Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
Даследчыкі Бельчыцкага і Спаскага манастыроў, вывучаючы архітэктуру XII ст., цалкам ігнаравалі характарыстыкі культурнага слоя, які дамыкаў да храмаў. Акрамя таго, што ён складае тут да 2 м і ўтрымлівае матэрыялы XII ст., нічога вядома не было.
У 1987 г. намі вывучалася тэрыторыя поймы і мысаў ракі Бельчанкі ў раёне Бельчыцкага манастыра. На правым беразе ракі, вышэй існуючага жалезабетоннага моста, на агародах, якія месцяцца на першай надпоймавай тэрасе, быў знойдзены кругавы посуд X—XIII стст. Ад тэрыторыі манастыра дадзеныя агароды знаходзяцца на аддегласці 300—400 м (мал. 23).
У 1988 г. абследавалася тэрыторыя СпасаЕфрасіннеўскага манастыра (мал. 22). У паўночнаўсходняй яго частцы быў закладзены разведачны шурф. Агульная таўшчыня культурнага слоя склала 1,4 м. Да глыбіні 1,3 м — суцэльны перакоп, і рэшткі забудовы канца XIX ст. Перадмацерыковы слой 0,1 м — цёмнашэрага колеру, часткова перамешаны з мацерыковым пяском. Можна меркаваць, што моцны слой баласту ўтварыўся ў выніку зносу і знішчэння манастырскіх пабудоў (Тарасов, 1988. С. 22).
Адначасова была праведзена разведка верхняй пляцоўкі манастыра каля безыменнага ручая. Магутнасць напластаванняў вагалася ад 0,2 да 0,4 м. Слой чорнага насычанага колеру, характэрны для паддзярновай зямлі з шэрымі праслойкамі, кавалкамі бітай цэглы. На ўсёй даследаванай тэрыторыі Спаскага манастыра матэрыялы раней за XVI ст. не былі знойдзены.
Такім чынам, на падставе вывучэння культурных напластаванняў практычна ўсіх тапаграфічных зон гістарычнай часткі Полацка можна скласці эталон стратыграфіі культурнага слоя. Адразу адзначым, што найбольш блізкай да яго будзе стратыграфія Вялікага пасада, прасочаная ў раскопах 1987—1988 гг., паколькі тут прысутнічаюць напластаванні ад другой паловы X да XX ст.
Самы старажытны слой IX—X стст. мае чорны насычаны (радзей цёмнашэры) колер тлустай кансістэнцыі, вільготны (у залежнасці ад глыбіні залягання), з крапінамі вугалю і праслойкамі пераадкладзенага гумусу альбо мацерыка. Апошні прадстаўлены ў розных раёнах горада суглінкам, дробназярністым жоўгым пяском альбо чырвонаю глінаю. У асобных выпадках, пры наяўнасці мацерыковых ямаў, у ім ёсць дамешкі гною і трэсак (але не абавязкова). Магутнасць слоя вагаецца ад 0,1 да 0,4 м. Вылучаецца з цяжкасцю, паколькі часта адсутнічае бачны пераход да
30
пазнейшых напластаванняў (у месцах невялікай агульнай тоўшчы слоя да 1,5 м). Зафіксаваны ў той ці іншай ступені захаванасці на Першапачатковым гарадзішчы, Ніжнім замку, правым беразе Палаты каля Чырвонага моста, на Вялікім пасадзе.
Культурны слой XI—XIII стст. у асноўным мае цёмнашэры, з карычневым адценнем колер, дастаткова вільготны, з вялікім утрыманнем гною і трэсак. Шмат розных праслоек (гліна, пясок, вуглі, попел, спарахнелае дрэва і г. д.) і аналагічных крапін. У гэтым слоі ў выніку значнай насычанасці арганікай добра захоўваецца дрэва. На тэрыторыі Верхняга замка ў адрозненне ад астатняй гістарычнай зоны старажытнага Полацка пласт мае колер, блізкі да чорнага. Магутнасць вагаецца ад 0,2 да 3,5 м. Зафіксаваны ў адносна добрай ступені захаванасці на Верхнім замку, Вялікім пасадзе, Запалоцці, мысах правага берага Палаты, раёне Бельчыцкага манастыра.
Культурны слой XIV—XV стст. мае большыя варыяцыі колеравай гамы — ад светлашэрага да чорнага, часам у межах адной невялікай пляцоўкі. Сухі, па кансістэнцыі ўтрымлівае мала арганікі альбо ўвогуле яе не мае. На знаходкі не вельмі багаты. Часам досыць шчыльны, чорны, з рэшткамі слядоў пажараў альбо актыўнай гаспадарчай і рамесніцкай дзейнасці. Захаваўся дрэнна, сапсаваны познімі перакопамі. Вылучаецца з цяжкасцю і ў асноўным толькі па рэчавых матэрыялах. Асаблівасцю гэтага слоя з’яўляецца і яго невялікая таўшчыня — ад 0,2 да 0,5 м. Захаваўся на Верхнім замку і ў цэнтральнай частцы Вялікага пасада. На астатняй тэрыторыі горада вызначаецца толькі па наяўнасці сінхронных матэрыялаў.
