсе часы яны размяшчаліся ў непасрэднай блізкасці ад горада і знікалі, калі ўваходзілі ў яго мяжу. Яны вельмі часта згадваюцца ў крыніцах XVI—XVII стст.
    Да асаблівасцей гарадской забудовы трэба аднесці шэраг пабудоў грамадскага прызначэння, якія былі размешчаны ў замку і на пасадах. У жалаванай грамаце Полацку на Магдэбургскае права 1498 г. прыгадваюцца «лазня посполйтая», «важнмца», «капнмца для воска» (Хорошкевйч, 1978. С. 155—156). У грамаце 1445—1448 гг. упамінаюцца дзве карчмы, адна з якіх нямецкая (План г. Полацка, 1779. С. 151 — 152). У 1552 г. карчма існавала ў полацкім прадмесці Экімань і належала Дзмітрыю Багданавічу Корсаку (Лаппо, 1905. С. 73—78). Вышэйзгаданыя «капнйца месцкая» і «важнйца» працягвалі існаваць у 1538 г. (Справы Полацкага гродзскага суда 1533—1539 гг., 1928. С. 286). Відаць, да пабудоў грамадскага карыстання адносіліся свірны: Багародзіцкі (Там жа. С. 276—277) і свіран у Машне (Там жа. С. 130—131). На жаль, дакладна лакалізаваць месца размяшчэння гэтых пабудоў няма магчымасці. Хутчэй за ўсё «капнйца» і «важннца» былі размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад гарадскога рынку, які ўпамінаецца ўжо ў 1552 г. і размяшчаецца на Вялікім пасадзе (Лаппо, 1905. С. 83). 3 больш позніх планаў горада вынікае, што сам рынак знаходзіўся непадалёк ад сучаснай пл. Ф. Скарыны. Але нельга выключаць, што такіх рынкаў было некалькі, у тым ліку і на цэнтральнай плошчы. Што да «лазнй посполйтой», то, безумоўна, яна павінна была знаходзіцца недзе паблізу Палаты, хутчэй за ўсё на левым яе беразе ці непадалёк ад аднаго з вадзяных млыноў.
    Важнай гарадской пабудовай Полацка з’яўлялася гарадская ратуша. Усяго мы налічылі чатыры згадкі аб ратушы: 1498 г. — «поставйлй теж ратушу на М'Ьсте годном» (Хорошкевйч, 1978. С. 156; Справы Полацкага
    71
    гродзскага суда 1533—1539 гг. 1928. С. 229); 1633 г. — «прншедшн в той час на ратуш» (Русскобелорусскне связн, 1963. С. 115); 1654 г. — «А суднтца мм указалн есмя в Полотцку в ратуше» (Там жа. С. 302). Дата пабудовы ратушы — 1498 г. — сведчыць аб тым, што яна магла быць узведзена толькі на Вялікім пасадзе, таму што адміністрацыйныя функцыі Верхняга замка ў гэты час становяцца ўсё меншыя і меншыя. «Места годного» ў канцы XV ст. на Верхнім замку не было ў сувязі з архітэктурнай горадабудаўнічай структурай, якая там склалася. I ўсё ж пытанне аб тым, дзе канкрэтна знаходзілася полацкая ратуша, у дадзены момант вырашапь цяжка. Папершае, ні на адным вядомым нам плане ці чарцяжы Полацка ратуша не адзначана. На планах горада XVIII ст. (а яны найболып падрабязныя і шматлікія) ёсць былое намесніцкае ўпраўленне і Грамадзянскія палаты, дамы Павятовага і Ніжняга земскага судоў, Губернскага магістрата, Гарадавога магістрата і г. д. Магчыма, што два апошнія знаходзіліся ў будынку старажытнай ратушы, але якой? Бясспрэчна толькі тое, што ўсе гэтыя збудаванні знаходзіліся на цэнтральнай гарадской плошчы (сучаснай пл. Волі). Поўнасцю адказаць на пытанне аб месцазнаходжанні ратушы можна будзе толькі пры наяўнасці новых картаграфічных ці пісьмовых крыніц, археалагічных даследаванняў.
