• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    Вельмі каштоўная інфармацыйная крыніца па гістарычнай тапаграфіі Полацка другой паловы XVI ст. «Запйскй о Московской войне» Р. Гейдэнштэйна (Гейденштейн, 1889). Ён быў сведкам захопу Полацка каралём Стэфанам Баторыем у 1579 г., а таму падрабязна апісаў усе падзеі. Яму належыць апісанне геаграфічных асаблівасцей размяшчэння полацкіх замкаў і «города». Ён прыгадвае, што «город» некалі стаяў на месцы Стралецкай крэпасці і быў перанесены 1. Грозным у другое месца — за Палату. Сярод іншых дэталяў згадваюцца вежыданжоны, якія прысутнічаюць на малюнкахпланах С. Пахалавіцкага.
    Наступны дакумент — «Дневннк последнего похода Стефана Баторня на Россйю» (1882) — пад 1581 г. змяшчае згадку аб тым, што езуіты мелі ў Полацку невялікі касцёл у замку, «где только одна церковь». I што перад замкам «там, где начннается город, строят уже деревянный костел прекрасной архнтектуры, который, говорят, в этом году будет окончен» (Дневннк последнего похода Стефана Баторйя на Россйіо, 1882. С. 40).
    У працы С. Герберштэйна «Запнскй о Московскйх делах» (Герберштейн, 1908) знаходзім старажытную назву Дзвіны — Рубон. Наўрад ці варта лічыць гэту назву першапачатковай, таму што Рубонам С. Герберштэйн называе Дзвіну толькі таму. што прытрымліваецца грэкарымскай традыцыі ўслед за аўтарамі, якія ў сваіх геаграфічных працах часта карысталіся не толькі чужымі пераказамі, але і самі стваралі новыя геаграфічныя назвы.
    1* Зак. 1390
    9
    2.	Гісторыкакартаграфічныя дакументы
    Да гісторыкакартаграфічных дакументаў мы адносім усе планы і карты Полацка, якія захаваліся ад старажытных часоў да нашых дзён. Цікавасць уяўляюць не толькі планысхемы канца XVI ст., але і канца XIX — пачатку XX ст. і сучасныя, таму што нясуць інфармацыю па тапаграфіі гарадской тэрыторыі, якая пастаянна мянялася. Асабліва значныя перапланіроўкі горада адбываліся ў наш час у сувязі з інтэнсіўным прамысловым і грамадзянскім будаўніцтвам, якое не заўсёды ўлічвае гістарычныя асаблівасці тапаграфічнапланіровачнай структуры горада.
    Старажытнымі планамі Полацка, якія дайшлі да нас, можна лічыць планы, якія склаў асабісты сакратар Стэфана Баторыя С. Пахалавіцкі. Яны дакладна датуюцца 1579 г. Акрамя планаў С. Пахалавіцкім была складзена і карта Полацкай зямлі. Абодва планы прысвечаны захопу горада войскам Рэчы Паспалітай. Гэта не проста планы (малюнкі) горада, але і размяшчэнне вакол яго каралеўскага войска — асада Полацка.
    Вывучаючы абодва планы, варта адзначыць паслядоўнасць іх стварэння. Зыходзячы з запісак Р. Гейдэнштэйна, мы ведаем, што асада горада пачалася пасля таго, як быў спалены Запалонкі пасад (Р. Гейденштейн, 1889. С. 58). На плане С. Пахалавіцкага (у далейшым будзем называць яго П1), дзе горад паказаны з паўночнага боку, мы бачым усе асноўныя раёны Полацка, у тым ліку і Запалоцце (мал. 1). Сама асада на П1 не паказана, а толькі дыслакацыя войска. Прычым войска знаходзіцца ў руху паходным строем. На другім плане (П2), дзе панарама разварочваецца з усходняга боку, на месцы Запалоцця бачым гарматы, якія страляюць, і надпіс: «Measto te spalono», што азначае: гэты горад спалены. Надпіс адпавядае апісанню пахода Р. Гейдэнштэйнам (мал. 2). Такім чынам, трэба думаць, што П1 быў складзены раней, чым П2, у час прыбыцця каралеўскага войска і яго першапачатковай дыслакацыі вакол горада. У той час як П2 быў складзены незадоўга да падзення горада 29 красавіка 1579 г.
