Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
На жаль, у справаздачы прысутнічае толькі гарызантальны план адкрытай канструкцыі. Некалькі дапаўняюць гэтыя звесткі сведчанні А. Мітрафанава, які прымаў удзел у раскопках 1957 г. У раскопе 1959 г. побач з анкалагічным дыспансерам у перадапошнім будаўнічым гарызонце на глыбіні 5 м «выявлены остаткй бревенчатого крепленйя земляного вала (бревна, сохраннвшйеся в колйчестве 4—6 венцов, уложенные горйзонтально, закреплялйсь в неподвйжном состоянйй с помошью вертнкальных кольев). На продолженйй этого вала, на месте онкологйческого корпуса Полоцкой больнйцы, в 1957 г. М. К. Каргером былй обнаружены остаткй дубовых ворот» (Мйтрофанов, 1957—1960. С. 4).
Мяркуючы па апісанню. характар канструкцыі, сістэма мацавання накату з бярвення мае блізкую аналогію з унутрывальнай субструкцыяй Мінскага замчышча XI—XII стст. (Заяц, 1989. С. 174—179). Няма падстаў сумнявацца, што менавіта такая ўнутрывальная субструкцыя была выяўлена ў Полацку. Тое, што яна была размешчана непасрэдна на культурным
64
слоі, можа сведчыць аб пашырэнні тэрыторыі Верхняга замка і ўключэнні ў яго склад той часткі, якая надежала да гэтага Вялікаму пасаду. Узнікае толькі пытанне адносна розначытання ў храналогіі канструкцыі, дадзенай даследчыкам. Калі М. Каргер лічыў, што яна адносіцца да XII ст., то А. Мітрафанаў прадатаваў слой ніжэй субструкцыі X ст., а само ўмацаванне — X—XI стст. (Ммтрофанов, 1957—1960. С. 4). He маючы ніякіх іншых матэрыялаў, але зыходзячы з таго, што цэнтр горада быў перанесены на Верхні замак не пазней XI ст., нам здаецца, што будзе больш правільна датаваць вал менавіта гэтым часам. Але без правядзення дадатковых археалагічных даследаванняў гэта пытанне застаецца адкрытым. Нельга выключаць, што гэта не самы старажытны вал на полацкім Верхнім замку.
Культурны слой XII—XIII стст. добрай захаванасці прысутнічае не толькі на апісанай плошчы ўсходняй часткі Верхняга замка, але і ў крайняй кропцы паўночнаўсходняга краю замка, каля Папова азярца. Шурф, закладзены аўтарам у 1989 г., паказаў наяўнасць культурных напластаванняў больш 2 м. На гэтай глыбіні былі зафіксаваны вельмі характэрныя напластаванні зляжалага гною з друзам, мноства абрэзкаў скуры і скуранога пакрою. Пераважваў посуд, характэрны для XII—XIII стст., але было знойдзена і тыповае для старажытнага селішча ляпное донца гаршка (Тарасаў, 1990. С. 13).
He менш цікавая забудова і планіроўка Полацкага Вялікага пасада ў IX—XIII стст. Адразу агаворымся, што ў дадзеным выпадку пад Вялікім пасадам мы разумеем усю тэрыторыю старажытнага горада на левым беразе Палаты за межамі ўмацаваных гарадскіх дзядзінцаў.
Што ўяўляе сабой пасяленнепасад IX—X стст. на тэрыторыі Ніжняга замка, мы ўжо апісвалі вышэй. Але калі ў X ст. за межамі сучаснага Ніжняга замка можна гаварыць толькі пра асобныя жыллёвыя пасяленні палачан, то з X ст. адбываецца паступовае і планамернае засяленне значнай часткі міжрэчча Палаты і Дзвіны. Пазней яно і атрымала назву Вялікага пасада.
Дзякуючы таму што была знойдзена пасадская абарончая сцяна ў 1988 г., мы можам гаварыць пра канкрэтную мяжу Вялікага пасада ў XI ст. Яна праходзіла ў накірунку поўдзень — усход ад Вала I. Грознага да перакрыжавання вул. Талстога з вул. Савецкай; потым у накірунку поўнач — поўдзень да рэчышча Дзвіны. Дарэчы, апошняе мы не бяромся сцвярджаць з поўнай упэўненасцю, таму што сцяна магла і не падыходзіць шчыльна да Дзвіны, паварочваючы ў бок Верхняга замка па краю другой надпоймавай тэрасы ракі. Але ў любым выпадку тэрыторыя полацкага Вялікага пасада ў XI ст. была не менш за 15 га. На жаль, гаварыць пра характар звычайнай забудовы гэтага часу на пасадзе зараз не ўяўляецца магчымым у сувязі з нязначнай даследаванай плошчай унутры пасадскай сцяны.
