Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
Апроч вышэйназваных дэталяў на арыгінале П1 знаходзім малюнкі мастоў цераз Палату, млын на рацэ, мост, які звязваў Верхні замак з Запалоццем, а таксама месца пераправы каралеўскага войска цераз Дзвіну.
Гэты план з’яўляецца не толькі важнай гістарычнай крыніцай па тапаграфіі Полайка сярэдзіны XVI ст., але і дае магчымасць рэтраспек
12
тыўнага вывучэння горада. Асабліва ўзрастае яго каштоўнасць пры правядзенні параўнаўчага аналізу з П2. Вывучэнне абодвух планаў, складзеных амаль адначасова з мінімальнай разбежкай па часе, уяўляе вялікую цікавасць.
П2 — «Узяцце Полацка Стэфанам Баторыем у 1579 г.» — выкананы ў тэхніцы малюнка тушшу і расфарбаваны акварэллю. У дадзены момант знаходзіцца ў архіве г. Дрэздэна (Германія) (Якнмовнч, 1991. С. 4). Негатывы з арыгінала гэтага плана даў нам.М. А. Ткачоў.
Як мы ўжо казалі, П2 быў складзены каля 29 жніўня 1579 г. ці адразу ж пасля захопу горада саюзным войскам. Гэты план мае значна менш дэталяў агульнагеаграфічнага характару, ахоплівае меншую тэрыторыю. Але ў той жа час ён багацейшы ў замалёўцы дэталяў самога Полацка, дыслакацыі войска і ходу ваенных падзей. У наваколлі горада на П2 пазначана царква на Палаце. У адрозненне ад пазначанай на П1 царквы ў раёне СпасаЕфрасіннеўскага манастыра на П2 бачым царкву, якая раней не сустракалася (магчыма, Багародзіцы). Добра праглядаюцца масты на Палаце, млын на рацэ, у тым ліку і млын каля падножжа Верхняга замка, падзеі вакол якога так падрабязна апісаны Р. Гейдэнштэйнам, пераправа цераз Дзвіну. Прапорцыі і маштабнасць П2 маюць значна большыя скажэнні ў параўнанні з П1. Сітуацыя вакол горада вельмі ўмоўная і схематычная. Яна падпарадкавана толькі адной мэце: як мага больш кампактна паказаць размяшчэнне каралеўскага войска вакол горада, яго перамяшчэнне ў ходзе баявых аперацый. План адлюстроўвае менавіта баявыя дзеянні, а таму цэнтральнае і галоўнае месца на плане займаюць сам Полацк і яго штурм з паўночнаўсходняга боку.
Як мы ўжо казалі, арыентацыя па ўсіх баках свету зменена ў параўнанні з П1. Глядач бачьшь горад з заходняга боку. Гэта зразумела, калі прыняць пад увагу, што з захаду была спроба галоўнага штурму гарадскіх умацаванняў Верхняга замка. Тут адбываліся асноўныя падзеі, што і абумовіла асаблівасці арыентацыі плана. У плане вялікая колькасць дробных побытавых сцэн, на якіх мы не будзем спыняцца, а разгледзім непасрэдна Полацк.
Полацк на П2 прадстаўлены толькі Верхнім і Ніжнім замкамі. Запалоцця ў той час ужо не існавала, аб чым сведчыць надпіс на самім плане. На П2 адлюстраваны асноўны абстрэл Верхняга замка гарматамі з боку Запалоцця. Умацаванні Верхняга замка складаюцца з 14 вежаў (да іх мы адносім і тыя, якія стаяць на мяжы Верхняга і Ніжняга замкаў), вежыданжон. Як бачым з малюнка, 12 вежаў амаль аднолькавыя па сваёй архітэктуры, блізкія да кругавой. Дзве вежы прамавугольныя. Гэта вежа з перакідным мостам у Запалоцце і праязная на мяжы з Ніжнім замкам. Вежаданжон у плане васьмігранная. Сярод веж тры вылучаюцца сваімі памерамі. Адна знаходзіцца на рагу Верхняга замка насупраць Сафійскага сабора, другая — уязная ва ўсходнюю частку замка і вежа з мостам у Запалоцце. Вежы звязваюцца драўлянымі сценамі — гароднямі. Пры падрабязным разглядзе ўнутранай планіроўкі Верхняга замка можна заўважыць, што мастак сярод грамадзянскіх забудоў вылучае культавыя. Яны, як і астатнія, паказаны даволі схематычна, але маюць адну адметную асаблівасць — наяўнасць крыжа. Такіх пабудоў мы налічваем чатыры. Яны
13
размешчаны вакол Сафійскага сабора і, магчыма, яшчэ адна, бліжэй да Ніжняга'замка. Характар формы крыжа абсалютна ідэнтычны яго выяве на двух з пяці купалаў Сафійскага сабора. He выклікае сумнення само месца знаходжання культавых пабудоў вакол галоўнага храма. Пляцоўка вакол Сафійскага сабора забудавана менш, чым у другіх частках горада. Гэта зразумела, калі ўлічыць, што тут павінна існаваць саборная плошча, на якую звычайна выходзілі і вакол якой групаваліся астатнія культавыя пабудовы горада. Сафія ўяўляе сабой пяцігаловы храм, характэрны для абарончай архітэктуры (Тнхоммров, 1956. С. 22).
