• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    Адначасова з пацеркамі X—XI стст. ва ўжытку былі касцяныя праколкі (мал. 51). Пад час раскопак на Вялікім пасадзе і Ніжнім замку іх колькасйь склала некалькі дзесяткаў экземпляраў. У полацкіх напластаваннях пазней XI ст. яны не сустракаюцца і таму могуць быць дастаткова надзейнай крыніцаю для стратыграфічнага датавання.
    Сярод іншых касцяных вырабаў безумоўную цікавасць уяўляюць касцяныя грабеньчыкі. Па наўгародскай храналогіі аднабаковыя касцяныя грабяні ўжываліся з X ст. і не выходзілі за межы сярэдзіны XI ст. (Колчнн, 1982. С. 164—166). У Полацку ж яны былі ва ўжытку да канца XI ст. і замяняюцца касцянымі двухбаковымі (мал. 3, II, 13), якім у сваю чаргу прыходзяць на змену з другой паловы XIII ст. двухбаковыя самшытавыя грабяні.
    Высокага ўзроўню дасягнула ў Полацку залатарства. За апошнія гады тут былі даследаваны рэшткі некалькіх залатарняў рознага перыяду. У раскопе I на Ніжнім замку ў 1989—1990 гг. у яго паўночнаўсходнім куце (мал. 41) была выяўлена і даследавана майстэрня залатара X—XI стст.
    2 Зак. 1390
    33
    Сярод індывідуальных знаходак тут пераважалі пацеркі, нарыхтоўкі пацерак і шкляны брак. Акрамя таго, былі знойдзены залатарскае кавадла, пінцэты і гіркіразнавагі (мал. 48). Комплекс дадзенага матэрыялу практычна аднаго часу.
    Крыху далей раскопу I у той жа час быў закладзены шурф на паўночным схіле Ніжняга замка ў мэтах праверкі праведзеных раней геафізічных даследаванняў. На глыбіні 2 м ад дзённай паверхні ў мацерыковай яме, побач з развалам печкікаменкі, была знойдзена залатарская ліцейная формачка. Яна была зроблена па ўзору шырокавядомых манет — дырхемаў (захоўваючы памеры апошніх і спробу стылізаванай перадачы надпісу) і прызначалася для адліўкі манетападобных прывесак ці, магчыма, фальшывых дырхем. Па наяўнасці ляпнога і загладжанага на коле посуду гэта знаходка датуецца канцом IX—X ст. (Тарасов, 1989. С. 15, 141). Падобная залатарня была знойдзена Г. Штыхавым на мысе правага берага Палаты каля Чырвонага моста ў 1979 г., дзе ў яме, побач з плавільным тыглем, ляжала палова дырхема (933—941 гг.) (Штыхов, 1979. С. 6).
    Буйная майстэрня залатара сярэдзіны XII — пачатку XIII ст. была даследавана на Вялікім пасадзе ў 1987—1988 гг. У раскоп трапілі 5 пабудоў, адна з якіх — жылы двухпавярховы домпяцісценак, дзве — вытворчыя майстэрні, астатнія — гаспадарчыя пабудовы. Унутраны гаспадарчы двор сядзібы адмяжоўваўся ад вытворчажылой зоны плотам з лазы (мал. 35). Вялікую цікавасць дадзеная сядзіба выклікае перш за ўсё з пункту гледжання комплексу археалагічных матэрыялаў і іх храналогіі.
    Сабрана вялікая калекцыя ювелірных вырабаў. Сярод іх лірападобныя спражкі (мал. 57, 9—12), якія па наўгародскай храналагічнай шкале датуюцца першай чвэрцю XI — 70—90мі гг. XII ст. (Седова, 1981. С. 144). У Полацку ўсе яны знойдзены ў 11 — 12 пластах, што знаходзіцца ў межах дадзенай храналогіі. Тое ж справядліва і ў адносінах да фібул. 3 іх толькі 4 могуць быць аднесены да канйа X — пачатку XI ст. (мал. 57, 5, 15, 17). Сярод шпілек заслугоўвае ўвагі шпілька з крыжападобнай галоўкаю, вядомая па старажытнасцях Латвіі і Літвы з VII—VIII стст. (мал. 56, 6). У Ноўгарадзе некалькі падобных шпілек былі знойдзены ў напластаваннях XI ст. (Седова, 1981. С. 73). Знойдзеная ў Полацку шпілька адносіцца да таго ж часу. Аналагічна датуецца і шпілька з кольцападобнай падзвіжнай галоўкаю (мал. 57, 3). Амаль такая ж была знойдзена Г. Штыхавым пад час раскопак у Лукомлі (Штыхов, 1978. С. 47). Як і іншыя шпількі такога тыпу, полацкую можна аднесці да XII ст. (Седова, 1981. С. 75).