Пра характар забудовы і планіроўкі Вялікага пасада ў XII ст. на сённяшні дзень мы маем даволі поўнае ўяўленне. Пабудовы даследаванай у 1987—1988 гг. сядзібы былі выцягнуты ў адну лінію амаль дакладна з захаду на ўсход уздоўж пасадскай вуліцы, частка якой таксама трапіла ў раскоп. Двор сядзібы аддзяляўся ад вытворчажылой часткі плотамплятнём у выглядзе забітых тонкіх калоў, пераплеценых лазовымі прутамі.
3 Зак. 1390
65
У двары былі размешчаны лёгкія каркаснаслупавыя, заглыбленыя ў мацярык пабудовы гаспадарчага прызначэння. На жаль, сядзіба не цалкам трапіла ў раскоп. Але вывучаная яе частка дазваляе меркаваць, што па плоілчы яна займала не менш 1000 кв. м, ujto набліжаецца да памераў сядзібы Ноўгарада Вялікага (Колчмн, Янмн, 1982. С. 72). Гэта ў сваю чаргу сведчыць аб сацыяльным статусе рамеснікаў, якія пражывалі на Вялікім пасадзе Полацка ў той час. Відаць, гэта былі незалежныя, вольныя гараджане, так званыя «вольные мужм», якія складалі аснову органа дэмакратычнага накірунку Полацка — веча. Канструктыўна сядзіба XII— XIII стст. падобна да забудовы ў XII—XIII стст. Верхняга замка, часткі яго магчымай былой пасадскай тэрыторыі.
Вельмі важна дакладнае дэндрахраналагічнае датаванне сядзібных пабудоў (табл. 1), дзякуючы якому мы маем абсалютнае пацвярджэнне адначасовасці сядзібнага комплексу майстраювеліра і тое, што гэта сядзіба, узнікнуўшы ў другой палове XII ст., працягвала існаваць да канца XIII ст. '
Храналагічна аднаго часу была і вуліца, якая праходзіла ў накірунку 3У на поўнач ад сядзібнага комплексу. Аналізы паказалі, што старажытныя насцілы гэтай вуліцы датуюцца 1047 г. (спіл № 35). Дата верхніх лаг, якія захаваліся, — 1257, 1256 гг. (спіл № 2, 4). Перпендыкулярна адзначанай вуліцы з паўднёвага боку ў XIII ст. праходзіла яшчэ адна, якая мела ўсяго адзін насціл. Аднак у сувязі з дрэннай захаванасцю дрэва ён не паддаецца абсалютнаму датаванню (Тарасов, 1987. С. 6—7).
На аснове вышэйсказанага відно, што планіроўка Вялікага пасада на дадзеным участку мае як агульныя, так і адметныя рысы з планіроўкай і забудовай усходняй часткі Верхняга замка ў XII—XIII стст. Да агульных перш за ўсё адносяцца тып сядзібнадваровай забудовы, аналагічны «погонному двору», наяўнасць жылых і гаспадарчых памяшканняў, арыенціроўка двароў адносна вуліц. У XII—XIII стст. на Верхнім замку памеры жылых памяшканняў складаюць 4,5x7; 4,9x4,9; 4,8x5,2 м, найбольшыя — 5,3x5,8 м (Штыхов, 1975. С. 38—45). Жылая пабудова сядзібы ювеліра на Вялікім пасадзе — 6,0x4,5 м. Гаспадарчавытворчыя пабудовы Верхняга замка маюць у сярэднім памеры 3x3 м (Штыхов, 1975. С. 38—45), а на Вялікім пасадзе — 3,5x3,5 і нават 6x4 м. Гэта гаворыць аб тым, што на пасадзе рамеснікаў, папершае, была большая магчымасць шырока сяліцца ў сувязі з неабмежаванай перспектывай пашырэння пасадскай тэрыторыі; падругое, яны мелі, відаць, некалькі другі статут, пра што сказана вышэй.
Трэба адзначыць яшчэ адну асаблівасць планіроўкі Вялікага пасада ў раёне пл. Волі. Вялікая вуліца, ускрытая раскопкамі 1987—1988 гг., праходзіла па адной трасе з больш познімі вуліцамі XVII—XVIII стст. і, урэшце, сучаснай вул. Камуністычнай. 3 гэтага вынікае, што планіроўка Вяліка.а пасада і яго забудова былі вельмі кансерватыўныя на працягу многіх стагоддзяў.