    Самае першае ўпамінанне полацкіх вадзяных млыноў адносіцца да пачатку XVI ст. У падложнай грамаце, якая наўмысна датавана 1396 г., прыгадваецца «млын» на р. Бельчыцы каля Барысаглебскага манастыра (Хорошкевнч, 1977. С. 65—66). Другі «млын» належаў панам Корсакам і размяшчаўся «на Полоте над замком Полоцкйм» у 1552 г. (Полоцкая ревмзня 1552. С. 104). У той жа час на Палаце стаяў і другі «млын — замковый на Полоте реце» (Там жа. С. 30). Адзін з гэтых млыноў згадваецца Р. Гейдэнштэйнам у яго апісанні аблогі Полацка 1579 г. (Гейденштейн, 1889. С. 59—90). У XVII ст. млын быў размешчаны таксама насупраць праязных варот з Ніжняга замка да Палаты (Сапунов, 1885. С. 284). Гэтыя ж млыны паказаны на планах Полацка 1579 г. (два каля полацкіх замкаў). На планах XVIII ст. з двух замкавых млыноў захаваўся толькі адзін — на стыку Верхняга і Ніжняга замкаў. Адзначаны два млыны ўверх па Палаце, на паўдарозе да СпасаПраабражэнскага манастыра. Характэрным для ўсіх вадзяных млыноў з’яўляецца іх размяшчэнне на выгіне Палаты. Відаць, такое размяшчэнне традыцыйнае.
    Аб полацкіх вуліцах XIV—XVII стст. вядома няшмат, калі не прыцягваць картаграфічны матэрыял XVIII ст. Адной з першых у пісьмовых крыніцах згадваецца Багародзіцкая вуліца: «Я раб божнй Павел, мнако прозываемо Пацко... купнл двор... блмзко Богоявлення святого на Богороднцкой улнце протнв Лапшйна двора вь Полоцку» (Сапунов, 1885. С. 15). Запіс гэты датуецца канцом XIV — пачаткам XV ст. У 1570 г. згадваецца і Паслоўская вуліца: «Купец Оршанскнй Нван Савнн... нанял он был детнну РІвана у Гаврялы полочаннна, который жнвёт на Якммове початку на Пословской улнце» (Русскобелорусскне связн, 1963. С. 9). Мяркуючы па назве вуліцы, яна і Якімаў пачатак знаходзіліся ў межах старога горада, таму што пасяленні ў Экімані ў той час яшчэ не адносіліся да горада. Адной з цэнтральных гарадскіх вуліц была вуліца Вялікая. Яна згадваецца ў дакуменце 1601 г.: «Дом... небошнка владыкн в месте Полоцком на Велмкой уляце зь одное стороны отца Романа протопопы, н зь другое стороны Васнлья райцы». Відаць, пад Вялікай трэба мець на ўвазе
    72
    сучасную вуліцу Леніна, якая цягнецца ўздоўж Дзвіны ад самага Верхняга замка, таму што ў тэксце сказана, што яна размешчана не ў замку, а ў месцы, што адносіцца толькі да пасада. Падругое, двор праваслаўнага ўладыкі каля Сафійскага сабора і многія іншыя «кгрунты» і нерухомасць разам з усімі цэрквамі і манастырамі (апрача Богаяўленскага) былі перададзены ў 1580 г. каралём С. Баторыем айцам езуітам (Сапунов, 1888. С. 67—73). Патрэцяе, у 1607 г. полацкія замкі яшчэ не былі адноўлены пасля пажараў, і будаўнічыя матэрыялы Полацкага сабора было дазволена жыхарам разбіраць на свае патрэбы (БезКорнмловмч, 1855. С. 86). Гэта сведчыць аб тым, што праваслаўных служак царквы на Верхнім замку не магло бьшь. I, нарэшце, чацвёртае: сучасная вуліца Леніна — самая працяглая вуліца Полацка і самая прамая пачынаючы з XII—XIII стст., таму што ўжо ў той час уздоўж яе былі размешчаны пабудовы гараджан на адлегласці да 1200 м ад Сафійскага сабора і Верхняга замка (Тарасов, 1986. С. 1920).
