Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
Размяшчэнне вежы УсцьПалаты (новай) зразумела. Яна стала на самым паўднёвазаходнім канцы Верхняга замка, над месцам упадзення Палаты ў Дзвіну. Вежа Бык (былая Ваяводзіцкая) прыблізна падзяліла заходні бок пляцоўкі замка напалам. Бык (былая Брусяная) паўстала на паўночнаўсходнім канцы замка, Бык (былая Баярская) размяшчалася на крайнім усходнім канцы замка. Вежы Красная (новая) і Праязная былі пабудаваны на традыцыйных месцах — праездзе з замка на Вялікі пасад. Вежа Бык (былая Гуська) прыблізна напалам дзяліла паўднёваўсходні бок Верхняга замка. Раства Хрыстова (Раждзественская новая) стаяла на ўскрайку паўднёваўсходняй пляцоўкі, непадалёк ад Сафійскага сабора. Яе будаўніцтва можна растлумачыць тым, што да 1654 г. на гэтым участку замка прыродная гара моцна «сказнла», як гэта ўжо было ў XVI ст. (Справы Полацкага гродзскага суда 1533—1539 гт. С. 192), у выніку чаго магла быць зруйнавана Сафійская вежа.
Такім чынам, прапанаванае размяшчэнне вежаў Верхняга замка па вопісу 1654 г. адпавядае згаданаму размяшчэнню новых чатырох вежаў «на самых нужных месцях, на четырех углах» (Сапунов, 1885. С. 284).
47
А. Сапуноў прыводзіць яшчэ адзін роспіс горада і асгрога з прыходнарасходных кніг Аляксея Міхайлавіча 1654—1655 гг. (Сапунов, 1885. С. 227—229). Роспіс згадвае 6 вежаў, 4 рукавы і фортку. Ведаючы прамеры паміж гэтымі аб’ектамі, па ранейшай методыцы была пабудавана яшчэ адна дыяграма (мал. 68). Зразумела, што найбольшую йікавасць выклікала сумяшчэнне папярэдняй дыяграмы 1654 г. і новай у адносінах да рэальнай мясцовасці. Абсалюгнае супадзенне вуглавых велічынь мы атрымалі паміж наступнымі кропкамі: БыкФортка — Раства Хрыстова (Раждзественская новая) (1654 г.) і ФорткаГуська (роспіс 1654—1655 гг.). Супалі велічыні паміж гэтымі вежамі і Машной як для 1654 г., так і для роспісу 1654—1655 гг. (табл. 3, 4).
Аднак пры гэтым высветлілася, што Усценская вежа роспісу 1654—1655 гг. амаль трапляе на месца, дзе існавала аналагічная вежа ў 1552 г. (розніца 2,8%, ці 6° і 1°, з вежай, што стаяла побач з Усценскай у 1552 г.). Розніца паміж Асвейскай 1552 г. і Машной па роспісу склала 1,2%, ці 4°. Накірункі Багародзіцкай (1552 г.) і Краснай (1654—1655 гг.) практычна супадаюць поўнасцю. як Сафійскай (1552 г.) і Форткі (1654—1655 гг.).
Такое сумяшчэнне лічым найбольш правільным, бо ў іншым варыянце яно будзе ў вельмі істотнай супярэчнасці з рэальнай тапаграфіяй і мікратапанімікай Верхняга замка.
Такім чынам, можна лічыць, што прыведзены А. Сапуновым роспіс 1654—1655 гг. з’яўляецца прамежкавым этапам у будаўніцтве абарончых збудаванняў Верхняга замка паміж 1552 і 1655 гг. Аднак паколькі ён змешчаны ў кнігах Аляксея Міхайлавіча 1654—1655 гг., то, магчыма, гэты роспіс можна датаваць восенню 1654 г., а кнігі, дасланыя В. Шарамецьевым цару, хутчэй за ўсё адлюстроўвалі стан умацаванняў на восень 1655 г., калі іх будаўніцтва было ў асноўным завершана.
Цікавым з’яўляецца шведскі варыянт плана 1707 г. (Ткачоў, 1972. С. 19) (мал. 3). На ім вель.мі добра прасочваецца абарончая структура Верхняга замка. Трэба адзначыць дакладную бастыённую сістэму, дзе бастыёны размешчаны па канцах замка і ў месцах праезду з замкаў на пасад. Бачны фортка на спуску ад Сафійскага сабора да Дзвіны, вароты і мост цераз роў да езуіцкага калегіума, на Вялікі пасад і іншыя дэталі.