Апроч разгледжаных тэрыторый нельга не сказаць колькі слоў аб другіх полацкіх пасадах XII—XIII стст. Перш за ўсё гэта Запалоцце. Пасад узнік у канцы X—XI ст. Але, нам думаецца, у гэты час ён яшчэ не з’яўляўся пасадам у поўным сэнсе слова. Нязначная колькасць знаходак X—XI стст.
66
гаворыць пра тое, што гэта было сельскае пасяленнепрыгарад. Гаварыць пра нейкія дэталі і характэрныя рысы забудовы не даводзіцца.
Больш канкрэтнай уяўляецца планіроўка Запалоцця ў XII—XIII стст. Раскопкі і разведкі ў гэтым раёне ў 1986 г. дазваляюць гаварыць аб тэрытарыяльных памерах дадзенага пасада і яго зменах. У раскопе I (1986 г.) былі зафіксаваны рэшткі наземных каркаснаслупавых канструкцый, якія з’яўляліся жыллём. Памеры аднаго з іх былі не менш за 6x2,8 м (Тарасов, 1986. С. 4). Да яго, відаць, дамыкалі і невялікія гаспадарчыя прыбудовы. Такія ж канструкцыі былі зафіксаваны ў раскопе II (1986 г.), як і ў раскопе на Запалоцці ў 1980 г. (Штыхов, 1979. С. 3—5). Прыблізныя памеры жылых і гаспадарчых памяшканняў, характар культурнага слоя і яго насычанасць матэрыяламі XII—XIII стст. дазваляюць гаварыць аб тым, што гэты полацкі пасад быў шчыльна заселены. Яго тэрытарыяльнае развіццё на першым этапе было абумоўлена асабліваснямі мясцовага рэльефу, дзе галоўнай дамінантай былі рэчышчы Дзвіны і Палаты. Пасад і пачаў развівацца ад вусця Палаты ўздоўж вялікай ракі, практычна не маючы якіхнебудзь прыродных абмежаванняў для перспектывы росту. Такія абмежаванні ўзніклі пазней у сувязі з будаўніцтвам запалоцкіх абарончых збудаванняў, якія рэзка вызначылі мяжу пасада з поўначы і захаду. Прыкладна з канца XIII ст. Запалоцкі пасад спыніўся ў сваім тэрытарыяльным росце і практычна ў нязменным выглядзе існуе па сённяшні дзень. Аб планіроўцы ўнутранай структуры Запалоцця ў XII — XIII стст. з поўнай акрэсленасцю на сённяшні дзень гаварыць нельга, таму што археалагічныя даследаванні тут былі нязначныя. А гэта звязана са шчыльнай забудовай большай часткі пасада. Але калі разважаць рэтраспектыўна, па планах, якія захаваліся з 1579 г., яна павінна была нязначна адрознівацца ад сучаснай планіроўкі.
Забудова і планаванне Полацка ў XIV—XVII стст.
Пры разглядзе пытання трэба агаварыцца, што археалагічных матэрыялаў, якія сведчаць аб забудове і планаванні горада ў XIV—XV стст., вельмі мала. Гэта тлумачыцца не столькі аб’ёмамі археалагічных работ, якія праводзяцца, колькі адсутнасцю ў неабходнай колькасці матэрьіялаў дадзенага перыяду. Як ні парадаксальна, але амаль ва ўсіх беларускіх феадальных гарадах культурныя напластаванні XIV—XV стст. цяжка ўлоўныя. У той жа час слаі XII—XIII стст. і XVII—XVIII стст. з’яўляюцца самымі магутнымі, а часам і змыкаюцца.
У адносінах да Полацка мы .можам гаварыць аб наяўнасці матэрыялаў усяго гэтага перыяду, але аб рэштках жылых, гаспадарчых і фартыфікацыйных збудаванняў (па археалагічных дадзеных) — толькі для XIV ст. Менавіта так датуюцца II—IV будаўнічыя гарызонты ў раскопах на Верхнім замку 1959—1962 гг. (Шты.хов, 1975. С. 53—55), рэшткі абарончых умацаванняў паўднёвай часткі вала Верхняга замка.
Як зазначыў Г. Штыхаў, ва ўсходнім раскопе на Вер.хнім замку на слой XIV—XV стст. прыпадае зусім нязначная магутнасць. Практычна яго нават цяжка вызначыць і знаходзіцца ён паміж III і V гарызонтамі. Тым не менш