Ніжні замак на П2 налічвае 7 вежаў. Адна з іх праязная і злучае яго з Верхнім замкам. Тут выразна вылучаецца адзін культавы будынак побач з праязной вежай. Вежаданжон чатырохгранная. Яна з’яўляецца адзіным цэнтрам прыцягнення планіровачнай забудовы Ніжняга замка. Наколькі можна меркаваць па П2, сістэма забудовы замка мела радыяльны характар. Лічым, што пазначаныя на малюнку дамы ўнутры абодвух замкаў — не асобныя пабудовы, а схематычны паказ цэлых кварталаў унутры замкаў. На прыкладзе Ніжняга замка гэта прасочваецца асабліва добра. Выразна бачыцца падзел паміж кварталамі і тое, што пустоты паміж імі (вуліцы) вядуць ва ўсіх выпадках да вежаў. Такая строгая кампазіцыя, яе прадуманасць лагічна тлумачыцца, калі ўлічыць, што Ніжні замак як фартыфікацыйнае збудаванне існаваў толькі 16 гадоў. Ён будаваўся выключна ў ваенных мэтах Іванам Грозным. Ніжні замак, з тэрыторыі якога было выселена ўсё грамадзянскае насельніцтва Полацка, не меў якіхнебудзь традыцыйных архітэктурных пабудоў. Адзінае, што магло ўплываць на яго забудову, было існаванне тут амаль да XX ст. так званага «попова болотца», якое знаходзілася ў паўднёвай частцы Ніжняга замка. На плане гэтая частка замка вольная ад забудовы.
Зусім іншыя ўмовы складваліся для развіцця планіровачнай структуры Верхняга замка. Гэта знайшло свой адбітак і на П2. Тут выразна праглядаюцца два цэнтры прыцягнення — Сафійскі сабор і вежаданжон, размешчаныя даволі блізка паміж сабою.
Нельга не звярнуць увагі на плане і на самі будынкі. Цікава, што большасць з іх двухпавярховыя. Відаць, гэта архітэктурная традыцыя характэрная для Полацка і больш ранняга перыяду.
У дадатак да П1 і П2 зробім яшчэ адну заўвагу, якая вынікае пры разглядзе карты Полацкай зямлі. Аўтарам карты з’яўляецца ўсё той жа асабісты сакратар Стэфана Баторыя С. Пахалавіцкі. Карта датуецца 1579 г. На ёй Полацк паказаны вельмі схематычна. Пазначаныя ўжо вядомыя нам гарадскія ўмацаванні Верхняга і Ніжняга замкаў, Запалоцце. Тут цікавая такая дэталь, як канал (роў), які злучаў Палату з Дзвіной вакол Запалоцця. Гэта самы дакладны малюнак запалоцкага рова на работах С. Пахалавіцкага.
Разглядаючы далей планы Полацка ў храналагічным парадку, варта спыніцца на шведскім плане 1707 г., які быў складзены пасля захопу горада шведскім войскам у 1706 г. у час Паўночнай вайны 1700—1721 гг. (мал. 3) (Ткачоў, 1972. С. 19). Гэты план у адрозненне ад планаў XVI ст. мае арыентацыю па лініі поўдзень — поўнач. Галоўнае месца на плане займае ўмацаваны цэнтр Полацка, куды ўваходзяць не толькі Верхні і
14
Ніжні замкі, але і тэрыторыя Вялікага пасада ўверх па Дзвіне — асноўны напрамак развіцця Полацка аж да пачатку XX ст. Значныя змены адбываюцца з абарончымі збудаваннямі горада, якія зараз маюць бастыённую структуру, падначаленую патрэбам новага этапу ў развіцці зброі і ваеннага майстэрства. Храналагічна час, калі быў складзены гэты план, выходзіць за межы нашага даследавання, таму мы спынімся толькі на тых дэталях, якія ўяўляюць цікавасць у плане рэтраспектыўнага аналізу.
