• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    Пісьмовыя крыніцы па гісторыі старажытнейшага горада Беларусі Полацка нешматлікія. Асабліва гэта датычыць ранняга перыяду існавання горада. Мы не будзем спыняцца на падрабязным аналізе ўсіх крыніц, дзе ў той ці іншай ступені прыгадваецца Полацк і яго гісторыя. Яны вядомыя і ў большасці вывучаныя. Спынімся толькі на тых, якія можна выкарыстаць па тэме нашага даследавання.
    Адзінымі пісьмовымі крыніцамі, якія ў нейкай ступені асвятляюць пытанні старажытнейшай полацкай тапаграфіі ХШ—XV стст., з’яўляюцца полацкія граматы, выдадзеныя А. Харашкевіч (Хорошкевнч, 1977, 1978, 1980, 1982).
    У гэтым выданні ёсць шэраг дакументаў, якія з’яўляюцца вельмі цікавымі для вывучэння гістарычнай тапаграфіі горада ў цэлым і мікратапаграфіі яго асобных раёнаў. Так, у адной з самых старажытных грамат 1309 г. ёсць упамінанне аб тым, што двор полацкага епіскапа знаходзіўся на Верхнім замку каля Сафійскага сабора (Хорошкевнч, 1977. С. 37). Месца гэта, відаць, з’яўлялася традыцыйным, што будзе бачна далей пры разглядзе больш позніх дакументаў. Сярэдзінай XIV ст. датуецца ўпамінанне манастыра Іаана Прадцечы «на Острове» (Хорошкевмч, 1977. С. 42), пачаткам XV ст. — пабудова ў Полацку царквы рыжскімі купцамі (Хорошкевмч, 1977. С. 98), пра царкву Багародзіцы згадваецца пад 1497 г. (Хорошкевнч, 1978. С. 147—148). Прычым апошняе прыгадваецца ў сувязі з продажам двара «Безумовского», які знаходзіўся якраз каля царквы. непадалёк «двора нгумен(ь)нна». Прыгадваюцца і іншыя цэрквы і манастыры. Цікавым з’яўляецца і ўпамінанне ўладанняў у непасрэднай блізкасці ад горада і ў горадзе: «сельцо на Просмужцн» (Хорошкевнч, 1977. С. 86), «сельцо на Двмне выше города на Болдавяцах, повыше Шеша» (Хорошкевмч, 1978. С. 139), «дворнше в месте Полоцком протмв церквн святое Пятннцы межн Тншкова двора м Федосовского» (Хорошкевнч, 1980. С. 16) і інш. У граматах згадваюцца гарадская «важннца», «капнмца», «лазня посполнтая», карчма. Пабудову ў Полацку гарадской ратушы, згодна з гэтымі граматамі, можна даволі дакладна датаваць часам пасля надання гораду Магдэбургскага права ў 1498 г. (Хорошкевнч, 1978. С. 156). Граматы даюць падставу меркаваць, што гараджане займаліся сельскай гаспадаркай, што яны мелі вялікія зямельныя плошчы нё толькі вакол горада і ў больш аддаленых мясцінах, але і непасрэдна ў яго межах. Так, у
    6
    дакуменце, які датуецца 1501 г., прыгадваецца «огород подле замку» (Хорошкевнч, 1978. С. 186). А замкам у той час называўся сучасны Верхні замак. Аде асноўныя зямельныя ўладанні гараджан — агароды, лугі, пожні размяшчаліся за Палатою і ўздоўж яе.
    У цэлым граматы, апублікаваныя А. Харашкевіч, даюць цікавы матэрыял па мікратапаграфіі гарадской структуры. Але яго лакалізацыя ў межах гістарычнай часткі горада больш дакладна, чым «в городе», «в замке», каля якойнебудзь царквы ці двара, пакуль выклікае цяжкасці. Забягаючы наперад, трэба адзначьшь, што удакладненне можа быць магчымым пры наяўнасці і супастаўленні звестак, дзе той ці іншы тапонім трапіць у своеасаблівы мікратапанімічны трохкутнік, дзе адзін з бакоў павінен быць абавязкова дакладна прывязаны да мясцовасці. Апроч таго, некалькі грамат даюць уяўленне аб характары і відах гарадскіх умацаванняў XV—XVI стст. (граматы № 155, 235).