    Даволі рэдкімі знаходкамі ў Полацку з’яўляюцца скроневыя кольцы. Тым цікавей уяўляецца знаходка двух з іх. Першае кальцо (мал. 55, 5) — тыповае крывіцкае, аналагічнае знойдзенаму раней на Верхнім замку (Соловьев, 1960. С. 66, 68). Датуецйа канцом X — пачаткам XI ст. Другое — шматпацеркавае скроневае кальцо (мал. 55, 4) — было знойдзена ў напластаваннях XII ст. і з’яўляецца характэрным для жаночых строяў водзі (Седова, 1981. С. 14—16). Шырока прадстаўлены ў знаходках бранзалеты: кругладротавыя (мал. 55, 12) і пласцінкавыя (мал. 55, 8—10). Усе яны маюць вельмі шырокае датаванне ад X да пачатку XIV ст. У Полацку былі знойдзены ў напластаваннях XII ст. побач з нарыхтоўкамі залатарскай бронзавай сыравіны (мал. 55, 6, 7, 13; мал. 56. 10, 12, 16—18). Да таго ж
    34
    часу адносяцца і знойдзеныя пярсцёнкападобныя дротавыя скроневыя кольцы (мал. 54, 5, 6), характэрныя для прыбалтыйскафінскіх старажытнасцяў, размежавальны кручок (мал. 54, 7).
    Шырока былі распаўсюджаны ў Полацку і косці для гульняў (мал. 62). Нягледзячы на тое што самі па сабе яны не могуць даць дакладнай храналогіі слоя, тым не менш варта заўважыць, што падобныя косці для гульні ў бабкі — з адтулінамі, надпісамі, арнаментацыяй і значкамі — былі больш характэрныя для XII—XIII стст., чым для XVI—XVII стст., дзе яны таксама сустракаюцца.
    У катэгорыі датаваных матэрыялаў XIV—XVIII стст. могуць быць уключаны вырабы, якія не сустракаюцца ў больш ранніх напластаваннях. Гэта: паліўныя і непаліўныя кафлі, тытунёвыя люлькі, падкоўкі для абутку, гліняныя цацкісвістулькі, гліняныя капілкі, гліняны імпартны тавар і г. д. Да іх жа адносіцца цэлая група вельмі характэрных металічных вырабаў — прылады працы (мал. 61). Мы не будзем падрабязна спыняцца на гэтай храналагічнай групе матэрыялаў, адзначым толькі, што іх храналогія ў цэлым характэрна для большай часткі Беларусі XIV—XVIII стст. без істотных адрозненняў.
    Такім чынам, стратыграфія полацкіх культурных напластаванняў мае даволі дакладную храналогію, заснаваную на выніках дэндрахраналагічных аналізаў, тапалогіі і на датаваных спадарожных матэрыялах.
    Для найбольш старажытнага культурнага слоя IX—XI стст. датаванай прыкметай можна лічыць наяўнасць у гэтым слоі пацераклімонак, шарападобных рыфленых пацерак, грушападобных званочкаўпрывесаў з крыжападобным прарэзам, аднабаковых касцяных грабянцоў, часткова цыліндрычных тыгляў для плаўкі каляровых металаў і шкла, ланцэтападобных наканечнікаў, спецыфічных форм ганчарнага посуду, калачападобных крэсіваў з язычком і г. д.
    XII ст. характарызуецца перш за ўсё з’яўленнем шкляных бранзалетаў, двухбаковых касцяных грабеньчыкаў тыпу Д, Л, М па Ноўгараду, амфар і буйнатарнага посуду, розных залатарскіх вырабаў і металічных сплаваў.
    Для XIII ст. характэрны комплекс знаходак, які быў тыповым для большасці гарадоў Усходняй Еўропы таго часу. Няма патрэбы пералічваць гэтыя рэчы. Адзначым толькі, што з сярэдзіны XIII ст. у культурным слоі Полацка пасля неверагодна шырокага бытавання амфар і шкляных бранзалетаў адбываецца іх рэзкае скарачэнне. Дадзеныя падмацаваны дэндрахраналагічна і могуць быць скарыстаны ў якасці адной з асноўных прыкмет у вызначэнні храналогіі слоя (Штыхов, 1975. С. 53, 55).