    Першы план цікавы перш за ўсё тым, што ў параўнанні з П2 ахоплівае большую тэрыторыю, якая знаходзіцца вакол горада. Ён вядомы ў некалькіх гравіраваных варыянтах. Адзін з іх прыпісваецца Яну Баптысту, які зрабіў яго па малюнку С. Пахалавіцкага. На думку Ю. Якімовіча, на адным з варыянтаў паказаны Полацк пачатку XVII ст. (Якнмовнч, 1991. С. 269— 272). Дапускаючы такую магчымасць, усё ж адзначым, што першапачатковы малюнак адлюстроўвае менавіта асаду Полацка 1579 г., a таму сумнявацца ў аб’ектыўнасці адлюстравання агульнатапаграфічнай сітуацыі не даводзіцца. Другая справа, што з часам у розных варыянтах маглі з’явіцца новыя дэталі, якія датычаць перш за ўсё манументальных забудоў. На гэта звярнулі ўвагу С. Александровіч, М. Ткачоў, а за імі — Ю. Якімовіч.
    Пачнём разгляд плана з географатапаграфічнай сітуацыі вакол Полацка. Першае, што звяртае на сябе ўвагу, — гэта дакладная арыентацыя плана па баках свету (глядач бачыць яго з поўначы) і дакладнасць у захаванні прапорцый. Калі па лініі поўнач — поўдзень малюнак адпавядае сучаснаму геаграфічнаму размяшчэнню горада, то па лініі ўсход — захад ён расцягнуты і зрушаны ўбок усходу, у выніку
    10
    чаго менавіта ў гэтай частцы плана парушана маштабная дынаміка размяшчэння тапаграфічных кропак наваколля горада. Тлумачыцца гэта проста.
    Зробім невялікі разлік. За аснову маштабу возьмем адлегласць паміж паўночным канцом Ніжняга замка і Валовым возерам. Па сучасных чарцяжах каля 2 км. На П1, выкарыстаўшы вышэйназваны адзінкавы маштаб, адлегласць паміж Ніжнім замкам і Валовым возерам атрымліваем у 1,4—1,5 км. Гэта значыць, маем памяншэнне вобразатвора на 0,5 км. Па апісанню ўзяцця Полацка С. Баторыем у 1579 г. і па П1 бачым, што ў раёне Валовага возера каралеўскі лагер не змясціўся на плане і было выкарыстана скажэнне маштабнага вобразатвора па лініі ўсход — захад. Такім чынам, усю ўсходнюю частку П1 трэба разглядаць з улікам вышэйпададзенага маштабнага скажэння, пачынаючы з усходняга канца Ніжняга замка.
    Акрамя маштабнага скажэння зменена таксама і прасторавая арыентацыя ўсходняй часткі плана. Палата, якая цячэ ў гэтым месцы рэчышча амаль строга на поўдзень, на П1 мае паўднёвазаходні напрамак. У выніку такога «сціскання» ўсходняй часткі плана скажэнне закранула і паказ тэрыторыі, якая далучаецца да горада з поўначы, дзе на П2 бачна размяшчэнне літоўскага абозу.
    Паўночная частка П1 ужо не раз прыцягвала ўвагу даследчыкаў. Тут найбольш дакладна паказаны ўзгоркі не зусім зразумелага паходжання. Была выказана думка, што гэта гарадскі курганны некропаль перыяду Полайкай зямлі, які не захаваўся да нашых дзён (Штыхаў, 1963. С. 69). Гэта думка цікавая і мае права на існаванне ў якасці рабочай гіпотэзы. Але калі на плане паказаны некропаль, то яго памеры павінны быць па лініі ўсход — захад ва ўсякім разе ў два разы меншыя.
    У паўночнай частцы плана курганы паказаны на ўскрайку лесу. Зараз, у наш час, у гэтым месцы лясоў няма, плошча ўзарана. Магчыма, былі ўзараны ў свой час і кургапы. Нам здаецца, найбольш верагодна дапусціць існаванне паказанага на плане паўночнага гарадскога некропаля на месцы сучаснага аэрадрома ў непасрэднай блізкасці да Запалоцця (паўночназаходні вугал П1). Справа ў тым, што апроч насыпаў на наяўнасць тут старажытнага могільніка можа ўказваць існаванне на гэтым месцы амаль да пачатку XX ст. царквы св. Міхаіла. Аэрадром жа быў пабудаваны ў 1937 г. Магчыма, тады і былі знішчаны курганы, калі яны, вядома, існавалі. 3 таго часу тэрыторыя толькі нівеліравалася, будаўнічыя і археалагічныя даследаванні тут не праводзіліся.
