Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
Пэўную цікавасць выклікаюць і іншыя планы Полацка XVIII ст. Сярод іх ёсць складзены, на нашу думку, паміж 1779 і 1786 гг. (мал. 5). На ім добра праглядаюцца равы вакол Вялікага і Запалоцкага пасадаў. Першапачатковае гарадзішча адсутнічае. Затое апошняе добра відаць на плане горада 1786 г. (мал. 6). Па канфігурацыі гарадзішча на гэтым плане вельмі падобна да сучаснага тапаграфічнага малюнка гэтай мясцовасці (мал. 12), назіраюцца рэшткі старога рэчышча Палаты ў выглядзе старыцы. На плане можна заўважыць і рэшткі абарончых умацаванняў Верхняга і Ніжняга замкаў, Вялікага пасада. Другі план, які адносіцца да таго ж года (мал. 7), больш падрабязны і ахоплівае большую плошчу. На ім выразна бачны бастыённыя ўмацаванні на Верхнім замку і Востраве, запалоцкі абарончы роў і роў вакол Вялікага пасада, У раёне Першапачатковага гарадзішча адзначана старыца Палаты, але без вызначэння рэшткаў старога рэчышча. Трэба думаць, гэты план быў складзены значна пазней папярэдняга. План Полацка 1793 г. (мал. 8) даволі ўмоўны і схематычны. Але на ім адзначана тэрыторыя Бельчыцкага манастыра з паметкаю двух храмаў (мяркуючы па размяшчэнню, гэта вялікі сабор і Пятніцкая царква) і абарончага вала вакол яго. На поўнач Запалоішя, абнесенага ровам, паказана Міхайлаўская царква з могілкамі, якія да яе прымыкаюць. Ёсць яшчэ адзін план Полацка XVIII ст., але без дакладнага датавання (мал. 9). Гэты план уключае толькі цэнтральную гістарычную частку горада: гарадзішча, Верхні замак, Ніжні замак, частку Вялікага пасада і Запалоцця. Выразная бастыённая сістэма замкаў, адзначаная на гэтым плане, дазваляе аднесці яго да другой паловы стагоддзя.
Пазнейшыя планы таксама ўяўляюць каштоўнасць. Так, план Полацка 1844 г. (мал. 10) цікавы перш за ўсё паказам тапаграфічнай сітуацыі вакол старажытнага гарадзішча. Само гарадзішча паказана ў выглядзе трапецыі і складаецца з дзвюх частак. Верхняя пляцоўка — «Городмше» і ніжняя пляцоўка (падножжа) — «Подгороднше». На верхняй пляцоўцы размешчаны могілкі. Цікава, што старыца, якая акаляе гарадішча з поўначы, называецца Палоцішчам — возерам, што ўказвае на відавочную сувязь з самой Палатой і паходжанне ад яе не толькі назвы, але і самой старыцы.
План Полацка 1910 г. у тапаграфічных адносінах вельмі ўмоўны (мал. 11). I гэта не дзіўна, бо ён быў складзены для даведніка па горадзе. Тым не менш ён вельмі цікавы з пункту гледжання гарадской мікратапанімікі. Так, напрыклад, вуліца, якая праходзіць па трасе былых умацаванняў Вялікага пасада, называецца «Крепостной», што яшчэ раз пацвярджае існаванне ўмацаванняў менавіта ў гэтым месцы. Адзначаныя на плане гарадскія могілкі, манументальныя пабудовы. Асаблівасці геаграфічнай структуры горада вельмі прыблізныя.
Вялікую каштоўнасць уяўляе нямецкі ваенны план 1918 г., які захоўваецца ў фондах Полацкага гісторыкакультурнага запаведніка (план г. Полацка 1918 г., д. 11231/17). Гэты двухбаковы план вельмі высокай дакладнасці паказвае Полацк як з усімі яго тэрыторыямі, так і сам горад, яго гістарычную частку. Вельмі характэрныя на ім абрысы Першапачатковага гарадзішча. Яны амаль дакладна паўгараюць шведскі план 1707 г.
16
з дэтальна намаляванай гарадской забудовай. Гэта адзіны план, на якім адначасова адлюстравана Валовае возера, комплекс пабудоў Бельчыцкага і Спаскага манастыроў.
Завяршаючы агляд планаў Полацка, трэба адзначыць, што ёсць яшчэ планы горада, якія даюць інфарманыю па сучаснаму тапаграфічнаму стану яго гістарычнай часткі. Яны будуць выкарыстаны ў нашым даследаванні ніжэй.