    Больш разнастайную інфармацыю даюць крыніцы XVI ст. Сярод іх — «Справы Полацкага гродзкага суда 1533—1539 гг.» Тут пад рознымі гадамі прыгадваецца цэлы шэраг манастыроў: Іаана Прадцечы, Міколы на Лучне, Спаскі, Машоначны, Св. Узнясення; цэрквы: Спаса ў Сяльцы, Св. Троіцы, Св. Міколы на Палупяце, а таксама грамадзянскія забудовы: ратуша, млын, «мост перед воротамн в замку», «свмрень Богороднцкнй», некаторыя «дворнша» ў замку, «капннца месцкая», «важнмца». Ёсць звесткі і геаграфічнага характару: Грымучы ручай, Чорныя Гразі. Прыгадваюцца абарончыя збудаванні: «сыпаныя горы замкавыя», «вежы».
    На жаль, усе гэтыя звесткі даюцца без адпаведнай прывязкі да гарадской тапаграфіі. Найбольш дакладнымі з’яўляюцца наступныя вызначэнні: «в замку Полоцком», «в городе». Вызначэнне «город» для гэтага часу больш складанае, чым «замак», бо гэта можа быць як тэрыторыя Вялікага пасада, так і Запалоцця. Але адзначым, што ў выніку аналізу многіх крыніц мы схільны лічыць, што паняцце «горад» адносіцца перш за ўсё да Запалоцця, пра што будзе сказана далей.
    Каштоўнай крыніцай па тапаграфіі феадальнага Полацка з’яўляецца «Полацкая рэвізія 1552 г.» (Лаппо, 1905). Яна захавалася ў Літоўскай метрыцы сярод пісцовых кніг, складзеных маскоўскімі пісцамі ў XVI ст. У «Рэвізіі» мы маем даволі падрабязнае апісанне полацкага замка і «места». У дадзеным выпадку пад «местом» маецца на ўвазе ўвесь гандлёварамесніцкі пасад горада. Згодна «Рэвізіі», ён падзяляецца на Вялікі, Запалоцкі, Астраўскі, Екіманскі і Слабадскі пасады.
    У «Рэвізіі» падрабязна апісваюцца ўсе дзевяць замкавых «вежаў» і замкавыя сценыгародні. Па гэтым апісанні можна меркаваць аб тым, дзе, у якім месцы прыгаданыя «вежы» былі размешчаны, і нават уявіць іх некаторыя канструктыўныя асаблівасці («рублена в трн стены»). He менш цікава апісаны ў «Рэвізіі» масты і «ўзвозы», гарадскія вароты. У спісе полацкай шляхты цікавае пералічэнне шляхецкіх уладанняў у замку або «месте». Як правіла, гэта цэлыя дварысядзібы.
    Заканчваецца «Рэвізія» пералікам манастыроў, цэркваў і іх уладанняў. Усяго прыгадваецца 9 манастыроў і 13 цэркваў. 3 іх 2 манастыры і 5 цэркваў у замку, 2 манастыры і 5 цэркваў у «месте». Астатнія размешчаны непадалёк ад горада.
    7
    Вывучаючы далей пісьмовыя крыніцы, якія маюць дачыненне да гістарычнай тапаграфіі Полацка, варта спыніцца на змешчаным у дадатку да Ніканаўскага летапісу аповядзе аб узяцці горада Іванам Грозным у 1563 г. (Полное собранме русскнх летопнсей, 1906). Тут прыгадваюцца «острог» і «градь», гарадскія «слободы», Барысаглебскі манастыр, дарогі Чэрсвяцкая, Себежская, гарадскія вароты і гэтак далей. Цікава, што ў гэтым дакуменце пад «острогом» маецца на ўвазе Вялікі пасад. «Острог крепок, а рублен острог н всякммн крепостьмм делан по тому же как н городская (гэта значыць замкавая. — С. Т.) стена рублена, да н ров вкрузь от Полоты н до Двннырекм делан крепок м глубок. Н нзза Двннырекн повеле стрелятм в острог н по острожскнм воротам, понеже бо от Двннырекн острожные стены не было» (Полное собранме русскнх летопнсей, 1906. С. 356). Апісанне «острога» адпавядае тапаграфіі Вялікага пасада і пайвярджаецца археалагічнымі матэрыяламі.