    Сярод іншых дакладна вядомых нам вулій XVI—XVII ст. трэба адзначыць тыя, якія былі выяўлены ў час археалагічных даследаванняў і будаўнічарамонтных работ у Полацку. Усе яны былі занатаваны на плошчы Вялікага пасада.
    Такім чынам, нават на нязначным матэрыяле бачна, што полацкія вуліцы XVI—XVII стст. па сваёй трасіроўцы аналагічныя тым, якія паказаны на гарадскіх планах XVIII і XX стст. Гэта гаворыць аб высокай ступені пераемнасці ў архітэктурнапланіровачнай горадабудаўнічай структуры.
    Мы гаворым, што забудова і планіроўка Полацка на працягу стагоддзяў зведала значныя змены. Гэта быў натуральны і заканамерны працэс у структуры горада, які пастаянна рос і развіваўся. Разам з тым, нягледзячы на тапаграфічныя змены гарадскіх цэнтраў, гарадской улады і гандлю, захаваліся традыцыі ў забудове і планаванні горада, якія першапачаткова падначальваліся закладзеным веернарадыяльным схемам. Праўда, з перанясеннем цэнтра горада ў раён сучаснай пл. Волі схема стала набываць больш прамавугольны, паквартальны характар, але з тэндэнцыяй росту толькі ва ўсходнім накірунку, што зноў жа было характэрна для веернарадыяльнай горадабудаўнічай структуры горада ў ранні перыяд.
    4.	Размяшчэнне манументальных пабудоў
    У гэтым раздзеле мы разглядзім пытанні размяшчэння, лакалізацыі манументальных помнікаў архітэктуры і грамадзянскай забудовы Полацка. Да іх адносім культавыя пабудовы і каменныя грамадзянскія збудаванні XIXVI1 стст.
    Манументальныя пабудовы перыяду Полацкага княства
    Манументальныя пабудовы перыяду Полацкага княства на тэрыторыі горада практычна не прыгадваюцца ў старажытных пісьмовых крыніцах. Рэдкім выключэннем з’яўляецца ўпамінанне полацкага Сафійскага сабора
    3* Зак. 1390
    73
    ў «Слове аб палку Ігаравым», якое датуецца канцом XII ст., царквы СпасаПраабражэння ў «Жыціі Прападобнай Ефрасінні Полацкай», якое было створана, відаць, у канцы XII ст. Пад 1159 г. у летапісах змешчана згадка Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. Значна пазней з’яўляюцца ў пісьмовых крыніцах астатнія культавыя пабудовы. Грамадскія каменныя будынкі не згадваюцца зусім.
    3	усіх полацкіх манументальных збудаванняў не выклікае сумнення размяшчэнне толькі тых, якія захаваліся да нашых дзён ці былі выяўлены ў час археалагічных раскопак. Да першай катэгорыі належаць: Сафійскі сабор, СпасаПраабражэнская царква, Ефрасіннеўскі манастыр; да другой — чатыры храмы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, храм XIII ст. на Верхнім замку каля Сафійскага сабора, храм на стрэлцы Ніжняга замка, безыменны храм XII ст. на тэрыторыі Ефрасіннеўскага манастыра, княжацкі церам. Усе вышэйпералічаныя манументальныя збудаванні лёгка картаграфуюцца і ў свой час даволі падрабязна былі даследаваны археолагамі. Тым не менш да нашага часу не вызначана дакладна месца размяшчэння манастыра Іаана Прадцечы на Востраве, які ўпершыню згадваецца ў скандынаўскай «Саге о крешеннн» (Глазырнна, 1987. С. 101 — 105) і Полацкіх граматах (Хорошкевнч, 1977. С. 42). Папярэдне, з вялікай ступенню магчымасці, узнікненне і будаўніцтва гэтага манастыра можна датаваць XII ст.
    Такім чынам, у нас ёсць усе падставы ўявіць сабе агульную карціну размяшчэння манументальных, у тым ліку і культавых, пабудоў на тэрыторыі і ў бліжэйшай акрузе Полацка ў XI—XIII стст., прасачыць і выявіць заканамернасці іх размяшчэння, калі яны ёсць.