Культурны слой XVI—XVIII стст. Па колеру — светлашэры, радзей — блізкі да чорнага. Даволі рыхлы, насычаны арганічнымі рэшткамі: гноем, трэскамі, дрэвам і парахнёй. Mae шматлікія праслойкі і ўкрапленні, аналагічныя слою XI—XIII стст. У ім вельмі высокая канцэнтрацыя археалагічных артэфактаў. На большай тэрыторыі горада напластаванні, якія адносяцца да канца XVII—XVIII ст., значна папсаваныя перакопамі XIX—XX стст. Лепш захаваўся амаль на ўсёй тэрыторыі Вялікага пасада, часткова — на Верхнім замку, у Запалоцці, на пасадах левага берага Дзвіны.
2. Храналогія матэрыялаў
Археалагічныя матэрыялы, якія могуць у той ці іншай ступені нешта датаваць, налічваюць на сённяшні дзень дзесяткі тысяч прадметаў. Напрыклад, за два гады раскопак на Вялікім пасадзе (1987—1988 гг.) толькі індывідуальных знаходак было зафіксавана 4 тысячы. На здзіўленне багатая матэрыяльная культура Полацка варта асобнага глыбокага вывучэння. Для дадзенай працы цікавасць уяўляе храналогія полацкіх старажытнасцяў з пункту гледжання іх прывязкі да стратыграфіі культурных напластаванняў і этапаў тапаграфічнага развіцця горада ў межах IX—XVII стст.
У свой час Г. Штыхавым быў зроблены тыпалагічны і храналагічны аналіз артэфактаў на падставе вялікай колькасці матэрыялаў з культурных напластаванняў Верхняга замка (раскопы I, II, III 1959—1962 гг. і раскоп
31
IV 1967 г.), дзе пры датаванні выкарыстоўваўся дэндрахраналагічны аналіз. Быдо праведзена і датаванне культурных напластаванняў Верхняга замка (Штыхов, 1975. С. 50—55), якое таксама мацавалася на дэндрахраналагічным вызначэнні дрэва з раскопу 1, зробленага Б. Колчыным (Колчнн, 1965. С. 262266).
Метад датавання культурных напластаванняў па дрэву быў выкарыстаны пад час раскопак на Вялікім пасадзе ў 1987—1988 гг. і даследаванняў абарончых збудаванняў Верхняга замка ў 1989 г. Аналіз зыходнага матэрыялу праводзіўся ў лабараторыі прыродазнаўчых метадаў Інстытута археалогіі ў г. Маскве пад кіраўніцтвам Н. Чарных (табл. 1). Было даследавана 26 узораў дрэва з Вялікага пасада (з іх прадатавана 14) і 3 узоры — з Верхняга замка (прадатаваны 1). У выніку таго што храналагічная розніца дэндраматэрыялу была не вельмі вялікай — ад 1047 да 1309 г. — і яны знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці, мы можам праводзіць аналіз іншых археалагічных матэрыялаў з улікам і ў параўнанні з дадзенымі раскопаў на Верхнім замку.
3 мэтай храналагічнай сінхранізацыі асобных катэгорый знаходак на полацкім Верхнім замку з іншымі найбольш даследаванымі раёнамі (у першую чаргу Вялікім пасадам і пачатковым паселішчам) былі складзены карэляцыйныя табліцы (мал. 43—46). Было выкарыстана дэндрахраналагічнае датаванне гарызонтаў і пластоў раскопу II (1960 г.) і раскопу III (1961 г.) на Верхнім замку (Штыхов, 1975. С. 53), раскопу I на Вялікім пасадзе (1987—1988 гг.) і раскопу 1 на Ніжнім замку (1989 г.). У якасці эталона ў дадзеных карэляцыях выкарыстоўвалася наяўнасць (альбо адсутнасць), ступень распаўсюджанасці (колькасць) на той ці іншы пласт (слой, гарызонт) такіх катэгорый знаходак, як амфары, шкляныя бранзалеты, гаршковыя і каробкавыя кафлі, ляпны посуд, тытунёвыя люлькі, некаторыя шкляныя пацеркі (лімонкі, вочкавыя, пранізкі, цыліндрычныя).