    Насыпы, падобныя насыпам на поўначы горада, бачны на П1 гэтак жа, як і з паўднёваўсходняга боку. Праўда, тут яны нешматлікія. Карыстаючыся тым жа маштабам, трэба меркаваць, што яны размешчаны на адлегласці да I км ад Верхняга замка. Зараз тут пра.ходзіць вуліца Леніна. Менавіта на гэтай вуліцы ў 1959 г. быў знойдзены меч X ст., што дазволіла ўжо тады меркаваць аб існаванні курганнага некропаля таго ж часу (Поболь, 1960. С. 150). Такім чынам, можна з унэўненасцю сказаць, што на П! паказаны менавіта курганы, а не прыродныя ўзгоркі.
    Цікаваспь уяўляе яшчэ адна геаграфічная дэталь плана. Ад рэчышча Палаты насупраць стрэлкі Ніжняга замка на поўнач цягнецца «роў», які
    11
    далучаецца да рэчышча ракі. Памеры гэтага «рова» на плане даволі вялікія, што, відаць, і заставіла С. Пахалавіцкага яго занатаваць. Надпіс на латыні тлумачыць: «Fossa naturalis». «Fossa» — у перакладзе «роў», «яма», «канава», «водаадводны канал», а ў другім значэнні — «рэчышча» (Латннскорусскнй словарь, 1976. С. 438), «naturalis» — «прыродныя», «натуральныя». Верагодней за ўсё, на карце пазначана ранейшае рэчышча Палаты, якое было зменена ў XVI ст.
    Значную цікавасць выклікаюць на П1 замкі і Запалоцце. Умацаванні Верхняга замка налічваюць 8 вежаў (астатнія, магчыма, былі на плане, але з часам зніклі, а таму іх не відаць). На гравюры Я. Батысты добра бачны 15 вежаў, Сафійскі сабор, элементы ўнутрызамкавай забудовы. Умацаванні Ніжняга замка налічваюць 11 вежаў, Запалоцця — 8. Выбар аўтарам кропкі для нанясення на план полацкіх замкаў дыктаваўся тым, што менавіта з гэтага боку аб’яднанае каралеўскае войска падышло да горада. П1 — гэта як бы першы погляд на горад, першае агульнае ўражанне ад Полацка, такое, якім ён адкрыўся С. Пахалавіцкаму з правага берага Палаты каля Запалоцкага пасада. Унутраная арганізацыя тапаграфічнай забудовы на П1 атрымалася вельмі схематычнай і, трэба думаць, з шэрагам значных недакладнасцей. Як мы гаварылі, план ствараўся да пачатку ваенных дзеянняў. Менавіта гэтым і можна растлумачыць, чаму на П1, напрыклад, не паказаны вежыданжоны ў цэнтры Верхняга і Ніжняга замкаў, у той час як на П2 яны займаюць адно з цэнтральных месцаў. Пабудаваць іх за некалькі дзён было, вядома, немагчыма. Проста на пачатку ваенных дзеянняў яны міжволі сталі вельмі прыкметнымі, таму што прыносілі вялікі клопат войску ворага. Але, магчыма, данжон Верхняга замка на П1 зрушаны на паўночны ўсход. Такім чынам, малюючы П1, С. Пахалавіцкі яшчэ дрэнна ведаў забудову і планіроўку полацкіх замкаў, асаблівасці ўнутранай тапаграфіі. Тым больш што мыс, з якога мастаком упершыню рабіўся агляд горада, знаходзіўся (як і зараз) на адным узроўні з пляцоўкамі замка. Найбольш выразна С. Пахалавіцкі мог бачыць толькі сабор і некагорыя пабудовы каля яго. Вось чаму на плане Сафія вельмі вялікая, парушае яго маштаб і агульныя прапорцыі.
    Але тая ж самая паўночная кропка агляду знаходзілася крыху вышэй пляцоўкі Запалоцкага пасада. На плане гэты пасад намаляваны ў дэталях: роў, сцены і вежы, царква (ці манастыр), вялікі пляц пасярод пасада, тэндэнцыя да лінейнасці прысядзібнай забудовы па лініі захад — усход уздоўж цячэння Дзвіны. Дамы і абарончыя ўмацаванні нанесены больш старанна, чым на Верхнім ці Ніжнім замку. Нам здаецца, справядліва лічыць, што забудовы і ўмацаванні Запалоцця пазначаны больш дакладна, чым полацкія замкі на тым жа месцы. Такая адкрытасць Запалоцця, a значыць, і адкрытасць артылерыйскаму агню з’явілася адной з прычын таго, што пасад быў пакінуты абаронцамі і спалены ў самым пачатку ваеннага наступу.