Віды Полацка мы сустракаем таксама і ў наборы паштовак канца XIX — пачатку XX ст., на малюнках Фабер дэ Фера, прысвечаных 1812 г., гравюрах цэркваў Бельчыцкага манастыра, у ніжняй частцы іконы прап. Ефрасінні Полацкай, якая захоўваецца ў йаркве Спаскага манастыра. На іконе паказаны від Полацка, але бачна, што малюнак абагульненага характару і яго нельга прывязаць да рэчаіснасці. Большасць з гэтых матэрыялаў знаходзіцца ў працах А. Сапунова.
3. Агляд даследаванняў
Навуковых даследаванняў іпапулярных артыкулаў, у якіх спецыяльна ці мімаходам разглядаецца гісторыя Полацка са старажытных часоў, сотні. Разгляд іх усіх не прадугледжаны ў нашай працы. Таму мы пастараемся коратка ахарактарызаваць і разглядзець тыя з іх, дзе адведзена хоць якая ўвага гістарычнай тапаграфіі горада, развіццю і росту гарадской тэрыторыі ў межах выбраных намі храналагічных рамак.
Сярод дарэвалюцыйных даследаванняў, якія ў нейкай ступені закраналі пытанні гістарычнай тапаграфіі Полацка, трэба адзначыць працы М. Карамзіна, К. Гаворскага, М. БезКарніловіча, В. Сямёнава. А. Сапунова, П. Бацюшкава, С. Салаўёва. Усе пералічаныя даследаванні, хіба што за выключэннем А. Сапунова і М. БезКарніловіча, не ставілі сваёй мэтай высвятленне пытанняў тапаграфіі горада старажытных часоў, а задавальняліся толькі пералікам ужо вядомых фактаў у асноўным па пісьмовых крыніцах часоў РускаЛівонскіх войнаў. Часцей за ўсё гэта звесткі, якія датычылі ўзяцця Полацка войскам Івана Грознага ў 1536 г. і Стэфана Баторыя ў 1579 г. Часткова такія даследчыкі, напрыклад М. Карамзін, толькі згадвалі аб тым, што «Полоцк мздревле славнлся свонмн укрепленнямн», з пералікам тых умацаванняў, якія былі ўзведзены Іванам Грозным (Карамзнн, 1834. С. 291).
Вельмі цікавае пісьмо К. Гаворскага ў Імператарскае Археалагічнае Таварыства ад 18 чэрвеня 1852 г. (Гаворскмй, 1852. № 32). У ім К. Гаворскі апавядае пра свае асабістыя краязнаўчыя даследаванні ў Полацку і Полацкай губерні. Так, ён піша пра сваю «прогулку» за Дзвіну «для предварнтельного обозрення курганов, в особенностн во множестве расположенных по задвннской стороне». Тут аўтар упамінае і аб існаванні некалі Альгердавай, Барысаўскай, Дзісненскай, Вітольдавай і Баторыевай дарог.
Апісанню Полацка, яго ўмацаванняў, спробе нейкім чынам хоць часткова ўзнавіць знешні выгляд горада XV—XVI стст. прысвечана праца М. БезКарніловіча. Так, ён заўважае, што да 1580 г. большая частка
17
горада знаходзілася на правым беразе Палаты пры яе ўпадзенні ў Дзвіну, гэта значыць у Запалоцці. Што горад з усіх бакоў быў абнесены драўлянай сцяною і глыбокім ровам, вуліцы вузкія, крывыя, без насцілаў, брудныя, дамы нізкія драўляныя з маленькімі вокнамі, дахі крытыя драніцай або саломай (БезКорнмловнч, 1855. С. 82). Такое апісанне Полацка, на нашу думку, больш з’яўляецца аўтарскай фантазіяй пад уражаннем горада XIX ст., чым праўдзівым апісаннем горада XVI ст. Але тут жа даследчык прыгадвае, што гарадскія пасяленні цягнуліся ад вусця Палаты аж да летняга архірэйскага падвор’я. Гэта пытанне да нашага часу прынята навукоўцамі на веру, хоць сур’ёзных археалагічных пацвярджэнняў таму няма. Уяўляе цікавасць і апісанне М. БезКарніловічам знешняй і ўнутранай пабудовы гарадскіх умацаванняў і асабліва гародняў (БезКорннловнч, 1855. С. 82).
