• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    50
    У цэлым жа фартыфікацыя Ніжняга замка была значна слабейшай, чым Верхняга. Таму Баторый і вырашыў браць прыступам не тое, што было прасцей, а тое, што служыла асноўным умацаваннем горада.
    У вопісах і роспісах 1654—1655 гг. ёсць даволі падрабязнае апісанне ўмацаванняў Ніжняга замка. Так, напрыклад, у Каштарысных кнігах пасля апісання «Большого города» — Вялікага пасада — ёсць такая паметка: «А прйделан тот острог другой в прйбавку к верхнему же городу. А от Полоты рекй валу нет — ровное место й йзза рекй в тот в а л (разбіўка наша. — С. Т.) вйдно будет й через острог, а без острогу быть немочно». Такім чынам, мы бачым, што ў гэтыя гады Вал Івана Грознага яшчэ працягвае выконваць функцыю крэпасці хай сабе і са штыкетнікамастрогам, цераз які «в тот вал вйдно будет» (Сапунов, 1885. С. 280).
    Цікава, што ў кнігах, дасланых В. Шарамецьевым цару, умацаванні (у прыватнасці, вал Ніжняга замка) наогул не згадваюцца. У іх яны поўнасцю ўключаны ў сістэму абароны Вялікага пасада (Сапунов, 1885. С. 284). Так, у сярэдзіне XVII ст. вал, насыпаны ў часы Івана Грознага, ужо лічыўся «старым» (Сапунов, 1885. С. 298), і на самім вале няма не толькі вежаў, a нават штыкетнікаастрога. Вал поўнасцю знаходзіўся ўнутры Вялікага пасада і не выконваў ніякай абарончай функцыі. Астрог працягласйю ў 276 сажняў праходзіў краем пляцоўкі Ніжняга замка і не закранаў вала.
    Планы Полацка XVIII ст., адзначаючы наяўнасць гэтага вала, з дакументальнай дакладнасцю фіксуюць рэшткі рова каля яго. Зараз роў засыпаны і па ім праходзіць частка вул. Фрунзе ад пл. Волі да Чырвонага моста. Аднак указаныя планы не фіксуюць якіхнебудзь бастыённых ці іншых умацаванняў на валу. Выключэннем з’яўляецца бастыён на крайнім паўночным канцы вала 1707 г., дзе ён трапляе ў адну лінію з астатнімі гарадскімі абарончымі збудаваннямі ўздоўж левага берага Палаты.
    Падсумаваўшы ўсё вышэйсказанае ў адносінах да полацкага Ніжняга замка, можна адзначыць, што Ніжні замак (Стралецкі), створаны па волі цара ў 1563—1564 гг., праіснаваў у якасці самастойнай крэпасці ўсяго каля ста гадоў. Гэта было абумоўлена як абмежаванасцю яго фартыфікацыйных задач, так і яўнай супярэчлівасцю з агульнай заканамернасцю гісторыкатапаграфічнага развіцця горада. У той час як у XVI ст. горад пашырыўся ўжо далёка за межы старажытнай крэпасці і пасада, нанова створаны на абмежаваным участку замак мог абараніць толькі сябе і невялікую паўночнаўсходнюю частку галоўнай крэпасці — Верхняга замка.
    Нам здаецца, што будаўніцтва Ніжняга замка было задумана і здзейснена не столькі з фартыфікацыйнаю мэтай, колькі з палітычнай. Апошняя заключалася ў тым, каб у цэнтры горада стварьшь у выглядзе крэпасці апору для новай гарадской улады ў асобе рускага цара і яго падручных стралкоў. Нездарма, даючы наказ, Іван Грозны асабліва адзначаў: «А лйтовскйх людей в городе, прйезжйх й тутошнйх, детей боярскйх, й землян, й черных людей одйнолйчно не пуіцатй... а в городе бе онй жйлй в свойх дворах попы у церквей сь своймй семьямй» (Сапунов, 1885. С. 58). Імкненне пазбавіць горад, яго цэнтр, важны ў гістарычным і ваенным плане, ад карэннага насельніцтва ярка выявілася і ў перасяленні жыхароў Вялікага пасада за Палату ў Запалоцце (Гейденштейн, 1889. С. 55). Відаць, гэты ж недавер да ўжо пераселеных стаў адной з прычын
    51
    таго, што ў 1579 г. вельмі хутка (практычна без бою) было пакінута і спалена ўсё Запалоцце. За высокім жа валам, уздоўж узведзенага замка, размясціліся прадстаўнікі царскай маскоўскай улады і гарнізон стралкоў, што дазволіла трымаць у падпарадкаванні не толькі Полацк, але і ўсю гарадскую акругу.