У цэлым трэба адзначыць, што на пачатку XVIII ст. абарончая структура полацкага Верхняга замка, змяніўшы знешні выгляд, згодна з новымі задачамі фартыфікацыі, засталася нязменнай па сутнасці. Яна выкарыстоўвала ўсё тое ж выгаднае размяшчэнне замка ў міжрэччы Палаты і Дзвіны, канцэнтруючы асноўныя абарончыя сродкі на мысах замка і ў падножжа ўсходняга боку. Яшчэ ў 1772 г. полацкі Верхні замак вылучаўся ў самастойную гарадскую структуру і, відаць, меў нейкую абарончую функцыю (БезКорннловмч, 1855. С. 94).
Абарончыя ўмацаванні Ніжняга замка
Як мы ўжо адзначалі вышэй, Ніжні замак быў пабудаваны на значнай тэрыторыі, якую раней часткова займаў полацкі Вялікі пасад і старажытнае селішча. Тэрыторыя ўзведзенага замка складала каля 6 га. 3 загаду
48
I. Грознага баярыну П. Шуйскаму бачым, што па ўсім Полацку «наспех, не мешкая» бы.чі «мзсмотрены» ўсе абарончыя збудаванні. Старыя валы былі ўмацаваны, прыбраны, новыя насыпаны. Гэтай работай кіравалі баяры і ваяводы. Сярод іх — Пётр Зайцаў і Барыс Шчокін (Сапунов, 1885. С. 57— 61).
Ёсць у наказе і непасрэднае згадванне Ніжняга замка (Сапунов, 1885. С. 61). 3 дакумента вынікае, што 1. Грозны не толькі паказаў, дзе і як будаваць новы замак, але і прысутнічаў на пачатку будаўніцтва. Пазней, заселены князямі, баярамі і дзецьмі баярскімі, Ніжні замак атрымаў сваю другую назву — Стралецкі ці Стралецкая слабада (Гейденштейн, 1889. С. 54).
Найбольш цяжкай была праца па ўзвядзенні вала. Гэта інжынернае збудаванне добра захавалася да нашых дзён. Пры пракопе новага рэчышча Палаты паміж гарадзішчам і старажытным селішчам была перамешчана вялізная маса зямлі. Выкарыстоўваючы сучасныя геадэзічныя адзнакі высот. намі быў падлічаны гэты аб’ём на ўчастку працягласцю ў 160 м па рэчышчы ракі паміж гарадзішчам і селішчам. За максімальныя адзнакі вышыні былі прыняты: 129,63 м — верхняя пляцоўка гарадзішча, 128,80 м — верхняя пляцоўка стрэлкі Ніжняга замка, 111,0 — метка ўзроўню вады ў Палаце. Па гэтых адзнаках і плану быў пабудаваны профільразрэз па лініі, якая злучае верхнюю пляцоўку гарадзішча і стрэлкі Ніжняга замка. Для спрашчэння падлікаў дадзены профіль прыняты за трапецыю. 3 дапамогаю памнажэння плошчы профіля гэтай трапецыі на даўжыню ўчастка мы атрымалі аб’ём перамешчанай зямлі. Ён аказаўся роўным прыблізна 240 тыс. м3.
Далей, карыстаючыся тымі ж планамі і аналагічнымі геадэзічнымі адзнакамі, намі быў падлічаны аб’ём Вала Івана Грознага, які акаляе Ніжні замак. Пры гэтым улічвалася, што сярэдняя вышыня вала складае 10 м, а ў тым месцы, дзе зараз праходзіць вул. Стралецкая, частка вала адсутнічае. Улічвалася і тое, што да гэтага вала належыць і тая частка, якая зараз падзяляе Ніжні і Верхні замкі. Пазней паходжанне гэтага фрагмента вала пацверджана шурфоўкай у яго падножжа ў 1989 г. (Тарасов, 1989. С. 12— 13). Такім чынам, аб’ём вала, якім быў абнесены ў XVI ст. Ніжні замак, складаў 230 тыс. м3.
Мы разумеем, што дадзеныя разлікі не могуць быць прыняты ў якасці абсалютных. Але нават з улікам таго, што вышыня той часткі вала, якая захавалася, магла быць большай, што ў выніку рачнога размыву часткі грунту паміж гарадзішчам і селішчам яна абвалілася і была змыта, a таксама тое, што мацерыковая гліна і суглінак, як паказалі работы на селішчы, былі выкарыстаны для нівеліроўкі пляцоўкі Ніжняга замка, супадзенне ў кубатуры выкапанага і выкарыстанага пры будаўніцтве грунту відавочнае. Пры раскопках у 1987 г. (мал. 37) у падножжы вала на глыбіні 2,4—2,8 м былі зафіксаваны рэшткі драўляных канструкцый вельмі дрэннай захаванасці. Гэта былі два слупы дыяметрам 0,2 м і драўняная парахня ад бярвення ці дошак нейкай заваленай вертыкальнай канструкцыі. Знойдзены фрагмент цыліндрычнага высокага тыгля і 5 сценак з характэрным для X—XI стст. лінейным арнаментам. На глыбіні 2,6—2,8 м выяўлены фрагмент абпаленай гліны, кавалак шлаку, сценка кругавая з
49
лінейным арнаментам і 2 ляпныя сценкі шэрай гліны з буйным прымешкам жарствы, аналагічныя керамійы полацкага гаралзішча і паселішча IX—X стст. Далей да мацерыка ішоў слой, які ўяўляў сабою наносныя рачныя адклады.