    Далей прыгадваецца загад I. Грознага аб умацаванні горада, пабудове новай сцяны на гарэлых і «пробмтых» месцах. На жаль, як змест гэтага загаду, так і яго выкананне не ўдакладняюцца. Сказана толькі, што «онн (князь Пётр Іванавіч Шуйскі, Васілій і Пётр Сямёнавічы СярэбраныяАбаленскія. — С. Т.) же город укрепмша н устронша по государьскому прмказу, до комх мест государь в Полотцку стоял» (Полное собранне русскнх летопмсей, 1906. С. 363). Незразумелым застаецца апошні сказ: «до комх мест государь в Полотцку стоял». Наўрад ці з’яўляецца ён паказчыкам часу, калі былі адноўлены пашкоджаныя ўмацаванні ў час знаходжання Івана Грознага ў Полацку, таму што горад быў захоплены 15 лютага, a 26 лютага цар ужо пакінуў горад. Відаць, яго трэба разумець як указанне на тое, што менавіта ў першую чаргу трэба было ўмацоўваць, ці на час, калі Полацк знаходзіўся пад уладай маскоўскага гасудара.
    He меншую цікавасць уяўляюць дакументы, сабраныя ў зборніку «Русскобелорусскне связн» (1963). Адпіскі, чалабітныя, пісьмы і іншыя дакументы даюць пэўныя звесткі па гістарычнай тапаграфіі Полацка ў перыяд з 1570 па 1667 г. Сярод іх заслугоўваюць увагі такія мікратапонімы, як Паслоўская вуліца ў «Якнмове початку» (1570), ратуша (1654), Богаяўленскі манастыр (1656), Кадашаўская слабада (1659), «сьезжая нзба» (1660), паведамленне аб знаходжанні на Запалоцці царскіх дазорных «обозом» (1661). Цікавая аб’ява полацкага падваяводы Я. Лісоўскага ў кнізе Полацкага магістрата, дзе згадваецца «вежа на рогу от Полоты на замку нмзшем» (1663). 1 тое, што летам 1663 г. рускім войскам было спалена «все место Полоцкое н Заполотье... так же м замок вышннй ледво се удержал» (Русскобелорусскне связй, 1963. С. 115—116). У гэтым дакуменце мы бачым дакладнае размежаванне такіх раёнаў горада, як Верхні і Ніжні замкі, Запалоцце. Пад «местом», магчыма, мелася на ўвазе тэрыторыя Вялікага пасада (ад Верхняга замка ўверх па Дзвіна), а магчыма, задзвінскія канцы.
    У «Археографнческом сборнмке документов, относяшнхся к нсторнн СевероЗападной Русн» (1867) мы знаходзім шэраг цікавых дакументаў. Адны з іх — «Пастанова полацкіх мяшчан аб пабудове гарадскога тыну» (1638), упамінанне «Двора владычного вь замку вышнем Полоцка прн церквн Святое Софмм» (1588). У той жа час архіепіскап Феафан меў
    8
    «пляцы свой тут у месте Полоцком на посаде Велйком у Плнгавкахь». У гэтым жа дакуменце ёсць дадзеныя і аб інвентары двара ўладыкі: «В нём будованья: светлнцы две на подклетах напротйвко себе, одна с коморою, межм нймй сень, светлнца поземная, нзба напротйвко, межй нймй сень, светлйца на подьнзбйцы, напротнвко клеть на подклете, межй нймй сень. спнжарня на пйвнйцы, стайня, бровар старый, лазня, клеточка старая» (Археографйческйй сборнйк документов, относяшйхся к нсторйй СевероЗападной Русй, 1867. С. 167—171). Па гэтым інвентары можна ўявіць не толькі размяшчэнне пабудоў на сядзібе архіепіскапа, але ў некаторай ступені і іх архітэктуру.
    У дакуменце 1588 г. пералічваюцца некаторыя полацкія цэрквы. Гэта • адзіны дакумент, у якім упамінаецца царква Спаса «в месте Полоцком на посаде Велйком». На Вялікім пасадзе згадваюцца і цэрквы Раства Хрыстова, св. КазьмыДаміана «вь месте Полоцком на посаде за Полотою».
    У інвентары 1601 г. мы зноў сустракаемся з дваром епіскапа «в замку вышнем Полоцком». Гэты інвентар больш падрабязны, чым у апісанні 1588 г., і дае значна большае ўяўленне аб месцы, дзе знаходзіліся двор і яго пабудовы.
    Цікавым з’яўляецца данясенне полацкага возніка ад 26 лютага 1646 г., у якім ён пералічвае размяшчэнне варотаў у замку: «...у брамы вьезднос Полоцкое, под замком вышнйм у Полоцку стояче от Двйны рекй... до ворот велйкйх вьездных прм костеле йх мйлостей отцов езунтов колеюшь Полоцкого на цментарь... до ворот ратушу Полоцкого велмкйх уездных до ворот брамы вьездпое Полоцкое, названое Ложное. от Двйны рекй» (Археографйческйй сборннк документов, относяшйхся к нсторйй СевероЗападной Русй, 1867. С. 368).