Адпаведна дадзенай карэляцыі ўжыванне ў Полацку шкляных бранзалетаў прасочваецца з канца XII па канец XIII ст. Максімум прыпадае на канец 20х — пачатак 40х гг. XIII ст. Імпартных амфар было найбольш у XII — першай чвэрці XIII ст. Першыя гаршковыя кафлі з’яўляюцца ў самым пачатку XIV ст. (Трусов, 1988. С. 132—133). Найбольшае распаўсюджанне яны атрымалі ў XV ст. У канцы XV — пачатку XVI ст. гаршковыя кафлі пачалі трансфармавацца ў каробкавыя. Апошнія набылі найбольшую папулярнасць (у розных формах і варыянтах) у сярэдзіне XVI—XVII ст. У Полацку гэты перыяд археалагічна вылучаецца, але часам зза нязначнасці самога культурнага слоя толькі ў параўнанні колькасных характарыстык рэчавага матэрыялу.
Вельмі паказальнай з’яўляецца параўнаўчая характарыстыка керамічнага посуду, зробленая на матэрыяле раскопу I (1989 г.) на Ніжнім замку. Падзяліўшы посуд па агульных прыкметах на ляпны, загладжаны на коле, непаліўны і паліўны, атрымліваем цікавую карціну (мал. 46). Ляпны посуд прысутнічае толькі ў самых ранніх культурных напластаваннях — да першай паловы X ст. Загладжаны на коле — у пластах IX—X стст. Існуе разам з ляпным і ранняколавым. Далей прысутнічае толькі кругавы посуд. Але ў колькасных суадносінах максімум распаўсюджання кругавога непаліванага посуду трапляе на другую палову XIII ст. У канцы XVI — першай палове XVII ст. ён саступае ў тых жа суадносінах паліванаму посуду.
32
У раскопе на Ніжнім замку (1989—1990 гг.) была сабрана вялікая калекцыя шкляных пацерак, якая дае ўяўленне аб комплексе знаходак дадзенай катэгорыі для IX—XI стст. 3 205 даследаваных пайерак, па вызначэнні Т. Скрыпчанкі, 142 датуюцца X ст. Гэта ў асноўным буйныя рабрыстыя (мал. 49, 6), лімонкі (мал. 49, 1), кольцападобныя сінія і светлазялёныя, бісер дзежкавідны і сечаны, цыліндрычны жоўты (мал. 49, 4; мал. 50, /). Да X—XI стст. адносяцца сінія (мал. 49, 2), шарападобныя празрыстыя пацеркі, шарападобны зялёны бісер, двух і больш часткавыя сінія пранізкі (мал. 49, 5, 7), паліхромныя вочкавыя пацеркі (мал. 50, 15). У той жа час назіраецца і значны прывоз імпартных пацерак з Візантыі, Сірыі, Кіева. Сярод іх: рабрыстыя залачоныя, сінія ныліндрычныя, цыліндрычныя паласатыя з борцікамі, залачоныя і срэбраныя пранізкі, дзежкападобныя блакітныя і інш. (Тарасов, 1989. С. 25—37). У XI ст. мелі распаўсюджанне срэбраныя і двухчасткавыя сінія пранізкі, кольцападобныя бясколерныя, зялёныя зонныя, дзежкападобныя светласінія з борцікамі пацеркі.
Асаблівасцю распаўсюджання пацерак у Полацку можна лічыць тое, віто шырокавядомыя лімонкі характэрны пераважна толькі для X ст. у адрозненне, напрыклад, ад Ноўгарада (Колчнн, 1982. С. 67—68). Ужыванне вочкавых і цыліндрычных пацерак не выходзіць за межы XI ст. Дзежкападобныя і срэбраныя таксама характэрныя ў асноўным для XI — пачатку XII ст.
Трэба адзначыць і шырокае распаўсюджанне ў Полацку бурштыну. Ён трапляў сюды не столькі ў выглядзе гатовых вырабаў, колькі ў выглядзе сыравіны. У раскопе на Вялікім пасадзе было зафіксавана больш за 400 фрагментаў і вырабаў з бурштыну, каля 100 — у раскопе на Ніжнім замку 1989—1990 гг. Бурштын прадстаўлены цыліндрычнымі пацеркамі, гранёнымі і дыскападобнымі (мал. 50, 5, 9, 11—13; мал. 59, 8, 9, 11, 12, 14—18, 20—24), устаўкамі, прывескамі і пярсцёнкамі. Бурштын упершыню з’яўляецца ў напластаваннях IX—X стст. і існуе да сярэдзіны XII ст. У гэтым таксама асаблівасць і адрозненне Полацка ад іншых суседніх тэрыторый (таго ж Ноўгарада), дзе вырабы з гэтага матэрыялу сустракаюцца ў асноўным пасля XIII ст. (Колчнн, 1982. С. 171 — 172).