    2.	Абарончыя збудаванні пасадаў
    Вялікі пасад у XI—XII стст.
    У выніку выратавальных раскопак у 1987—1988 гг. на пл. Леніна (зараз пл. Волі) у г. Полацку з’явілася унікальная магчымасць упершыню даследаваць культурны слой Вялікага пасада. Раней даследаванні абмяжоўваліся толькі назіраннямі за будаўнічымі работамі ў гэтай гістарычнай частцы горада.
    Сучасная пл. Волі знаходзіцца ў 300 м на ўсход ад Верхняга замка, блізка да Вала Івана Грознага. Яна фактычна стала адыгрываць ролю гарадскога цэнтра ўжо ў XV—XVI стст., дзе да таго знаходзіўся цэнтр гандлёварамесніцкага пасада. Нечаканасцю было выяўленне пад час раскопак 1987—1989 гг. рэшткаў пасадскай абарончай сцяны XI ст. Сцяна з’явілася на паўночным участку раскопу на глыбіні 2,0 м ад дзённай паверхні. У раскоп трапіў яе фрагмент даўжынёю 22 м (мал. 33). Сцяна ўяўляла сабой змешаную канструкцыю з каменя і дрэва. Яе асноваю быў выкладзены з каменя падмурак шырынёю 0,6—0,7 м і вышынёю да 0,4 м. Цікавасць выклікае кладка. Месцамі яна праходзіла па мацерыку, месцамі — па культурным слоі, часам — па мацерыковых ямах і ўяўляла сабой наступную канструкцыю: найперш клалася каменная падложка з падагнаных шчыльна камянёў дыяметрам 0,10—0,15 см на ўсю шырыню і, відаць, даўжыню будучай кладкі. Далей па ўнутраным краі ўтворанай каменнем вымасткі ў адзін рад на папярэднія камяні клаліся новыя дыяметрам каля 0,15—0,25 м. Атрымліваўся своеасаблівы жолаб. У яго клаўся адзін ці два вялікія камяні, якія завяршалі пабудову гэтай канструкцыі. Цікава, што калі адзін вялікі камень замяняўся двума, то апошнія ставіліся «на попа» з нахілам адзін да аднаго і адпаведным ухілам да краёў сцяны. Гэта забяспечвала ўстойлівасць усёй канструкцыі, падругое, утварала максімальна магчымую яе вышыню (мал. 34). Пасля таго як усе асноўныя дэталі каменнай кладкі займалі адпаведныя месцы, шчыліны і пустоты забіваліся дробным і сярэднім галькападобным каменнем.
    Апісаны вышэй падмурак — гэта толькі частка абарончай пасадскай сцяны. Адначасова ён выконваў і функцыю бруствера, які ўмацоўваў і падтрымліваў знешні падлогавы бок пасадскай сцяныгародні. Пры надзвычай дрэннай захаванасці дрэва ў гэтым гарызонце ўсё ж удалося зафіксаваць рэшткі некалькіх гародняў. Гэта былі зрубы памерам 2x2 м пры сярэдняй таўшчыні бярвёнаў каля 0,2 м. Знешні бок зруба абапіраўся на каменны падмурак, што было магчыма ў выніку падсыпкі культурнага слоя альбо мацерыковага суглінку з унугранага боку сцяны непасрэдна пад гародні.
    Такім чынам, уся канструкцыя бачыцца нам лагічнаю і добра прадуманаю. Мураваная вымастка выконвала дваякую функцыю: моцнага
    52
    падмурка, які трымаўся дзякуючы асаблівасцям канструкцыі на масе саміх камянёў, і своеасаблівага невялікага вала, які прыўзнімаў гародні над тагачаснай дзённай паверхняй. Гародні, як і многія аналагічныя ўмацаванні (напрыклад, пазнейшыя гародніклеці на Верхнім замку), выконвалі не толькі абарончую, але і гаспадарчую функцыю. Аб гэтым сведчыць знаходка пад падлогаю адной з іх у паўднёвым профілі раскопу закапанай дзежкі з арганічнымі рэшткамі і кухонным посудам. Дадзеная абарончая лінія не мела рова. Відаць, задача на стварэнне моцнай абарончай лініі, як гэта было на Верхнім замку, не ставілася.
    У час зачысткі профіляў раскопу на ўчастку каля абарончай сцяны і даследавання культурнага слоя побач не было зафіксавана слядоў пажару. Таму, трэба меркаваць, што дадзеная пасадская сцяна была з цягам часу разабрана ў выніку натуральнага росту тэрыторыі гарадскога пасада.
