Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
I ў заключэнне агляду дарэвалюцыйнай гісторыкакраязнаўчай літаратуры трэба прыгадаць яшчэ адну працу, якая, праўда, не мае якіхнебудзь каментарыяў па выкарыстаных першакрыніцах. Гэта «План местностн, на которой расположена часть г. Полоцка с восстановленнем ее топографнческнх особенностей н плановых данных, сушествовавшмх в XVI н XVII столетнях», змешчаны ў кнізе В. Вікенцьева «Полоцкмй кадетскмй корпус» (Внкентьев, 1910. С. 40—41). Мы не разглядалі гэты план сярод арыгінальных планаў горада, таму што ён з’яўляецца спробай аднаўлення гарадской тапаграфіі XVI—XVII стст., а не рэальным яе адлюстраваннем (мал. 13). Заслугоўвае ўвагі азначэнне на гэтым плане «форткн», Багародзіцкага манастыра, крапаснога рова, мастоў. Асабліва выклікае давер азначэнне рова вакол Ніжняга замка. Выразна бачна перспектыва яго злучэння з ровам каля Верхняга замка па рэчышчу Чорнага ручая і, што асабліва важна, злучэнне рова з Палатою. Менавіта ў гэтым месцы доўгі час існаваў роў, які ў далейшым быў засыпаны і пабудавана дарога. He выклікае сумненняў дакладнасць пазначаных на плане гарадскіх вуліц, назвы якіх хутчэй за ўсё былі перанесены В. Вікенцьевым з XIX ст., назваў плошчаў, рынкаў, культавых пабудоў дамініканцаў, францысканцаў, езуітаў. Чаго нелыа сказаць пра размяшчэнне крапасных вежаў, хоць, напрыклад, праязная вежа паказана, як нам здаецца, правільна.
Разгледжаныя дарэвалюцыйныя даследаванні, як бачым, мала датычылі пытанняў гістарычнай тапаграфіі горада і задавальняліся ў асноўным канстатацыяй вядомых фактаў. Погляд на тапаграфію Полацка у цэлым быў як на горад, які меў два добра ўмацаваныя цэнтры — Вялікі і Ніжні замкі і тэрыторыю, якая называлася горадам і складалася з Вялікага пасада і Запалоцця. Пытанні планіроўкі, забудовы, размяшчэння культавых і грамадзянскіх пабудоў падрабязна не разглядаліся.
Пасля 1917 г. і амаль да нашых дзён даследаваннем гісторыі Полацка, у тым ліку і яго гістарычнай тапаграфіі, займаліся ў асноўным археолагі. Нам вядома толькі некалькі прац, якія закранаюць тапаграфію горада і не належаць пяру археолагаў. Гэта невялікая кніга Б. Брэжго «Замкі Віцебшчыны» (Вільня, 1933 г.) і артыкул I. Дэйніса «Ннжннй замок в Полоцке», надрукаваны ў бюлетэні «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (№ 2, 1983 г.),
19
на жаль, з вялікімі скарачэннямі. (У працы над кнігай мы карысталіся поўным рукапісным тэкстам, які захоўваецца ў фондах Полацкага гісторыкакультурнага запаведніка.)
Першая праца з’яўляецца як бы выніковым абагульненнем усіх вядомых пісьмовых крыніц і звестак па тапаграфіі абарончых збудаванняў Полацка і якіхнебудзь новых матэрыялаў ці вынікаў не нясе. А вось артыкул I. Дэйніса, заслужанага настаўніка БССР, ганаровага грамадзяніна Полацка, аднаго з самых адукаваных і нястомных краязнаўцаўаматараў роднага горада, заслугоўвае вельмі пільнай увагі. У неапублікаванай частцы гэтага артыкула ёсць зусім новае, на першы погляд нечаканае меркаванне аб гісторыі стварэння Ніжняга замка ў Полацку. Сутнасць яго ў тым, што тэрыторыя сучаснага Ніжняга замка і так званае Гарадзішча да сярэдзіны XVI ст. складалі адно цэлае. А па загаду Івана Грознага ў 1563—1564 гг. паміж імі было пракапана рэчышча з мэтаю скарачэння абарончых збудаванняў замка. Гэта ідэя (дапушчэнне) не належыць менавіта I. Дэйнісу, як ён сам прызнае ў артыкуле, а была выказана мясцовым жыхаром краязнаўцамаматарам Свідэрскім яшчэ ў 1920 г. Сам жа Свідэрскі атрымаў гэтыя звесткі з рукапіснай польскамоўнай кнігі. Кнігу ж знайшоў у былой бібліятэцы Полацкай езуіцкай калегіі. Удакладненню гэтай гіпотэзы на мясцовасці і прысвечаны артыкул I. Дэйніса. Праўда, сур’ёзных аргументаў у абарону гэтай гіпотэзы аўтар прывесці не змог. Гэты недахоп мы і паспрабуем папоўніць у наступных частках нашага даследавання.