Перш за ўсё на плане 1707 г. хочацца звярнуць увагу на Першапачатковае полацкае гарадзішча і Палату. Выразна відно, што гарадзішча з усіх бакоў амываецца водамі рэк. Гэта востраў. Рэчышча Палаты падзяляецца ў падножжы гарадзішча і Ніжняга замка на два рукавы, якія потым зноў злучаюцца. Абодва рукавы, згодна плану, дзейнічаюць: па іх цячэ вада. Характэрна пойма ракі вакол гарадзішча, а не паміж гарадзішчам і Ніжнім замкам, дзе адлегласць мінімальная. Па форме Першапачатковае гарадзішча нагадвае амаль правільную трапецыю, аснова якой прыблізна такая, як край Ніжняга замка. Добра праглядаюцца вал і роў, якія спускаюцца да Палаты.
Выразна адзначана форма рова, які агібае Запалоцце і злучае пойму Палаты з рэчышчам Дзвіны. У Запалоцці, як і на вале Івана Грознага, ніякіх абарончых збудаванняў няма. Яны на пачатку XVIII ст. страцілі сваё значэнне. На Верхнім замку паказана не толькі тыповая бастыённая сістэма, але і «ўзвоз» ад Дзвіны да Сафійскага сабора. Гэты «ўзвоз» традыцыйна захоўваўся аж да нашых дзён. Зараз на яго месцы лесвіца. На плане схематычна адзначана забудова Задзвінскіх пасадаў і Запалоцця, наяўнасць некалькіх культавых і грамадзянскіх пабудоў. Сярод іх: Сафійскі сабор, Езуіцкі калегіум, Бернардзінскі манастыр, яўрэйская школа, гарадская плошча і яшчэ некалькі культавых збудаванняў, сярод якіх, магчыма, Богаяўленская царква, пабудовы Бельчыцкага манастыра. Цікавая і яшчэ адна дробная тапаграфічная дэталь, якая прысутнічае на арыгінале плана 1707 г. за межамі ўмацаванага горада з усходняга боку пры самым краі плана. Тут, у забалочанай мясціне, абмежаванай з трох бакоў лесам і полем, намаляваны тры невялікія ўзгоркі, якія рэзка вылучаюцца на даволі роўнай мясцовасці. Малюнак узгорка ёсць і ў раёне Экімані.
Вядомы яшчэ адзін план Полацка XVIII ст., зняты ў 1779 г. (мал. 4). Гэты план ахоплівае толькі цэнтральную правабярэжную частку горада: Верхні і Ніжні замкі, Вялікі пасад, часткова Запалоцце. На гэтым плане цікавымі з’яўляюцца валы, акаляючыя Верхні і Ніжні замкі. Вал Верхняга замка мае тры разрывы: два з боку Ніжняга замка ў месцах, дзе на плане XVI ст. паказаны вялікая вежа і малая, якая злучае абодва замкі, і разрыў вала насупраць Сафіі з боку Дзвіны. На Ніжнім замку выразна праглядаюцца сляды Вала Івана Грознага і вала на стрэлцы Ніжняга замка. Цікава і размяшчэнне некаторых культавых пабудоў, напрыклад: «ветхмй (хутчэй за ўсё драўляны. — С. Т.) незунтскнй костел Св. ап. Петра н Павла» на Верхнім замку, «Базнлнанская ветхая церковь» у Запалоцці, некаторыя іншыя пабудовы. Добра бачны невялікія ручаі ў межах гістарычнай часткі горада. Сярод іх так званы «Черный ручей» у падножжа Верхняга замка з боку Вялікага пасада.
3 планаў Полацка XVIII ст. вядомы план рэгенерацыі (перабудовы) 1778 г., якая не была здзейснена. Геолагагеадэзічныя асаблівасці полацкай
15
тапаграфіі, да якой прывязваўся гэты план, паказаны тут вельмі схематычна і недакладна, таму разглядаць яго дэталёва няма сэнсу.