Даследаванні, якія часткова закраналі вал Ніжняга замка, праводзіліся ў 1959 г. Л. Побалем. Адзін з раскопаў (3x2 м), потым звужаны да 2x1,5 м, a ў мацерыка да 1x1 м, далучаўся з унутранага боку ўсходняй часткі вала. Пад глінянай тоўшчай вала, якая на схіле вагалася ад 2,5 да 1,0 м, знаходзіўся магутны культурны слой да 1,0 м. У гэтым слоі быў знойдзены венчык пасудзіны, якая датавалася аўтарам не пазней за XV ст. (Поболь, 1959. С. 89).
Такім чынам, гістарычныя звесткі поўнасцю пацвярджаюцца археалагічнымі вывадамі, якія ў свой час першым зрабіў А. Ляўданскі. Ён выказаў меркаванне, што Ніжні замак узнік не раней за XV ст. У нас няма ніякіх падстаў сумнявацца, што ўзнікненне Ніжняга замка трэба датаваць 1563— 1564 гг.
Што да ўнутранай канструкцыі вала Ніжняга замка, то варта мець на ўвазе, што пры яго ўзвядзенні выкарыстоўваліся драўляныя ўнутрывальныя субструкцыі. Іх фрагмент быў выяўлены намі ў шурфе 1987 г. у выглядзе падвоеных слупоў, якія стаялі вертыкальна. Цікавыя звесткі аб гэтых субструкцыях маюцца ў працы I. Дэйніса. Ён піша, што ў час, калі капаліся бомбасховішчы ў 1941 — 1944 гг., у тоўшчы вала Ніжняга замка пастаянна натыкаліся на «дубовые свам». Яны настолькі добра захаваліся, што іх даводзілася спілоўваць ці выкопваць. Прычым паколькі бункеры капалі як з усходняга, так і заходняга боку вала, то і «свам» былі выяўлены з абодвух бакоў (Дейннс, лнчный фонд. Кн. 21422/8. С. 79—80).
Палеслупавы спосаб мацавання схілаў вала Ніжняга замка вельмі нагадвае даследаванае намі ў 1988 г. умацаванне вала Верхняга замка, праведзенае ў 1978 г. В. Булкіным. Ддя поўнага высвятлення канструкцый вала Ніжняга замка неабходна правядзенне яго прарэзкі з пажаданай прарэзкай рова.
Што да сцен і веж, размешчаных на верхняй пляцоўцы вала Ніжняга замка, то першае іх упамінанне і ірафічнае занатаванне адносіцца да 1579 г. Як паведамляў Р. Гейдэнштэйн, Стралецкая крэпасць злучалася мостам з Верхнім замкам (Гейденштейн, 1889. С. 54). Ніякіх звестак адносна ўмацавання Ніжняга замка ён не прыводзіць. Больш падрабязную інфармацыю дае нам ужо вядомы чарцёж 1579 г. з Дрэздэнскага архіва (мал. 2). Выразна бачны сем вежаў па перыметры замка, адна з якіх агульная з Верхнім замкам, фортка і вежаданжон. Канструкцыя вежаў і сцен Ніжняга замка, калі лічыць па чарцяжу, не адрозніваецца ад ужо апісаных вежаў і сцен Верхняга замка. Звяртае на сябе ўвагу размяшчэнне данжона. Ён знаходзіўся не ў цэнтры, а значна змешчаны на захад. Гэта і зразумела, бо, як піша Р. Гейдэнштэйн, «Стрелецкая крепость расположена на холме покатом кннзу, так что на вершнне холма, на внешней его стороне, поднммался небольшой горб, который мешал находмвшммся в крепостм метко бросать стрелы» (Гейденштейн, 1889. С. 56). Для ўзмацнення абароны з боку «покатого» схілу і быў змешчаны ад цэнтра вежы данжон. 3 усходняга ж боку замак быў абаронены валам і ровам, з поўначы — прыродным крутым схілам узгорка.