    He выклікае сумнення месцазнаходжанне пасадскай сцяны ў старадаўнім рэльефе дадзенай тэрыторыі. Абарончая сцяна выходзіла з заходняй сценкі раскопу пад вуглом у 40° на поўдзень. На адлегласці 16 м гэты выгін захоўваўся. Потым ён выраўноўваўся і апошнія 8 м у раскопе сцяна ішла дакладна па восі поўнач — поўдзень. Гэта тлумачыцца тым, што ў старажытнасці па трасе сучаснай вуліцы Фрунзе на ўчастку ўздоўж Вала Івана Грознага, які знаходзіцца ў 50—60 м ад даследаванай тэрыторыі, праходзіў прыродны глыбокі роў. Цалкам ён быў засыпаны толькі ў наш час пры будаўніцтве моста цераз Палату. Гэты роў глыбока ўкліньваўся на тэрыторыю старажытнага Вялікага пасада. Такім чынам, Вялікі пасад з найстаражытнейшых часоў меў натуральныя ўмацаванні: з поўначы — Палата, роў; з захаду — Палата, валы Верхняга замка; з поўдня — Дзвіна. Неабаронным заставаўся толькі падлогавы заходні бок. Таму не дзіўна, што менавіта тут на Вялікім пасадзе з’явіліся штучныя ўмацаванні. Між іншым адзначым, што гэтыя ўмацаванні XI ст. фактычна сталі правобразам пасадскага «острога» XV—XVI стст., які меў роў, вежы, але, як не дзіўна, праходзіў па вельмі падобнай выгнутай лініі, амаль паралельна сцяне XI ст.
    У дадатак да сказанага трэба адзначыць, што да гэтага часу каменных ці мураваных умацаванняў у Полацку не было вядома. У той жа час даследчыкі скандынавістыкі звярталі ўвагу на тое, што ў адной з ісландскіх car XIII—XIV стст. («Сага о Тмдрмке Бернском») згадваюцца мураваныя ўмацаванні Полацка (Глазырмна, 1987. С. 143). Мы, вядома, далёкія ад таго, каб цалкам ідэнтыфікаваць паведамленні сагі са знойдзеным фактычным матэрыялам. Аднак і адмаўлянь уплыў аб’ектыўна існаваўшай фартыфікацыі на паэтычную і гістарычную канву даўняга твора не варта. Дарэчы, найстаражытнейшыя ўмацаванні Верхняга замка XI—XIII стст. па сённяшні дзень не даследаваныя. He выключана, што яны могуць быць падобнымі на ўмацаванні Вялікага пасада гэтага часу.
    Абарончыя збудаванні Вялікага пасада XV—XVII стст.
    Абарончыя збудаванні Вялікага пасада ў Полацку — адзін з істотных элементаў гарадской структуры феадальнага горада. Яны былі непасрэдна звязаны з усёй сістэмай абароны Полацка, якая да XVI ст. уключала
    53
    абарончыя ўмацаванні Верхняга замка, Ніжняга замка, Запалоцця і ўласна Вялікага пасада.
    Першыя пісьмовыя звесткі аб будаўнічых работах на полацкіх пасадах XVi—XVII стст. знаходзім у «Справах Полацкага гродзскага суда 1533 г.» (Справы Полацкага гродзскага суда, 1928. С. 192). У жніўні 1533 г. згадваецца «сыпанье горы замьковое й работы обеюх(ь) остроговь». Бясспрэчна, «гара замкавая» — гэта існаваўшы ў той час Верхні замак. Пад «обеймй острогамй» маюцца на ўвазе Вялікі пасад і Запалоцце. Астрожныя работы закраналі тэрыторыю даволі вялікую па тым часе.
    Праз 30 гадоў, у час аблогі і ўзяцця Полацка войскам Івана Грознага, мы знаходзім у летапісе ўжо больш канкрэтнае апісанне і дэталізацыю паняцця «острог». З’яўляецца тэрмін «большой острог», які адносіцца менавіта да Вялікага пасада (Полное собранйе русскйх летопйсей, 1906. С. 356). Паколькі ў тэксце сказана: «Острог крепок, а рублен острог й всякймй крепостьмн делан по тому же как й городная стена рублена» (Полное собранйе русскйх летопйсей, 1906. С. 356), вялікі астрог падобны на сістэму фартыфікацыі Верхняга замка перш за ўсё наяўнасцю гародняўклецяў.