В. Сямёнаў у сваім «Геаграфнческостатнстнческом словаре Росснйской нмпернн» (Семенов, 1873. С. 164—166), у храналагічным парадку выкладаючы вядомыя яму падзеі ў Полацку са старадаўніх часоў, прыгадвае і пажары, у выніку якіх горад неаднаразова згараў дашчэнту разам з абарончымі ўмацаваннямі. Ён паўтарае апісанне Полацка XVI ст. М. БезКарніловічам. Цікава, што нават у «настояшее время», гэта значыць у другой палове XIX ст., многія гараджане знаходзілі сабе работу на полацкай прыстані. Адсюль можна зрабіць вывад, што, нават калі з’явілася чыгунка, прыстань не адразу страціла сваё значэнне. Але, на жаль, указання на яе месцазнаходжанне няма, як, зрэшты, няма яго і ў іншых матэрыялах XIX — пачатку XX ст.
Найбольш падрабязныя даследаванні сярод дарэвалюцыйных прац па гісторыі Полацка належаць А. Сапунову. Яны каштоўныя не столькі вывадамі і заўвагамі аўтара, колькі прыведзенымі ім дакументамі, выпіскамі і г. д. Сярод іх: Прывілей Стэфана Баторыя, дадзены архіепіскапу Феафану Богдану (Сапунов, 1888. С. 67—68); Жалаваная грамата на заснаванне ў Полацку езуіцкай калегіі (Сапунов, 1888. С. 73—75); Прывілей караля Уладзіслава IV ад 12 ліпеня 1633 г. і іншыя дакументы. У сваёй працы А. Сапуноў, пералічваючы цэрквы і манастыры ў Полацку (у якасці першакрыніцы хутчэй за ўсё выкарыстоўвалася «Рэвізія» 1552 г.), спрабуе хоць часткова аднавіць месца іх першапачатковага знаходжання. Так, напрыклад, Багародзіцкі манастыр ён змяшчае на месцы каталіцкага касцёла св. Ксаверыя, які быў на могілках, а гэта, бадай, самыя старажытныя могілкі ў горадзе (Сапунов, 1888. С. 138). Гаворачы пра манастыр св. Казьмы і Даміяна, тлумачыць паняцце «в месте», як за Палатою (Сапунов, 1888. С. 38), поўнасцю прыводзіць наказ баярыну Шуйскаму аб умацаванні і аднаўленні сцен, равоў і веж горада. Неабходна адзначыць, што А. Сапуновым апублікавана большасць вядомых планаў горада, мноства фотаздымкаў і літаграфій, гравюр. Ім упершыню зроблена спроба вызначыць колькасць жыхароў горада. Праўда, А. Сапуноў адразу агаворваецца, што пра колькасць жыхароў і дамоў старажытнага Полацка нічога невядома. Полацк XVI ст. ён параўноўвае з Вільняй, дзе налічвалася больш за 100 тыс. жыхароў. Да 1780 г. у горадзе не было ніводнага грамадзянскага каменнага дома (Сапунов, 1893. С. 430).
Да пытання аб полацкай тапаграфіі звярталіся і такія гісторыкі, як П. Бацюшкаў. У сваёй працы «Белоруссня л Лнтва» ён, напрыклад, піша,
18
што адной з самых старажытных цэркваў Полацка была царква прасвятой Багародзіцы, «уже в 1159 г. называемая у летопнсца «старою», м загородная Спасская церковь на Сельце» (Батюшков, 1890. С. 17). Ім адзначаецца, што ў другой палове XIII ст. епіскап Сімяон Наўгародзец заснаваў у Полацку Мікалаеўскі манастыр на Лучне (Батюшков, 1890. С. 28). Праўда, даследчык памыляецца, што Сафійскі сабор быў заснаваны князем Барысам Усяславічам пасля пабудовы Багародзіцкай царквы. Яму ж прыпісвае і будаўніцтва Барысаглебскага манастыра (Батюшков. 1890. С. 27). У той час як другі гісторык, В. Данілевіч, адносіць пабудову царквы Багародзіцы да яшчэ больш ранняга перыяду — 1007 г., праўлення князя Брачыслава (Даннлевмч, 1896. С. 63). Якая ж сапраўдная дата пабудовы царквы Багародзіцы — пытанне спрэчнае і хутчэй за ўсё невырашальнае. Ва ўсякім разе да таго часу, пакуль не будуць знойдзены рэшткі самой царквы. Што да Сафійскага сабора, то дата яго ўзвядзення ў сярэдзіне XI ст. ужо не выклікае сумнення.