    Напластаванні XIV—XV стст. у Полацку нязначныя. Пры іх вызначэнні трэба ў першую чаргу звярнуць увагу на наяўнасць гаршковай кафлі, якая з’яўляецца і ўжываецца ў асноўным толькі ў гэты час. Характэрна існаванне ў гэты час навясных замкоў і ключоў тыпу Д, Е, Ж па наўгародскай класіфікацыі (Колчмн, 1982. С. 162), а таксама шарнірных нажніц і святцоў, прамавугольных пляскатых касцяных грабеньчыкаў, позніх відаў пацерак (напрыклад, дыскападобных з роспісам).
    У XVI—XVII стст. у культурных напластаваннях Полацка назіраецца значная колькасць каробкавай кафлі з рознымі арнаментамі, скуранога абутку з металічнымі падкоўкамі, спецыфічных формаў архітэктурнадэка
    35
    ратыўнай керамікі: падлогавая плітка, цэглапальчатка, конскія падковы, паліваны і чарналошчаны посуд, рэйнскі і рыжскі керамічны імпарт, шматлікі шкляны посуд. 3 XVII ст. з’яўляюцца і пачынаюць ужывацца тытунёвыя люлькі, гліняныя капілкі і іншыя рэчы. Напластаванні XVI— XVII стст. па колькасці матэрыялу могуць быць параўнаны ў Полацку толькі са слаямі XII—XIII стст., што таксама з’яўляецца адной з прыкмет датавання слоя.
    3.	Тэрытарыяльнае развіццё горада IX—XVIII стст. па матэрыялах вывучэння культурнага слоя
    На падставе вывучэння стратыграфічных асаблівасцей культурнага слоя і наяўнасці ў ім дакладна датаваных матэрыялаў можна ўявіць агульныя заканамернасці тэрытарыяльнага пашырэння Полацка ў IX—XVIII стст.
    Старажытным умацаваным цэнтрам горада, як ужо згадвалася, з’яўляецца гарадзішча, якое сёння размешчана на правым беразе Палаты ў 0,8 км ад месца яе ўпадзення ў Дзвіну. Па ўдакладненым дадзеным плошча гарадзішча, якое існуе сёння, складае каля 0,89 га. Паўстаўшы як гарадзішча мысавага тыпу на левым беразе Палаты, яно непасрэдна дамыкала да акольнага горада — паселішча. Асноўная тэрыторыя старажытнага паселішча IX—X стст. мясцілася на адным з гарадзішчам мысе. Пазней на гэтым месцы быў пабудаваны Ніжні замак, а потым — стадыён «Спартак». Плошча старажытнага паселішча складае каля 7 га. Акрамя таго, частка паселішча IX—X стст. знаходзілася на правым беразе Палаты каля сучаснага Чырвонага моста. Яго плошча складае каля 0,3 га (Г. Штыхов, 1978. С. 26). Такім чынам, агульная плошча найстаражытнейшага Полацка да X ст. была больш за 8 га, што ў 8 разоў больш, чым лічылася да гэтага часу.
    Знаходжанне асноўнай гарадской тэрыторыі IX—X стст. на мысе левага берага Палаты абумовіла далейшы рост горада і яго развіццё ў міжрэччы Дзвіны і Палаты. Як паказалі даследаванні, на правым беразе Палаты, крыху на поўнач ад Першапачатковага гарадзішча, напластаванні IX ст. не занатаваны. А больш познія, часоў Полацкай дзяржавы, нязначныя як па магутнасці, так і па плошчы ў параўнанні з тэрыторыяй міжрэчча (Штыхов, 1978. С. 28).
    У канцы X — пачатку XI ст. адбываецца рэзкае павелічэнне гарадской тэрыторыі. Небеспадстаўна звязваць гэта з глыбокімі эканомікапалітычнымі пераўтварэннямі, якія адбыліся ў Полацкай зямлі. Знешнім адлюстраваннем гэтага працэсу ў Полацку стала перанясенне ўмацаванага дзядзінца на Верхні замак і будаўніцтва тут у сярэдзіне XI ст. Сафійскага сабора.
    Перанос умацаванага гарадскога цэнтра адпавядаў агульным тэндэнцыям развіцця гарадоў Усходняй Еўропы і, відавочна, у пэўнай ступені адлюстроўваў працэс змены родаплемянных адносін на феадальныя (Дубов, 1986. С. 318319).
    Культурныя напластаванні X ст. у Полацку нязначныя. Акрамя Першапачатковага гарадзішча і паселішча яны прысутнічаюць на Верхнім замку, Вялікім пасадзе, ёсць матэрыялы гэтага перыяду у Запалоцці. Пры