Астатнія працы, у якіх закраналіся пытанні полацкай тапаграфіі, належаць археолагам. Мы не будзем спыняцца на археалагічных даследаваннях дарэвалюцыйных археолагаў і ў многім не будзем кранаць археалагічныя даследаванні савецкага часу, таму што яны даволі падрабязна і добра апісаны Г. Штыхавым у працы «Археологня Полоцкой землн за 50 лет» (1969).
Адзначым толькі, што першыя навуковыя археалагічныя даследаванні ў Полацку былі пачаты ў 1913 г. П. Пакрышкіным з мэтаю вывучэння фундаментаў Сафійскага сабора (Нсторнческмй вестннк, 1913). Праўда, яшчэ раней, у 1911 г., членамі Віцебскай навуковай архіўнай камісіі, на чале якой быў А. Сапуноў, пры ўдзеле выкладчыка Полацкага кадэцкага корпуса, гісторыка і археолага I. Далгова праводзіліся нейкія работы і «раскопкі» на тэрыторыі Бельчыцкага манастыра (Запнскн северозападного отделення Русского географмческого обшества, 1911). Вынікі гэтых работ і тое, наколькі яны насілі навуковы характар, невядомыя.
Першае спецыяльнае даследаванне, прысвечанае гістарычнай тапаграфіі Полацка, належыць 3. Даўгялу (Даўгяла, Polociae mocnia, 1928). Праца 3. Даўгялы ахоплівае пытанні гарадской тапаграфіі да 1812 г. Калі развіццё гарадской тэрыторыі і гарадскіх умацаванняў, пачынаючы з XV ст., даследчык разглядае ў асноўным толькі па ўжо вядомых крыніцах, то па пытанні ўзнікнення горада і яго першапачатковага размяшчэння выказвае свае арыгінальныя думкі. 3. Даўгяла лічыць, што першапачатковы ўмацаваны цэнтр «быў, здаецца, у самым заходнім трохкутніку плошчы Верхняга замка. 3 поўначы і з захаду гэты куток апаясвае р. Палата, з усходу і поўдня мог быць роў. Горад быў земляны. Меў невялікі абшар. Гэта частка са старажытных
20
часоў мела назву «Машня» (Даўгяла, 1928. С. 213). Да XI—XII стст. даследчык адносіў пашырэнне горада «ў сувязі з узростам насельніцтва».
Далейшае вывучэнне пытанняў паходжання Полацка, яго гісторыкатапаграфічнага развіцця стала магчымым толькі з пачаткам планавых археалагічных даследаванняў горада. Першымі такімі даследаваннямі ў савецкі час з’явіліся раскопкі, праведзеныя ў Полацку выдатным беларускім археолагам А. Ляўданскім і А. Дубінскім у 1928 r. А. Ляўданскаму належыць гонар адкрыцця старажытнага полацкага гарадзішча ў выгіне старога рэчышча Палаты на адлегласці 0,8 км ад месца ўпадзення яе ў Дзвіну (Ляўдэнскі, 1930. С. 161 — 170). На тэрыторыі гарадзішча А. Ляўданскі заклаў чатыры шурфы і засведчыў двухслойны характар помніка. Большая частка ганчарнага посуду была ім аднесена да XI—XII стст., але частка керамікі — да X, a to і IX ст. Ляпны посуд, які належаў беднаму знаходкамі культурнаму пласту, ён вызначыў часам «раней IX—X стст.»
А. Ляўданскім праводзілася даследаванне тэрыторыі Верхняга замка і Запалоцця. Разам з даследаваннем гарадзішча ў выніку атрыманых матэрыялаў ён абгрунтаваў наступную тэорыю ўзнікнення і паслядоўнасці тэрытарыяльнага развіцця Полацка. На яго думку, узнікненне горада адносіцца да VIII—IX стст. Гэта датаванне даюць ніжні культурны слой гарадзішча, посуд, які аналагічны посуду VIII—IX стст., знойдзенаму ў курганах з трупаспаленнем каля вёсак Гаравая і Рудня Полацкага раёна. Гарадзішча з’яўлялася першапачатковым ядром Полацка і іграла ролю ўмацаванага цэнтра да XII ст. А. Ляўданскі лічыў, што ў X стагоддзі на тэрыторыі Верхняга за.мка існавала паселішча, а ў XII стагоддзі сюды быў перанесены цэнтр горада, таму што з цягам часу Полацк значна ўзрос і першапачатковыя ўмацаванні гарадзішча зза малога памеру не маглі задавальняць новым патрабаванням жыцця. Пашырыць яго на аб.межаваным востраве было немагчыма. Таму яно пакідаецца і будуецца новае ўмацаванне на мысе пры ўпадзенні Палаты ў Заходнюю Дзвіну. Зараз яно носіць назву Верхняга замка. Пазней ён быў пашыраны, і ўзнік Ніжні замак, а таксама ўмацаванні на Запалоцці.
У Запалоцці з канца X — пачатку XI ст. пашыраўся пасад, назва «Стары горад» першапачаткова адносілася да гарадзішча. Значна пазней Старым горадам стала называцца Запалоцце.
Погляды А. Ляўданскага на гістарычную тапаграфію Полацка ўхваліў М. Ціхаміраў з той агаворкай, што цэнтр горада быў перанесены з гарадзішча на Верхні замак не пазней узвядзення тут кафедральнага Сафійскага сабора, гэта значыць на 1 — 1,5 стагоддзя раней (у канцы X — пачатку XI ст.), чым лічыў А. Ляўданскі (Ткхомнров, 1956. С. 26). Як пазней высветлілася, праўка М. Ціхамірава часткова аказалася правільнай.
А. Ляўданскі праводзіў даследаванні і на тэрыторыі Спаскага манастыра. Яны паказалі адсутнасць слоя паселіпіча. Даследчык дапусціў, што жыццё тут пачалося толькі з часу пабудовы цэркваў (Ляўданскі, 1930. С. 170).
Вялікая заслуга ў вывучэнні полацкай археалагічнай спадчыны належыць I. Хозераву. Ён даследаваў храмы Бельчыцкага манастыра (Вороннн, 1956. С. 10).
У апошнім дзесяцігоддзі раскопкі ў Полацку набылі пасапраўднаму планавы характар і адпаведны размах. Работы праводзіў М. Каргер (1957—
21
1962, 1964, 1967), А. Мітрафанаў (1958—1960), B. Тарасенка (1960—1962), Г. Штыхаў (19601968, 1964, 19791980), В. Булкін (19781980) і аўтар (1986—1995). Архітэктурнаархеалагічныя даследаванні ажыццяўлялі I. Хозераў, М. Каргер, П. Рапапорт, В. Булкін, А. Трусаў. Каштоўныя дадзеныя аб тэрыторыі старажытнага горада атрыманы пры назіранні за культурным слоем у час будаўнічых работ Л. Побалем, Г. Штыхавым і аўтарам.
Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў, пытанне аб найстаражытнейшай тапаграфіі горада так і не было канчаткова вырашана. Так, I. Хозераў па выніках раскопак 1946 г. выказаў нічым не абгрунтаванае меркаванне, што Верхні замак быў «нічым іншым, як гарадзішчам VI ст.» (Хозераў, 1946). Мітрафанаў, даследуючы Верхні замак у 1958—1960 гг., лічыў, што гэта найстаражытнейшая частка горада, дзядзінец, з якога пачаў сваё развіццё горад і вакол якога не пазней X ст. узнік гандлёварамесніцкі пасад (Мнтрофанов, 1959). Полацкае гарадзішча было аднесена А. Мітрафанавым па аналогіі ляпнога посуду да заходнедзвінскіх. Такім чынам, існаванне рэшткаў славянскага паселішча VIII—IX стст. на Полацкім гарадзішчы выклікала сумненне, і перад даследчыкамі было пастаўлена пытанне аб пераглядзе погляду на гарадзішча як на месца першапачатковага ўмацаванага цэнтра Полацка (Мнтрофанов, архмв, д. № 111).
Значны рост факталагічнага археалагічнага матэрыялу даваў усё новыя і новыя звесткі па агульнай тапаграфіі горада, планіроўцы і забудове, размяшчэнні культавых і грамадзянскіх пабудоў. I. Хозеравым адкрыты фундаменты раней невядомай царквы XII ст. на тэрыторыі Спаскага манастыра (Хозераў, 1946). М. Каргерам знойдзены рэшткі дамангольскай пабудовы ў двары CLLI № 8. Ім жа вывучаны рэшткі фундамента храма XII ст. на Верхнім замку (Каргер, архнв, д. № 119, 166, 308). В. Булкіным знойдзены фундаменты полацкага княжанкага церама XII ст. на Верхнім замку (Булкнн, 1977). А. Рапапортам даследаваны руіны і фундаменты храма XII ст. на стрэлцы Ніжняга замка, княжацкі церам на Верхнім замку (Раппопорт, 1981).